• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    тыль
    The translationof this work was support by a grant from thr Goethe-Institut
    Гэтая кніга выйшла дзякуючы «Праграме падтрымкі перакладаў нямецкай літаратуры на замежныя мовы» Інстытута імя Гётэ
    GOETHE INSTITUT
    Daniel Kehlmann
    Rowohlt
    2017
    Даніэль Кельман
    Раман
    Пераклала з нямецкай Вольга Гронская
    Мінск
    Выдавец A. М. Янушкевіч 2020
    УДК 821.112.2(436) ББК 84(4Авс)-44
    К34
    Пераклад з нямецкай паводле выдання: Daniel Kehlmann. Tyll. Rowohlt Verlag GmbH, 2017.
    Кельман, Д.
    K34 Тыль : [раман] / Даніэль Кельман ; пер. з ням. В. Гронскай. — Мінск: A. М. Янушкевіч, 2020. — 332 с.
    ISBN 978-985-7210-52-7.
    Раман славутага аўстрыйска-нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана пераносіць Тыля Уленшпігеля, сярэднявечнага бадзя-гу і правакатара, у бязлітасны зруйнаваны свет XVII стагоддзя. Мы пачуем галасы самых розных герояў, большасць з якіх — рэальныя гістарычныя асобы. Цяжка будзе не паверыць сплеце-най з іх лёсаў напаўпраўдзівай-напаўвыдуманай эпапеі жахлівай Трыццацігадовай вайны. Аўтар па-штукарску жангліруе словамі, стылямі і сэнсамі, у выніку чаго вырастае не жартоўны аповед пра блазна, а тонкі, трагічны і глыбокі твор, гімн мове і жыццю.
    УДК 821.112.2(436)
    ББК 84(4Авс)-44
    ISBN 978-985-7210-52-7
    Copyright © 2017 by Rowohlt Verlag GmbH, Reinbek bei Hamburg
    © Гронская B. Ч., пераклад на беларускую мову, 2020
    © Афармленне, выданне на беларускай мове. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2020
    ЧАРАВІКІ
    Вайна да нас яшчэ не дайшла. Мы жылі ў страху і надзеі і імкнуліся не наклікаць гнеў Гасподзен на свой шчыль-на абнесены мурамі горад, на яго сто пяць хатаў, царк-ву і могілкі, дзе нашы продкі чакалі на дзень паўстання з мёртвых.
    Мы шмат маліліся, каб стрымаць вайну. Усявышняму маліліся мы і міласэрнай Панне Марыі, маліліся Уладар-цы Лесу і малому народцу цемралюдкаў, святому Гервіну, вартаўніку райскай брамы Пятру, евангелісту Яну, а яшчэ мы на ўсялякі выпадак маліліся Старой Меле, якая по-цем-поначы, калі паўсюль валэндаюцца нячыстыя духі, разразае неба на чале сваёй світы. Мы маліліся вядомым здавён рагунам, але таксама і біскупу Марціну, што па-дзяліўся сваёй мантыяй з жабраком, калі той заходзіўся ад холаду, а потым яны абодва дубелі з міласці божай, бо хіба ж досыць зімой паловы паліто, і, вядома ж, мы малі-ліся святому Маўрыкію, які разам з цэлым легіёнам пай-шоў на смерць, толькі б не зрачыся сваёй веры ў адзінага і сапраўднага Бога.
    5
    Т ы л ь
    Двойчы на год прыходзіў мытар і, здавалася, што-разу здзіўляўся, што мы яшчэ тут. Раз-пораз завітвалі гандляры, але мы мала чаго куплялі, таму яны хутка сы-ходзілі, і гэта нам было на руку. 3 далёкага свету нам ні-чога не было трэба, мы і думаць не думалі пра той свет, пакуль аднаго ранку па нашай галоўнай вуліцы не пра-каціўся фургон з запрэжаным у яго аслом. Гэта здарыла-ся напрадвесні, у суботу, акурат ручай разліўся ад талай вады, а палеткі, якія доўга стаялі няўробленымі, зарунелі.
    Над павозкай была нацягнута чырвоная парусіна. Спе-раду сядзела скурчыўшыся старая кабета. Яе цела выгля-дала як торба, твар здаваўся пашытым са скуры, вочы нагадвалі малюсенькія чорныя гузікі. За ёй стаяла мала-дзейшая жанчына, рабаціністая і цёмнавалосая. А на коз-лах сядзеў мужчына, якога мы пазналі, хоць ён ніколі тут не бываў, і калі першыя з нас прыгадалі і выкрыкнулі яго імя, яго адразу ж прыгадалі і іншыя, і неўзабаве адусюль неслася шматгалосае: «Тыль тут!», «Тыль прыехаў!», «Глядзіце, вось Тыль!» Хто ж гэта яшчэ мог быць.
    Нават да нас даходзілі лятучыя лісткі. Яны з’яўлялі-ся з-за лесу, іх разносіў вецер, іх прывозілі гандляры — за светам такога друкавалася незлічона. У іх ішлося пра ка-рабель дурняў, пра тупасць царкоўных служак, пра ліхога Папу Рымскага, пра чарцяку Марціна Лютэра з Вітэнберга, пра чарадзея Горыдуса, пра доктара Фаўста, пра Гавейна, рыцара Круглага стала, і акурат пра яго, Тыля Уленшпіге-ля, які цяпер сам прыехаў да нас. Мы ведалі яго пярэсты камзол, пакамечаны каптур і плашч з цялячай скуры, ве-далі худы твар, вузкія вочы, запалыя шчокі і заечыя зубы. На яго нагах былі штаны з дыхтоўнай тканіны і чаравікі з тонкай скуры, рукі ж быццам ніколі не зналі працы, як у злодзея ці пісарчука; правая трымала цуглі, левая — пугу. Ён раскланьваўся на ўсе бакі, пабліскваючы вачыма.
    6
    ЧАРАВІКІ
    — А як цябе зваць? — спытаў ён у адной дзяўчынкі.
    Малая маўчала, бо не магла паверыць, што да яе звяр-таўся нехта знакаміты.
    — Ну скажы!
    Калі яна, запінаючыся, вымавіла, што яе клічуць Мар-та, ён толькі ўсміхнуўся, нібыта ведаў гэта заўсёды.
    I потым спытаў надзвычай пранікнёна, як пра нешта важнае:
    — А колькі табе гадоў?
    Дзяўчынка адкашлялася і адказала. За дванаццаць га-доў свайго жыцця яна ніколі не бачыла такіх вачэй. Гэт-кія вочы можна ўявіць у вольных імперскіх гарадах і пры шляхецкіх дварах, але сюды да нас ніколі не завітваў ні-хто з такімі вачыма. Марта не ведала, што з чалавеча-га твару можа прамаўляць такая моц, такая жывасць ду-шы. Калі-небудзь яна б расказала свайму мужу, а яшчэ шмат пазней — сваім недаверлівым унукам, якія лічылі б Уленшпігеля героем старых паданняў, што бачыла яго на ўласныя вочы.
    Павозка пракацілася міма, яго позірк ужо слізнуў да-лей, да іншых на ўзбочыне. «Тыль прыехаў!» — зноў чу-лася на вуліцы. «Тыль тут!» — ляцела з вокнаў. «Вось той самы Тыль!» — лунала над пляцам, дзе стаяла царква і дзе цяперака ехаў фургон. Тыль ляснуў пугай і ўстаў.
    Фургон імгненна ператварыўся ў сцэну. Жанчыны прыбралі парусіну, маладая завязала валасы ў вузел, на-дзела невялічкую карону, захінулася ў кавалак пунсовай матэрыі, старая стала перад павозкай, узняла голас і па-чала спяваць пад катрынку. Яе вымова адгукалася поў-днем, вялікімі баварскімі гарадамі, яе няпроста было зра-зумець, але мы ўцямілі ўсё ж, што ішлося пра жанчыну і мужчыну, якія кахалі адно аднаго і не маглі быць ра-зам, бо іх раздзяляла мора. Тыль Уленшпігель узяў сінюю
    7
    Т ы л ь
    хустку, апусціўся на калені, кінуў яе перад сабой, крэпка трымаючы за край, так што яна з пляскатам разгарнула-ся; ён рвануў яе назад і зноў кінуў перад сабой, рвануў назад, кінуў; і калі ён вось так стаяў на каленях з аднаго боку, а жанчына з другога, і сінеча хвалявалася між імі, то сапраўды здавалася, быццам гэта вада, і хвалі ўздымаліся ды апускаліся да таго неўтаймавана, што іх не пераплыў бы ніводзін карабель.
    Калі жанчына выпрасталася і з застылым ад жаху тва-рам утаропілася ў хвалі, мы адразу ж разгледзелі яе пры-гажосць. Стоячы там з узнятымі ў неба рукамі, яна раптам пачала здавацца незямной, і ніхто з нас не мог вачэй ад яе адвесці. Толькі краёчкам вока мы маглі бачыць, як яе каханы падскокваў, вытанцоўваў, сядлаў каня, размахваў мячом ды змагаўся з цмокамі, ворагамі, ведзьмамі і злымі каралямі на цяжкім шляху да яе.
    П’еса цягнулася да надвячорка. Але хоць мы і ведалі, што каровам пэўна ж баляць вымі, ніхто да іх не спяшаў-ся. Старая прамаўляла гадзіну за гадзінай. He верылася, што нехта можа запомніць так шмат радкоў, і некаторыя з нас падазравалі, што яна прыдумляе іх на хаду. Цела Тыля Уленшпігеля, між тым, ні на міг не спынялася, яго падэшвы, здавалася, не краналі зямлі; кожнага разу нашы позіркі знаходзілі яго ў розных месцах невялічкай сцэны. У канцы здарылася непаразуменне: прыгажуня здабыла атруту, каб прыкінуцца мёртвай і не выходзіць замуж за злога апекуна, але пасланне да каханага з тлумачэння-мі згубілася недзе дарогай, і калі той, сапраўдны жаніх, сябар ейнай душы, урэшце прыбыў да яе нерухомага це-ла, жах напаткаў яго як удар маланкі. Доўгі час ён стаяў здранцвеўшы. Старая змоўкла. Мы чулі вецер і рыканне кароў. Ніхто не дыхаў.
    8
    4 A P A B I K I
    Нарэшце ён выцягнуў нож і ўдарыў сябе ў грудзі. Гэта было нешта надзвычайнае, лязо знікла ў плоці, чырво-ная хусцінка вынырнула з-пад каўнера як струменьчык крыві, і мужчына сканаў побач з каханай, яшчэ разок здрыгануўся, супакоіўся. Памёр. Але ж не, здрыгануўся яшчэ раз, нават сеў, і зноў апусціўся. Здрыгануўся зноў, зноўку сцішыўся, цяпер ужо назаўсёды. Мы пачакалі. Са-праўды. Назаўсёды.
    Праз імгненне жанчына ачомалася і ўбачыла мёртвае цела побач з сабой. Спачатку яна самлела, ачуўшыся, трэсла яго, потым зразумела і зноў самлела, а потым пла-кала так, нібыта ніколі на Зямлі не будзе нічога добрага. Пасля, узяўшы яго нож, яна забіла сябе таксама, і мы зноў дзіваваліся, як хітра ўсё было аздоблена і як глыбока ля-зо знікла ў яе грудзях. Жывой засталася толькі старая, яна прачытала яшчэ некалькі радкоў, слаба зразумелых праз вымову. Потым п’еса скончылася, і многія з нас плакалі нават тады, калі мёртвыя нарэшце падняліся і пакланіліся.
    Аднак аказалася, што гэта не ўсё. Каровам давяло-ся яшчэ пачакаць, бо пасля трагедыі пачалася камедыя. Старая біла ў барабан, а Тыль Уленшпігель насвістваў на флейце і танцаваў з жанчынай, якая ўжо не здавалася асабліва прыгожай, яны рушылі направа і налева, напе-рад і зноў назад. Абое ўздымалі рукі ўгору, і іх рухі амаль цалкам супадалі, нібыта гэта былі не два чалавекі, а ад-люстраванні адно аднаго. Мы і самі ніштавата скакалі на даволі частых святах ды прысвятках, але ніхто з нас не ўмеў танцаваць як яны; гледзячы на іх, думалася, што ў людскога цела няма вагі, а ў жыцці — суму і жорсткас-ці. Цяжка было ўтрымацца на месцы, і мы таксама пачалі выкідваць каленцы, падскокваць, гоцаць і круціцца.
    Ды раптам танец скончыўся. Адсопваючыся, мы гля-дзелі на павозку, на якой цяпер Тыль Уленшпігель стаяў
    9
    Тыль
    адзін, жанчын не было відаць. Ён завёў жартоўную бала-ду пра няшчаснага дурнога зімовага караля, курфюрста Пфальцкага, які вырашыў, што зможа перамагчы імпера-тара і прыняць ад пражскіх пратэстантаў карону, але яго каралеўская ўлада растала яшчэ раней за снег. Пра імпе-ратара ён спяваў таксама, пра чалавечка, што заўсёды мёрз падчас малітвы і дрыжэў перад шведамі ў венскім Хофбургу, а потым пайшоў спеў пра шведскага караля, Ільва Поўначы, дужага як мядзведзь, але гэта не ўрата-вала яго ў Лютцэне ад кулі, што адабрала ў яго жыццё, як у маленькага жаўнера, і агонь пагас, няма болей кара-леўскай душонкі, валі, леў! Тыль Уленшпігель засмяяўся, і мы таксама засмяяліся, бо ўтрымацца было немагчыма, дый гэта вельмі прыемна — думаць, што знаныя людзі па-мерлі, а мы яшчэ жывыя, а потым ён заспяваў пра іспан-скага караля з тоўстай ніжняй губой, які верыў, што за-ваюе свет, хоць быў бедны як курыца.