• Вогкасць — вільготнасць. He маючы на ўвазе гаварыць аб тым, што там дзеелася наогул, цікава нам спыніцца на тым, як стасавалася беларускае вучыцельства да беларускай справы. Тым больш што, супыніўшыся на гэтым, не трудна будзе дагадацца, што магло зрабіць яно ў справах іншага зместу — педагагічных, палітычных і грамадзянскіх. Бо досыць сказаць, што ўсе даклады кансерватыўнага зместу праваджаліся апладысментамі і з’ездам ухваляліся, каб зразумець, у якім кірунку разважаліся пытанні. Стасоўнасць з’езду да беларускай справы выявілася з першага дня. Пачаць з таго, што адна вучыцелька за прамову па-беларуску была абсмяяна, спынена і нават цяжка абражана. Трэ было бачыць, як шчыра і сумленна верадавалі і абражаліся настаўнікі, што на іх з’ездзе, на з’ездзе гаспод-вучыцялёў, хтосьці адважыўся загаварыць да іх на «мужыцкай гаворцы», на «простом наречнн», як ахрысціў старшыня з’езду беларускую мову, тую самую мову, якая панавала ва ўрадавым ужытку ва ўсём Літоўска-Рускім гасударстве і пануе цяпер сярод 10-ці мільённага беларускага народу. Беларуская справа? Далоў, прэч яе! Гэта турбуе мазгі, варочае дагары нагамі ўсю тую вучобу, якую спазналі яны з семінарскай крыніцы прамудрасці, нішчыць дашчэнту іх жыццёвы пагляд і робіць ім асабістую непрыемнасць. Яны ж бо ўвесь час прапанавалі народу, што ён не ён, і мова не яго, і што ўся беларушчына адна толькі брыдота, якую чым хутчэй забудзеш, тым яно лепш будзе. He, выбачайце, беларускай справы няма. Гэта выдумка, махлярства і іх не падашукаеш. Асабліва, калі ўзяць на ўвагу, што гэта патрабуе развагі, думак і працы... Барані Божа! Працаваць і думаць яны не вучыліся. Яны вучыліся за паноў, і ў семінарыі ім ясна даводзілі, што настаўніку многа ведаць не трэба, а знаццё — рэч небяспечная, шкадлівая. Многа аб чым даведаешся, дык часам і ў катаргу трапіш. Бывалі здарэнні, прыкладаў нямала. Настаўнікам трэба крыху навучыцца расійскай граматыцы, цвёрда праканацца, што яны «нсконн русскне н православные», а ўсё ліха на свеце ад палякаў, ды ісці спакойна на вёску калечыць душы дзяцей і вучыць добрых людзей так, каб чалавек мог распісацца ў воласці, ідучы пад арышт на высідку. А тут на табе, ахцыкі якія! Беларуская справа, мова, культура, адраджэнне... Далоў, гэта вунія, польская інтрыга. Аб гэтым мы ў семінарыі чулі, і не такоўскія мы, каб якісь там «беларус» нас падцукраваў. Смяхота, ды годзе — вучыцца па-беларуску!.. Ды ці няма тут германскага шпігоўства?! I можна было бачыць на з’ездзе, як гэтыя «светачы народныя», панакупляўшы беларускіх газет, рвалі іх на шмаццё, шпурлялі на падлогу ды тапталі нагамі... Што гэта, чытачу,— барбарства, глупства ці недавумства?! «Калі справядлівая пагудка,— піша вышэйпамянёная газета,— што нямецкі вучыцель у свой час перамог французаў, дык беларускі настаўнік, з адным скарбовым клункам у глуздзе, гэты прыхвасцень папоў і паліцэйшчыны, нікога не пераможа; што ад сяўбы гэтых сейбітаў вырасце чамяр, а не разумнае, добрае, вечнае. Трэба як найхутчэй ліквідаваць казённую і інспектарскую школу і на руінах яе пабудаваць народную беларускую з навучэннем у роднай мове, і толькі за гэтакую школу скажа шчырае «дзякуй» беларускі народ». Сучаснаму беларускаму вучыцельству, прынамсі, у тым яго складзе, які выявіўся на гэтым з’ездзе, беларус, напэўна, не выславіць падзякі. Гэта калі не разумеюць, дык адчуваюць яны самі, бо на павятовым з’ездзе, напрыклад, яны рыхтаваліся арганізавацца ў тым сэнсе, каб адгарадзіцца ад народу, бо, як шчыра прызнавалася адна настаўніца, сяляне іх не любяць, смяюцца, «не даюць дроў на апалу» і дражняць дармаедамі і гультаямі. Ці зрабілі яны якую пастанову ці не — немаведама — паны-настаўнікі не прывыклі выносіць смецце з хаты і публічнасць не надта шануюць, але можна было бачыць як паціскалі людзі плячыма ды пыталі: што гэта — «чайная саюза рускага народу» ці з’езд Саланевічаў, Кавалюкоў і Акаловічаў? Над нацыянальным пытаннем з’езд дарэмна галавы не турбаваў. Усё ім ясна, проста і зразумела. Досыць разгарнуць гісторыю Пуцыковіча або Бранцава*, каб кожнаму пабачыць, што, як і да чаго. I вось дзеля праканання слухачоў, што беларускай мовы ніколі не было і беларусы дарэмна з гэтым спрачаюцца, дык дакладчык па нацыянальнаму пытанню прыводзіў артыкул з «Літоўскага статуту»: а «пісар земскі мает па-руску словы і літары позвы пісаці, а не іншым ензыком і літарамі». Слухай дабрадзейства, паруску, а не па-беларуску. I зала з’езду грымацела ад усплескаў «таварышаў-прафесароў», як мянавалі сябе настаў- * Бранцаў Павел Дзмітрыевіч (1845 — ?) —рускі гісторык, вядомы працамі па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. нікі. Слухаючы такое пэўнае тлумачэнне гістарычных дакументаў, мабыць, не адзін «прафесар» пазайздросціў яснасці, пэўнасці і праканаласці дакладчыка. Вот дзе галава! I то скажы, гад, выкапае, раскусіць і дадасць да рэчы. А як скажа, дык як звяжа! Непатрэбнасць аўтаноміі для Беларусі дакладчык аргументаваў тым, што нельга будзе карыстаць з багацця «Матушкн-Роснн» і не дастанеш газы(!). Ergo, аўтаномія — гэта хітрыкі, вунія з Польшчай, і болей нічога. Каб «навучна» праканаць, што беларускае мовы няма, што гэта жаргон, расійскі правінцыялізм (паветалізм), дык дакладчык спасылаўся на Карскага*, Шэйна**, Сербава*** і інш. Уся праца людзей ахвяравана беларушчыне, яе мове, творчасці і літаратуры, а сялянскія «прафесары» ўмудрыліся тым часам скарыстаць яе па-своему. Хтосьці сказаў, што каб «двойчы два — чатыры» перашкаджала інтарэсам людзей, дык бы, напэўна б, людзі і досі спрачаліся з гэтым. «Уся навука, гісторыя, усе сусветныя педагогі, як Ушынскі, напрыклад, прапануюць,— прамаўляе беларусвучыцель,— што без навучэння ў школах на роднай мове...» — «Брахня! — абсякаюць прамоўцу настаўнікі.— TaTara ніхто нідзе не казаў»... У кулуарах з’езду тыя з вучыцялёў, у каторых яшчэ тлее іскра жыцця, наіўна прызнаваліся, што калі згадзіцца з беларусамі, дык прыйдзецца страціць пасады, бо яны ўвесь час насміхаліся з беларушчыны, мову забыліся і вучыць па-беларуску не здольны. Як бачым, нават у сумленнейшых і лепшых сярод іх, шкурны інтарэс на першым месцы і засланяе вымогі часу, вялікай праўды і справядлівасці. Наогул жа, з’езд выявіў нечуванае ў гісторыі з’явішча. Сыны народа, светачы вясковай цемры, адракліся ад бацькаўшчыны свае, адцураліся мовы бацькоў сваіх і на ўвесь свет выславілі, што яны ненавідзяць усё роднае, беларускае і рады і надалей цягнуць ярмо маскоўшчыны і нацыянальнага ўціску. Мала таго, яны ахвотна згадзіліся ўскладаць ёрмы подданства і на тых меныпых братоў сваіх, каторыя будуць ухіляцца. Актыўна абараняючы сваё рэне- * Карскі Яўхім Фёдаравіч (1860—1931) —філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства, філалогіі і фалькларыстыкі. ** Шэйн Павел Васільевіч (1826 1900) — беларускі і рускі фалькларыст і этнограф. •** Сербаў Ісак Абрамавіч (1871 —1943) — беларускі этнограф, фалькларыст, археолаг. гацтва, яны ўпарта перашкаджалі тым таварышам, каторыя сапраўды жадалі азнаёміцца з Беларуссю, яе гісторыяй і сучаснымі вымогамі. I ў зладзействе прыемна мець прыхільніка. Прынамсі, уцеха будзе на ўсялякія здарэнні: не я адзін — і той гэтакі самы... He ведаюць, што твараць... Яны павінны ведаць, гэта святая павіннасць кожнага грамадзяніна. А калі да гэтага часу не ведаюць і ведаць не хочуць, дык «з дурня — глупая навіна! Хто наш звычай ці ігрышча на пасмеішча падыме — што ж з яго край родны зышча? Што ж з пустой каліты выме?!» Рабы былі і рабамі засталіся. «О, поле, поле! Хто цябе ўсыпаў мёртвымі касцямі?!» Вялікі дзень на Украіне На Украіне сталася вялікая навіна. 10-га чэрвеня (нюня) Цэнтральная Украінская Рада ўхваліла Універсал да ўсяго ўкраінскага народу, каторым абвяшчаецца аўтаномны лад на Украіне. Гэты дзень застанецца навекі вялікім і незапомным днём у гісторыі братняй нам Украіны. У гэты дзень, 10-га чэрвеня, найблізшая па мове, звычаям і супольнасці гістарычнай долі, сястра нашай МаткіБеларусі стала на ўласныя ногі і зрабілася сапраўднай гаспадыняй у гасподзе сваёй, паўнамоцным гаспадаром маёнтнасці сваёй. Пышны расцвет нацыянальных магчымасцяў, вольная вольнасць, культура, прагрэс — вось што рысуецца прад вачыма нашымі ў светлай будучыні вольнай Украіны... Слабая была надзея, што петраградскі Урад зразумее і здаволіць дамаганні народу ўкраінскага: трудна было спадзявацца, што ён пойдзе яму насустрач і дапаможа вывесці край свой праз вагар рэвалюцыйнай буры моцна арганізаваным, лагодным і добра дапасаваным да творчай чыннасці. Досыць вагання! Надзея не спраўдзілася, спадзяванка не збылася. Петраградскі Урад адхіліў усе дамаганні Украінскай Рады, адапхнуў, як кажа Універсал, працягнутую руку і тым выявіў сваю непрыхільнасць і нячуласць да патрэб недзяржаўных нацый. Цэнтральны петраградскі Урад не згадзіўся здаволіць справядлівых жаданняў, ён адмовіўся прыйсці на дапамогу ўкраінскаму народу, пасуліўшы абяцанку праз Устаноўчы Сойм. Тады і толькі тады Цэнтральная Украінская Рада мусіла ўзяць справу адбудавання свайго жыцця ў свае ўласныя рукі. Польшчы і Фінляндыі можна ўсё даць і зрабіць без парады з Устаноўчым Соймам, але што можна і па часе для іх, тое не можна і не на часе для Украіны і Беларусі. Ён усё чакаў, усё спадзяваўся, вось «прмедет барян — барнн нас рассуднт». Урад, бачыш, лічыцца «только с фактамн», пацяшаючы сябе ў душы, што народ цёмны і несвядомы — самадзяржавіе аб гэтым парупілася — і, напэўна, выкажацца за мову й культуру расійскую. Але памыліўся. I многа неспадзёвак яшчэ чакаюць расійскую інтэлігенцыю. Бо да гэтага часу яна больш цікавілася батакудамі, як сваімі суседзямі, і ў гэтым сэнсе была адной думкі з ... самадзяржавіем. Беларусь маўчыць... Напэўна, «благадзенствуе» пад скрыдламі расійскай культуры... Ад гэтага часу доля і лёс Украіны ў руках самой Украіны. Чым дружней стане працаваць на карысць роднага краю, тым спарней будзе праца яе; чым менш будзе звяртаць увагі на гвалт вуліцы і лямант з маскоўскага боку, тым хутчэй увойдзе ў жыццё тое, пра вошта гаворыцца ў Універсале, тым скарэй складуцца новыя, лепшыя парадкі. Чым згадней і мацней будзе трымацца яна свайго ўласнага грунту, тым здальней павядзе кірунак у справе творчасці свайго вялікага цвітучага краю.