• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Цёмна. Але цёмна не так, як знадворку, па-іншаму. Звычайна ў змроку яшчэ хоць нешта бачыш. Ніколі не можаш быць упэўнены, што там, але гэта прынамсі не-шта, не нішто; ты паводзіш галавой — і цемра не паўсюль аднолькавая, а калі трошкі прызвычайваешся, паўстаюць
    276
    У ШАХЦЕ
    абрысы. Але толькі не тут. Цемра застаецца. Час мінае, і калі яго ўжо мінула столькі, што яны не могуць больш стойваць дыханне і асцярожна ўцягваюць паветра, тут усё яшчэ так цёмна, быццам Бог загасіў усё святло свету.
    Шведы бадай што не стаяць над імі з нажамі, і Корф нарэшце кажа:
    — Адрапартаваць!
    А Маціяс:
    — Што гэта ты раскамандаваўся, п’яная скаціна?
    А Корф:
    — Ты, дзірка смярдзючая, лейтэнант учора акалеў, ця-пер старшынства ў мяне.
    Маціяс на гэта:
    — Ну, наверсе мо і так, але не тут.
    Корф на гэта:
    — Я цябе заб’ю, калі ты зараз жа не адрапартуеш. Мне трэба ведаць, хто яшчэ жывы.
    Тыль на гэта:
    — Здаецца, я яшчэ жывы.
    Праўда ў тым, што ён не ўпэўнены. Калі ляжыш ніцма і ўсё чорнае — скуль гэта ведаць. Але цяпер, слухаючы свой уласны голас, ён разумее, што ўсё слушна.
    — Тады злазь з мяне, — гаворыць Корф. — Ты ж ляжыш на мне, шкілеціна!
    «Што праўда, то праўда, — думае Тыль, — і сапраўды нядобра ляжаць на Корфе». I скочваецца ўбок.
    — Маціяс, і ты адрапартуй таксама, — кажа Корф.
    — Ды рапартую я.
    — Курт?
    Яны чакаюць, але Жалезны Курт, які атрымаў такую мянушку праз сваю жалезную правую руку, ці гэта была левая, ніхто дакладна не памятае, а ў цемры не спраў-дзіш, дык вось — Курт не рапартуе.
    277
    Т ы л ь
    — Курт?
    Цішыня, нават выбухаў больш не чуваць. Толькі што ён яшчэ даносіўся зверху, той далёкі грукат грому, ад якога дрыжэлі камяні, гэта шведы Торстэнсана спрабавалі па-дарваць умацаванні. Але цяпер чуецца толькі дыханне. Дыханне Тыля, дыханне Корфа і Маціяса, але дыхання Курта не чуваць.
    — Ты памёр? — крычыць Корф. — Курт, ты падох?
    Але Курт па-ранейшаму нічога не адказвае, што зусім на яго не падобна, звычайна яму рот не заткнуць. Тыль чуе, як Маціяс недзе шнарыць рукамі. Пэўна, мацае Кур-таву шыю, шукаючы пульс, потым кратае руку — спачат-ку жалезную, тады сапраўдную. Тыль адкашліваецца. Тут шмат пылу і больш аніякай цягі, паветра навобмацак як тлустае масла.
    — Але ж, памёр, — нарэшце гаворыць Маціяс.
    — Упэўнены? — пытаецца Корф. У голасе чуецца раз-дражненне — ад учора ён мае старшынства, бо лейтэнан-та падстрэлілі, а ў яго ўжо засталося толькі двое падна-чаленых.
    — Ён не дыхае, — кажа Маціяс, — сэрца не б’ецца, га-варыць не хоча, а яшчэ, можаш сам памацаць, у яго няма паўгалавы.
    — Гаўно доля.
    — Ага, — кажа Маціяс, — і не кажы. Хоць, бач, і не пада-баўся ж ён мне. Учора ўзяў мой нож, а я кажу: Аддай, а ён мне: Ды хоць зараз між рэбраў торкну. Так яму і трэба!
    — Ага, так яму і трэба, — кажа Корф. — Госпадзе, дай спачын душы яго.
    — Яна ж не вылеціць, — кажа Тыль. — Ягоная душа, як ёй выбрацца адсюль?
    Нейкі час яны прыгнечана маўчаць, думаючы пра тое, што Куртава душа можа быць яшчэ тут, халодная, слізкая
    278
    У ШАХЦЕ
    і, магчыма, раз’юшаная. Потым чуецца скрыгат, шорган-не, шараванне.
    — Што ты там робіш? — пытае Корф.
    — Шукаю свой нож, — кажа Маціяс. — He пакіну ж я яго гэтай свінні.
    Тыль зноў кашляе. Потым пытаецца:
    — Што здарылася? Я ж нядаўна тут, чаму так цёмна?
    — Бо сюды не прабіваецца сонца, — кажа Корф. — Між намі зашмат зямлі.
    Так мне і трэба, думае Тыль, хай пацвельвае, сапраўды дурацкае пытанне. I задае лепшае:
    — Мы памром?
    — Само сабой, — кажа Корф. — I мы, і наогул усе.
    I тут яго праўда, думае Тыль, хоць хто ведае, я ж, на-прыклад, дагэтуль не памёр. Потым, каб захаваць у цемры ясны розум, спрабуе прыгадаць, як яго занесла ў шахту.
    Спачатку ён прыехаў у Брно. Можна было б ірвануць і ў якое іншае месца, але добрыя думкі заўжды спазня-юцца, а Брно ён выбраў, бо пра яго казалі як пра багаты ціхамірны горад. I хто ж мог ведаць, што той Торстэнсан з паловай шведскай арміі рушыць сюды замест таго, каб, як і чакалася, ісці на Вену, дзе тырчыць імператар, толькі як жа ты здагадаешся, што тыя паны пад вялікімі капелю-шамі сабе надумаюць.
    А потым на табе — камендант горада, са сваімі кус-цістымі бровамі, казлінай бародкай, тлустымі ільсняны-мі шчокамі і невымернай пыхай у кожным адтапыраным пальцы. Тыля ён згледзеў на цэнтральным пляцы, але, ві-даць, з цяжкасцю: бо і павекі навісалі надта ўжо шляхет-на, і, пэўна ж, такія, як ён, лічылі, што заслугоўваюць леп-шага відовішча, чым блазан у пярэстым камзоле.
    — Лепшага нічога не пакажаш? — прабурчэў ён.
    279
    Т ы л ь
    Тыль злуецца нячаста, але калі гэта ўсё ж здараецца, умее пакрыўдзіць як ніхто, выказацца так, што павек не забудзеш. Што ён сказаў? У цемры памяць і праўда блыта-ецца. Самае дурное, што акурат тады набіралі ў рэкруты, для абароны брненскай крэпасці.
    — Ну пачакай. Каб выйшаў з цябе толк, пойдзеш у сал-даты! Выбірай сабе падраздзяленне. Толькі сачыце, каб ён не ўцёк!
    I тады ён зарагатаў, той камендант, быццам надзвычай удала пажартаваў, хоць і нішто сабе сказануў, ладна, бо на тое ж яна і аблога, каб ніхто не ўцёк; калі б з аблогі можна было ўцячы, гэта была б ужо не аблога.
    — Што будзем рабіць? — чуе Тыль пытанне Маціяса.
    — Шукаць кірку, — адказвае Корф. — Яна мусіць ля-жаць недзе тут. Адразу кажу табе, без кіркі можам нават і не спрабаваць. Калі не знойдзем — каюк.
    — Яна была ў Курта, — кажа Тыль. — Пэўна, недзе пад ім і ляжыць.
    Ён чуе, як яны корпаюцца, штурхаюцца, шукаюць і ла-юцца ў цемры. А сам застаецца сядзець, не хоча ані блы-тацца пад нагамі, ані каб яны прыгадалі, што кірку нёс не Курт, а ён. Поўнай упэўненасці ў яго няма, бо тут нешта ўсё цяжэй цяміць, даўнія падзеі прыгадваюцца яшчэ яс-на, але чым бліжэй нешта было да таго выбуху, тым бо-лей загусае і расцякаецца ў галаве. Здаецца, так, ён нёс кірку, але яна была цяжкая і ўвесь час трапляла яму па-між ног, вось і стаіць цяпер недзе ў шахце. Зразумела, пра гэта ён не кажа ні слова, лепш хай яны думаюць, што кірка недзе пад Жалезным Куртам, бо для яго ўсё роўна ўжо ўсё скончана, якая розніца, ці моцна яны раззлуюц-ца, яму ўсё адно.
    — Ты там дапамагаеш ці не, шкілеціна?
    280
    У ШАХЦЕ
    — Дапамагаю, — адказвае Тыль, не варухнуўшыся з ме-сца. — Шукаю тут, рыюся! Як вар’ят нейкі, як крот, няўжо не чуеш?
    Хлусіць ён добра, і яны вераць. А яму не хочацца ліш-ні раз кратацца праз паветра. Яно смяротна задушлівае, нічым сюды не павее, нічога адсюль не знясе, тут лёгка страціць прытомнасць і больш ніколі не ачомацца. У та-кім паветры лепш не варушыцца і дыхаць толькі з неаб-ходнасці.
    Дарма ён пайшоў у сапёры. Гэта было памылкай. Са-пёры глыбока пад зямлёй, падумаў ён, а кулі лётаюць уверсе. Сапёраў аберагае зямля, падумаў ён. Ворагу па-трэбныя сапёры, каб падрываць нашы муры, а нам па-трэбныя сапёры, каб падрываць шахты ворага, выкапаныя пад нашымі мурамі. Сапёры рыюць зямлю, падумаў ён, а наверсе сякуць і колюць. А калі сапёр уважлівы, паду-маў ён, і ўмее карыстацца момантам, то можа рыць са-бе далей ды прарыць тунэль для сябе аднаго і трапіць па ім на свабоду, па той бок умацаванняў, так ён падумаў, і даць драпака адсюль, не паспеюць і азірнуцца. I паду-маўшы так, Тыль сказаў афіцэру, які трымаў яго за каўнер, што хоча да сапёраў.
    А афіцэр на гэта:
    - Што?
    — Камендант сказаў, я магу выбіраць!
    А афіцэр:
    — Ну так. I што, праўда? Да сапёраў?
    — Вы ж пачулі.
    Так, дурасць гэта была. Сапёры паміраюць пастаянна, але гэта яму расказалі толькі пад зямлёй. 3 пяці сапёраў паміраюць чацвёра. 3 дзесяці восем. 3 дваццаці паміра-юць шаснаццаць, з пяцідзесяці сорак сем, з сотні памі-раюць усе.
    281
    Т ы л ь
    У кожным разе, добра, што Арыген сышоў. Яны пасва-рыліся, месяц таму, дарогай на Брно.
    — У лесе ваўкі, — сказаў асёл, — і яны галодныя, не па-кідай мяне тут.
    — He бойся, ваўкі ўцяклі.
    — Я чую іх пах, яны блізка. Ты залезеш на дрэва, а мне ж стаяць тут унізе; і што рабіць, калі яны з’явяцца?
    — Рабі, што я кажу!
    — А калі ты кажаш глупства?
    — Усё адно. Я тут чалавек. He трэба было вучыць цябе гаварыць.
    — Лепш бы і цябе не навучылі, вярзеш усялякую лухту. Ды і жангліраваць ужо развучваешся. А там глядзіш — і Hara саслізне з каната. Ты не можаш мне нічога загадваць!
    I тады раззлаваны Тыль залез на дрэва, а раззлаваны асёл застаўся ўнізе. Тылю так часта даводзілася спаць на дрэвах, што ён ужо і прызвычаіўся — патрэбныя толькі тоўсты сук і канат, каб прывязацца, а яшчэ добрае па-чуццё раўнавагі, ну і, як ува ўсім у жыцці, трэба папрак-тыкавацца.
    Палову ночы ён чуў, як лаецца асёл. Пакуль не ўзышоў месяц, ён бурчэў і скардзіўся, і Тыль яго шкадаваў, але позна ж ужо, як ты пойдзеш далей уначы. I Тыль заснуў, а калі прачнуўся, асла больш не было. Ваўкі не вінава-тыя, ён бы заўважыў іх з’яўленне; асёл пэўна ж вырашыў, што можа і адзін чаго-небудзь дасягнуць, без нейкага там чэравамоўцы.
    А пра жангліраванне Арыген праўду сказаў. Тут, у Брне, перад саборам, Тыль даў маху, і адзін мячык зваліўся на зямлю. Ён зрабіў выгляд, быццам гэта наўмысна, скорчыў такі твар, што ўсе засмяяліся, але вясёлага ў гэтым мала, такое можа паўтарыцца зноў; а калі наступным разам са-праўды саслізне нага з каната, што тады?
    282
    У ШАХЦЕ
    Добра, што пра гэта не трэба больш клапаціцца. Выгля-дае на тое, што яны адсюль больш не выйдуць.
    — Выглядае на тое, што мы больш адсюль не выйдзем, — кажа Маціяс.
    А мо гэта быў і Тыль, гэта ж ягоныя думкі, што ў цемры перабеглі ў галаву Маціяса, хоць мо і наадварот усё было, хто цяпер ужо разбярэ. Да таго ж у мораку з’явіліся ма-ленькія агеньчыкі, яны мільгацяць як светлякі, але на-праўду іх няма, Тыль гэта ведае, бо хоць ён і бачыць агеньчыкі, навокал гэтак жа цёмна, як і раней.
    Маціяс стогне, а потым Тыль чуе ўдар, быццам не-хта грукнуў кулаком па сцяне. Пасля гэтага Маціяс выдае надзвычай круты праклён, якога Тыль не ведае. Трэба за-помніць, думае ён, і тут жа забываецца і спрабуе зразу-мець, ці не прыдумаў ён яго сам, але што, зрэшты, што ён прыдумаў? Ён не ведае.
    — Мы адсюль больш не выйдзем, — паўтарае Маціяс.
    — Заткні сваю дурную зяпу, — кажа Корф, — мы зной-дзем кірку і выкапаем ход на волю, Бог нам дапаможа.
    — 3 чаго б гэта яму? — пытае Маціяс.
    — Лейтэнанту ён жа не дапамог, — кажа Тыль.