• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    A pyx рос і шырыўся. Народ захапіў арсенал, адчыніў турмы ды вызваліў палітычных вязняў. Стары лад затрашчаў, захістаўся і паваліўся. Заміж яго, з агню рэвалюцыі, паўстаў новы лад...
    Гасуд. Дума выбрала Выканаўчы Камітэт, каторы ўзяў кіраўніцтва і ўладу ў свае рукі. У той жа дзень рабочыя склалі ўласную арганізацыю. На фабрыках і заводах былі выбраны Рады рабочых дэпутатаў, каторыя моцна сталі на варце патрэб працоўнага народу, падбіваючы новы ўрад змагацца дарэшты са старым рэжымам.
    28 лютага ўсё войска прылучылася да народу. Былі арыштаваны міністры ды пасаджаны ў вастрог, дзе сядзяць да гэтага часу, чакаючы суду і кары за зладзейскія ўчынкі свае.
    Тым часам паліцыя яшчэ змагалася з народам, баронячы стары парадак. Па ранейшаму загаду міністра Пратапопава*, на будынках, у падвалах, паграбах былі пастаўлены кулямёты, і паліцэйскія, схаваўшыся, стралялі ў народ. Але гэта былі апошнія сударгі канаючага царызму.
    1	марта салдаты выбралі сваіх дэпутатаў, і склалася вядомая ўсім Рада Раб. і Салд. Дэпутатаў. Паліцыя была скасавана; заміж яе паставілі варту з народу, так званую міліцыю. 2 марта пачалі прыходзіць весткі ў Петраград, што Масква і іншыя вялікія гарады гэтаксама паўсталі.
    Выканаўчы Камітэт Гасуд. Думы, парадзіўшыся з Ра-
    * Пратапопаў Аляксей Дзмітрыевіч (1866—1917) — рускі дзяржаўны дзеяч, з верасня 1916 г.— міністр унутраных спраў.
    боч. і Салдац. Дэпутатамі, выбраў новае міністэрства, або ўрад. Гэты новы ўрад — часовы. Ён будзе кіраваць дзяржавай і трымаць уладу да таго часу, покі збярэцца Устаноўчы Сойм. Устаноўчы Сойм, атрымаўшы паўнамоцтва ад усяго народу, ужо сам разважыць пытанне, які парадак у нас запануе і кім будзе кіравацца. Часовы Урад пакляўся даць амністыю за ўсе палітычныя і рэлігійныя справы, свабоду прамовы, друку, хаўрусаў і сходак, скасаваць рэлігійныя і панскія прывілеі, замяніць паліцыю народнай міліцыяй ды як найхутчэй склікаць Устаноўчы Сойм.
    Старога ўладарства ўжо не існавала. Мікалай II мусіў зрачыся прастолу на карысць, як ён пісаў, свайго брата Міхаіла. Але і той, перапалоханы народным гневам, не адважыўся ўзлажыць на сябе царскай кароны ды гэтаксама зрокся. Уся ўлада перайшла да рук самаго народу. Народ сам стаў царом сваім і гаспадаром жыцця свайго. Вось што заваяваў народ у буры рэвалюцыйнага дзейства!
    Першай прылучылася да новага парадку Масква. Там войска адразу пайшло за народам, і моцныя муры царызму былі хутка паламаны. Рэвалюцыйны віхар шпарка паімчаўся па ўсёй Расіі, усё пазмятаў, счысціў і над Расіяй узышло Слонца свабоды.
    Цяпер Расія вольна, але многа працы наперадзе, покі адбудуецца новае лепшае жыццё.
    Нацыянальны ўціск
    Перамены, якія сталіся ў апошнія часы, ускалыхнулі ўсім гасударствам, усімі яго асновамі.
    Гэтыя перамены нясуць свабоду ўсім грамадзянам і ўсім народам, а ў тым ліку і нам, беларусам. Дзякуючы гэтым пераменам, цяпер можна смела загаварыць аб сваёй крыўдзе і аб сваіх патрэбах.
    Якая ж наша крыўда?
    А крыўда наша вось якая. Усім жылося цяжка пад царскім панаваннем. Увесь працоўны люд Дзяржавы Расійскай цяжка стагнаў і пакутаваў пад царскім уціскам, але мы, беларусы, пакутавалі двойчы. Стары лад скаваў нас ланцугамі двайнога здзеку, падвойнай паняверкі, асаблівага ўціску — уціску нацыянальнага. Гэта значыць, што самадзяржавіе, выцягваючы з людзей апошні грош, мела нас
    і іншых недзяржаўных нацый, як, напрыклад, украінцаў, на сваёй асаблівай царскай ласцы і дбала пра тое, каб мы забыліся, што мы беларусы, каб мы выракліся мовы нашай і ўсяго роднага, з дзяцінства нам мілага, ды парабіліся маскоўцамі або расійцамі. I самадзяржавіе мабілізавала дзеля гэтага ўсю сваю моц: школы, суды, цэрквы, жандармаў, чыноўнікаў і ўсё, што магчыма было. Ды рабілася гэта так хітра і ўпарта, што народ сапраўды стаў думаць, што ён маскаль або паляк. Паўстала такая блытаніна, што пачалі лічыць рэлігію за нацыю, а нацыю за рэлігію. Каталік стаў сінонімам паляка, а праваслаўны — маскоўца. Беларусыкаталікі мянуюць сябе палякамі, а беларусы праваслаўныя — расейцамі. Гэта блытаніна перайшла і да мясцовай інтэлігенцыі. Перакінчыкі польскага стану ўважаюць сучасную беларускую справу, беларускі нацыянальны рух расійскай інтрыгай, а перакінчыкі маскоўскага боку — за польскую інтрыгу. Адны кажуць, што беларускі рух падтрымліваецца польскімі грашыма, а другія — расійскімі. Гэтаксамюсінька, як чорная сотня, бывала, пра рэвалюцыю. Свядома і несвядома, яна ўпарта даводзіла, што рэвалюцыя — справа грошаў жыдоўскіх, японскіх, германскіх і т. д. Як дурню законы, так чорнай сотні гісторыя не пішацца. Поп, кажуць, сваё, а чорт сваё. Праца царызму дарма не прапала — выйшлі багатыя скуткі...
    Тым часам ні маскалём, ні палякам народ наш зрабіцца не мог, ды немагчыма гэта цэлай нацыі ніколі. Пятру ці Габрусю можна абрусець ці апалячыцца, але цэлай нацыі асімілявацца няма магчымасці. У гэтым кірунку нацыя не мае іншага выхаду, як пайсці да Бога ахвяраю. Дужы і здаровы, народ наш не памёр, але сталася тое, што і трэ было самадзяржавіе. Беларус стаў самым цёмным, самым забітым і пакорлівым народам — літаральна зрабіўся тым гноем, на якім гадавалася аж занадта пахучае зелле і ўсялякая брыдота. Народ наш стаў пастаўшчыком жандармаў, шпегаў і іншай свалаты, на каторых трымаліся царскія троны. А калі ўзяць пад увагу характар нашага народу, яго сумленнасць і працавітасць, дык можна лёгка скеміць, якіх верных і шчырых служкаў меў цар з царанятамі. He дала старонка наша Дзяржаве Расійскай ні Керанскага, ні Пляханава, ні Чарнова, ні Чхеідзе, але ўсім добра вядомы нашы дэпутаты ў Думе, уся Расія ведае Замыслоўскіх, Саланевічаў*, Акаловічаў і Кавалюкоў — гэтых рыцараў чорнай
    * Саланевіч Лук’ян Міхайлавіч (1868 — ?) — журналіст, ідэолаг абруселага чыноўніцтва, заснавальнік газеты «Северо-Западная жнзнь» (1914 г.).
    сотні, гэтых гасіцеляў свету, праўды і справядлівасці. I дзівіліся людзі з Расіі, чаму яно гэтак,— дзівіліся, бо не ведалі палітычных варункаў нашага краю. Панасылаўшы ў наш край сваіх чыноўнікаў, папастаўляўшы ў школы паслушных настаўнікаў, у царквах — папоў-абрусіцелей, самадзяржавіе праз соткі год атручвала сэрца і розум нашага народу, здзекуючыся з мовы яго, звычаяў, песняў і быту яго. 1 народ, бачачы, што ўсе паны і гавораць начай, і жывуць лепш, як ён,— стаў цягнуцца за імі, слухаць іх і рабіць тое, што казалі яму панасланыя, чыноўнікі і здраднікі роднага краю. Дайшло да таго, што на сялянскім з’ездзе нашы сяляне перад усім светам адракліся і ад саміх сябе, і ад мовы свае, і ад усяго беларускага. «Не трэба нам беларусаў, далоў беларусаў!» — крычалі сяляне і вучыцелібеларусы, сціскаючы кулакі і бліскаючы вачыма. Досыць было прамовіць слова беларус, каб усе замітусіліся, заверадавалі, не раўнуючы, як той бык ад чырвонай анучкі. Асабліва стараліся вучыцелі, або, як іх называюць у нас, настаўнікі. Трэ было загаварыць аб беларушчыне, як яны літаральна пачыналі раўці, як тое неразумнае быдла, знюхаўшы кроў... Праца царызму не прапала дарма. Абрусіцелі ўсіх станаў, паглядаў і перакананняў маюць права пацерці рукі ды ладзіць хаўтуры... то бок — выбачайце — пабеднае ігрышча.
    Нават вялікая Расійская рэвалюцыя не здолела развеяць тых страшных чорных хмараў, што спавілі нашу старонку праз соткі гадоў царскага панавання...
    3 гэтакіх грамадзян карысці не будзе ні сабе, ні людзям. Народ наш быў кайданамі на нагах паступовага і рэвалюцыйнага грамадзянства. Расійская інтэлігенцыя павінна зразумець, яна павінна ўявіць сабе гэта і прыйсці да нас на помач, бо гэтак далей жыць немагчыма. Інтарэсы свабоды і лепшай, светлай будучыні, інтарэсы агульнай культурнасці людзей усяго свету вымагаюць таго, каб лепшыя людзі Расіі і Польшчы голасна выказалі сваё пажаданне культурна-нацыянальнага адраджэння Беларусі. Інтарэс агульнаграмадзянскі накладае на іх няўхільную павіннасць асудзіць тых, хто цешыцца скуткамі цемры. Яны павінны адкрыта і шчыра сказаць, што Беларусь ёсць Беларусь, і што радзець і цешыцца з таго, што народ наш, блудзячы па цемры, пад уплывам рэнегатаў і іншых абрусіцеляў, выракаецца самога сябе і пнецца стаць маскоўцам —• што гэта не мае ніякага сэнсу. Пацехі тут мала, а жаху многа, не ведаюць бо, што твораць, як не ведала, што рабіла вось
    хоць тая кабеціна, што прыносіла дроў на касцёр Гуса, спадзеючыся атрымаць сабе спасенне...
    Расійская інтэлігенцыя да гэтага часу больш цікавілася бушменамі і гугенотамі, чым сваімі суседзямі,— беларусамі і ўкраінцамі. Пара гэта кінуць...
    Народ разбудзіўся, і што сказаў учора, таго не скажа сягоння. Інстынкт жыцця выведзе яго на родную сцежку. Сцяміць ён, што яго падманулі, што без мовы сваёй, без культуры сваёй ён не знойдзе таго, што шукае. Народ зразумее, што і яму, як і ўсім людзям, патрэбна свая мова, свая школа, прасвета і навука; што яму патрэбна сваё краёвае самаўпраўленне, свой Беларускі Сойм і свае людзі, шчырыя дзеці сваёй бацькаўшчыны.
    Беларусь жыла, жыве і жыць будзе!
    Настаўніцкі з'езд
    Напрыканцы мая адбыўся ў Мінску з’езд настаўнікаў, або сялянскіх вучыцялёў Мінскай губерніі. На ўсіх, хто быў там наўмысля ці трапіў туды выпадкова, гэты з’езд адбіўся бясконца цяжкім уражаннем. Слухаючы прамоўцу на з’ездзе, не хацелася даваць веры, што гэта дзеецца ў рэвалюцыйнай Расіі, што перад вамі дзеці народу, тыя працаўнікі, што, на агульны пагляд, «сеют разумное, доброе, вечное». «Здавалася,— пісала мясцовая расійская газета «Товаршц»,— што гэта парада парахвіяльных папоў, разважаючых пытанне, як найлепей выславіць «чувства безпредельной любвн к обожаемому монарху». Ад прамоў іх патыхала вогкасцю* склепа і такой архаічнасцю, кансерватызмам, адсталасцю і дзікарствам, што нехаця, якось само сабой паўставала пытанне: што гэта — з’езд настаўнікаў ці «собранне мстннно-русскнхі> людзей»? Старасвецкія прамовы дакладчыкаў, здзек і выскалянне з усяго роднага, беларускага, незразумелая пагарда і пакепліванне з таго, што не расійскае, крывавая помста немцам, баязлівасць таго самага народу, адкуль яны выйшлі і вучыць каторага яны прыстаўлены,— вось тыя матывы, што панавалі на з’ездзе, тыя мацнейшыя мелодыі, ад каторых настаўнікі з фронту затыкалі вушы ды ўцякалі вон з пасяджэння.