У безупынным змаганні з нядоляй сваёю Беларусь страціла ўсё: сваю палітычную незалежнасць, сваю школу, асвету, законы (Літоўскі статут) ды нават імя свайго забылася. Мы сталі нацыяй без імя, народам без прозвішча, гуртам «тутэйшых», «простых» людзей, «дзядзькамі» з забранага краю. Народ змогся, страціў апошнія сілы ды мэрам заснуў летаргічным сном. 1 мабыць у гэты страшэнны час цішы і нацыянальнай паняверкі стварылася казка пра забітага брата. Апавядаецца яна не ўлетку, як свет Божы грае й красуе, і не ўзімку, калі мароз і завіруха, а ў час вялікага посту, напрадвесні, напярэдадні новага жыцця. Мяне брацяйкі забілі, Нож мне ў сэрцайка ўсадзілі, Чарапком вочы накрылі. He грай, дудачка, не грай, Майго сэрца не ўражай!.. I апавядаецца ў казцы гэтай, дзе дастаць тых лекаў, дзе можна расстарацца тае вады жывучае і гаючае, каб адратаваць забітага брата. Для нас, сучасных дзяцей Беларусі, тымі лекамі, той вадою жывучай і гаючай ёсць наша беларуская мова і асвета на грунце роднай культуры. Вялікая Расійская рэвалюцыя паадчыняла дзверы да вольнага жыцця не толькі паасабістым людзям, але і цэлым народам, усім пакрыўджаным і зняважаным нацыям, а ў тым ліку і нам, беларусам. Ад шчырага сэрца вітаючы вольнасць Дзяржавы Расійскай, мы з набалелаю, пакутнаю душою рвёмся да новага жыцця, да культурна-нацыянальнага адраджэння нашага народу. Мы цвёрда ведаем, што гэтакага маменту двойчы не будзе і што страцім цяпер, таго не найдзём ніколі. Наша святая павіннасць, доўг кожнага свядомага грамадзяніна і беларуса не бавіць часу, а цяпер жа, да склікання Устаноўчага Сойму (Учредятельного Собранмя), аддаць свае сілы і розум на службу многапакутнага народу. Няхай запануе ў душах нашых грамадзянін, шчыры сын сваёй бацькаўшчыны і ўсяго працавітага народу. Пойдзем на вёскі, на сёла, пойдзем на фабрыкі, заводы, у крамы, канцылярыі і панясём туды святло н a цыянальнай, п аліты ч на й і грамадзянскай свядомасці. Мы ведаем, што трэ будзе змагацца не толькі з забабонамі чужынцаў, але й з уласнаю цемрай, каторая спавіла нас чорнаю хмараю пад час панавання царскага самадзяржавія. Соткі год трымалі нас у кайданах няволі, соткі лет атручвалі народ наш то польскасцю, то маскоўшчынай, і цемра наша да жаху страшэнна густая і вялікая. Народ блудзіць па ёй, мацаючы і растапырваючы рукі, як сляпы без павадыра,і прымае прыхільніка за ворага, a Bopara за прыхільніка. Цяжкі грунт нашай працы. Повен гвалту і неспадзёвак шлях нашай будучыні. Мо не раз разаб’емся мы да крыві, не раз заплачам мы горкімі слязьмі, але бясконца вялікая вера наша ў святую справу нашу. I які б лёс ні спаткаў па дарозе да нашай мэты, нішто нас не затрымае і супыніць не можа. Да вялікай працы, браточкі, уставайце! Да змагання за аўтаномію Беларусі, за дэмакратычную рэспубліку Дзяржавы Расійскай! Жыве в о льн а я Б е л а р у с ь! У вялікі час выходзіць наша газета... Стары лад скончыўся і не паўстане болей ніколі. Няма цара, няма здзеку, уціску і паняверкі. Выйшлі на волю барцы за вольнасць і шчасце народу. Расчыніліся дзверы да светлай будучыны, у вялікі гмах братэрства, вольнасці і згоды. Расія стала напярэдадні новага жыцця. Параскіданы царскія троны, папарываны кайданы, паламаны шыбеніцы. Народ сам стаў дзяржаўцам сваім, царом жыцця свайго. Устаў ён, вялікі, магутны і вольны, падняў вочы, поўны жалю і скаргі, азірнуўся, уздыхнуў на ўсе грудзі ды загукаў на ўвесь свет: «Браты! Хай кожны паспяшае адно нам думаць і рабіць. Хто быстру рэчку затрымае, скуль сілу гзтаку дабыць?» Расчыніліся дзверы да вялікай майстэрні, у кузню новага жыцця. Народ будзе сам сваю долю каваць. I ніхто ўжо не стане яму на дарозе, ніхто не затрымае і не спыніць яго, цара цароў і гаспадара гаспадароў. Калом зямля яму, таму ладу старому! Будзь ён тройчы пракляты, лад крывавага царскага панавання, лад шыбеніц, астрогаў, заслання, уладараства, цямноты, галоты, здзірства і здзеку! Мо нікому на свеце не даўся ён гэтак у знакі, як нам, беларусам. Мала таго, што з нас высмоктвалі кроў, але і дбалі пра тое, каб народ наш быў найцямнейшы і паслухмяны, як тая жывёла. Недарма ж звалі нас «быдлам». Яны тапталі чалавецтва наша, абсмейвалі сакраманты душы нашай, здзекаваліся над мовай нашай і прагналі яе са школы, з судоў, з усіх інстытуцый. Заміж роднага, з дзяцінства нам мілага слова, яны давалі спачатку нам польскую мову, потым расійскую або маскоўскую і каб магчыма, здаецца, дык далі б нам татарскую, абы ямчэй сядзець на карку нашым, абы лягчэй смактаць кроў нашу. Бо без мовы, без роднага слова, народ, як тое быдла, з якім робяць хто што хоча. Пад гумар жартуюць, а ў злосці катуюць. Прыпамятай, беларусе, што з табой выраблялі!? Каб апісаць усё атрамантам, дык загаласілі б людзі лямантам... Але народ як спружына: чым мацней націскаць яе, тым раптоўней выпростваецца яна ўверх і з нязмернай сілай б’е таго, хто не здолеў стрымаць яе. Паўстаў народ і магутным рухам сваім разарваў векавыя кайданы. Як трухлявае дрэва разбілася на друзгі царскае самадзяржавіе, гэты ідал крывавы, вінавайца нашага гора, слёз і пакуты. Зрабілася цуда. Раптам не стала цароў, зніклі прывілеі, усе сталі роўнымі і вольнымі. Разам з тым знікла, як дым, і тая розніца, што дзяліла мову людскую на панскую і мужыцкую. Усе яны — і польская, і расійская, як і наша беларуская — маюць права на жыццё і пашану; усе роўныя і аднакія, няма паміж іх ні горшай, ні лепшай, як няма сярод роўных большага ці меншага. Дык устань, Беларус, пратры вочы свае і смела глянь на белбожы свет! Падай руку братэрскі суседу свайму, прывітайся да ўсіх, як роўны з роўным, як вольны з вольным. Будзь горд, Беларус! Ты маеш права, бо і твая кроў лілася за вольнасць Дзяржавы Расійскай, і твае дзеці ішлі на шыбеніцы, у вастрогі, на пакуту ў засланне за вольнасць, за шчасце, за вольнасць народа. Будзь горд, Беларус! Ты маеш права на гэта, ты заслугаваў пашану сабе ад суседа і ад усяго белага свету. I твая цагліна лягла ў падмуроўку агульнай вольнасці, і твая слязіна цэментавала будынак лепшага жыцця. Цяпер у нашых руках наша будучыня, ад нас саміх залежыць скаваць сабе лепшую долю. Памятайце гэта, злучайцеся ў гурткі, арганізуйце хаўрусы. «Вздувайце горна, куйце смело, пока железо горячо!» Моцна стойце на родным грунце! Любіце бацькаўшчыну сваю ўсёю душою, усім сэрцам сваім, бо хто матку забывае, таго Бог карае. Шануйце мову сваю — гэта скарб наш, моц і аздоба наша. Вучыцеся, чытайце; чужому навучайцеся, але свайго не выракайцеся. Даглядайце свайго, як маці дзіцяці. Тварыце культуру сваю, шырце свядомасць сваю! Тут наша спасенне. Толькі на грунце роднай культуры мы пабудуем лепшае жыццё, толькі пашана да роднай мовы звядзе нас на свет Божы. Інакш згінем, памром, як асобны беларускі народ, зробімся полем для чужынцаў, тым брудным гноем, які ўзгадуе смярдзючая зямля на страх і агіду суседзям. Праклянуць нас дзеткі нашы і адракуцца добрыя людзі! Да вялікай працы, браточкі, уставайце! Набліжаюцца выбары да Устаноўчага Сойму. Наша святая павіннасць паслаць туды не чужынцаў, што прыехалі да нас у заработкі, не палякаў ці расійцаў, каторым край наш чужы і невядомы, а сваіх, шчырых сыноў Беларусі, хто любіць яе, як самога сябе, хто будзе бараніць народ наш і інтарэсы яго ды не спужаецца нікога і нічога, хто гатоў аддаць жыццё сваё за справу беларускую. Нам трэба паслаць да Сойму такіх людзей, каторыя парупяцца пра тое, каб Беларусь мела шырокае краёвае самаўпраўленне ды ўпраўлялася самімі беларусамі, шчырымі дзецьмі свае зямелькі, а не тымі, хто адракаецца ад нас і мовы нашай ды лічыць нас за расійцаў ці палякаў. Бойцеся людзей гэтых! Гэта здраднікі, рэнегаты, Юды, што гандлююць бацькаўшчынай нашай наогул і паасобку. Выбірайце тых, хто шануе вас і мову нашу, хто будзе дбаць пра тое, каб у школах, цэрквах і касцёлах ды ва ўсіх інстытуцыях нашага краю заводзілася наша родная беларуская мова. Выбірайце тых, хто моцна, аж да смерці, будзе стаяць за зямлю і волю народа, за культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі, хто будзе стаяць за дэмакратычную рэспубліку Дзяржавы Расійскай на федэратыўнай падмуроўцы. Пасылайце да Сойму беларусаў! Няхай жыве вольная Беларусь! Як учынілася рэвалюцыя Рэвалюцыю чакалі даўно, і ўсе пэўны былі, што яна хутка прыйдзе. Тым часам паўстала яна саўсім неўспадзёўкі і загрымела, як пярун,знячэўку. «Ніхто не ведае ні дня, ні гадзіны, калі Сын Чалавечы зыдзе на зямлю судзіць людзей». Ужо 1905 год расхістаў царскі трон, і з таго часу ён ледзьве ліпеў. Але патрабавалася 12 гадоў, каб народ праканаўся, што стары лад згніў, што ён усё псуе і валтузіць і што гэтак далей жыць нельга. Ушчухалася страшэнная вайна. Лепшыя, багацейшыя часткі зямлі былі заваяваны немцамі. Армія адступалася, бо не было чым бараніцца. Паўстала дарагоўля. Пазнікалі тавары з крамаў, не стала хлеба на рынку. Дзяржава руйнавалася і сунулася ў багну... 3 лямантам «Хлеба, хлеба» натоўп выйшаў на вуліцы ў Петраградзе. Да яго прылучыліся рабочыя, да рабочых салдаты. Усе бачылі, што, не скінуўшы цара і самадзяржаўнага панавання, нічога не зробіш. Дзяржава зруйнуецца, і ўсіх чакае безгалоў’е. Палітычная вольнасць патрэбна ўсім: і рабочым, і сялянам, багатым і бедным. Усе класы і станы злучыліся разам і — мур царызму не стрымаўся. Што будавалася сотні гадоў — развярнулася ў колькі гадзін. Недарма ж за граніцаю ахрысцілі нашу рэвалюцыю цудам. 23 лютага ў Петраградзе натоўп выйшаў на вуліцу з крыкам «хлеба». На галодных людзей нацкавалі паліцыю. Але паліцыя не магла запыніць магутнага руху людзей. Пачаліся мітынгі, дэманстрацыі. Супыніліся фабрыкі, заводы. Рух нарастаў. Паліцыя і жандармы пачалі страляць, салдаты адмовіліся. Рэвалюцыйны рух пачаўся ў войску. 26 лютага старшыня Г. Думы Радзянка звярнуўся да цара з тэлеграмай, у каторай раіў яму скінуць зненавідзеных народам міністраў і скласці адпавядальны ўрад. Цар не паслухаў ды загадаў нават распусціць Думу. 27 лютага салдаты сталі злучацца з паўстаўшым народам. Каля 26 тысяч войска пайшло бараніць Думу. Іх не пушчалі салдаты, каторыя яшчэ трымаліся за цара. Пачаліся бойкі. Былі страты людзьмі. Але ўсё ж такі салдаты трапілі да Думы. Дума, угледзеўшы, што народ яе падтрымае, ухваліла не слухаць царскага прыказання, не разыходзіцца.