Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
92.53 МБ
Р. S. Ян Пятроўскі даслаў Валерку з Амерыкі тры кнігі сваіх перакладаў Платона. Валерка прачытаў і перадарыў іх мне. Гэта быў неверагодна каштоўны падарунак. Найперш таму, што там быў дыялог “ПАРМЕНІДЭС”, які мне моцна прыдаўся ў працы над “Кнігай пра Нішто”.
***
Паводле наперад распрацаванай структуры кнігі далей быў запланаваны аповед пра яшчэ аднаго слыннага дойліда, а менавіта пра Барыса Пятровіча. Але, калі тое планаванне рабілася, я і думаць не думаў, што некалі часопіс “Дзеяслоў” падахвоціцца пакрысе друкаваць маю будучую працу. Дык што цяпер рабіць? He магу ж я люстраваць успаміны і рэфлексіі пра галоўнага рэдактара часопіса, які мяне друкуе?
Думаў я, думаў і нарэшце прыдумаў. Пісаць — напішу, а надрукую ўжо толькі ў кніжцы. На гэтым і супакоіўся. Ды не
зусім. Нешта ўсё роўна муляла. Прыслухаўшыся да сваёй вярэды больш пільна, не адразу, аднак здагадаўся.
Калі яна будзе, тая кніжка (і ці будзе ўвогуле?). Пакуль дараблю працу над уласна тэкстамі, пакуль падрыхтую іх да друку, пакуль кнігу звярстаюць, адрэдагуюць, надрукуюць, дык некалькі год праміне. А здароўе ўжо і цяпер не шмат чаго вартае.
I тады вырашыў конча. Хай сабе трохі і няёмка, ды няма куды адкладваць...
3 Барысам Пятровічам мы знаёмыя ўжо невядома колькі часу, хаця апрычонае сяброўства ў нас так і не склалася. Нават не ведаю, чаму. Хаця я без сумневу падтрымліваў прозу Барыса ў тады “зорнай” “Крыніцы”, а ён з уласнага парывання надрукаваў у некалькіх нумарах “Дзеяслова” нізку маіх эсэ “Вялікая здрада”, якія неўзабаве аформіліся ў самую папулярную маю кнігу “Код адсутнасці”.
(Між іншым, мы неяк нават разам плавалі на байдарках і да таго ж у адзін і той жа дзень чуць не схапілі па аверкілі, а вады дык набралі паўнютка.)
Барыс заўсёды быў мне глыбока сімпатычны, і я яго натуральна паважаў. Стрыманы, удумлівы, з далікатнай усмешкай, дыпламатычны ў самых складаных сітуацыях. I галоўнае — працавіты, як... як Сізіф.
Тут я працытую фрагмент яго прадмовы да кнігі “Ідзі адзін”, з якога мне напоўніцу прыадкрылася ўнутраная сутва Барыса. А мне гэтай веды якраз і не хапала раней, хаця я і прадчуваў у ім нешта такое...
“...Так, гэта быў 1993 год. Мне 33 гады. Узрост, калі хочаш не хочаш, а падумаеш: вось і ўсё... Жыццё пражыта. Вучэнне не створана. Вучняў няма.
Адчай несусветны.
Хтосьці да такіх гадоў увогуле не дажыў. Засіліўся. Застрэліўся.
Загінуў, словам... I мы памятаем пра іх, ведаем, a то і вывучаем. У школе. Ва ўніверсітэце. Азначыць — недарэмна...
А тут — беспрасветнасць. Поўная. I ўсе мары ідуць у пясок. У тупую, абрыдлую, бясплённую працу, дзеля таго кавалка хлеба штодзённага... I толькі.
Як жыць далей? Як?
А жыць трэба. Калі не дзеля сябе, дык дзеля таго, каго (так бяздумна, неабачліва!) на свет гэты пусціў.
Трэба жыць. Сам сябе загнаў у кут. Але хочацца, каб таксама не марна. Бо была ж яшчэ мара... Жыць, каб выканаць тую місію, дзеля якой (магчыма, дужа няпэўна, сумнеўна бясконца, але ўсё ж — магчыма) іты з’явіўся на гэтым свеце і пакінуты тут... пасля ўсіххваробаў і вяртання адтуль, адкуль звычайна не вяртаюцца.
Менавіта тады, у бальнічным ложку, я і зразумеў, што адзін на гэтым свеце і мне няма на каго спадзявацца, апроч самога сябе. Тады і з’явіўся той жыццёвы дэвіз: “Ідзі адзін!” Без сумненняў і надзей — так будзе лягчэй...
На жаль, на доўгі час я пра яго “забыўся”.
“Ідзі адзін!” Hi на каго не азірайся. Бо ніхто за цябе прызначанае табе не зробіць... Значыць, каб не губляць час, трэба, нягледзячы ні нашто, кожны дзень працаваць. Над сабой. Надсваім. Надтым, што, магчыма, застанецца. Нават калі яно не застанецца. А проста будзе".
***
Пасля таго, як улады спляжылі дзяржаўныя літаратурныя выданні, Барыс Пятровіч у 2009 годзе стварыў часопіс “Дзеяслоў” і захоўвае яго да гэта часу (колькі месяцаў таму адсвяткавалі выхад 100-га нумара). Сышлі ў невараць “Крыніца”, “Калоссе”, “Фрагменты”, “Правінцыя”, “Скарына”, “nihil”... Па сутнасці, сёння “Дзеяслоў” адзін трымае ўвесь перыядычны літаратурны дыскурс незалежнай Беларусі.
Як ні дзіўна, Барыс захаваў яшчэ і савецкіСаюз пісьменнікаў, на які без ягоных вымогаў усе ўжо даўно б забыліся (я ў гэтым пэўны). Болып за тое, ён добра прычыніўся да мадэрнізацыі гэтага Саюза, арганізаваўшы пры ім выдавецкі праект “Пункт адліку”, “Школу маладога пісьменніка”, штогадовыя літаратур-
ныя імпрэзы, прысвечаныя памяці Міхася Стральцова ды Анатоля Сыса.
Зрэшты, тут я, бадай, спынюся. Хопіць і гэтага “хвалебна”. А ўшанаваўшы нястомнага дойліда, наастачу згадаю пра інтымнае.
Аднойчы я напісаў публічна, што ў Барыса моцная проза, толькі гэта не мая проза. Фармальна ды і па сутнасці ў гэтым сказе не было негатыўных канатацый, толькі Барыс пакрыўдзіўся (я адчуў гэта, як кажуць, фібрамі душы). Але потым з’явілася некалькі тэкстаў у розных фарматах, якія былі ўжо лшіліг. (Перадусім адзначу выдатную аповесць “Пуціна” і нізку эўрыстычных показак “Піліпікі”.) Пры першай сустрэчы радасна пахваліўся гэтым перад Барысам...
На ўспамін пра тую радасць перадрукую сюды некалькі маіх любімых карацелек з цыкла “Піліпікі”:
Піліп пісаў бацькам ліст у іншы горад. I так яму захацелася замест кропкі ў канцы апошняга сказа паставіць коску, што ён не вытрываў і паставіў.
А потым сядзеў і думаў: што б гэта яшчэ дапісаць?
Так, не дапісаўшы нічога, ён і паслаў ліст з коскай у канцы.
У тэатры Піліп быў двойчы. У адзін і той жа дзень. Спачатку ранкам, калі набываў білет у касе, а потым — увечары, у зале.
Піліпу больш спадабалася ўвечары. Сядзець было мякка, зручна, і ён нават трохі падрамаў. Аднекуль грала музыка, па сцэне хадзілі і бегалі нейкія людзі, нешта гаманілі, спрачаліся між сабою, але Піліп іх не слухаў.
Ён ведаў, што ўтэатр людзі ходзяць адпачываць, і ён адпачываў...
У часадпачынку Піліпдзеньзаднёмсядзеўперадакномсваёй кватэры і назіраў за вуліцай. Да прыпынку насупраць падыходзіў аўтобус
і,	набіты людзьмі, ад'язджаў. Дзеці пераходзілі вуліцу ў прызначаным месцы і ішлі ў школу, а потым са школы. Дарослыя перабягалі дарогу абы-дзе перад машынамі і кіравалі да чаргі ля крамы. “Каторы дзень гляджу — і хоць бы адна аварыя”, — падумаў Піліп. I тут жа затармазіў імклівы “Мерседэс”, завіхляў, закідаўся па дарозе ўлеваўправа і ўрэзаўся ў “Жыгулі”.
“Ну, нарэшце...” — падумаў Піліп і адышоўад акна.
Купіў Піліп гадзіннік. He першы ў жыцці, але, дасць Бог, і не апошні. Адзеў на руку — прыгожа. А галоўнае — зручна. Выйшаў з дому — зірнуў, колькі часу, зайшоў у аўтобус — зірнуў, прыехаў да працы — зірнуў і г. д. Асамае прыемнае — гэта калі ў Піліпа першы раз спыталі: “Колькі часу?” — і ён, паважнаўзняўшы руку, зірнуў, адказаў... і адчуў сябе патрэбным чалавекам. Значыць, не дарэмна ён нарадзіўся, не дарэмна жыве на свеце, калі ў пэўны момант, у пэўным месцы ён аказаўся патрэбным пэўнаму чалавеку. Можа, ён нарадзіўся, і жыў, і гадзіннік набыў толькі дзеля гэтага моманту.
Р. S. Паставіўшы кропку, спахапіўся. Відаць, не ўсе чытачы ведаюць, што кнігі Барыса друкаваліся на літоўскай, украінскай, ангельскай, шведскай, польскай, чэшскай ды іншых мовах...
Пасля разгону адной з маніфестацый сядзелі мы гурмой у прыцёмках нейкага офіса і бралі чарку “за абаронцаў незалежнага дыскурсу”. А калі ваярскі імпэт трохі аціх, філосаф Сяржук Санько агледзеў кола сяброў і з усмешкай сказаў:
— Вось пераможам мы разам Лукашэнку, тады і пачнем калатнечу міжсобку.
Гурма трохі развесялілася з гэтага як бы парадоксу і забылася на яго, а я не забыўся, бо зразумеў, што Сяржук мае рацыю. Так бы яно і было. На ншйае шчасде, Лукашэнка перамог нас усіх разам ды адразу. А інакш бы гора-бяды не абраліся...
Пра што гэта я? Як надарылася незалежнасць, дык, натуральна, паўстала пытанне пра ідэалагічны грунт, на якім яна мусіць трымацца. I тут усчаўся вялікі вэрхал. Акрамя прыхільнікаў вяртання да былога савецкага ладу і нацыяналдэмакратаў, адразу заявілі пра сябе яцвягі, ліцвіны, заходнебеларусы, вялікалітоўцы, крывічы... Усіх з лёту і не згадаю, ды гэтым разам яно і без патрэбы. Цяпер мяне цікавяць адно крывічы.
Сёння прозвішча Вацлава Ластоўскага спакваля займае пачэснае месца ў пантэоне самых вялікіх беларускіх адраджэнцаў (сярод Багушэвіча, Купалы, Коласа...). I гэта абсалютна справядліва. Толькі гістарычны нарыс пра Власта тут будзе не да месца. Таму з усяго ягонага наробку я вылучу адно Крыўскую ідэю, якую ён рэанімаваў з цьмяных міфаў былога і надаў ёй такую канструктыўную моц ды хараство, што яна рэальна пачала прэтэндаваць на месца ў палітычным дыскурсе. 3 гэтага нават бальшавікі не змаглі яе знішчыць, а толькі змусілі схаваць на эміграцыі.
Паводле гэтай тэорыі, Крывія яшчэ ў дахрысціянскую даўніну пакрысе склалася як вялізная супольнасць, што ахоплівала цэнтральныя землі ўсходнеславянскага пасялення і летапісную Літву. У ‘Тісторыі беларускай (крыўскай) кнігі” Вацлаў Ластоўскі піша:
“Крывія, Русь, Літва — патройны вузел, трохпаверхі лабірынт, у якім блудзіла і дагэтуль блудзіць нашае нацыянальнае “я”, наша зборная душа. У меру таго, як пачынае гаснуць прастары вечавы ўклад грамадзянскага жыцця, адыходзіць удаль, але не замірае імя Крывія, Крывічы. У сферы культурна-рэлігійнага нашага жыцця ўмацоўваецца імя Русь, а ў сферы дзяржаўнага — Літва, РусьЛітва. I недзе ў мінуўшчыне, а такжа глыбока ў народнай свядомасці жыве і пакутуе, чакаючы свайго ўваскрашэння, напаўмістычнае імя Крывія, якому прызвана ў жыцці народу замкнуць круг гісторыі, быць ачышчаючым агнём, гаючай і жывучай вадой Адраджэння Народу”.
Як трывала крыўства на эміграцыі — гэта асобная і месцамі фантастычная гісторыя. Але на бацькаўшчыну яно вярнулася толькі пасля “гарбачоўскай перабудовы” і зведала тут чарговае Адраджэнне. Загалоўнымі аўтарамі гэтай падзеі сталіся філосаф Сяржук Санько і мастак Тодар Кашкурэвіч, заснавальнікі Цэнтра Этнакасмалогіі “KRYUJA”. Яны пачалі ладзіць канферэнцыі, выпускаць альманахі ды часопісы, арганізоўваць палявыя даследзіны і святы сакральнага календара...
Карацей, былі актыўнымі, упёртымі, агрэсіўнымі і, ці не галоўнае, — інтэлектуальна таленавітымі. (Чаго вартая эўрыстыка Сержука Санько: “Беларусы славянамоўныя балты”.)Усё гэта разам вабіла нацыянальна заангажаваную моладзь, якой палітычны нацыяналізм хутка надакучыў сваім прымітывізмам.