• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Яны прыслухаліся. Нават ва Уайтхоле яна не чула ні-чога падобнага. Адна скрыпка нараджала ў глыбінях ме-лодыю, другая падхоплівала яе, надавала выразнасць і моц і перадавала далей трэцяй, тым часам як чацвёр-тая абыгрывала гэтую тэму іншай, лягчэйшай. Абедзве мелодыі незаўважна ядналіся, упадалі адна ў адну і пад-хопліваліся арфай, на якую цяпер пераходзіла ўся ўва-га, а скрыпкі ў гэты час адшуквалі ў ціхай размове но-вую мелодыю; і акурат у гэты момант арфа вярнула ім ранейшую, і абедзве мелодыі зліліся разам, а над імі ўзняўся радасны покліч трэцяй, сталёвай і пульсіўнай, голасу рога.
    I ўсё сціхла. П’еса была кароткай, але па адчуван-нях здавалася куды даўжэйшай, як быццам у ёй унутры
    323
    Т ы л ь
    хаваўся яе ўласны час. Некалькі слухачоў нясмела заап-ладзіравалі. Усе астатнія стаялі ціха, нібыта ўслухоўва-ючыся ў саміх сябе.
    — Дарогай сюды яны гралі нам кожны вечар, — ска-заў Волькенштайн. — Таго высокага зваць Ганс Кухнэр, ён родам з вёскі Хагенбрун, не хадзіў у школу і ледзь умее гаварыць, але яго Бог пацалаваў.
    — Ваша Міласць!
    Да іх наблізілася пара: мужчына з вуглаватым тварам і вялікай сківіцай, пад руку з жанчынай, якая выглядала так, быццам ёй холадна.
    Ліз са шкадаваннем заўважыла, што Волькенштайн, якому відавочна было забаронена заўважаць прысут-насць гэтага мужчыны, адступіў на крок назад, скрыжа-ваў рукі за спінай і адвярнуўся. Мужчына схіліўся, жан-чына прысела ў рэверансе.
    — Вайзэнбек, — сказаў ён, настолькі цвёрда шчоўкнуў-шы гукамі на канцы свайго імені, што гэта прагучала як маленькі выбух. — Другі пасол курфюрста Брандэнбург-скага. Да паслуг Вашай Міласці.
    — Цудоўна, — сказала Ліз.
    — Запатрабаваць восьмага курфюрства. Мая павага.
    — Мы нічога не патрабавалі. Я слабая жанчына. Жан-чыны не вядуць перамоў і нічога не патрабуюць. А мой сын на сённяшні момант не мае тытула, які дазволіў бы яму нечага патрабаваць. Мы не можам дамагацца. Мы можам толькі адмовіцца. Менавіта гэта я і прапанавала. Больш жа ніхто не можа адмовіцца ад чэшскай кароны, толькі мы, а мы зробім гэта ў абмен на тытул курфюрст-ва. А запатрабаваць для нас карону мусіць пратэстанцкая шляхта.
    — То-бок мы.
    Ліз усміхнулася.
    324
    Вестфалія
    — А калі мы гэтага не зробім, бо, дапусцім, не хочам, каб баварскія Вітэльсбахі захавалі курфюрства...
    — Гэта было б памылкай, бо яны ж яго ўсё адно за-хаваюць, а ў такім разе пфальцкае курфюрства нам не дастанецца. Выразна і перад усім светам. I пасля вам ужо нічога не трэба будзе патрабаваць.
    Пасол задуменна кіўнуў.
    I раптам ёй да галавы прыйшла думка, на якую яна да-гэтуль не наважвалася. Усё мусіць атрымацца! Калі ў яе з’явілася ідэя наняць карэту, паехаць у Аснабрук і ўмяшац-ца ў перамовы, спачатку гэта выглядала абсалютна аб-сурднай задумай. Ёй спатрэбіўся амаль год, каб паверыць самой сабе, і яшчэ адзін год, каб пачаць дзейнічаць. Але, калі па шчырасці, яна ўвесь час чакала, што яе высмеюць.
    Толькі цяпер, стоячы насупраць гэтага чалавека з вя-лізнай сківіцай, яна разгублена зразумела, што ёй напраў-ду можа ўдасца атрымаць тытул курфюрста для сына. Я не была табе добрай маці, падумала яна, ды і не любіла я цябе так, як мусіла б, але я зрабіла для цябе прынамсі гэта: не вярнулася ў Англію, засталася ў маленькім доме, уяўляючы яго каралеўскім дваром у выгнанні, і адмові-ла ўсім тым мужчынам, якія жадалі быць са мной пасля смерці твайго няшчаснага бацькі, нават вельмі маладым, бо я ж была легендай, а да таго ж яшчэ і прыгожай; але я ведала, што нельга дапусціць ніякага скандалу, праз нашы дамаганні, і не забывалася пра гэта ні на хвіліну.
    — Мы разлічваем на Вас, — сказала яна. Ці знайшла яна патрэбную інтанацыю, альбо атрымалася занадта ўрачыста? Але ў яго была да таго вялізная сківіца і да Taro зарослыя бровы, і, назваўшы сваё імя, ён ледзь не пра-слязіўся. Яму адпавядала ўзвышаная інтанацыя. — Мы раз-лічваем на Брандэнбург.
    Ён схіліўся.
    325
    Т ы л ь
    — Так, разлічвайце.
    Яго жонка глядзела на Ліз ледзяным позіркам. Спадзя-ваючыся, што размова нарэшце скончылася, Ліз азірну-лася ў пошуках Волькенштайна, але яго ўжо не было ві-даць; брандэнбуржцы таксама рушылі далей.
    Яна стаяла адна. Музыканты зноў зайгралі. Ліз пачала лічыць такты і пазнала новы модны танец, менуэт. Сфар-маваліся два шэрагі, кавалеры тут, дамы там. Шэрагі ад-даліліся адзін ад аднаго, потым наблізіліся, партнёры ўзя-ліся за ўбраныя ў пальчаткі рукі. Пасля павароту яны зноў разышліся, і шэрагі аддаліліся, і ўсё паўтарылася зноў, а музыка лёгка і напеўна вар’іравала тэму: асобна, разам, абарот, асобна. У гуках лунала туга, яе адчувалі ўсе, не ра-зумеючы, каму альбо чаму яна прысвячалася. Вось no-634 з графам Оксеншэрнам французскі пасол; не гледзя-чы адзін на аднаго, яны рухаліся сінхронна, скіраваныя рытмам. Вось Кантарыні з вельмі юнай дамай, чароўнай грацыёзнай прыгажуняй, а вунь Волькенштайн, які амаль заплюшчыў вочы, цалкам аддаўшыся музыцы, і, пэўна ж, больш пра яе не думаў.
    Яна пашкадавала, што не можа далучыцца. Ёй заў-сёды падабалася танцаваць, але адзіным, што ў яе яшчэ заставалася, быў яе статус, занадта высокі для таго, каб прымкнуць да аднаго з шэрагаў. Акрамя таго, ёй не так лёгка было рухацца, футровая мантыя была занадта тоў-стай для нагрэтай такой колькасцю свяцільняў залы, але зняць мантыю было немагчыма, таму што сукенка пад ёй была занадта простай. Ад колішняга гардэроба застаўся толькі гэты гарнастай, усё астатняе аддалі ў заклад альбо прадалі. Яна заўсёды запытвала саму сябе, чаму не пра-дае і мантыю. Цяпер яна ведала адказ.
    Шэрагі зноў наблізіліся, але раптам нешта пайшло не так. Нехта стаяў пасярод залы і нават не збіраўся саступаць
    326
    Вестфалія
    дарогу танцорам. Па краях яны працягвалі рухацца ў такт музыцы — там можна было ўбачыць Сальвія, непадалёк — жонку Брандэнбургскага, але ў цэнтры шэрагі больш не маглі самкнуцца; танцоры сутыкаліся, страчвалі раўнава-гу, спрабавалі неяк абмінуць таго, хто там стаяў. Ён быў вельмі худым, з запалымі шчокамі, вострым падбарод-дзем і шнарам праз увесь лоб. На ім быў пярэсты камзол, штаны з буфамі, тонкія скураныя чаравікі. I пярэсты бла-занскі каўпак на галаве. Цяпер ён пачаў яшчэ і жангліра-ваць: у паветры лёталі нейкія блішчастыя рэчы, адна, по-тым дзве, потым тры, потым чатыры, потым пяць.
    Праз нейкае імгненне ўсе адначасова зразумелі: гэта клінкі! Людзі адхінуліся назад, мужчыны сагнуліся, дамы ўскінулі рукі перад тварамі. Але скрыўленыя кінжалы шторазу вярталіся ў яго рукі, шторазу раўнютка ў іх, што-разу дзяржальнам уніз, а ён у дадатак да ўсяго пачаў тан-цаваць — невялічкімі крокамі, уперад і назад, спачатку павольна, потым хутчэй, і музыка мянялася следам за яго рухамі, а не наадварот. Больш ніхто не танцаваў, пасярэ-дзіне вызвалілі месца, каб лепш бачыць яго, жывую віху-ру, над якой усё вышэй віравалі блішчастыя клінкі. Гэта было не паважным элегантным танцам, а дзікім гала-вакружным галопам, рытм якога паскараўся і паскараўся.
    Потым ён заспяваў. Яго голас быў высокі і нібыта бля-шаны, але ён трапляў у ноты і не задыхаўся. Слоў нель-га было зразумець. Гэта была вынайдзеная ім самім мо-ва. Але здавалася, што і так ясна, пра што ён спявае: гэта можна было зразумець і не выказваючы словамі.
    Колькасць клінкоў у паветры ўсё змяншалася. Ужо толькі чатыры, толькі тры, адзін за адным яны знікалі ў яго папрузе.
    Раптам па зале разнёсся крык. Па зялёнай спадніцы адной з дам, жонкі Кантарыні, разляцеліся чырвоныя пырскі. Пэўна ж адзін з клінкоў праехаўся жанглёру
    327
    Т ы л ь
    па далоні, але з яго твару нельга нічога заўважыць — ён з усмешкай шпурнуў апошні кінжал так высока, што той праляцеў ажно паміж ражкамі жырандолі, не крануўшы ніводнага крышталіка, і звіраваў уніз, жанглёр злавіў яго і схаваў. Музыка змоўкла. Ён пакланіўся.
    Выбухнулі апладысменты.
    — Тыль! — крыкнуў нехта.
    — Брава, Тыль! — іншы голас.
    — Брава! Брава!
    Музыканты зноў зайгралі. У Ліз закружылася галава. У зале так горача праз усе гэтыя свечкі, ды яшчэ і занад-та тоўстае футра. У холе справа былі адчыненыя нейкія дзверы, а за імі ўздымалася ўверх вітая лесвіца. Крыху па-вагаўшыся, яна скіравалася туды.
    Лесвіца была настолькі стромкай, што яна ўжо другі раз спынілася, каб аддыхацца. Абаперлася на сцяну. У яе сцямнела ўваччу, калені падагнуліся, здавалася, яшчэ крыху — і яна асунецца на падлогу. Але сілы зноў вярну-ліся, яна прымусіла сябе пайсці далей. I нарэшце дайшла да невялічкага балкона.
    Яна накінула футровы каптур і абаперлася на камен-ныя парэнчы. Унізе ляжаў галоўны пляц, на правым баку якога вытыркаліся ў неба саборныя вежы. Сонца нядаўна зайшло. Паветра ўсё яшчэ поўнілася імжой.
    У паўзмроку пляц перасякаў нейкі чалавек. Гэта быў Ламберг. Цяжка, ледзь перастаўляючы ногі, прыгнуўшы-ся, ён рухаўся да сваёй рэзідэнцыі. Пурпуровая мантыя трапятала на яго плячах. Ён нейкі час пастаяў перад дзвя-рыма, патанаючы ў сутонні. Потым зайшоў унутр.
    Яна заплюшчыла вочы. На халодным паветры стала лягчэй.
    — Як справы ў майго асла? — спытала яна.
    — Піша кніжку. А ў цябе, маленькая Ліз?
    328
    Вестфалія
    Яна расплюшчыла вочы. Ён стаяў побач, абапёршыся на парэнчы. 3 перавязанай хусцінкай рукой.
    — Ты нядрэнна пратрымалася, — сказаў ён. — Паста-рэла, але не падурнела і яшчэ ўражваеш.
    — Ты таксама. Толькі каўпак табе не пасуе.
    Ён падняў непараненую руку і крануў званочак.
    — Імператар хоча, каб я яго насіў, бо ў нейкай яго ўлю-бёнай брашуры мяне так намалявалі. Я загадаў прывезці цябе ў Вену, кажа ён, і цяпер ты мусіш выглядаць так, якім цябе ведаюць.
    Яна запытальна паказала на яго перавязаную руку.
    — Перад вяльможнымі панамі я заўсёды даю маху. Тады яны даюць больш грошай.
    — Які ён, імператар?
    — Як і ўсе. Па начах спіць, а яшчэ любіць, калі з ім доб-ра абыходзяцца.
    — А дзе Нэле?
    Ён трошкі памаўчаў, нібыта прыгадваючы, пра каго яна пытаецца.
    — Выйшла замуж, — сказаў ён урэшце. — Даўно ўжо.
    — Хутка прыйдзе мір, Тыль. Я вярнуся дадому. За мо-ра, у Англію. Хочаш са мной? Я пасялю цябе ў цёплым пакоі, ты не будзеш галадаць. Нават калі аднойчы больш не зможаш выступаць.
    Ён не адказаў. 3 кроплямі дажджу пачалі змешвацца сняжынкі: ніякага сумневу — пайшоў снег.
    — Дзеля старых часоў, — сказала яна. — Ты ж ведаеш гэтаксама добра, як і я, што імператар рана ці позна на цябе раззлуецца. I ты зноў трапіш на вуліцу. Са мной табе будзе лепш.