Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Праз смех мы не адразу заўважылі, што музыка памя-нялася, што ў ёй ужо няма нічога вясёлага. Цяпер гуча-ла балада пра вайну, пра пагоню і лязгат зброі, пра муж-чынскае сяброўства, пра выпрабаванне ў небяспецы, пра трыумфальны свіст куляў. Тыль спяваў пра салдацкае жыццё і пра хараство смерці, пра тое, як уцешна імчаць на кані насустрач ворагу, і ва ўсіх нас сэрцы забіліся хутчэй. Мужчыны пасміхаліся, жанчыны ківалі, бацькі падымалі дзяцей на плечы, маткі горда пазіралі на сваіх сыноў.
Толькі старая Луіза шыпела, трэсла галавой і бурчэла так гучна, што тыя, хто стаяў побач з ёй, сталі праганяць яе дамоў. Але ад гэтага яна, наадварот, пачала гаварыць гучней і выкрыкваць, маўляў, хіба ніхто не разумее, што ён тут робіць? Ён наклікае гэта, ён гэта зазывае.
Але калі мы зашыкалі, замахалі рукамі і пачалі пагра-жаць, яна пакрыўджана паплялася адсюль, дзякуй богу,
10
4APAB1K1
а ён зноў зайграў на флейце, і жанчына стаяла побач з ім і выглядала цяпер велічна, як знатная асоба. Чысцюткім голасам яна спявала пра любоў, што была мацнейшай за смерць. Яна спявала пра бацькоўскую любоў і пра лю-боў боскую, і пра каханне паміж мужчынам і жанчынай, і цяпер зноў нешта змянілася, тэмп паскорыўся, гукі ста-лі больш вострымі і рэзкімі, і вось ужо ў баладзе пяялася пра каханне плоці, гарачых целаў, качанне ў траве, во-дар тваёй галізны і твайго вялікага азадка. Мужчыны за намі зарагаталі, а потым і жанчыны сталі падхіхікваць, а гучней за ўсіх смяяліся дзеці. Малая Марта таксама смяялася. Яна праціснулася наперад і вельмі добра разу-мела гэтую песню, бо часцяком чула маці і бацьку ў лож-ку, і парабкаў на сене, і сваю сястру з сынам сталяра ле-тась — уначы яны былі ўцёкшы, але Марта ўпотай пайшла за імі і ўсё бачыла.
На твары знакамітасці з’явілася юрлівая шырокая ўхмылка. Паміж ім і жанчынай нібыта напялася нейкая сіла, яго штурхала да яе, а яе да яго, іх целы так моцна прыцягваліся, і гэта было невыносна — бачыць, што яны не могуць нарэшце дакрануцца адно да аднаго. Але, зда-ецца, гэтаму перашкодзіла і сама мелодыя, якую ён граў, бо нібыта праз памылку яна змянілася, і момант мінуў, гукі больш не дазвалялі нічога такога. Гучаў Agnus Dei. Жанчына набожна склала рукі, qui tollis peccata mundi, ён падаўся назад, і здавалася, што абое спалохаліся таго дзікунства, якое іх толькі што было ахапіўшы, нават мы спалохаліся і пачалі жагнацца, бо прыгадалі, што Госпад усё бачыць і мала што ўхваляе. Абое ўкленчылі, мы зрабі-лі гэта следам за імі. Тыль паклаў на зямлю флейту, пад-няўся, працягнуў рукі і папрасіў грошай і ежы. Бо цяпер перапынак. А найлепшае ён пакажа потым, калі яму доб-ра заплацяць.
11
Т ы л ь
Мы збянтэжана палезлі ў кішэні. Жанчыны хадзілі між намі з кубкамі. Мы кідалі так шмат манет, што яны бразга-лі і скакалі. Мы ўсе давалі грошы: Карл Шонкнэхт даў, і Мальтэ Шопф даў, і яго шапялявая сястра дала, і сям’я млынара, якая заўсёды такая сквапная, дала таксама, а ад бяззубага Генрыха Матэра і Маціяса Вользэгена перапала заўважна болей, хаця яны былі рамеснікамі і лічылі сябе вышэйшымі за ўсё гэта.
Марта павольна абышла фургон.
Тыль Уленшпігель сядзеў, абапёршыся спінай на кола павозкі, і піў з вялікага келіха. Каля яго стаяў асёл.
— Хадзі сюды, — сказаў Тыль.
Яна падышла бліжэй, сэрца калацілася.
Ён працягнуў ёй келіх:
- Пі.
Яна ўзяла пасудзіну. Піва было гаркавым і цяжкім.
— Тутэйшыя людзі. Яны добрыя?
Яна кіўнула.
— Спакойныя, адно аднаму дапамагаюць, адно аднаго разумеюць, адно аднаго любяць, такія гэта людзі?
Яна зрабіла яшчэ глыток.
— Так.
— Ну што ж... — працягнуў ён.
— Пабачым, — сказаў асёл.
Ад страху Марта выпусціла з рук келіх.
— Добрае ж піва, — абурыўся асёл. — Дурніца.
— Гэта называюць чэравамоўствам, — патлумачыў Тыль Уленшпігель. — Ты таксама можаш навучыцца, калі хочаш.
— Ты таксама можаш навучыцца, — паўтарыў асёл.
Марта падняла келіх і адступіла на крок назад. Піўная лужына павялічылася і зноў паменшылася, сухая глеба ўсмактала вільгаць.
12
4 A P A В 1 K I
— Сапраўды, — сказаў мужчына. — Паехалі з намі. Мяне ты ўжо ведаеш. Я Тыль. Там мая сястра Нэле. Яна мне не сястра. Як клічуць старую, я не ведаю. Асёл — гэта асёл.
Марта вырачылася на яго.
— Мы ўсяму цябе навучым, — сказаў асёл. — Я, Нэле, бабуля і Тыль. А ты вырвешся адсюль. Свет вялікі. Ты мо-жаш яго пабачыць. 1 мяне клічуць не проста аслом, у мя-не таксама ёсць імя. Я Арыген.
— Чаму вы ў мяне пытаецеся?
— Таму што ты не такая, як яны, — адказаў Тыль Улен-шпігель. — Ты такая, як мы.
Марта працягнула яму келіх, але ён не ўзяў, таму яна паставіла пасудзіну на зямлю. Яе сэрца калацілася. Яна падумала пра бацькоў, пра сястру, пра хату, у якой жыла, пра пагоркі там, за лесам, і пра пошум ветру ў дрэвах, ёй здавалася, што ні ў якім іншым месцы ён не будзе такім самым. А яшчэ яна падумала пра густы суп, які варыла маці.
Вочы славутасці бліснулі, калі ён сказаў, пасміха-ючыся:
— Падумай пра старую прымаўку. Нешта лепшае за смерць ты знойдзеш паўсюль.
Марта пакруціла галавой.
— Ну добра, — сказаў ён.
Яна пачакала, але не пачула больш нічога і праз якую хвілінку зразумела, што яго інтарэс да яе ўжо згас.
Таму яна зноў абышла фургон і скіравалася да людзей, якіх ведала, да нас. Мы цяпер былі яе жыццём, іншага больш не існавала. Яна села на зямлю. Адчувала сябе спу-стошанай. Але разам з намі падняла вочы ўгору: усе мы неяк адначасова заўважылі, што ў небе нешта з’явілася.
Чорная лінія рассякала сінечу. Мы прыжмурылі вочы. Гэта быў канат.
13
Т ы л ь
3 аднаго боку ён мацаваўся да аконнага пераплёту царкоўнай вежы, з другога — да дрэўка сцяга, які тырчаў побач з акном са сцяны будынка, у якім працаваў намес-нік, што, аднак, здаралася не так часта, бо ён быў лянівы. У акне стаяла маладая жанчына, напэўна, канат толькі што прывязала яна; але як, спыталі мы сябе, як яна гэта зрабіла? Можна быць тут або там, у гэтым акне або ў ін-шым, можна лёгка прывязаць канат і даць яму ўпасці ўніз, але як ён можа апынуцца зноў высока ў іншым акне, каб яго можна было замацаваць на другім баку?
Мы разявілі раты. Пэўны час нам здавалася, што сам сабою канат — гэта і ёсць штукарства і што нічога больш і не трэба. На яго апусціўся верабей, падскочыў трошкі, распасцёр крылцы, перадумаў і застаўся сядзець.
I тады ў акне царкоўнай вежы з’явіўся Тыль Улен-шпігель. Кіўнуў, ускочыў на падаконне, ступіў на канат. Ён рабіў гэта як нічога ніякага. Рабіў так, быццам гэта быў самы звычайны крок. Ніхто з нас не размаўляў, ніхто не крычаў, ніхто не рухаўся, мы перасталі дыхаць.
Ён не хістаўся і не лавіў раўнавагу, ён проста ішоў. Мат-ляў рукамі, ішоў як па зямлі, хіба што трошкі чапурыста выглядала, як ён шторазу ставіў адну нагу раўнютка пе-рад другой. Толькі калі пільна ўзірацца, можна было заў-важыць драбнюткія рухі сцёгнаў, якімі ён стрымліваў хіс-танне каната. Ён зрабіў скачок, на імгненне прысеў на кукішкі і тут жа ўстаў. Потым склаў рукі за спіну і паважна пайшоў да сярэдзіны. Верабей узляцеў, але зрабіў толькі пару ўзмахаў крылцамі, зноў сеў і павярнуў галаву; было так ціха, што мы чулі, як ён ціўкае і цвыркае. 1, само сабой, мы чулі нашых кароў.
Тыль Уленшпігель развярнуўся там, уверсе, над на-мі, павольна і нядбайна — як гэта робяць не ў небяспецы, але з цікаўнасці. Правая нага стаяла ўздоўж каната, левая
14
ЧАРАВІКІ
ўпоперак, калені былі трошкі сагнутыя, а кулакі ўпёртыя ў бакі. I мы ўсе, гледзячы ўгору, адразу ж уцямілі, што та-кое лёгкасць. Мы зразумелі, якім можа быць жыццё для таго, хто сапраўды робіць усё што хоча, ні ўва што не верыць і нікому не падпарадкоўваецца; мы зразумелі, як гэта было б — адчуваць сябе такім чалавекам — і што самі ніколі не станем такімі людзьмі.
— Здымайце свае чаравікі!
Мы не ведалі, ці добра пачулі.
— Здымайце іх, — закрычаў ён. — Кожны хай здыме правы. He пытайцеся, рабіце, будзе весела. Даверцеся мне, здымайце іх. Старыя і малыя, жанчыны і мужчыны! Кожны. Правы чаравік.
Мы ўтаропіліся ў яго.
— Хіба дагэтуль было нявесела? He хочаце яшчэ? Я пакажу вам больш, здымайце чаравікі, кожны свой правы, ну!
Толькі праз нейкі час мы зварухнуліся. Так з намі заў-сёды, мы людзі разважлівыя. Першым паслухаўся пекар, адразу ж за ім Мальтэ Шопф, потым Карл Лам і яго жон-ка, тады падпарадкаваліся рамеснікі, якія заўжды лічылі сябе вышэйшымі за ўсё гэта, а потым гэта зрабілі мы ўсе, кожны з нас, толькі Марта — не. Тына Кругман, якая ста-яла побач, піхнула яе локцем і паказала на правую нагу, але Марта пакруціла галавой, а Тыль Уленшпігель зноў падскочыў на канаце, пляснуўшы ў паветры падэшвамі. Ён падскочыў так высока, што пры прызямленні мусіў раскінуць рукі, ловячы раўнавагу — на момант, але гэтага хапіла, каб нагадаць нам, што ён таксама мае вагу і не мо-жа лётаць.
— А цяпер кідайце, — закрычаў ён высокім звонкім го-ласам. — He думайце, не пытайцеся, не вагайцеся, вялі-кая забава будзе. Рабіце тое, што кажу. Кідайце!
15
Т ы л ь
Тына Кругман зрабіла гэта першай. Яе чаравік паля-цеў у вышыню і знік у натоўпе. Потым паляцеў наступны чаравік, Зузаны Шопф, а потым наступны, і далей яны па-ляцелі тузінамі, а тады яшчэ больш, і яшчэ, і яшчэ. Мы ўсе смяяліся і крычалі «Асцярожна!», «Прыгніся!» і «Ляціць!». Але ж і пацеха гэта была, і што тут такога, што нямала чаравікаў упала каму на галаву. Панесліся праклёны, не-калькі жанчын сталі сварыцца, некаторыя дзеці запла-калі, але ў гэтым не было нічога кепскага, і нават Мар-та засмяялася, калі цяжкі скураны бот праляцеў перад яе носам, а тканая пантофля праслізгала перад нагамі. Тыль праўду сказаў, а некаторым было да таго весела, што яны кінулі і левыя чаравікі. А іншыя кідалі яшчэ і шапкі, лыж-кі, кубкі, якія недзе разбіваліся, і, само сабой, шпурнулі і некалькі камянёў. Але калі ён зноў пачаў нешта нам га-варыць, шум сціх, і мы сталі прыслухоўвацца.
— Вы, ёлупні.
Мы залыпалі вачыма, сонца пачынала хавацца. Тыя, хто стаяў на заднім баку пляца, выразна бачылі Тыля, для іншых ён заставаўся толькі абрысам.
— Доўбні. Лыбні дуркаватыя. Жабы. Нікчэмнасці, кра-ты, пацукі дурныя. Цяпер падбярыце іх.
Мы аслупянелі.
— Ці ў вас клёку замала? He ведаеце, як іх падабраць, не здольныя скеміць сваімі тупымі чарапушкамі, як гэта робіцца? — ён па-казлінаму засмяяўся. Верабей узняўся ў паветра, падняўся над дахамі, паляцеў прэч.