Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Ламберг усё яшчэ стаяў сагнуўшыся, адна рука на стале, другая за спінай. Відавочна, ён рабіў гэта, каб не вырашаць, сесці яму ці застацца стаяць: перад кара-левай яму сядзець нельга, але застацца стаяць перад прынцэсай, калі яна сядзіць, для імператарскага пасла
303
Т ы л ь
было б парушэннем этыкету. Раз ён як пасол кайзера не прызнаваў каралеўскага тытула Ліз, было б правільным наважыцца сесці — але гэта змясціла б у сабе грубую абразу, якой ён вось такім чынам пазбягаў, з ветлівас-ці і яшчэ не ведаючы, якую зброю і прапановы яна мае на руках.
— Прашу мне выбачыць, адно пытанне.
На імгненне ёй сталі непрыемныя і яго манера гава-рыць, і яго аўстрыйскі акцэнт.
— Як Ваша Высокасць найлепшым чынам ведае, тут адбываецца дыпламатычны кангрэс. Ад пачатку перамоў нага ніводнага ўладара не ступала ў Мюнстэр і Аснабрук. Гэтаксама як пакорны слуга Вашай Высокасці радуецца магчымасці прывітаць Вашу Высокасць у сваім бедным прыстанку, ён гэтаксама і баіцца... — ён уздыхнуў, быц-цам яго вельмі засмучала такое вымаўляць, — што гэта непрыстойна.
— Значыць, нам трэба было таксама прыслаць пасла.
Ён зноў усміхнуўся. Яна ведала, пра што ён падумаў, і ведала, што ён ведаў пра тое, што яна гэта ведае: Ты ні-хто, ты жывеш у маленькім дамку, твае даўгі табе не па сі-лах, ты не дасылаеш паслоў на кангрэсы.
— Мяне ж тут зусім няма, — сказала Ліз. — Можа, мы маглі б пагаварыць сам-насам? Можна ўявіць, што раз-мова вядзецца з самім сабой. Прамаўляецца нешта ў дум-ках, і ў гэтых жа думках я нібыта адказваю.
У яе з’явілася незвычайнае адчуванне, якое не прыма-лася раней у разлік. Яна так доўга рыхтавалася, узважва-ла, баялася гэтай сустрэчы, а цяпер, калі нарэшце нады-шоў той час, здарылася штосьці дзіўнае: гэта прыносіла задавальненне! Столькі гадоў у маленькім дамку, далёка ад славутых людзей і важных падзей — і раптам яна як быццам зноў сядзела на сцэне, у атачэнні золата, срэбра
304
Вестфалія
і дываноў ды размаўляла з разумным чалавекам, перад якім трэба было пралічваць кожнае слова.
— Усе мы ведаем, што Пфальц застаецца вечным спрэчным пытаннем, — сказала яна. — Як і тытул пфальц-кага курфюрста, якім валодаў мой нябожчык муж.
Ён ціхенька засмяяўся.
Гэта яе збянтэжыла. Але на тое ён і разлічваў, і акурат таму ёй нельга было даваць сябе збіць.
— Курфюрсты імперыі, — сказала яна, — не пагодзяц-ца на тое, каб баварскія Вітэльсбахі пакінулі ў сябе тытул курфюрста, якога імператар незаконна пазбавіў майго мужа. Калі цэзар можа пазбавіць правоў аднаго з нас, яны скажуць, што ён можа зрабіць гэта з усімі. I калі мы...
— Прашу мне выбачыць, яны даўно ўжо з гэтым па-гадзіліся. Сужэнец Вашай Высокасці, як і Ваша Высокасць таксама, быў пакараны выгнаннем з імперыі, што, уласна кажучы, у любым іншым месцы вымусіла б мяне аддаць загад арыштаваць Вашу Высокасць.
— Таму мы і нанеслі візіт тут, а не ў якім-небудзь ін-шым месцы.
— Прашу мне выбачыць...
— Выбачаю, але спачатку мяне трэба выслухаць. Гер-цаг Баварскі, які называе сябе курфюрстам, процізакон-на носіць тытул майго мужа. Імператар не мае права пазбаўляць тытула курфюрста. Курфюрсты абіраюць ім-ператара, а імператар не абірае курфюрстаў. Але мы ра-зумеем сітуацыю. Імператар мае доўг перад Баварыяй, а баварцы моцна трымаюць у руках каталіцкую шляхту. Таму мы робім прапанову. Мы — каранаваная каралева Багеміі, і карона...
— Прашу мне выбачыць, на адну адзіную зіму трыц-цаць гадоў...
— ...пяройдзе да майго сына.
305
Ты ль
— Чэшская карона не перадаецца ў спадчыну. Калі б яно было так, чэшская шляхта не магла б прапанаваць трон графу Пфальцкаму Фрыдрыху, сужэнцу Вашай Вы-сокасці. Яго згода прыняць карону азначае, што ён ведаў: сын Вашай Высокасці не зможа на яе прэтэндаваць.
— Можна паглядзець на гэта і так, але ці трэба? Магчы-ма, Англія так не паглядзіць. Калі ён стане прэтэндаваць на карону, Англія яго падтрымае.
— У Англіі грамадзянская вайна.
— Гэта праўда, і калі майго брата здыме англійскі пар-ламент, англійскую карону прапануюць майму сыну.
— Гэта як мінімум малаімаверна.
Знадворку грымнулі трамбоны: заклік духавога ар-кестра ўзляцеў, нейкі час павісеў у паветры і сціх. Ліз за-пытальна ўзняла бровы.
— Лонгвіль, французскі калега, — сказаў Ламберг. — Ён загадвае трубіць віват, калі ідзе есці. Штодня. Пры-ехаў сюды са світай у шэсць соцень чалавек. Яго беспе-растанна малююць чатыры партрэтысты. Тры разьбяры па дрэве рыхтуюць яго бюсты. Што ён з гэтым усім ро-біць, застаецца дзяржаўнай таямніцай.
— Задавалі яму такое пытанне?
— Мы не ўпаўнаважаныя размаўляць адзін з адным.
— Гэта не замінае перамовам?
— Мы тут не як сябры і не для таго, каб рабіцца сяб-рамі. Пасярэднік паміж намі — пасол Ватыкана, гэтак-сама як паміж мной і пратэстантамі пасярэднічае пасол Венецыі, бо пасол Ватыкана, зноў жа, не ўпаўнаважаны размаўляць з пратэстантамі. На гэтым я мушу развітацца, мадам, гонар гэтай размовы незаслужана высокі, але не-адкладныя справы патрабуюць майго часу.
— Трэба стварыць восьмы тытул курфюрста.
306
Вестфалія
Ён узняў вочы. Яго позірк на імгненне сустрэўся з ей-ным. Потым ён зноў утаропіўся ў стол.
— Няхай баварац пакіне сабе курфюрсцкі тытул, — ска-зала Ліз. — Мы фармальна адмовімся ад Багеміі. А калі...
— Прашу мне выбачыць, Ваша Высокасць не можа ад-мовіцца ад таго, што Вашай Высокасці не належыць.
— Шведская армія стаіць пад Прагай. Неўзабаве горад зноў апынецца ў руках пратэстантаў.
— Шведы пэўна ж не аддадуць Вашай Высокасці горад, калі яго зоймуць.
— Вайна хутка скончыцца. Потым будзе амністыя. Тады даруюць і парушэнне... так званае парушэнне міру ў імперыі, якое спрычыніў мой муж.
— Амністыю даўно ўжо ўзгаднілі. Усе злачынствы вай-ны будуць дараваныя, за выключэннем зробленага толькі адной асобай.
— Mary здагадацца якой.
— Гэта бясконцая вайна пачалася з сужэнца Вашай Вы-сокасці. 3 графа Пфальцкага, які захацеў скочыць занадта высока. Я не кажу, што на Вашай Высокасці ляжыць віна, але я ўсё ж магу сабе ўявіць, што дачка вялікага Якаба не паспрабавала скіраваць славалюбнага сужэнца да сціп-ласці, — Ланберг павольна адсунуў крэсла і выпрастаў-ся. — Вайна цягнецца ўжо так доўга, што большасць тых, хто сёння жыве, не бачыла міру. Што толькі старыя яшчэ памятаюць мір. Я і мае калегі — так, і той дурань, што за-гадвае трубіць у фанфары, сядаючы есці, — адзіныя, хто могуць гэта скончыць. Кожны хоча тэрыторыі, якія іншы ні ў якім разе не жадае аддаваць, кожны патрабуе суб-сідый, кожны хоча, каб былі скасаваныя дамовы пра ўза-емную ваенную дапамогу, якія іншыя лічаць непаруш-нымі, а замест іх каб ажыццявіліся новыя дамовы, якія ўжо іншыя ўспрымаюць як недапушчальныя. Усё, што
307
Т ы л ь
адбываецца тут, выходзіць далёка за межы магчымас-цей любога чалавека. I ўсё адно нам трэба гэта зрабіць. Вы распачалі гэтую вайну, мадам, я яе закончу.
Ён пацягнуў за шаўковую стужку над сталом. Ліз пачу-ла, як недзе празвінеў званочак. Зараз ён пакліча сакрата-ра, падумала яна, нейкага сівога карліка, каб мяне адсюль выправадзіць. Ёй крыху закружылася галава. Падалося, што пакой уздымаецца і апускаецца, як карабельная па-луба. Ніхто і ніколі яшчэ з ёй так не гаварыў.
Прамень святла прыцягнуў яе ўвагу. Ён падаў праз тонкую шчыліну між фіранак, у ім віхрыліся пылінкі, лю-стэрка на супрацьлеглай сцяне злавіла яго і адбіла на іншую сцяну, прасвятліўшы кропку на карціннай раме. Гэта было палатно Рубенса: высокая жанчына, мужчы-на з кап’ём, над імі птушка ў сінечы неба. Карціна выпра-меньвала бесклапотнасць. Яна добра памятала Рубенса, сумнага мужчыну з цяжкім дыханнем. Хацелася купіць якую-небудзь з яго карцін, але для яе было занадта до-рага; яго ж, здавалася, цікавілі толькі грошы. Як жа ён на-вучыўся так маляваць?
— Прага была не для нас, — сказала яна. — Прага была памылкай. Але Пфальц належыць майму сыну па законах імперыі. Імператар не мае права пазбаўляць нас тытула курфюрста. Таму я не вяртаюся ў Англію. Брат пастаянна мяне запрашае, але Галандыя фармальна працягвае за-ставацца часткай дзяржавы, і пакуль я там жыву, нашы дамаганні застаюцца дзейнымі.
Дзверы адчыніліся і ўвайшоў мажны мужчына з пры-язным тварам і разумнымі вачыма. Ён зняў капялюш і схіліўся. Нягледзячы на малады ўзрост, ён быў амаль лысы.
— Граф Волькенштайн, — сказаў Ламберг. — Наш Cavalier dAmbassade. Ён забяспечыць Вашай Высокасці месца
308
Вестфалія
пражывання. У заезных дамах больш няма пакояў, кожны куточак забіты пасламі і іх світамі.
— Нам не патрэбная Чэхія, — сказала Ліз, — але тытул курфюрста мы не аддамо. Мой першынец, разумны і вар-ты жыцця, вакол якога ўсе маглі б аб’яднацца, памёр. Чо-вен перавярнуўся. Патануў.
— Мне вельмі шкада, — ціха сказаў Волькенштайн, рас-чуліўшы яе прастатой сваіх слоў.
— Мой другі сын, наступны спадкаемца, не надта ра-зумны і мала чаго варты, але тытул курфюрста Пфальц-кага належыць яму, і калі той баварац яго не перадасць, павінен быць створаны дадатковы восьмы тытул кур-фюрста. Іначай пратэстанты гэтага не стрываюць. Калі гэтага не будзе, я вярнуся ў Англію, дзе парламент здыме майго брата і зробіць каралём майго сына, а той потым з англійскага трона запатрабуе Прагу, і вайна не скон-чыцца. Я магу не дапусціць гэтага. Толькі я.
— Давайце не будзем гарачыцца, — сказаў Ламберг. — Я перадам Яго Імператарскай Міласці пасланне Вашай Высокасці.
— А мой муж павінен трапіць разам з усімі пад ам-ністыю. Калі будуць дараваныя ўсе злачынствы вайны, тады трэба дараваць і яму.
— He ў гэтым жыцці, — сказаў Ламберг.
Яна паднялася. Злосць закіпала ў ёй. Яна адчува-ла, што расчырванелася, але ўсё ж змагла ўзняць ку-точкі рота, паставіць на падлогу свой кій і скіравацца да дзвярэй.
— Вялікі і неспадзяваны гонар. Бляск у гэтым бедным доме, — Ламберг зняў капялюш і схіліўся. У голасе не бы-ло ані кропелькі здзеку.
Яна прыўзняла руку ў развітальным каралеўскім жэс-це і моўчкі рушыла далей.
309
Т ы л ь
Волькенштайн перагнаў яе, падышоў да дзвярэй і лёг-кім стукам падаў знак — лёкаі адразу ж адчынілі створ-кі. Ліз выйшла ў прыёмны пакой. Волькенштайн следам за ёй. Яны пайшлі да выхаду, за імі камерыстка.
— Што да месца пражывання Вашай Каралеўскай Высо-касці, — сказаў Волькенштайн, — мы маглі б прапанаваць...