• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    А мой братка, а мой касацік! Да куды ж ты сабраўся, нас усіх адцураўся? Ці я цябе не любіла, ці ж я табе не наравіла? Ці я цябе не кахала, ці я цябе не шкадавала? Штосуботкі вымывала, штонядзелькі зачасала; у цэркаўку вадзіла і песенькі вучыла; кветачкі рвала, табе вяночкі сплятала; табе вяночкі сплятала, на галоўку ўскладала. А за што ж ты ўгнявіўся, што ў дамавіну палажыўся? I завошта, за якое? Ці за крыўду за якую, ці за слова ліхое? Ці на айца з мамкай марыкуеш, ці на мяне ты сярдуеш? Ці на мяне ты сярдуеш, што далёка вандруеш — да Тройцы святоі, да зямелькі сыроі; у жоўты пясочак, у вечны куточак?!
    Падыдзе і Пінка, але ж ён пакажа на яе пальцам і скажа:
    — Адыдзіся ад труны мае і не турбуй касцей маіх!
    Прачынаўся Юзік ад журбы свае ўвесь мокры ад слёз, спакутаны і змарнелы ды пачынаў сапраўды плакаць, покі матка, ведаючы яго натуру, не падыходзіла яго супакоіць. I ўсё праз тыя агароды, каб іх агні высмалілі! Як ні хітраваў Юзік, як ні вараваўся, але, мабыць-такі, не ўсцярогся: у хаце дазналіся, што ён лазіць у чужыя агароды і ўжо не першы год. He хацеў Юзік верыць, што бацькі ведаюць, покі не дачуўся на ўласныя вушы. А да таго часу цешыў сябе думкаю, што ўсе яго шаленствы нікому невядомы.
    Раз ён позна загуляўся «ў свінку». Ужо добра сцямнела, як ён, закінуўшы кій на плячо, шпарка імчаўся дамоў на
    * Гаптаваць — вышываць.
    вячэру. Вароты былі зачынены. Юзік упёрся плячом, каб расчыніць дзверцы ў варотах, аж раптам чуе размову. Гаворыць татулька з маткаю, седзячы, мабыць, на прызбе.
    «Пра мяне!» — спалохаўся ён ды, затаіўшы дух, стаў прыслухвацца.
    — He дам веры, бацька,— казала матка,— наш не лазіць. Дзе яму?!
    — He лазіць! — перапыніў яе татулька.— Дай ты свет, маці! Гэта мы не ведаем нічога, а паслухай, што кажуць людзі, на вуліцу брыдка выйсці! У Труды — грады сталачыў, у Дзямешкі — галлё паламаў; хеўру завёў, у Катрэчкі — пеўня задушыў...
    — Пеўня? — здзівілася матка.— Нашто ж яму певень здаўся?
    — Нашто? Зводзіць біцца. Да ці я табе не казаў? Пазаўчора,— пачаў расказваць татулька,— прыязджаю я з ворыва гэтак апоўдня. Распрог я каня ды, не скідаючы хамута, вяду яго ў хлеў, аж тут — адкуль ён узяўся? —падскаквае гад гэты ды пытае:
    — Татка, больш не паедзеш араць? Дай я завяду каня на выган!
    — На які,— кажу,— выган? Вось крошку спадзе гарачыня ды зноў трэба ехаць на поле.
    — Дык ты яго, татка, прывяжы да возу, а я буду мухі аганяць.
    — Нашто аганяць? Няхай ідзе ў хлеў: там і халадок і мух няма,— адказваю я ды адчыняю, вядома, вароты. Толькі я прычыніў дзверы, аж тут як пырснуць мне ў вочы куры, дык я думаў, што чэрці павылёталі з пекла — няхай ты згары, няхай. Ушчухаўся крык, галас: конь спудзіўся ды ўцёк. А гэта ён налавіў ды зачыніў тут пеўняў, каб потым зводзіць біцца...
    Татулька яшчэ штось казаў матцы, але Юзік не стаў болей слухаць. Ён ціхенька адышоўся ад варотаў ды пашыбаваў зноў да хлопцаў. У той вечар вярнуўся дадому ён позна. Тагды ж трапілася з ім яшчэ адна прыгода, каторая надоўга пасварыла яго з Катарынаю.
    У хаце ўжо спалі і пагасілі агонь. Ідучы дамоў, Юзік не йшоў, а краўся, як кот, каб паціхеньку ўвайсці ў хату ды непрыкметна легчы спаць. Раптам пачуў ён, што ў садку, каля весніц, нешта шалпочацца. Юзік спалохаўся і спыніўся, але не ўцякаў, а вытрашчыў вочы ды стаў углядацца. «Ці не зладзеі? — падумаў ён.— А можа, хто ў грушы
    палез? Дык не павінна,— гадаў сабе Юзік,— садавіна зялёная. А тым часам, што ж гэта за яно?!» I страшна, і ўцякаць боязна, каб не схапіла што ззаду. I вось стаіць ён, трымаціць ад страху, стрыжэ вушыма ды слухае. Ціхата. Хмаркі бягуць па небе, а месяц то заблішчыць, то зноў схаваецца...
    — Адчапіся ты, слата! — пачуўся ціхі дзявочы голас.
    — Адчаплюся, як ажанюся! — адказаў нехта смеючыся.
    Юзік пачуўся, што ў яго ў роце высахла. Ён лізнуў языком губы і пракаўтнуў сліну. Тым часам з цемры выплылі дзве постаці — дзявочая і хлопцавая. Юзік папярхнуўся і чуць не крыкнуў ад здзіўлення... Гэта была нашая Катарына з Дзіваковым Адамам. Выйшаўшы на віднае, яна ўшчапілася на плот, села ды стала гойдацца на жэрдцы, перацінаючы:
    He тупай, не тупай, Казак, нагою!
    He выйду, не выйду Гуляць з табою!
    Дзівак таксама не маўчаў, ён таксама хістаўся, тупаючы нагою, і нібы адказваў, спяваючы:
    Брэшаш, дзяўчына, Брэшаш, любчына, Брэшаш, сэрца маё!
    Тым часам Катарына стаяла на сваём і перацінала далей:
    He выйду, не выйду Гуляць з табоюі
    — А бадай жа ім брыдкі свет! Любяцца,— шапярнуў Юзік, а далей аж рот разявіў ад неспадзяванкі. Дзівак раптоўна абхапіў Касю ўпол ды стаў лашчыцца і абнімацца. Катарына спярша не давалася, валтузілася, адпіхалася рукамі, а потым неяк сцішылася, абмякла ды абвіла яго шыю рукамі. Юзік стаяў на месцы і не ведаў, дзе яму дзецца ад гэтакага сораму і дзіва. Шчокі яго загарэліся, сэрца калацілася, як птушка ў сіле. Паціху, як кот, падкраўся ён да дзвярэй ды ўскочыў у хату. Матка штось пыталася ў яго, але ён моўчкі залез на пасцель, закрыўся коўдраю з галавою ды заплюшчыў вочы. Тройчы перахрысціўшы яго, матка моцна пазяхнула ды гэтаксама сцішылася.
    Назаўтра, ранютка ўстаўшы, Юзік увесь час шукаў здарэння напаткаць Катарыну дзе-небудзь адну. Нарэшце яму пашанцавала: Катарына пайшла ў камору ды стала
    там длубацца ў кухры. Ён падышоў да яе, праглынуў сліну, каб прамачыць у роце, ды сіпата, з некім пералякам, запытаў:
    — Што гэта ты рабіла з Дзіваком?
    — Калі? — запыталася тая.
    — Нібыта не ведаеііі! А ўчора ўвечар, на плоце.
    Пачуўшы гэта, Катарына адхіснулася ад кухра, неяк выпрасталася, азірнула яго, так як першы раз бачачы, пахістала на невашта галавою ды неяк ціха, нібы разважаючы, прамовіла:
    — Дурань!
    Потым адвярнулася, нагнулася зноў над кухрам ды, пасміхаючыся, дадала:
    — Вырасцеш, дык будзеш ведаць.
    — А я маме скажу,— сказаў Юзік з хітрасцю, каб дасведчыцца, ці спалохаецца яна.
    — He руш, Юзік, не трэба! Грэх гэта, братка,— ты ж хлопец,— стала прасіць Катарына, пазіраючы кудысь такімі вачыма, быццам бачыла рай або Бога самога. Гэтак сумна і хораша пазірае Боская Матка на абразах у касцёле. А Юзіку стала нудна на сэрцы. Нешта мілае, бязмерна каштоўнае адарвалася і знікла навекі. Ён раптам пачуў, што паміж ім і Катарынаю працягнулася некая сцяна, тонкая і халодная, як туман. Катарына, наша Кася-весялуха, што так хораша спявала песні, што садзіла кветкі ў агародзе і пляла яму вянкі на голаў, што давала яму цукеркі і ўсялякія цацкі, зрабілася цяпер чужою і далёкаю, як і іншыя дзеўкі на вёсцы. Аж на плач разбірала Юзіка...
    Пасля гэтай гутаркі Катарына доўга баялася, што Юзік памсціцца ды раскажа матцы або асароміць пры ўсіх калінебудзь у хаце. Яна называла яго браткам, саколікам, удыгала яму, часам цукеркі купляла, але надарэмна. Юзік казаць не казаў, але й на залёты не йшоў. Яна стала для яго чужою...
    ГАРОНІМ У ДАРОЗЕ
    У такіх выпадках Юзік не любіў аставацца дома. Яму рабілася нядобра, маркотна і нечага шкада.
    Некі смутак агартаў яго і трымаў у задуменні яго дзіцячую душу.
    He хацелася аставацца дома, каб не запытаў хто, чаго ён маркотны.
    А хіба мог ён расказаць, што робіцца на душы? I хіба гаворка тут паможа? Гэта праходзіць само сабою, як праходзяць хмары, што ўсцілаюць неба, і як расходзіцца дым у паветры. Трэба толькі сысці з хаты і пабыць на самоце.
    I Юзік ішоў на агароды, на луг ці, наогул, у чыстае поле, дзе хадзіў, як нядзелька, па межах, слухаў спеў птушак ды трос у задуме галоўкай, каб разагнаць апанаваўшую маркоту.
    «Матка ж мая да старэнькая, не давай жа ты паясочкаў ткаць! He давай жа ты паясочкаў ткаць, каб ён з гора ды не страціўся»,— звінела ўвушшу песня, якую ён чуў, як спявалі дзяўчаты ў пост на вячорках. Ад гэтага такі жаль разбіраў душу яго, што слёзы як боб каціліся па твары, і Юзік лажыўся на траву ды плакаў. А ўстаўшы, браў у рукі падняты на дарозе аскабалак ды хвастаў перад сабою, збіваючы галоўкі ў кветак. Пазіраючы на тое, як адбітыя раслінкі з кветкамі ціха, без скаргі, клаліся на зямлю, ён, чуць не плачучы, казаў: «Ага, вот раслі, а я ссек, і не будзе вас на свеце ніколі!» Шкада было раслінак і кветак, што так неспадзявана згінулі са свету, але ссякаць ён не пераставаў.
    На задор сабе і ўсяму беламу свету, ён выцінаў цэлыя лапіны ў збожжы і таптаў іх нагамі.
    Так мсціўся Юзік за тыя сумныя пачуцці, што не давалі яму супакою!
    Заходзіў ён тагды і да Гароніма-лесніка, калі траплялася гэта пад «вывозны дзень», у каторы возяць дровы з лесу. Гаронім сядзеў тагды на ганку і пільнаваў, каб не праехаў хто міма кватэры ды не правёз дроў не па цэтліку. Нязручна было старому Гароніму тупаць цэлы дзень каля ганку на вуліцы, адбіраючы ў людзей цэтлікі. Спрытней рабіў гэта Юзік. Ён шпарка бегаў ад аднаго воза да другога, браў памятыя ў сялянскіх кішэнях цэтлікі ды падаваў іх Гароніму, а той глядзеў, седзячы, ці няма там якога падашуканства.
    У вольны час яны сядзелі абое на ганку ды паволі гутарылі. Гаронім што-небудзь рабіў, курачы люльку, a Юзік сакатаў у яго каля вуха, распытуючы пра ўсё чыста, што цікавіла яго дзяціную думку.
    — Дзядзька,— пытаў Юзік,— навошта гэта дзяўчаты любяцца да выходзяць замуж?
    — Як навошта? Каб не звяліся людзі са свету, дый гаспадыня часам патрэбна ў хаце,— адказваў Гаронім.
    — А чаму ж дзядзька не захацеў жаніцца?
    — Як не? Гэтаксама збіраўся, але ж неяк час прайшоў, а потым і з думкі сышло.
    — А нашто гэта князь прадае цэтлікі на дровы?
    — На грошы прагавіты. Лесу процьма, а людзям і трэсак шкадуе. Усё купі, за ўсё заплаці. Назбірае грошай, а потым гуляе сабе па карчомках у горадзе.
    — А праўда,' дзядзька, што ў князя ў замку заклятыя кніжкі ёсць?
    — Ёсць, дзеткі, але іх чытаць ніхто не можа. А каб хто прачытаў, то даведаўся б пра ўсё чыста, што рабілася ў нашым Забраным краю: пра нашых каралёў, пра нашае каралеўства і пра тое, як у людзей дастатак і волю адабралі. Але прыйдзе час, тагды людзі даведаюцца, пра што ў гэтых заклятых кніжках пішацца. He навек яны закляты. Тагды наш Забраны край зноў стане вольны і нікому непаслушны.
    — А чаму гэта, дзядзька, наш край — Забраны?
    — Бо маскоўцы, дзеткі, забралі. Пайшлі на нас вайною ды забралі пад сваю абладу. Раней край наш з Польшчай хаўрусаваў, і гэтак жа сама цяжка жылося, а цяпер вось — дык і тхнуць нельга. Чуў мо, як у песнях спяваюць: «Наступіла чорна хмара, настала шчэ й сіва: была Польшча, была Польшча, а цяпер Расія».