Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
— He трэба клопату.
— Гэта не клопат, а вялікі...
— Няўжо ёсць дапушчэнне, што я хацела б спыніцца ў месцы, якое кішэла б імператарскімі шпіёнамі?
— Калі сказаць шчыра, няма ніякай розніцы: дзе б ні спынілася Ваша Каралеўская Высокасць, там усё адно бу-дзе поўна шпіёнаў. Тут іх незлічона. Мы церпім паразы ў бітвах, і засталося не так шмат таямніц. Што ж рабіць цэлымі днямі нашым бедным шпіёнам?
— Імператар прайграе ў бітвах?
— Я сам быў пры гэтым, унізе ў Баварыі. Мой палец яшчэ і цяпер там! — ён падняў руку і паварушыў пальчат-кай, каб паказаць ёй, што на месцы правага ўказальнага пальца было пуста. — Мы страцілі палову войска. Ваша Каралеўская Высокасць выбрала нядрэнны момант. Мы ніколі не робім саступак, пакуль моцныя.
— Гэта спрыяльны час?
— Усякі час спрыяльны, калі правільна ўзяцца за спра-ву. Здавольвайся сабой і горам не лічы, калі цяпер і тут не маеш ты нічога.
— Што, прабачце?
— Гэта радкі аднаго нямецкага паэта. I такое цяпер у нас ёсць. Нямецкія паэты! Яго імя Паўль Флемінг. Ад яго вершаў хочацца плакаць. На жаль, ён памёр маладым, хвароба лёгкіх. Лепш не думаць, што з яго магло б атры-мацца. Дзякуючы яму я таксама пішу па-нямецку.
Яна ўсміхнулася.
310
Вестфалія
— Вершы?
— Прозу.
— Сапраўды, па-нямецку? Я неяк спрабавала разам з Опіцам...
— Опіцам!
— Так, Опіцам.
Абое засмяяліся.
— Ведаю, гэта гучыць як глупства, — сказаў Воль-кенштайн. — Але я веру, што яно атрымаецца, і я вырашыў аднойчы апісаць па-нямецку сваё жыццё. Таму я тут. Ка-лісьці ж захочацца ведаць, як яно было на вялікім кангрэ-се. Я прывёз з сабой блазна з Андэкса ў Вену — ці, уласна кажучы, гэта ён прывёз мяне ў Вену, без яго я б памёр. Але калі Яго Імператарская Міласць адправіў потым гэта-га блазна выступіць перад пасламі, я скарыстаўся аказіяй і прыехаў з ім.
Ліз падала знак камерыстцы. Тая выбегла, каб загадаць пад’ехаць карэце. Гэта быў прыгожы экіпаж, хуткі і на-ват у нейкай ступені адпаведны тытулу, Ліз наняла яго на апошнія ашчаджэнні разам з двума цягавітымі коньмі і вартым даверу вознікам на два тыдні. Гэта значыла, што яна можа застацца ў Аснабруку на тры дні, а потым му-сіць вяртацца дадому.
Яна выйшла на двор і нацягнула на галаву футровы каптур. Ці добра ўсё прайшло? Яна не ведала. Наколь-кі больш яна магла б яшчэ сказаць, колькі фігур яшчэ вывесці на поле, але яно ж так заўжды. Тата неяк сказаў, што заўсёды можна скарыстаць толькі частку сваёй зброі.
3 грукатам падкаціла карэта. Вознік злез. Яна азірну-лася і заўважыла з незразумелым шкадаваннем, што тоў-сты Cavalier dAmbassade далей за ёй не пайшоў. А яна з задавальненнем паразмаўляла б з ім яшчэ.
Вознік абхапіў яе за ногі і панёс да карэты.
311
Т ы л ь
II
У першай палове наступнага дня Ліз наведала швед-скага пасла. Гэтым разам яна папярэдзіла пра свой ві-зіт, шведы былі саюзніцкай сілай, ніякай патрэбы ў рап-тоўным нападзе. Ёй перадалі, што будуць рады прывітаць.
Ноч была жахлівай. Пасля доўгіх пошукаў яны ўсё ж знайшлі пакой у нейкім асабліва засмечаным заезным до-ме: акна не было, на паддозе вецце, замест ложка вузкі саламяны мех, які давялося дзяліць з камерысткай. Толькі праз некалькі гадзін яна нарэшце правалілася ў неспакой-ны сон і прысніла Фрыдрыха. Яны зноў былі ў Гайдэль-бергу, як раней, яшчэ да таго, як людзі з невымоўнымі імёнамі прапанавалі ім карону Багеміі. Яны ішлі поплеч па адным з каменных палацавых калідораў, і яна адчула да самых глыбіняў душы, як гэта — быць з некім іншым адным цэлым. Прачнуўшыся, яна пачула храпенне возні-ка, які спаў па той бок дзвярэй, і падумала, што жыве без мужа амаль столькі ж часу, колькі пражыла з ім у шлюбе.
У прыёмным пакоі шведскага пасла яна ледзь стрым-лівала позехі, усё ж занадта мала спала. Тут таксама ля-жалі дываны, але сцены былі па-пратэстанцку голыя, толькі на даўжэйшай вісеў аздоблены перлінамі крыж. Пакой быў поўны людзей: адны з іх вывучалі паперы, дру-гія ўсхвалявана хадзілі туды-сюды, відавочна доўга ўжо прачакаўшы. Чаму ж у прыёмным пакоі Ламберга было так пуста? Няўжо ў яго ёсць іншы, а мо і не адзін?
Вочы ўсіх прысутных павярнуліся ў яе бок. Стала ці-ха. Нібы выступоўца, яна скіравалася да дзвярэй пэўным крокам, тым часам як Кват за яе спінай гучным, нават трохі занадта пранізлівым голасам абвясціла прыбыццё каралевы Багеміі. Нечакана ў ёй узняўся нервовы страх, што гэтым разам усё пройдзе не так добра.
312
Вестфалія
I сапраўды, лёкай і не крануў дзвярной ручкі.
На непрыгожым паўкроку яна спынілася, так рэзка, што была вымушаная абаперціся рукой аб сцяну. Пачула, як за ёй спатыкнулася камерыстка. Ёй стала горача. Яна чула мармытанне, чула перашэптванне, і — так, хіхіканне яна таксама чула.
Яна павольна адступіла на два крокі. На шчасце, ка-мерыстка здагадалася таксама адступіць. Ліз сутаргава сціснула левай рукой кій і зірнула на лёкая са сваёй най-прыязнейшай усмешкай.
Той лыпаў вачыма. Яму пэўна ж ніхто не сказаў, што існуе каралева Багеміі, ён быў яшчэ малады, нічога не ве-даў і не хацеў рызыкаваць, зрабіўшы памылку. Хіба можна ўскладаць на яго віну?
Але яна не магла і сесці. Каралевы не чакаюць у прыём-ных пакоях, пакуль для іх знойдзецца час. Прычыны, чаму каранаваным асобам не дазвалялася прыязджаць на па-сольскі кангрэс, пэўна ж, былі важкімі. Але што ёй заста-валася рабіць? Яе сын, за курфюрсцкія правы якога яна змагалася, быў занадта наіўным барчуком, ён пэўна ж за-валіў бы ўсю справу. А дыпламатаў яна не мела.
Яна стаяла гэтак жа нерухома, як і лёкай. Перашэпт-ванне нарастала. Яна чула нават гучны смех. Толькі не пачырванець, думала яна, толькі не гэта. Толькі не па-чырванець!
Яна ад усяго сэрца падзякавала Богу, што нехта пры-адчыніў дзверы з таго боку. У шчыліну праціснулася гала-ва. Адно вока вышэй за другое, пад імі дзіўным чынам ска-сабочаны нос, пульхныя вусны не вельмі добра з гэтым спалучаліся. На падбароддзі тапырыўся клінок бародкі.
— Ваша Вялікасць, — сказала галава.
Ліз увайшла, і непрамы чалавек зноў спешна зачыніў дзверы, нібыта жадаючы прадухіліць пранікненне іншых.
313
Т ы л ь
— Альвізэ Кантарыні, да Вашых паслуг, — сказаў ён па-французску. — Пасол Венецыянскай Рэспублікі. Я тут у якасці пасярэдніка. Хадземце.
Ён павёў яе вузкім калідорам. Сцены ў ім таксама пу-ставалі, затое дыван быў вытанчаны і — Ліз разбіралася: у рэшце рэшт, яна абсталявала два палацы — надзвычай каштоўны.
— Пару слоў загадзя, — сказаў Кантарыні. — Найвя-лікшая цяжкасць была і застаецца ў тым, што Францыя патрабуе, каб імператарская лінія Аўстрыйскага дома больш не аказвала падтрымкі іспанскай лініі. Шведам усё роўна, але шведы атрымліваюць высокія субсідыі з Францыі і таму вымушаныя падтрымаць патрабаванні. Імператар усё яшчэ катэгарычна супраць. Пакуль пытан-не не вырашана, мы не можам атрымаць подпіс адной з трох карон.
Ліз схіліла галаву і загадкава ўсміхнулася, як яна ра-біла ўсё сваё жыццё, калі нечага не разумела. Магчыма, падумала яна, ён наогул не хацеў ад яе нічога канкрэт-нага і проста жадаў выказацца. Такія людзі існуюць пры кожным двары.
Яны дайшлі да канца калідора, Кантарыні адчыніў дзверы і з паклонам прапусціў яе наперад.
— Яе Вялікасць, шведскія паслы. Граф Оксеншэрна і доктар Адлер Сальвій.
Яна збянтэжана агледзелася. Яны сядзелі там, адзін у правым, другі ў левым куце гасцёўні, у аднолькава вялі-кіх фатэлях, нібыта размешчаныя мастаком. Пасярод па-коя стаяла яшчэ адно крэсла з падлакотнікамі. Калі Ліз скіравалася да яго, абодва мужчыны ўзняліся і нізка схі-ліліся. Ліз села, мужчыны засталіся стаяць. Оксеншэрна быў мажны і таўсташчокі, Сальвій — худы і высокі, ён зда-ваўся вельмі стомленым.
314
Вестфалія
— Ваша Вялікасць былі ў Ламберга? — спытаў Сальвій па-французску.
— Вы пра гэта ведаеце?
— Аснабрук маленькі, — сказаў Оксеншэрна. — Barna Вялікасць ведаюць, што гэта кангрэс паслоў? Ніякіх князёў, ніякіх уладароў і...
— Я гэта ведаю, — сказала яна. — I мяне тут, уласна кажучы, няма. А прычына, з якой мяне тут няма, — тытул курфюрста, які належыць маёй сям’і. Калі я правільна праінфармаваная, Швецыя падтрымлівае нашы дамаган-ні на яго рэстытуцыю.
Як прыемна было гаварыць па-французску; хутчэй знаходзіліся словы, злучаліся абароты, ёй здавалася, быццам мова сама будуе сказы. Вядома ж, найбольш ёй хацелася б гаварыць па-англійску, на багатай, мяккай і напеўнай мове яе радзімы, мове тэатра і паэзіі, але тут амаль ніхто яе не разумеў. Англійскага пасла ў Аснабруку таксама не было, зрэшты, тата ж ахвяраваў ёй і Фрыдры-хам, каб захаваць нейтралітэт сваёй краіны.
Яна чакала. Усе маўчалі.
— Гэта ж праўда? — спытала яна нарэшце. — Швецыя падтрымлівае нашы дамаганні, так і ёсць?
— У прынцыпе, — сказаў Сальвій.
— Калі ж Швецыя будзе настойваць на рэстытуцыі на-шага каралеўскага тытула, то мой сын прапануе са свайго боку менавіта ад гэтай рэстытуцыі адмовіцца — у выпадку таемнага пагаднення з імператарскім дваром, у якім нам гарантуюць стварэнне восьмага курфюрсцкага тытула.
— Імператар не можа стварыць новы курфюрсцкі ты-тул, — сказаў Оксеншэрна. — У яго няма такога права.
— Калі чыны дадуць, будзе, — сказала Ліз.
— Але ім гэта не дазволена, — сказаў Оксеншэр-на. — Акрамя таго, мы хочам куды большага, а менавіта
315
Тыль
вяртання ўсяго, чаго наш бок быў пазбаўлены ў двац-цаць трэцім годзе.
— Новы курфюрсцкі тытул быў бы ў каталіцкіх інтарэ-сах, таму што Баварыя захавала б свой. I ў пратэстанцкіх таксама, таму што наш бок атрымаў бы яшчэ аднаго пра-тэстанцкага курфюрста.
— Магчыма, — сказаў Сальвій.
— Ніколі, — сказаў Оксеншэрна.
— Абодва спадары маюць рацыю, — сказаў Кантарыні.
Ліз запытальна паглядзела на яго.
— Інакш і быць не можа, — сказаў Кантарыні па-ня-мецку. — У кожнага свая праўда. Адзін набліжаны да свайго бацькі, канцлера, і хоча працягваць вайну, другога прыслала каралева для заключэння міру.
— Што Вы там гаворыце? — спытаў Оксеншэрна.
— Я працытаваў адну нямецкую прымаўку.
— Багемія — гэта не частка імперыі, — сказаў Оксен-шэрна. — Мы не можам прыцягваць Прагу да перамоў. Пра гэта трэба было весці перамовы раней. Заўсёды трэба спачатку, яшчэ да перамоў, дамовіцца, пра што, уласна кажучы, будуць весціся перамовы.