• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — А навошта, тата, страляюць? — пытаўся Юзік.
    — Як навошта? Каб галубок спалохаўся ды ўздымаўся вышэй, пад неба.
    Татулька часта заставаў Юзіка за разгляданнем рысункаў і адбіраў кантычкі.
    — Ць-а! Зноў, гад, дабраўся да кантычак,— казаў татулька.— Дай іх сюды, a то падзярэш! Вось ты паслухай лепш, што я буду чытаць.
    1 татулька клаў кніжкі на бэльку, а браў адтуль Біблію ды пачынаў чытаць, заўсёды з таго месца, дзе кніжка сама разгорнецца.
    Біблія — укаханая кніга татулькі. Яму плытнікі прынеслі яе з Вільні. Наогул, ён шанаваў кнігі рэлігійнага зместу. I хоць багамолствам татулька не слынуў, але аку-
    ратна спавядаўся, любіў набажэнства, кожную нядзелю хадзіў да царквы, а калі трапіцца, то і да касцёла. Касцёл паважаў ён болей за царкву і лічыў сябе каталіком, хоць спавядаўся ў царкве і быў вернуты на праваслаўе таго часу, калі дзядзька Матэва хаваўся «ад праваслаўя» ў конскім жолабе.
    Татульку вельмі цікавіць пытанне, чыя вера лепшая — «руская» ці «польская», каталіцкая ці праваслаўная? На гэты тэмат ён заўсёды ахвоч пагаварыць і паспрачацца, і як прыедзе, бывала, Антось з семінарыі, дык толькі і гаворкі з ім што пра веру. Справядлівасць веры татулька бачыць у тым, якая з іх першая пачалася і якая лічыцца самаю найдаўнейшаю. «Бо даўней,— кажа ён,— сам Пан Езус Хрыстус хадзіў па зямлі, а значыцца, даўнейшыя людзі лепей ведалі, якую Бог даў лядзям пастанову». 3 гэстага боку Антось ясна даводзіў лічбай з тэй кніжкі, якую вучыў у семінарыі, што праваслаўная вера пачалася першая. Але ж яму хацелася паказаць татульку розніцу вер у самым грунце рэчы.
    — Спачатку,— казаў ён,— не было ў іх розніцы. Гэта была адна вера, адно вызнанне, і абедзве яны пачаліся разам. Але з часам, у XI сталецці, папа рымскі...
    — Святы Ойцец папеж,— рэдактуе матка, падпёршы шчаку рукою і пільна слухаючы. Яна была набожная каталічка, мела дзеда вуніята і да папы адносілася з глыбокай пашанай. А татулька ў спрэчках сам ужываў моцных слоў і не вельмі сцярогся, а дзеля таго і на другіх не звяртаў увагі.
    — Рымскі папа,— не спыняўся Антось, зірнуўшы на матку з такім выглядам, як бы хацеў сказаць: «ат, кабеціна!»,— але папа рымскі, з уласнага сумлення, стаў мяняць, перакручваць і дабавіў у сымбол веры «філеоквэ»...
    — Што ты мне ўсё тыцкаеш гэтую філябокву! — сярдуе татулька, бо слова гэтае, вядомае татульку ў асобку, у спорцы зацямнялася і засланяла яму розум. Ён пераставаў цяміць: мова Антося раптам рабілася чужою і неразумелай, «філябоква» разрасталася, чарнела і стаяла ўваччу, як сукаватая доўгая палка.
    Наогул жа іх спрэчкі канчаліся лагодна, бо Антось шануе татульку, а татулька шануе Антося. Татулька нават паважае Антося, як сына, каторы хутка скончыць семінарыю ды будзе настаўнікам,— самому сабе гаспадар. У свой час ён навучыў Антося чытаць па-гюльску, а Антось аддзячыў яму тым, што, у сваю чаргу, навучыў яго чытаць па-
    расійску. Яшчэ надта шкадаваў Антось, што татулька не цяміў славянскае граматы і прабаваў яго навучыць, але нічога не выходзіла.
    — He, нічога не будзе! — матаў татулька галавою.— Гэта лічба і літара... стаіць, напрыклад, тры літары — нельга вымавіць, а раскусіш, дык там вялізнае слова. He, кінь і не турбуйся! He цямлю, мабыць, стары стаў,— канчаў ён нарэшце. Потым Антось даведаўся, што татулька проста не хацеў вучыцца па-славянску, каб не чытаць праваслаўных малітваў. «А Эвангэлія,— казаў ён,— і папольску ёсць, досыць з мяне».
    Па-расійску татулька чытае ўсё, што пападзецца пад руку: газету, падручнік, «Возсоеднненіе уніятовь»; трапіцЦа «Іосафать Кунцевнчь» або Афонскі лісток, дык і пра Кунцэвіча і пра Афонскі манастыр прачытае. Яго асабліва дзівіць арыфметычны задачнік. Прачытаўшы, напрыклад, задач колькі, ён адвернецца, бывала, і загаворыць:
    — Няхай Госпад крые, колькі тых грошай на свеце! I за сукно плаці, і за цукар плаці, і за машыну плаці — і на ўсё патрэбны вялікія грошы!
    Толькі па-польску татулька нічога ў рукі не бярэ, апарт Бібліі і кантычак. Біблія — укаханая кніга татулькі.
    Дзве рэчы мы маем — бязмен і Біблію, каторыя толькі на імя нашыя, а дома рэдка бываюць. Яны вандруюць з хаты ў хату і абыходзяць па чарзе ўсё сяло, як вартаўніцкая булава. Розніца толькі ў тым, што булава сваім часам перадаецца па чарзе ад суседа к суседу, а Бібліі і бязмена ніколі ніхто не прыносіць. Падчас трапіцца што зважыць, дык ідзі, распытуй, шукай, дазнавайся; выпадзе вольная часіна, заманецца татульку пачытаць Біблію, дык Юзік усё сяло агасае, покі ўзаб’ецца на троп, у каго апошні раз яе бачылі.
    III
    Усё гэта агулам зрабіла тое, што Юзік цвёрда наважыў мець свае ўласныя кніжкі. Дзеля гэтага, разумеецца, кірунак адзін: трэба пайсці ў школу.
    Няўдача першае падарожы да школы не супыніла Юзіка. У другі раз, як і першага разу, ён раненька ўстаў, апрануў матчын мантон (бо ўласнае вопраткі не было), узлажыў святочную Петраву шапку ды паціху ад усіх пачвалаў раніцай у школу. На гэта раз абышлося ўсё добра. He
    толькі на ганку ў школе, а нават на вуліцы нікога не было. Адно нечы кашлаты певень ганяўся па вуліцы за курыцай да Замкова Катрэчка за невашта лаялася праз плот з Дзямідоваю Зуляй.
    — Увесь род твой памаўзлівы! — крычала Катрэчка.
    — А тваю матку Сёмка злавіў у каморы,— адказвала ёй Зуля.
    — Калі? Скажы, калі, каб табе ў бокі калола! — уз’елася тая.
    — А летась на Святка, як муку крала...
    У школе ў сенцах Юзік скінуў шапку ды стаў паціхеньку адчыняць дзверы, адкуль гуло, як з вулля. А расчыніўшы дзверы, стаў на парозе ды, як стары, прывітаўся:
    — Пахвалёны Езус Хрыстус!
    У класе зарагаталі. Юзік зірнуў і ўгледзеў поўную хату дзіцячых вачэй. Яны бегалі, гэтыя вочы, блішчэлі, як зоры, смяяліся ды, як магнусам, прыцягвалі да сябе Юзіка. Тым часам настаўнік, пахаджаўшы па класу, падышоў да Юзіка. Юзік ведаў яго.
    Настаўнік быў родам, як казалі, з-пад Ярэміч і часта прыходзіў к Антосю ў госці. Бывала, улетку многа збіралася настаўнікаў і семінарыстаў у нас у адрынцы. У хаце горача, цесна, «дух цяжкаваты», дык Антось жыў у адрынцы. Там і стол стаяў на таку, зэдлікі, а па сценах былі развешаны малюнкі. Зышоўшыся, настаўнікі спачатку заводзяць спрэчкі, потым граюць на скрыпках, спяваюць, а пад вечар, як спадзе гарачыня, «маёўку спраўляюць». Гарэлку глушаць, як воду. I надта ж быў смешны наш настаўнік! Возьме пустую пляшку ў рукі, пацісне яе над чаркаю, а далей падніме ўгару ды заспявае:
    Меня пад бочкай схораніце, Паўным павнёханькай віна, I так к ней кран вы проведзіце, Чтоб водка с крана в рот цекла!
    Юзік ведаў гэтую песню на памяць, але спяваць папанску саромеўся. Хай ім пусты свет з гэтымі панскімі песнямі і з іх панствам разам! Ён раз — не заспяваў, a толькі так, знячэўку неяк ужыў адно панскае слова і то — аж цяпер горача робіцца з сораму.
    Зажадаў ён раз малачка, а мо і дапраўды жываток забалеў. Вот ён звярнуўся да маткі ды кажа:
    — He табе кажучы, мамка, я нешта больной стаў.
    I годзе! У хаце як падхапілі гэтае слова, дык Юзік гарэў ад сораму. Чуць што, дык — «А дзе ж гэта наш б о л ь н о й?
    Ці не памёр наш бол ьной, нешта ляжыць і не варушыцца? Добра больной, дзве міскі крупніку з’еў ды яшчэ не даволі! А ці не бачылі вы нашага больнога?» I пайшлі і пайшлі! Хай ты згары саўсім разам!..
    Усё гэта зрабіла тое, што Юзік не вельмі спалохаўся, увайшоўшы ў клас.
    — Чаго ты прыйшоў сюды? — спытаў настаўнік.
    — Вучыцца! — не маргнуўшы вокам, адказаў Юзік.
    — А колькі ж табе год?
    — Восем,— салгаў Юзік і пасміхнуўся.
    — Ой, брэшаш ты, жэўжык? — не даў веры настаўнік.— Надта ты, брат, зялёны, мэрам учора з яйца выйшаў!
    — А я ўсе літары і абецадло з канца да канца ведаю! — сказаў Юзік ды борздзенька, каб не перабілі, стаў пераказваць: — a, b, с, d, е, f, 1, m, n...
    — Малайчына, малайчына,— чамусь басам загаварыў настаўнік,— але ідзі, брат, дадому, няхай матка лепш верашчакаю корміць,— скарэй вырасцеш...
    Юзік так быў рад, што забыўся, па вошта прыйшоў. Доўга не чакаючы, узлажыў ён шапку на голаў ды, рады і вясёлы, шпарка памчаўся дадому. Дома нікому нічога не сказаў, каб не пакеплівалі, мабыць, але доўга кружыўся па хаце, скакаў на аднэй назе і спяваў:
    Нашы едуць, вашы йдуць;
    Нашы вашых падвязуць;
    Вашы едуць, нашы йдуць, Вашы нашых падвязуць! Як і ў нас, так і ў вас, на вуліцы елка,— Па сто рублёў кавалер, па тры грошы дзеўка.
    «ПАНСКІЯ ДЗЯЎЧАТЫ», АБО ЮЗІКАВА НАТУРА
    Юзік так расхадзіўся, перацінаючы і скачучы на аднэй назе, што матка мусіла яго супыніць.
    — Годзе табе, сынок, a то галоўка забаліць!
    Але не заўсёды можна яго ўняць. Падчас з ім рады нямашака, аж хата ходырам ходзіць. Матчыных паскаў ён не баіцца і выцяць ніколі не дасца. Улепіцца, гад, ззаду за спадніцу, і хоць ты што хочаш рабі. А калі часам пашанцуе матцы хвасянуць яго разоў колькі, дык ён адбяжыцца ды пакепліваць пачынае:
    — Дзякуй табе, мамка, што спінку пачухала! Мэрам мух абагнала, не баліць анізваннечка!
    Варуецца ён аднаго татулькі. Але калі татулькі ў хаце няма, дык нічога не ўдзееш. Застаецца адзін спосаб, каторы матка падчас з карысцю і ўжывае. Дзеля гэтага яна, нібы знячэўку, пачынае гаворку пра сады альбо агароды. Тагды Юзік раптам сціхае і зараз жа рупіцца знікнуць з вачэй. Калі нельга ўцячы на двор, дык ён залазіць на печ, садзіцца там каля коміна ды пачынае сціху спяваць і наўмоц трасці галавою, каб не пачуць ніводнага слова. Гаворка гэта дратуе душу яго і валтузіць сэрца яго. Кожнае слова скрабе і скрыгіча ўвушшу, як нож па шклу. He разумеючы, у чым тут справа, можна падумаць, што гэта Юзік вінен, што не цвілі сёлета яблыні, што гуркі згінулі, чэрва грушы зглуміла, а бручка з рэпай не ўрадзіліся. А дзела тлумачыцца проста: у справах агародных і садовых Юзік мае нячыстае сумленне. Ён пэвен, што калі пад гэтакую гаворку будзе назаляць ды стырчэць на ваччу, дык не мінецца, каб не тхнуў хто пальцам ды не вызверыўся на яго, сярдзіта нахмурыўшы бровы:
    — Дык ці ж ад гэтых шаляніц што захаваецца?! Завязацца не дадуць!.. I як іх жываты трываюць, скажыце на ласку Божую?!
    А няма горш нічога, як моўчкі зносіць здзек і паняверку! Праўда, ён дасціпнейшы агароднік сярод сваіх сябрукоў і лазіць у агароды, ён таіцца не будзе, бо не лічыць гэта за грэх. Але ён згарэў бы ад сораму, каб палез у свой агарод. У чужыя агароды лазяць усе, і брэшуць людзі, як кажуць, што за гэта Бог руку скарае. Вот свістаць у хаце, красці ці лаяцца або паказваць пальцам на вясёлку — вот гэта праўда, што грэх. A то...