• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    — Хочаш даць мне міласціну, маленькая Ліз? Штодзён-ны суп, тоўстую коўдру і цёплыя пантофлі, пакуль я ціха-мірна не памру?
    329
    Т ы л ь
    — Яно не так і дрэнна.
    — А ведаеш, што лепш? Яшчэ лепш, чым ціхамірна па-мерці?
    — Скажы.
    — He паміраць, маленькая Ліз. Гэта нашмат лепш.
    Яна павярнулася да лесвіцы. Знізу, з залы, даносілі-ся крыкі, смех і музыка. Калі яна развярнулася назад, яго ўжо тут не было. Агаломшана яна нахілілася праз парэн-чы, але пляц ляжаў у цемры, і Тыля не было відаць.
    Калі снег не спыніцца, падумала яна, заўтра ўсё замя-це, зваротны шлях у Гаагу будзе не з лёгкіх. А ці не зарана сёлета для снегу? Магчыма, нейкага вартага жалю чала-века паставяць за гэта там унізе да ганебнага слупа.
    А ўся ж справа ўва мне, падумала яна. Гэта ж я зімовая каралева!
    Яна адкінула галаву назад і адкрыла рот на ўсю шыры-ню. Яна даўно так не рабіла. Снег быў гэткім жа сала-джавым і халодным, як раней, калі яна была дзяўчынкай. А потым, каб лепш яго рассмакаваць і выключна таму, што магла застацца ў цемры незаўважнай, яна высунула язык.
    ЗМЕСТ
    Чаравікі..........................................5
    Уладар паветра...................................22
    Цусмарсгаўзэн...................................127
    Каралі ўзімку...................................159
    Голад...........................................226
    Вялікае мастацтва святла і ценю.................241
    У шахце.........................................276
    Вестфалія.......................................297
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Кельман Даніэль
    тыль
    Раман
    Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар Сяргей Сматрычэнка Карэктар Наста Анцімонік Камп’ютарная вёрстка АнЗрэй Янушкевіч Дызайн вокладкі Наталля Паваляева
    Падпісана да друку 20.04.2020. Дата вырабу 05.2020. Фармат 84x108/32. Папера Lux Cream. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 19,2. Ул.-выд. арк. 13,3.
    Наклад 700 экз. Заказ 20120.
    Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https: //januskevic.by
    Друкарня «Пэтра афсетас». вул. Наўёі Рывоню 25С, LT-03153 г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка. https: //petroofsetas.lt
    «Тыль» — найлепшая кніга, напісаная дагэтуль Даніэлем Кель-манам. Поўная жыцця, жорсткая, сучасная, рамантычная нямец-кая эпапея, якая не пакідае абыякавым і трапляе ў самае сэрца.
    «Der Spiegel»
    Кельман — таленавіты і чуллівы апавядальнік. Нягледзячы на жорсткасць апісанага ў кнізе свету і рашучыя ўдары гісторыі, тон рамана застаецца лёгкім, бадзёрым і дасціпным. У Кельмана неве-рагодным чынам спалучаюцца талент і амбітнасць — ён іранічны рэаліст; рацыяналіст, захоплены магічнымі гульнямі і майстэрскі-мі прадстаўленнямі; сучасны чалавек, які любіць азірацца назад...
    «The New Yorker»
    Кельман — майстар лаканічных і неверагодных апісанняў. У вытанчана створаным рамане пісьменнік спрытна вядзе чытача праз самыя жудасныя выпрабаванні, зведаныя людзьмі.
    «The New York Times Book Review»
    Гэта бліскучы i захапляльны раман. Кельман — сапраўдны спадкаемца нямецкай казачнай традыцыі, карані якой сягаюць эпохі братоў Грым і нават даўнейшых часоў.
    Салман Рушдзі
    ОЯНУШКЕВІЧ
    выдавецтва