Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
— Мо гэта быў воўк, — гаворыць Зэп і махае рукамі, ад-ганяючы мух.
— Яно б выглядала іначай, —пярэчыць Клаус.
— Мярзлота?
— Яе не цікавяць аслы, — Клаус згінаецца і абмацвае цела. Гладкі разрэз, ніякіх слядоў зубоў. Без сумневу, рэ-залі нажом.
Яны клічуць хлопчыка. Прыслухоўваюцца, клічуць зноў. Зэп пазірае ўгару і нямее. Клаус і Гайнэр гукаюць далей. Зэп стаіць як здранцвелы.
Падымае вочы і Клаус. Яго ахоплівае жах і сціскае так моцна, што, здаецца, вось-вось захлынешся. Над імі лу-нае нешта белае з галавы да ног ды пазірае ўніз, і хоць ужо цёмна, можна ўгледзець вялізныя вочы, ашчэраныя зубы і перакошаны твар. I цяпер, калі яны ўсе ўтароплі-ваюцца ўгару, чуецца высокі гук. Падобны да плачу, але не плач. Што б ні лунала там над імі, яно смяецца.
— Спускайся, — крычыць Клаус.
Хлопчык, бо гэта сапраўды ён, хіхікае і не рушыць з месца. Ён увесь голы і белы. Пэўна, выкачаўся ў муцэ.
54
УЛАДАР ПАВЕТРА
— Госпадзе, — кажа Зэп. — Госпадзе Божа Усемагутны!
Клаус глядзіць угару і заўважае тое, на што не звяр-нуў увагі дагэтуль, настолькі яно дзіўнае. Хлопчык голым стаіць на канаце, смяецца і не падае, а на галаве ў яго зу-сім не шапка.
— Святая Панна, — шэпча Зэп. — Дапамажы і не пакінь нас.
Гайнэр таксама жагнаецца.
Клаус выцягвае нож і дрыготкай рукой выразае на камлі пентаграму: вастрыём управа, форма трывала зам-кнёная. Справа ад яе выразае альфу, злева — амегу, по-тым стойвае дыханне, павольна лічыць да сямі і шэпча формулу выгнання — духі вышняга свету, духі сподняга, усе святыя, міласэрная Панна Марыя, заступіцеся за нас у імя трыадзінага Бога.
— Здымі яго, — гаворыць ён тады Зэпу. — Перарэж канат!
— Чаму я?
— Бо я так сказаў.
Зэп глядзіць на хлапца і не рухаецца. Мухі сядаюць па-рабку на твар, але ён іх не зганяе.
— Тады ты, — Клаус паварочваецца да Гайнэра.
Гайнэр раскрывае і закрывае рот. Калі б яму лягчэй давалася здольнасць гаварыць, ён бы зараз сказаў, што толькі што правёў праз лес і выратаваў жанчыну, што знайшоў дарогу, паклаўшыся толькі на сябе. Ён сказаў бы, што ва ўсяго ёсць межы, нават у цярплівасці най-цярплівейшага. Але прамовы — не яго моцны бок, і таму ён складвае крыж-накрыж рукі і зацята ўтаропліваецца ў зямлю.
— Тады ты, — Клаус паварочваецца да Зэпа. — Нека-му ўсё адно трэба гэта зрабіць. А ў мяне ламавіца. Або ты зараз лезеш, або будзеш шкадаваць усё жыццё, — ён
55
Т ы л ь
спрабуе прыгадаць замову, якой можна падпарадкаваць неслуха, але словы не прыгадваюцца.
Зэп кляне яго, аж трава вяне, і лезе ўверх. Ён стогне, галлё выслізгвае з пальцаў, а яшчэ трэба прыкладаць усе сілы, каб не глядзець на белую здань.
— Што гэта значыць? — крычыць Клаус. — Што ў цябе ўсялілася?
— Вялікі-вялікі чорт, — радасна адказвае хлопчык.
Зэп спускаецца. Пачуць такое было ўжо занадта. Апроч таго, ён зноў прыгадаў, што кінуў хлопчыка ў ручай, і калі той яшчэ помніць пра гэта і злуецца на яго, то цяпер не найлепшы момант з ім сустракацца. Ён злазіць на зямлю і круціць галавой.
— Тады ты! — Клаус глядзіць на Гайнэра.
Але той моўчкі адварочваецца, сыходзіць і знікае ў гу-шчары. Спачатку яго яшчэ трошкі чуваць. Потым ужо не.
— Лезь зноў! — Клаус паварочваецца да Зэпа.
- He!
— Mutus dedit, — шэпча Клаус, прыгадаўшы нарэшце патрэбныя словы формулы, — mutus dedit nomen...
— He дапаможа, — кажа Зэп. — Я не палезу.
У падлеску нешта трашчыць, ламаецца галлё, і вось Гайнэр зноў тут. Ён даўмеўся, што зараз лес агорне цемра. Зноў застацца аднаму ў цёмным лесе — гэта за-надта, яшчэ раз ён такога не вытрымае. Раз’ятрана адга-няючы мух, ён прыхінаецца да камля і нешта мармыча пад нос.
Клаус з Зэпам адварочваюцца ад яго і раптам заўва-жаюць, што хлопчык стаіць побач. Яны спалохана ад-скокваюць. Як ён так хутка спусціўся? Хлопчык здымае тое, што было надзета на галаву: кавалак парослае поў-сцю пысы з доўгімі аслінымі вушамі. Валасы заскарузлі ад крыві.
56
УЛАДАР ПАВЕТРА
— У імя Госпада, — гаворыць Клаус. — У імя Марыі, і Айца, і Сына.
— Час цягнуўся так доўга, — гаворыць хлопчык. — Ні-хто не прыходзіў. Гэта быў толькі жарт. А галасы! Такая пацеха.
— Што за галасы?
Клаус азіраецца па баках. Дзе рэшткі аслінай галавы? Вочы, сківіцы з зубамі, цэлы вялізны чэрап — дзе гэта ўсё?
Хлопчык павольна апускаецца на калені. Потым са смехам валіцца на бок і больш не варушыцца.
Яны падымаюць яго, закручваюць у коўдру і даюць цу-ба адсюль — прэч ад павозкі, мукі, крыві. Ідуць праз ноч, не разбіраючы дарогі, пакуль не адчуваюць, што можна прыпыніцца і пакласці хлапца на зямлю. Яны не раскла-даюць вогнішча і не размаўляюць адзін з адным, каб не наклікаць ліха. У хлопчыка гарачая скура, ён падсмейва-ецца праз сон. Трашчыць сучча, шаргоча вецер, Клаус за-плюшчвае вочы і шэпча малітвы і замовы выгнання, і гэта трошкі дапамагае — ім пакрысе робіцца лягчэй. Молячы-ся, ён заадно спрабуе прыкінуць, у колькі яму ўсё абы-дзецца: павозка зламаная, асёл сканаў, а перадусім трэба аплаціць муку. Скуль яму ўзяць на гэта ўсё грошы?
На досвітку ліхаманка ў хлопчыка спадае. Ён пра-чынаецца і збянтэжана запытвае, ад чаго ў яго зляпілі-ся валасы і збялела цела. Але потым паціскае плячыма і больш не лічыць гэта важным, а калі чуе, што Агнэта жывая, радуецца і смяецца. Побач знайшоўся ручай, хлопчык мыецца; вада такая халодная, што ён ажно ка-лоціцца. Клаус зноў закручвае яго ў коўдру, і яны ру-шаць далей. Дарогай хлопчык апавядае казку, якую чуў ад Агнэты. Там пра вядзьмарку, рыцара і залаты яблык, і ў канцы ўсё добра, прынцэса выйшла замуж за героя, а злая старая скапыцілася.
57
Т ы л ь
На млынарні, на сваім саламяным меху ля печкі, хлоп-чык зноў правальваецца ў глыбокі беспрабудны сон. Ён адзіны, хто можа спаць, бо вяртаецца памерлае дзіця: толькі мільгаценне ў цемры і ціхі стогн — хутчэй павеў ветру, чым голас. Спачатку яно ззаду ў каморы, дзе ля-жаць Клаус з Агнэтай, але, не здолеўшы трапіць у ложак бацькоў, не пераадолеўшы пентаграму на вушаку, яно пе-ралятае ў пакой, дзе ля цёплай печы спяць хлопчык і па-рабкі. Яно сляпое, глухое і нічога не разумее; перакульвае даёнку, скідвае свежапамытыя анучы з дошкі для цеста і заблытваецца ў аконнай фіранцы, перш чым знікнуць у Лімбе, дзе нехрышчоныя дзясяткі тысяч гадоў калеюць у льдах, пакуль Госпад ім не даруе.
Праз некалькі дзён Клаус пасылае хлопчыка ў вёску да Людвіга Штэлінга, каваля. Клаусу патрэбны новы мала-ток, але не занадта дарагі, бо, страціўшы той груз мукі, ён яшчэ застаецца вінен Марціну Ройтару.
Дарогаю хлопчык падбірае тры каменьчыкі. Ён кідае ўгару першы, потым другі, потым ловіць першы і падкід-вае яго зноў, потым кідае трэці, ловіць другі і падкідвае яго зноў, потым ловіць трэці і кідае яго, потым зноў пер-шы — цяпер усе тры ў паветры. Яго рукі малююць кругі, і ўсё ідзе нібыта само сабой. Хітрык у тым, каб не думаць і не прыглядацца занадта пільна да каменьчыкаў. Трэба адначасова і быць вельмі ўважлівым, і ўдаваць, быццам іх тут няма.
Так ён ідзе, у віраванні каменьчыкаў, міма хаты Ганны Крэль і міма Штэгеравага поля. Перад кузняй ён дае ка-меньчыкам упасці ў бруд і ўваходзіць.
Ён кладзе на кавадла дзве манеты. Яшчэ дзве ляжаць у ягонай кішэні, але пра гэта кавалю ведаць неабавязкова.
— Замала, — кажа каваль.
58
УЛАДАР ПАВЕТРА
Хлопчык паціскае плячыма, падбірае манеты і скіроў-ваецца да дзвярэй.
— Чакай, — спыняе яго каваль.
Хлопчык спыняецца.
— Трэба болей.
Хлопчык круціць галавой.
— Так справы не робяцца, — кажа каваль. — Калі ты хо-чаш нешта купіць, ты мусіш цанавацца.
Хлопчык ідзе да дзвярэй.
— Чакай!
Каваль вялізны, у яго голыя валасатыя грудзі, галава абвязана хусткай, твар чырвоны і з вялікімі порамі. Кож-ны ў вёсцы ведае, што начамі ён ходзіць да Ільзы Мель-керын у хмызы, толькі Ільзін муж гэтага не ведае, а мо і ведае ды робіць выгляд, што не, бо што ты паробіш су-праць каваля. Калі пастар штонядзелі кажа казань пра амаральныя ўчынкі, то заўсёды пазірае на каваля, а часам і на Ільзу. Але абаіх гэта мала абыходзіць.
— Гэтага не хопіць, — кажа каваль.
Аднак хлопчык ведае, што ён выйграў, і выцірае лоб. Ад агню выпраменьваецца жар, на сцяне танцуюць цені. Ён кладзе далонь на сэрца і клянецца: «Больш няма, да-лібог праўда!»
3 перакошаным тварам каваль дае яму малаток. Хлопчык ветліва дзякуе і павольна, каб манеты ў кішэні не звякнулі, ідзе да дзвярэй.
Ён мінае стайню Якаба Брантнара, хату малочніка і ха-ту Тама і кіруецца да вясковага пляца. Можа, там Нэле? I праўда, яна сядзіць там, у імжы, на краі студні.
— Зноў ты, — кажа ён.
— Дык ідзі адсюль, — адказвае яна.
— Сама ідзі.
— Я першая прыйшла.
59
Т ы л ь
Ён сядае побач. Абое шчэраць зубы.
— Тут быў гандляр, — расказвае яна. — Ён сказаў, што цяпер імператар загадае абезгаловіць усіх галоўных па-ноў Багеміі.
— I караля?
— Зімовага караля. I яго. Ён атрымаў такую мянушку, бо ўладарыў толькі адну зіму, пасля таго як чэхі далі яму карону. Ён можа збегчы і вернецца на чале вялікага вой-ска, бо бацька ягонае жонкі — англійскі кароль. Адваюе Прагу, зрыне імператара і сам стане імператарам.
Ганна Крэль падыходзіць з вядром і набірае вады. Ва-да брудная, піць яе нельга, але для мыцця і скаціны сама тое. Маленькімі яны пілі малако, ды пару гадоў таму сталі ўдосталь дарослымі для слабага піва. Усе ў вёсцы ядуць крупы і п’юць такое піва. Нават багатыя Штэгеры. Для зі-мовых каралёў і імператара існуе ружовая вада і віно, але простыя людзі п’юць малако і слабае піва, ад першага дня да апошняга.
— Прага, — гаворыць хлопчык.
— Так, — падхоплівае Нэле. — Прага!
Абое думаюць пра Прагу. Для іх гэта толькі слова, яны нічога пра яе не ведаюць, і таму яно заварожвае, як не-шта казачнае.
— А Прага далёка? — запытвае хлопчык.
— Вельмі далёка.
Ён ківае, быццам гэта адказ.
— А Англія?
— Таксама вельмі далёка.
— Туды трэба ехаць год.
— Больш.
— Паедзем?
Нэле смяецца.
— Чаму не? — запытвае ён.
60
УЛАДАР ПАВЕТРА
Яна не адказвае, і ён ведае, што цяпер ім трэба быць вельмі асцярожнымі. Адно няправільнае слова можа мець наступствы. Штэгераў меншы сын летась падараваў Брантнаравай Эльзе драўляную дудачку, і раз яна яе ўзя-ла, цяпер яны заручаныя, хоць не могуць трываць адно аднаго. Справа дайшла да ландвойта, той афіцыйна пера-правіў яе далей, і ў выніку вырашылі, што тут ужо нічога не паробіш: падарунак — гэта абяцанне, а абяцанне даец-ца перад Богам. Запрасіць кагосьці ў падарожжа — яшчэ не падарунак, але ўжо амаль абяцанне. Хлопчык ведае гэта, як і тое, што Нэле таксама гэта ведае, і абое ведаюць, што трэба змяніць тэму.