• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Яму прыходзіць да галавы, што маці можа вярнуцца. Калі яна памерла на шляху дамоў, то можа вынырнуць з глыбіняў гушчару. Можа мімаходзь дакрануцца да яго, нешта шапнуць, паказаць свой зменены твар. Ад гэтых fly-Max у яго сэрца ледзянее. Ці бывае так, што вось толькі што ты любіў нейкага чалавека, а ў наступны момант паміра-еш ад жаху, калі гэты чалавек вяртаецца? Ён думае пра тое, што малая Грэта летась, збіраючы грыбы, сустрэла свайго памерлага бацьку — у таго не было вачэй, і ён плыў за адну пядзь па-над зямлёй. I хлопец думае пра галаву, якую бабуля бачыла шмат гадоў таму ў межавым камені за Штэгеравай гасподай: падымі спаднічку, дзяўчынка, і ні-хто не хаваўся за тым каменем, гэта ў самога каменя былі вочы і вусны, дык падымі ж яе і пакажы, што там пад ёй! Бабуля расказвала пра гэта, калі ён быў яшчэ малы, ця-пер яна ўжо за доўгім часам памерла, і цела яе даўно спа-рахнела, вочы сталі камянямі, а валасы — травой. Ён за-гадвае сабе не думаць пра такія рэчы, але ў яго дрэнна выходзіць, а найгорш удаецца сцерці адну думку: лепш хай Агнэта памрэ, лепш хай трапіць у найглыбейшае веч-нае пекла, чым раптам зданню выйдзе з хмызоў.
    Асёл уздрыгвае, трашчыць галлё, нешта набліжаец-ца, яго нагавіцы напаўняюцца цеплынёй. Нейкае важкае тулава прабягае міма і аддаляецца, нагавіцы астываюць і цяжэюць. Асёл буркоча, ён таксама адчуў нешта та-кое. Што гэта было? Цяпер там, сярод сучча, зеленава-тае тленне, большае за светляка, але не такое яснае, і ад страху яму ў галаву прыходзяць ліхаманкавыя кар-ціны. Яму горача, потым холадна. Потым зноў горача. I, нягледзячы на ўсё, ён думае: Агнэта, жывая ці мёртвая, не мусіць ведаць, што ён наклаў у штаны, іначай паб’е.
    42
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    I калі ён бачыць, як яна ляжыць і стогне пад хмызам, на якім, як на стужцы, гайдаецца дыск месяца, рэшткі па-мутнелага розуму гавораць яму, што дрымота вось-вось захіне яго, змэнчанага страхам і ўсёй гэтай сэрцакалат-нечай, што ён саступіць змозе і слабасці проста тут, на халоднай зямлі і ў начным лясным шоргаце, дзе ўжо ціха пахропвае асёл. Хлопчык і не здагадваецца, што маці са-праўды ляжыць, стогне і енчыць непадалёк, пад хмызам, які не надта адрозніваецца ад хмызу ў ягоным сне, пад ядлоўцам з велічнымі сакавітымі ягадамі. Там ляжыць яна, у цемры, там.
    Агнэта і парабак абралі кароткі шлях, яна была за-надта слабай, каб ісці ў абход, таму давялося занадта наблізіцца да Мярзлоцінай прасекі. I вось цяпер Агнэта ляжыць на зямлі без сіл і не мае голасу, каб закрычаць, а Гайнэр сядзіць побач, і ў яго на каленях — нованаро-джаная істота.
    Парабак прыкідвае, ці не збегчы яму. Што яго трымае? Жанчына памрэ, а калі яго знойдуць паблізу, то абавязко-ва звінавацяць. Як і заўсёды. Калі нешта здараецца і па-блізу парабак, тады парабак вінаваты.
    Ён можа знікнуць — і ўсё, на Ройтаравай гасподзе яго нічога не трымае, кормяць там няўдосталь і ставяцца дрэнна, гаспадар лупцуе яго гэтаксама часта, як і ўлас-ных сыноў. Чаму б не кінуць матку з малым, хай ляжаць? Свет вялікі, як баюць парабкі, іншыя гаспадары заў-жды знойдуцца, новых двароў процьма, а нешта лепшае за смерць ты знойдзеш заўсёды, дзе б ні шукаў.
    Ён ведае, што ўначы не варта заставацца ў лесе, а яшчэ ён галодны ды ўсмяг, бо дарогай недзе згубіў бурдзюк з півам. Ён заплюшчвае вочы. Гэта дапамагае. Калі заплюшчыць вочы, застаешся сам сабой, няма ніко-га іншага, хто можа табе нешта ўчыніць, тады ты ўнутры,
    43
    Т ы л ь
    тады ты такі, як ёсць. Ён прыгадвае лугі, па якіх бегаў, калі быў маленькім, прыгадвае свежы хлеб, такі смачны, якога ён ужо даўно не каштаваў, а яшчэ чалавека, які біў яго кіем, магчыма, гэта быў ягоны бацька, ён не ведае. А тады ён уцёк ад гэтага мужчыны і апынуўся ў нейкім іншым месцы, а потым зноў збег. Уцёкі — гэта файна. Можна пазбегнуць любой небяспекі, калі ў цябе шпар-кія ногі.
    Але гэтым разам ён не збягае. Ён трымае дзіця і гала-ву Агнэты, а калі яна хоча падняцца, ён яе падтрымлівае і паціху падцягвае.
    Аднак Агнэта не ўстала б на ногі, калі б не прыгада-ла пра наймагутнейшы з усіх квадратаў. Запомні яго, га-варыў Клаус, і выкарыстоўвай толькі ў крайнім выпадку. Можна напісаць, але ніколі нельга прамаўляць уголас! I цяпер яна сабрала ў галаве рэшткі яснага розуму, каб накрэсліць на зямлі літары. Яно пачынаецца з SALOM AREPO, але як там далей, ніяк не згадвалася; пісаць утрая цяжэй, калі ты гэтаму ніколі не вучыўся, калі цёмна і калі з цябе струменіць кроў. Таму яна не паслухалася Клауса-вага настаўлення і закрычала: «Salom Arepo Salom Агеро!» I калі яе пакінулі апошнія сілы, памяць вярнулася, цяпер яна ведае і працяг.
    SALOM AREPO L Е М Е L OPERA М О L A S
    I ўжо толькі дзякуючы аднаму гэтаму яна адчувае: злыя духі адступілі, крывацёк спыніўся, і дзіця праз боль, як па распаленым жалезе, выслізнула з яе цела.
    44
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    Яна б так і засталася ляжаць. Але ведае, што калі хто страціў шмат крыві і пры гэтым ляжыць, дык застанецца ляжаць назаўсёды.
    — Дай мне дзіця.
    Ён дае.
    Яна бярэ на рукі маленькую істоту, не можа нічога раз-гледзець, ноч такая чорная, нібы ты аслеп, але адчувае, што жыццё яшчэ ёсць у ёй.
    Ніхто не будзе пра цябе ведаць, думае яна. Ніхто не згадае, толькі я, твая маці, і я не забудуся пра цябе, бо мне нельга забыць. Таму што забудуцца ўсе астатнія.
    Тое самае яна гаварыла і тром іншым, што памерлі пры нараджэнні. I сапраўды, яна ведае пра кожнага з іх усё, што можна было б ведаць: водар, вагу, кожнага разу трошкі іншыя абрысы ў ейных руках. Яны нават не мелі імёнаў.
    Яе калені падгінаюцца, Гайнэр трымае. Так спакуслі-ва проста легчы зноў. Але яна страціла зашмат крыві, не-падалёк Мярзлота, а яшчэ ж і маленькі народзец мог бы яе знайсці. Яна працягвае Гайнэру дзіця і хоча рушыць з месца, але тут жа падае, ляжыць на карэнні і ламаччы і адчувае веліч і невымернасць ночы. Навошта ж супра-ціўляцца? Гэта было б так лёгка. Проста — адпусціць. Так лёгка.
    Замест гэтага яна расплюшчвае вочы. Адчувае пад сабой карэнне. Дрыжыць ад холаду і разумее, што яшчэ жывая.
    Яна зноў падымаецца. Кроў дакладна больш не цячэ. Гайнэр падае ёй дзіця, але яна бачыць, што тое нежывое, і таму вяртае назад, бо каб трымацца за камель дрэва, ёй патрэбныя абедзве рукі. Гайнэр кладзе дзіця на зямлю, але пасля шыкання Агнэты тут жа падымае. Бо, вядома ж, немаўля нельга тут пакінуць: праз яго прарос бы мох, яго
    45
    Т ы л ь
    абвілі б расліны, казуркі пасяліліся б у адтулінах, яго ду-ша ніколі б не супакоілася.
    I ў гэты самы момант на паддашку млынарні Клауса апаноўвае адчуванне, што нешта здарылася. Ён хуцень-ка мармыча малітву і рассейвае драбок расцёртага ко-раня мандрагоры над полымем чаднага каганца. Дрэн-нае прадвесце спраўджваецца: замест таго каб шугануць уверх, полымя імгненна гасне. Пранізлівы смурод напаў-няе пакой.
    У цемры Клаус піша на сцяне квадрат сярэдняй сілы:
    MILON
    I R A G О
    L A М A L
    О G A R I N O L I M
    Потым, каб не рызыкаваць, гучна сем разоў прамаўляе ўголас: Nipson anomimata mi топап ospin. Ён ведае, што гэта па-грэчаску. Толькі што гэта значыць, не ведае, але яно чытаецца аднолькава спераду назад і ззаду наперад, а такія фразы маюць асаблівую сілу. Потым ён зноў кла-дзецца на цвёрдую дашчатую падлогу, каб працягнуць перарваную працу.
    Цяпер ён штоноч назірае за рухам Месяца. Атрымлі-ваецца не вельмі, ажно роспач бярэ. Месяц кожны раз з’яўляецца не там, дзе мінулай ноччу, яго шлях ніколі не застаецца аднолькавым. I раз ніхто не можа гэтага патлу-мачыць, Клаус вырашыў высветліць пытанне сам.
    «Калі штосьці нікому не вядома, — неяк сказаў яму Вольф Гютнэр, — давядзецца нам гэта выведаць!»
    Гютнэр, хірамант і заклінальнік духаў з Канстанца, працаваў начным вартаўніком і стаў ягоным настаўнікам.
    46
    УлАДАР ПАВЕТРА
    Клаус Уленшпігель цэлую зіму быў у яго на службе, і не мінае дня, каб ён не думаў пра тое з удзячнасцю. Гютнэр паказаў яму квадраты, замовы і дзейсныя зёлкі, і Клаус не прапускаў ні слова, калі Гютнэр расказваў яму пра малы народзец і вялікі народ, пра дзядоў прадчасся, пра пад-земных і паветраных духаў, а таксама пра тое, што нельга давяраць вучоным, бо яны нічога не ведаюць, але не па-казваюць гэтага, каб не страціць княжацкай ласкі, і калі Клаус рушыў далей з адлігай, у ягонай торбе ляжалі тры кнігі з Гютнэравай калекцыі. Тады ён яшчэ не ўмеў чы-таць, але трошкі пазней яго навучыў пастар з Аўгсбурга, якога ён вылечыў ад ламавіцы, а калі Клаус пайшоў і ад яго, то прыхапіў яшчэ і тры кнігі з ягонай бібліятэкі. Усе гэтыя кнігі шмат важылі, заплечная торба была ад іх як свінцом налітая. У хуткім часе стала ясна, што трэба або пакінуць кнігі, або атабарыцца ў нейкім месцы, найлепш схавацца недзе ў баку ад вялікіх дарог, бо кнігі дарагія, ды і не ўсе ўладальнікі развіталіся з імі па добрай волі: што, калі раптам не пашанцуе і Гютнэр з’явіцца ў дзвярах, на-шле на яго закляцце і запатрабуе назад сваю ўласнасць?
    Калі кніг сапраўды набралася зашмат, каб вандраваць далей, лёс вырашыў па-свойму. Клаусу спадабалася дач-ка млынара, яна была прывабная, вясёлая і дужая, а што гэта было ўзаемна, мог бачыць і сляпы. Заваяваць яе было няцяжка, ён добра танцаваў, а яшчэ ведаў патрэбныя за-мовы і зёлкі, каб пацэліць у сэрца, наогул ён ведаў больш за каго іншага ў вёсцы, гэта ёй падабалася. Бацька спа-чатку сумняваўся, але ніхто з іншых парабкаў не выгля-даў на спадкаемцу млына, таму ён пагадзіўся. I нейкі час усё ішло добра.
    А потым стала адчувацца яе расчараванне. Спачат-ку зрэдчас, потым часцей. А пасля і заўсёды. Ёй не па-дабаліся ягоныя кнігі, не падабалася, што яму карціць
    47
    Т ы л ь
    разгадваць таямніцы свету; і сапраўды ж, калі заняты та-кой вялікай задачай, застаецца мала сілы на іншае, і най-перш — на штодзённыя млынарскія клопаты. Раптам усё пачало здавацца памылкай і Клаусу: што я тут раблю, што мне да гэтых мучных аблокаў, што да тупаватых сялян, якія заўсёды намагаюцца падмануць пры разліку, што да дурнаватай чэлядзі, якая ніколі не робіць тое, што ёй загадваюць? 3 другога боку — так ён часта казаў сабе, — жыццё заўжды куды-небудзь прыводзіць — калі б ты не быў тут, быў бы ў іншым месцы, і ўсё было б гэткім жа дзіўным. А найбольшы клопат яму чыніла пытанне, ці са-праўды трапіш у пекла, скраўшы столькі кніг.