Другім разам напішу аб парадках у школах 80 і 90-х гадоў. 3 таго будзе відаць, што мэта школы той пары была абрусіцельная. У забранай немцамі часціне Беларусі Да гэтай вайны Вільня была цэнтрам беларускага нацыянальна-культурнага руху. Там выдаваліся беларускія газеты, быў беларускі клуб, беларускія выдавецтвы, кнігарня беларускіх кніжак на ўвесь край. Пачалася вайна. Шмат працаўнікоў было забрана да войска, да крыкаў і лаянкі «нстннно русскнх людей» далучылася «адмнннстратнвное усмотренне». Сякія-такія законы, што былі ў Расіі, замяніліся праізволам. Цяжка стала працаваць... У канцы лета 1915 року немцы забралі Вільню. Гэта было новым ударам беларускаму руху. На нейкі час ён спыніўся. Але ператрывожанае ваеннай бурай жыццё патроху стала ізноў уходзіць у норму. Астаўшыеся ў Вільні беларусы пачалі выдаваць газету «Гоман». Трымаючыся традыцыяў «Нашай Нівы», яны хацелі выдаваць яе гражданкай. Немцы не дазволілі, бо праціўнікі беларускага руху ўводзілі ім у вушы, што рэдакцыя «Гоману» — гэта хеўра расійскіх агентаў, што яны будуць старацца толькі шкодзіць немцам, вясці проціў іх прапаганду і т. д. Але патроху немцы разабраліся, у чым справа. Спачатку газета выходзіла раз на тыдзень лацінскімі літарамі, пасля дабілася дазвалення перайсці на гражданку і стала выходзіць два разы на тыдзень — у аўторак і ў пятніцу. He ўсе з краю выехалі. Народу асталася і нават шмат. He можна было яго аставіць без асветы. У Вільні зарганізавалася школьная беларуская камісія. Пад канец 1915 року яна залажыла курсы дзеля падгатоўкі настаўнікаў у пачатковыя школкі. Навучэнне вялося ў беларускай мове. Апрача звычайных навукаў, выкладалася беларуская мова, гісторыя Беларусі і беларускага пісьменства. У вясну 1916 року ў Вільні было ужо 5 школак. Меліся яшчэ залажыць каля 10. Калі гэта ўдалося, дык школьная патрэба ў Вільні магла б лічыцца залатвенай. Ёсць ведамасці, што беларускія школкі былі заложаны і ў другіх месцах, як, напрыклад, у Гродне, пры Барысавым манастыры, але сколькі і гдзе — немаведама, бо весткі адтуль прыходзяць надта туга. Ведама толькі, што ў апошніх месяцах 1916 poxy ў мястэчку Свіслач, Гродзенскай губ., залажылася настаўніцкая семінарыя з пачатковай школкай пры ёй. Ведама з расійскай газеты «Речь», што пры пачатку вучэння ў гэтай семінарыі было 20 вучняў і ў пачатковай школцы пры ёй 53 хлопчыкі. Ведама яшчэ, што ў Вільні пры універсітэце ёсць катэдра беларускай мовы, гісторыі і пісьменства. Працуе «Камітэт падмогі пацярпеўшым ад вайны», але дэталічных вестак аб яго працы няма. Хто вінавайца вайны Як земляробам патрэбна зямля, дык гэтак прамыслоўцам — фабрыкантам і заводчыкам — патрэбны рынкі. Уся моц селяніна-земляроба ў зямлі, а сіла прамыслоўца ў рынках. Чым больш рынкаў у прамыслоўцаў, тым ім лепей і выгадней. Калі няма рынкаў, дык няма куды збываць тавары, а як няма гандлю, дык няма прыбыткаў. Тагды прамыслоўцы прымушаюцца спыняць свае фабрыкі і заводы. Прамыслоўцы застаюцца без барышоў, а рабочыя без работы. Адгэтуль мы бачым, што інтарэсы капіталістаў-прамыслоўцаў і інтарэсы фабрычных рабочых пры капіталістычным ладу моцна паміж сабой звязаны. Страта і недахват рынкаў шкадлівы не толькі фабрыкантам і заводчыкам, але і тым рабочым, што працуюць на фабрыках і заводах. Гэта вельмі важна, і хто хоча ўразумець сэнс цяперашняй вайны, той павінен гэта запамятаць. Расія — дзяржава вялікая, народу ў ёй многа, а значыцца, і рынкі яна павінна мець шырокія. Ліха толькі ў тым, што народ наш надта бедны і неасвечаны і не мае культурных патрэбаў. He маючы грошаў, ён не можа купляць таго, што вырабляецца на фабрыках і заводах, а не маючы добрай асветы, ён ужо сам не цікавіцца тым, што робіцца на свеце. На што яму, напрыклад, кніжкі, газеты, тэатры, калі ён і чытаць не ўмее. Самадзяржавіе ціснула яго, трымала ў цямноце, а палёгкі людзям не давала. Каб зрабіць сялянам палёгку, дык трэ было адабраць у паноў зямлю, а каб даць яму асвету, дык трэ ўцякаць самому, бо асвечаны чалавек ніколі не згодзіцца, каб адзін чалавек панаваў над ім ды вычвараў што забажаецца. Самадзяржавіе гэта ведала, а дзеля таго і трымала народ без асветы, у муштрах і паняверцы. Каб народ як-небудзь не даведаўся аб чым-колечы сам, па ўласнаму даследу, дык яно панастаўляла ўсюды жандармаў, паліцэйскіх і шпігаў. Мы памятаем, што яно вырабляла з тымі людзьмі, што хацелі адкрыць людзям вочы. Іх лавілі, садзілі ў турмы, катавалі, засылалі ў Сібір на засланне, стралялі і вешалі. Прамыслоўцы і ўсе багатыры-капіталісты разумелі, што трымаць народ у беднаце і неасвечанасці нядобра. Першнаперш ім жа самім невыгодна: з бедным і цёмным чалавекам многа не нагандлюеш і шмат грошаў не заробіш. Бедны чалавек на рынку часта не бывае, у крамах мала што купляе, а ўсё мяркуе, каб як абысціся хатнімі дастаткамі. Купіць там солі ці гузік які, а сам ходзіць у лапцях і ў зрэбнай кашулі. Тым часам прамыслоўцы або, як кажуць, капіталісты, мала дбалі пра тое, каб скінуць цара з яго пякельным панаваннем. Хоць ім гэта і карысна было б, але ж яны баяліся. Хто яго знае, як яно там выйдзе, а цар можа арыштаваць ды кінуць у вастрог, a то й на засланне справадзіць. Багатаму чалавеку страшна турма, як таму д’яблу крыж. Хто прывык жыць у раскошы й дастатку, той напэўна не адважыцца выйсці на вуліцу змагацца з царызмам. Вось мы й бачым, што рэвалюцыю рабілі не багатыры ці капіталісты, а рабочыя і салдаты — усё народ бедны, катораму ў змаганні з царызмам няма чаго траціць, апроч кайданаў і таго жыцця, што туманіла яму вочы. Багатыры сядзелі сабе ў залачоных пакоях, папрыбіраныя ў шоўк і аксаміты, пілі салодкую каву і гарбату, а пра тое й гадкі не мелі, што народ пухне з голаду, а салдаты мруць на вайне без куль і гарматаў. Яны ведалі, што гэта дрэнна і нават спачувалі енку людзей, але каб дапамагчы людзям, каб паўстаць ды скінуць цара, дык не — гэтага яны баяліся і рабіць не хацелі. Бо з царом зручней было жыць, ён памагаў ім эксплуаціраваць (дзерці) людзей і не саўсім дрэнна абыходзіўся. Дык заміж таго, каб збавіцца ад цара ды ўзбагаціць свае ўласныя рынкі дзеля прадажы тавараў у сябе дома, капіталісты ўвайшлі ў хеўру з царом ды разам з ім дурылі голаў народу. У 1904 годзе яны павандравалі былі ў Карэю, каб там заграбастаць сабе рынкі. Карэя ўласных фабрыкаў і заводаў не мела, а тым часам абысціся без таго, што вырабляецца на фабрыках і заводах, аніяк нельга. Дый ласы карэйцы на ўсялякія чырвоныя стужкі — чырвонаму, кажуць, кожын дурань рад. Вось і сунуліся туды нашы капіталісты са сваім гандлем, каб панабіваць сабе кішэні. Але за карэйскімі рынкамі сачыў Японец. Японскім прамыслоўцам карэйскія рынкі патрэбны былі самім, і пускаць туды чужых не мелася жаднай рахубы. Ушчухалася спорка, каторая, як мы памятаем, скончылася вайной. Тагды Расія не толькі не разжылася на новыя рынкі, а, наадварот, яшчэ страціла сама добры кавалак уласнай зямлі (Сахалін). А колькі народу згінула на вайне, колькі страціла марна народных грошаў і ўсяго іншага — і пералічыць трудна. Кажуць, што падрахункі вайны з японцам падлічваюцца яшчэ й досі. Народ сцяміў тагды, хто вінавайца вайны і паўстаў, каб скінуць цара з яго хаўруснікамі, але справіцца тагды (1905 г.) з самадзяржаўным ладам не здолеў. Бунтаўшчыкоў пералавілі, адных павесілі, другіх аддалі на катаргу ці ў Сібір на засланне, трэціх пасадзілі ў турмы. Прайшло тры-чатыры гады, народ замёр і прытаіўся пад дружным гвалтам царскіх супыннікаў. Каб задушыць паўстаўшы народ, царскія прыхвасні не шкадавалі ні бізуноў, ні куль, ні шыбеніц. Перапалоханыя паўстаннем капіталісты сцішыліся, покі не абурыліся ды зноў не заварушы- ліся. Нароблены тавар доўга ляжаць на складзе не можа — хутка пачне гніць і псавацца. Трэба шукаць ратунку. I капіталісты пачалі разнюхваць, ці не пахне дзе рынкам. Водзячы носам у паветры, яны хутка даведаліся, што ў Турцыі, напрыклад, умацаваўся ўжо немец. 3 Кітая і Карэі прагналі — туды і скрыпацца няма чаго — схвацяць за каршэль ды вышпурнуць. Тым часам, прырадзоная памаўзлівасць не давала спакою. Паблізу, у суседстве, была Персія, што ляжыць у нас па-за Каўказам. Вось туды і павандравала наша дыпламатыя пад кіраўніцтвам прамыслоўцаў-капіталістаў. Праўда, на поўдні Персіі ўжо гаспадарылі англічане, але паўночны бок гэтай старонкі, суседні з намі, быў яшчэ волен. Англічане і немцы ахвотна згадзіліся аддаць Расіі на карыстанне гэты бок Персіі, або, як кажуць дыпламаты, прызналі «сферу расійскага ўплыву». Тут, моў, гаспадаруй сабе на здароўе, але, проша пана, не замінаць нам там, дзе мы ўжо пабудаваліся. Трэба сказаць, што англійскія і нямецкія прамыслоўцы не вельмі вараваліся расійскіх. Фабрыкі і заводы ў іх лепшыя, тавары таннейшыя і гатунку мацнейшага, а значыцца, расійскія прамыслоўцы канкурыраваць (змагацца) сваімі таварамі на рынку не маглі і мала ім перашкаджалі. За тым-та яны так лёгка і згадзіліся на «сферу расійскага ўплыву», і сама справа ўладзілася без вайны і звадкі. Вось гэтак, пасля ганебнай і прыкрай карэйскай авантуры, пачалася персідская авантура, з каторай кошкаюцца і да гэтага часу. Персія афіцыяльнай вайны нам не рабіла, а тым часам, дзякуючы гэтай авантуры, нам даводзіцца, ваюючы з туркамі, змагацца і з персамі. Зразумела, што персам не надта спадабалася, што чужыя людзі без дай прычыны пачалі там гаспадарыць, як у сябе ў кублі. Пачаліся сваркі, звадкі і нават забойства. А дыпламатам нашым гэтага толькі й бажалася. Знайшлася зачэпка. «Дык вы бунтавацца?» — захадзіліся дыпламаты.— He хочыце нашых падарункаў (тавараў), не разумееце, дурні, што мы вас прыйшлі навучаць вуму-розуму?! Паслаць сюды войска! Зацкаваць іх казакамі!» I войска паслалі, і да гэтага часу там ваююць. Соткі тысячаў нашых салдатаў — сялян, працаўнікоў зямлі і рабочых злажылі косці свае ў далёкай персідскай зямлі. На што іх кінула туды вар’яцкая рука самадзяржавія? Завошта ўміралі яны там, на чужой-чужаніцы? Яны не ведалі і не ведаюць бацькі і маткі іх дагэтуль, за што гінулі сыны іх на чужой старане! Хіба цар і яго служкі казалі каму, што яны робяць? Хіба яны радзіліся з кім ці пыталіся ў каго аб чым-небудзь? Ніколі на свеце! Яны прымусам забіралі людзей, гналі іх, як бязмоўную гавяду, і ніколі ні з кім не рахаваліся. Цёмны народ ішоў ды яшчэ песні спяваў у дарозе: «Ай да цар, ай да цар, праваслаўны гасудар!» Праціўна і горка, брыдка і жаль сэрца кроіць...