• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Я ўспамінаю Валянціна Акудовіча, які, відаць, стаіць цяпер недзе ў Менску на ганку кнігарні і курыць свой “Мінск”. Ягоную сівую бараду, пераканаўчыя словы, якія ён заўжды знойдзе для каго заўгодна, ягоныя парадоксы і пінжакі.
    (...)
    Як жа прыйшла ў галаву філосафа гэтая вар'яцкая ідэя — разбурыць места (і месца), дзе мы жывем? Усё пачалося з таго, што, зірнуўшы на ідэі і дыскурсы, на задраныя да чужых помнікаў
    галовы і на клятых лагацэнтрыстаў, якім у эсэ дастаецца на не абыякія гарэхі, Акудовіч спытаў сябе... Але слова аўтару:
    “Дык няўжо нам да скону зябнуць у гэтым золкім сутонні, няўжо адсюль няма ніякага выйсця на ясны белы свет? — неяк рашуча запытаўся я сам у сябе.
    I сам сабе рашуча адказаў:
    — Няма!
    — Але ж нешта трэба рабіць.
    — Трэба, — пагадзіўся я сам з сабою.
    — А што трэба?..
    I тут раптам вымавілася, як выдыхнулася:
    — Разбурыць Парыж.
    ...Тады я адразу і вырашыў што мушу спехам напісаць эсэ з назвай “Разбурыць Парыж”, каб было дзе разгарнуць сваю эўрыстыку ў шыхты лагічна сашчэпленых сілагізмаў і тым самым давесці ўсім занураным у паныласць беларусам, што ў нас няма альтэрнатывы: альбо мы разбурым Парыж, альбо Парыж, у рэшце рэшт, сваім цяжкім ценем спляжыць нас — дашчэнту".
    Вось так. Бурачы парыжы, Акудовіч ратуе нас ад небяспекі. Бо Парыж — гэта пагроза. I нават любоў тут не дапаможа.
    “Дарэчы, я люблю Парыж, але. .. Але Беларусь я люблю болей, — тлумачыць Акудовіч, і ёсць тут нейкая ўнутраная лагацэнтрычная пастка, але абмінем яе. — ...Калі пытанне паўстала рубам: каму знікнуць, а каму быць заставацца, — то я, натуральна, выбраў Беларусь”.
    Парыж — дзіўнае месца. Калі яго знішчаеш — у зусім іншым кутку Еўропы робіцца святлей. Але і самому Парыжу горш не робіцца. Яго бурыш дашчэнту — ён застаецца, у яго тысяча смерцяў, і кожная з іх — мастацтва”.
    •kick
    Відаць, ёсць нейкая ўнутраная патрэба, што пасля кніг прозы Альгерд кожны раз зноў навяртаецца да эсэістыкі. Сёлета (2019 год) ён надрукаваў кнігу “Mae дзевяностыя”. Па сутнасці, гэта адно вялікае эсэ (“мегаэсэ”).
    Вядомы літаратуразнаўца Аляксандр Фядута нават назваў яе лепшай кнігай Альгерда. Мне яна таксама падабаецца. Бачыце, у адрозненне ад прозы, якая патрабуе сур’ёзнай увагі стасоўна структуры і кампазіцыі тэксту (не самае моцнае месца нашага аўтара), эсэ дае больш месца вольнаму руху, і тут Альгерд, як той серфінгіст, прыгожа і рызыкоўна слізгае па высокіх хвалях мыслення, правакуючы наша захапленне.
    На жаль, сёння эсэістыка без хоць якога кшталту скандалу ўсё больш губляе ўвагу чытача. А Альгерд Бахарэвіч, у адрозненне, скажам, ад Іллі Сіна, моцна любіць гэтую ўвагу і таму цяпер, напэўна, сядзіць і зноў піша кідкі раман, пра які хутка будуць шмат гаварыць у публічнай прасторы.
    ***
    Некалі яшчэ зусім маладым прачытаў у савецкага празаіка Каверына (зусім не благога): “Кіно — мастацтва для дэбілаў”. Здаецца, тыя словы прамовіў не аўтар, а нехта з ягоных герояў, што не мае тут аніякага значэння. Проста потым, калі нехта цягнуў мяне ў кіно, я абыякава прамаўляў гэты сказ, і ад мяне, вырачыўшы вочы, адразу адступаліся.
    Шчыра кажучы, з майго боку гэта, хутчэй, была проста гульня ў радыкалізм. Бо хаця я і не меў асаблівых сімпатыяў да кіно як такога, але не адмаўляў яго геніяльных выключэнняў, як, скажам, “Рэпетыцыю аркестра” Феліні...
    Толькі чаму я згадаў кіно ў маім аповедзе пра Максіма Жбанкова? Недзе пры канцы 90-х сумоўнікі між іншым загаварылі пра невядомы мне кінаклуб у кінатэатры “Пабеда”, дзе нейкі афігенны фацэт рэфлексуе над маднячымі замежнымі фільмамі. I робіць гэта настолькі шыкоўна, што ў залу не ўшчаміцца...
    Як вы разумееце, з такім маім стаўленнем да кіно той хлопец ніяк не мог мяне зацікавіць, пакуль у сёмым нумары “Фрагментаў” не з’явіўся канцэптуальна грунтоўны тэкст Максіма Жбанкова “«Культура смецця» і «смецце культуры»”...
    Сапраўды, афігенны фацэт, захапіўся я, і гэтае захапленне інтэлектуальнай эсэістыкай Максіма не пакідае мяне па сёння. Хаця, бывае, і трохі злуе, калі ў сваіх тэкстах ён моцна паўтараецца ці залішне нэндзіць з нагоды таго, што яму не пашанцавала з часам, краінай і яе культурай.
    Максім нарадзіўся рускім чалавекам у Мінску і такім асталеў тут, але эстэтычнае выхаванне атрымаў на Брадвеі праз сусветна знакамітыя шлягеры і такога ж кшталту кінафільмы. I, што дзіўна, дзесяцігоддзі актуальнай прысутнасці ў беларускім нацыянальным дыскурсе, здаецца, ані не змянілі яго базавыя пачаткі. Прыгадваю адзін момант, У тую пару, калі ўвабраўся ў паэтычную моц і масавую папулярнасць Андрэй Хадановіч, Максім у вялікую пахвалу публічна назваў яго “беларускім Пушкіным” (заўважым, не беларускім Букоўскім ці кім там яшчэ са знаных амерыканскіх паэтаў).
    Гэтую канцэптуальна праблемную сітуацыю ў часе, месцы і культурнай прасторы Максім шчыра і глыбока адрэфлексаваў на самым пачатку сваёй адметнай і пакуль адзінай кнігі “Белкульт между Вудстоком н «Дажынкамі»”. Трохі працытую самае першае:
    “Эта кнмга — стенограмма лмчных прмключеннй автора в странной стране, которой оказалась роднна. Думать Беларусь получается только соразмерно прнчудам м парадоксам ее пу™. Поэтому мысль двнжется поверх чужмх концептов н вопрекн нмпортным рецептам. Однночество автора в шумовом потоке отечественных культурных процессов оказывается плодотворным. Оно создает необходммую для рефлекснн днстанцню, а также позволяет опознать другнх одпночек, партпзан Архмпелага Беларусь. Мы ннкогда не будем в одном строю. Но вполне способны подтвердпть свое суіцествованме, наладмв переклнчку пз соседннх окопов”.
    А далей я гэтаксама працытую яшчэ раз самы пачатак з сваёй кнігі “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” (такога самахвальства свет, здаецца, не бачыў):
    “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне і ўсцешана падумаць, што ў цябе ёсць свая краіна! Пра нешта такое бадай кожнаму светла думаецца пасля вяртання з далёкага замежжа. Але ўсю кранальную пяшчоту гэтага здумлення можна адчуць адно тады, калі раней у цябе сваёй краіны не было...
    Я меў ужо амаль сорак год, калі здарылася Беларусь. I толькі пасля таго, як яна здарылася, зразумеў, што да гэтага, па сутнасці, жыў нідзе і, калі заўгодна, жыў як ніхто”.
    Я наўмысна супрацьпаставіў гэтыя два фрагменты, каб больш выразна адцеміць, што з гледзішча фундаментальных асноваў мы хоць і месціліся з Максімам у адной краіне, але ў абсалютна розных яе праекцыях. Я тут меў Бацькаўшчыну, а ён толькі апірышча дзеля парыванняў у бок уласнай свабоды. Аб чым і яго наступныя словы: “Усё, што я рабіў у розных сферах, было шляхам да маёй свабоды”. (У дужках заўважу: мне Радзіма даражэй за свабоду.)
    Я асабіста магу пацвердзіць зусім не рытарычную праўду словаў Максіма. I хаця жыццё інтэлектуала ў постсавецкай Беларусі куды толькі не штурхае, каб здабыць якісьці нішчымны грошык, Максім заўсёды трымаўся вышэй задэклараванай перспектывы. Прыкладам, апошнія некалькі год ён разам з жонкай Дар’яй Сітнікавай (выпускніцай ЕГУ) раз на тыдзень гандлюе адмысловым печывам з экзатычным начыннем. Дар’я гатуе яго на хатняй кухні, а потым яны разам прадаюць гэтую смакату на кірмашы. (Максім усмешліва распавядаў, як слупянеюць яго студэнты ці чытачы, калі раптам бачаць свайго куміра за такой арыгінальнай справай.)
    Хаця нас тыпалагічна падобныя метамарфозы беларускіх інтэлектуалаў мала чым дзівяць, хіба што экзотыкай, як у выпадку Максіма з Дар’яй. Усякага такога было і застаецца шмат. Але цяпер мне чамусьці згадалася, як мы чарговым разам перавозілі мэблю, абсталяванне і бібліятэку Беларускага калегіюма з адной кватэры на другую...
    Уласна, сам пераезд нічым асабліва не розніўся ад хоць якога яшчэ. А вось людзі, якія ў поце і брудзе цягалі на высокі
    паверх усё, што ў такіх выпадках цягаюць, здаецца, вартыя ўвагі. Я тут трохі пералічу. Гэта Алесь Анціпенка, Максім Жбанкоў,Уладзімір Мацкевіч, СяргейХарэўскі, Зміцер Бартосік, Валянцін Акудовіч, яшчэ нехта... Ужо ж, напэўна, шмат каму ў Беларусі іх прозвішчы добра вядомыя. Але дайце мне веры, кожны з тут пералічаных быў бы заўважнай фігурай у хоць якой багатай культуры.
    Да чаго я гэта згадваю? А да таго, што, цягаючы разам з усімі розную покладзь, я раз-пораз пасміхаўся пра сябе, бо раптам пачаўуяўляць, што было б, каб, прыкладам, у Францыі сабраліся гурмой адметныя філосафы, культуролагі, мастацтвазнаўцы, музыкі і на сваіх плячах пачалі цягаць мэблю і бібліятэку з адной будыніны ў другую. Пра гэтую падзею потым пісалі б ва ўсіх падручніках па гісторыі культуры. А ў нас — класік літаратуры на градах летніка, вялікі мастак на бульбяным полі, знаны музыка ў катуху вартаўніка — гэта норма, звычаёвасць.
    Хаця калі вы падумалі, што згадкай пра гэты эпізод я хацеў у чарговы раз папракнуць беларускую долю, то вы памыліліся.
    Мне сапраўды было весела.
    Жыццё ў свабодзе, але без радзімы неўпрыкмет адбілася як на стылі, так і на стылістыцы пісьма Максіма Жбанкова (натуральна, і мыслення таксама). Усё, што ніжэйшае за Эйфелевую вежу ці Біг-Бен і вузейшае за 45-ю авеню, было не вартым ягонай оптыкі. Як і не вартым увагі было ўсё, што не было Эндзі Уорхалам, Луі Армстронгам, Чарльзам Букоўскім, Стывенам Спілбергам і г. д. і да т. п.
    Вось адзін з безлічы прыкладаў ягонай візіі культурніцкай сітуацыі ў Беларусі:
    "Почему можно жнть без белорусского мскусства? Потому, что его легко не замечать. П в твоей картмнке ммра практмческн ннчего не мзменмтся. Глаз, скользяіцмй по дурным афншкам п агмтрастяжкам,
    так же легко пробежш по очередной выставке. He задержнваясь. He удмвнвшмсь.
    Легмтнмный арт банален н скучен. Мятежный сбнвается на памфлеты н агнткн. Нонконформмстскмй тормозмт. Обідая беда локального стнля — удручаюідая посредственность.
    Есть отдельные удачм, точно зеркаляідме родную шмзу. Но онм тонут в обідем потоке декоратнвного шума. Наш артнст предпочнтает мграть на прмвычном поле п легко переходмт от детскнх проб пера к элегантным самоповторам”.
    Я чытаю ўсё, што друкуе Максім Жбанкоў, не прамінаючы ніводнага ўбачанага тэксту (бо гэта заўсёды інтэлектуальнае свята). I магу адказна сцвярджаць, што ён ні разу не згадваў прозвішча буйнейшага метафізічнага паэта сучаснасці Алеся Разанава, як і прозвішча будучага лаўрэата нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Тое ж тычыцца і Васіля Быкава, перакладзенага на паўсотні моваў свету.