• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    — 3 другога боку, — сказаў Сальвій, — Яе Вялікасць ка-ралева...
    — Яе Вялікасць нявопытная, а мой бацька — яе апякун. I ён лічыць, што...
    — Быў яе апекуном.
    — Як гэта?
    — Каралева паўналетняя.
    — Вось толькі нядаўна стала. Мой бацька, канцлер, — найбольш дасведчаны з усіх еўрапейскіх дзяржаўных кі-раўнікоў. 3 таго часу, як наш вялікі Густаў Адольф у Лют-цэне страціў сваё жыццё...
    316
    Вестфалія
    — 3 таго часу мы больш амаль не перамагалі. Без дапа-могі французаў зусім прайгралі б.
    — Вы хочаце сказаць...
    — Хто я такі, каб прымяншаць заслугі Яго графскай вяльможнасці дзяржаўнага канцлера Вашага бацькі, але я мяркую...
    — Але, магчыма, Ваша меркаванне важыць не так шмат, васпане доктар Сальвій, магчыма, меркаванне дру-гога пасла не...
    — Кіраўніка дэлегацыі на гэтых перамовах.
    — Прызначанага каралевай. Але яе апякун — мой бацька!
    — Быў. Ваш бацька быў яе апекуном!
    — Магчыма, мы ўсе разам маглі б пагадзіцца з тым, што прапанова Яе Каралеўскай Міласці вартая абдумван-ня, — сказаў Кантарыні. — Мы не павінны гаварыць, што прымаем яе, мы зусім не павінны абяцаць абдумаць пра-панову, але можам жа мы ўсе пагадзіцца прынамсі з тым, што прапанова вартая таго, каб мы звярнулі на яе ўвагу.
    — Гэтага мала, — сказала Ліз. — Пасля таго як захопяць Прагу, графу Ламбергу мусіць быць дасланае афіцыйнае патрабаванне вярнуць майму сыну багемскі трон. На гэта яму мой сын адразу адкажа ў таемным пагадненні, што адмаўляецца ад кароны, калі са Швецыяй і Францыяй будзе заключанае зноў-такі таемнае пагадненне наконт восьмага тытула курфюрста. Усё хутка вырашыцца.
    — Нічога не вырашаецца хутка, — сказаў Кантары-ні. — Я тут ад пачатку перамоў. Я думаў, што не вытры-маю і месяца ў гэтай жудаснай залітай дажджамі глухме-ні. Між тым мінула пяць гадоў.
    — Я ведаю, як гэта, калі паспяваеш пастарэць у чакан-ні, — сказала Ліз. — I я не буду больш чакаць. Калі Швецыя не запатрабуе багемскую карону, каб мой сын мог потым ад яе адмовіцца і абмяняць на тытул курфюрста, тады мы
    317
    Т ы л ь
    адмовімся ад курфюрства. У выніку ў вас нічога не заста-нецца на руках, каб атрымаць восьмы тытул курфюрста. Гэта стала б канцом нашай дынастыі, але тады я проста вярнулася б у Англію. Так добра было б зноў апынуцца дома. Я б з такой асалодай зноў пайшла ў тэатр.
    — Так, добра было б апынуцца дома, у Венецыі, — ска-заў Кантарыні. — Я хацеў бы яшчэ стаць дожам.
    — Адно пытанне, з дазволу Вашай Вялікасці, — сказаў Сальвій. — Каб зразумець. Вы прыехалі сюды, каб запа-трабаваць таго, чаго мы самі не сталі б прадпрымаць ні-колі. I Ваша пагроза ў тым, што, калі мы не зробім таго, чаго Вам хочацца, Вы забераце свае патрабаванні назад? Як называецца такі манёўр?
    Ліз усміхнулася найзагадкавейшай са сваіх усмешак. Яна сапраўды вельмі шкадавала цяпер, што перад ёй ня-ма рампы і паўзмроку глядзельнай залы з зачараванай і захопленай публікай. Яна адкашлялася і, хоць і ведала ўжо свой адказ, зрабіла выгляд, што ёй трэба падумаць, — для большага ўздзеяння на гледачоў, якіх тут не было.
    — Я прапаноўваю, — сказала яна нарэшце, — назваць гэта палітыкай.
    III
    На наступны дзень, апошні для яе ў Аснабруку, Ліз пасля абеду пакінула свой пакой у заезным доме, каб скі-равацца на прыём да біскупа. Яе ніхто не запрашаў, але яна пачула, што там збяруцца ўсе, хто нечаго варты. Заў-тра ў гэты час яна будзе ўжо на зваротным шляху, ехаць скрозь спустошаныя землі ў свой маленькі дом у Гаазе.
    Яна не магла расцягнуць час. Трэба было ад’язджаць, не толькі праз нястачу грошай, але і таму, што яна ведала
    318
    ВЕСТФАЛIЯ
    правілы добрай драмы: пазбаўленая ўлады каралева, якая нечакана з’явілася і зноў знікла, — нешта такое ўражвала. Але пазбаўленая ўлады каралева, якая з’явілася і застала-ся, пакуль да яе не прызвычаіліся і не пачалі з яе кпіць, — гэта нікуды не варта. Гэта яна вывучыла ў Галандыі, дзе іх з Фрыдрыхам спачатку прынялі так прыязна і дзе цяпер дэпутаты Генеральных штатаў пастаянна не мелі магчы-масці з ёй сустрэцца, калі яна іх пра гэта прасіла.
    Гэты прыём стане яе апошнім выхадам. Яна зрабіла свае прапановы і сказала тое, што мелася сказаць. Больш яна нічога не магла зрабіць ддя свайго сына.
    На жаль, ён пайшоў у яе брата і быў сапраўднай ка-лодай. Абодва былі знешне падобныя да яе дзеда, але не мелі нічога ад яго пільнага розуму; яны былі вялізнымі, фанабэрыстымі мужчынамі з нізкімі галасамі, шырокі-мі плячыма і размашыстымі рухамі, з пастаяннай прагай да палявання. Яе брат там, на радзіме, пэўна ж прайграе сваю вайну з парламентам, а сын, калі напраўду стане курфюрстам, ніколі не ўвойдзе ў гісторыю як вялікі ўла-дар. Яму ўжо было трыццаць гадоў, ужо далёка не юнак, і гэтым часам яго насіла недзе па Англіі, мо акурат быў на паляванні, пакуль яна тут у Вестфаліі вяла за яго пера-мовы. Яго рэдкія лісты да яе былі кароткімі і стрыманымі, амаль варожымі.
    I як заўсёды, калі яна думала пра яго, у ёй усплыў во-браз таго, іншага: яе прыгожага сына, яе кемлівага і пра-мяністага першынца, які меў добрую душу свайго бацькі і яе розум, — яна прыгадала свой гонар, радасць і надзею. Гэты вобраз у яе памяці меў розныя абліччы і ўсе адна-часова: яна бачыла яго трохмесячным, дванаццаці- і ча-тырнаццацігадовым. А потым яна адчула, як у душу пра-лез іншы ўспамін, ён з’яўляўся з кожнай думкай пра сына, і таму яна старалася думаць пра яго як мага менш: пера-
    319
    Т ы л ь
    кулены паром, чорная прорва ракі. Яна ведала, як гэта, калі, плаваючы, наглытваешся вады — але патануць? Яна не магла сабе гэтага ўявіць.
    Аснабрук быў малюсенькім, яна магла дайсці з заез-нага дома пешкі. Але вуліцы былі бруднымі нават па ня-мецкіх мерках, і апроч таго: як бы гэта выглядала?
    Таму яна зноў дазволіла падняць сябе ў карэту і ад-кінулася на спінку, гледзячы, як за акенцам торгаліся франтоны вузкіх хат. Камерыстка моўчкі сядзела побач, прызвычаіўшыся ўжо, што Ліз яе ігнаруе і ніколі не зага-ворвае; паводзіць сябе як прадмет мэблі — гэта адзінае, чаму мусіць быць добра навучаная камерыстка. Было хо-ладна, імжыў дожджык, але за хмарамі ўсё ж можна было ўбачыць бляклую пляму сонца. Дождж вымыў з паветра пахі завулкаў. Бегалі дзеці, праехаў на конях атрад гарад-ской варты, асёл цягнуў воз з мяхамі мукі. Нарэшце яны завярнулі на цэнтральны пляц. Там месцілася рэзідэнцыя імператарскага пасла, дзе яна была пазаўчора; у цэнтры пляца стаяла калода з чалавечы рост, з дзіркамі для га-лавы і рук. Яшчэ месяц таму, па словах гаспадыні заезна-га дома, у ёй была ведзьма. Суддзя быў мяккім, ёй дарава-лі жыццё і пасля дзесяці дзён ля ганебнага слупа выгналі з горада.
    Сабор быў няўклюдным і вельмі нямецкім, няўдалым страшыдлам, адна вежа таўсцейшая за другую. Побач стаяў выцягнуты дом з грувасткімі карнізамі і востра-канцовым дахам. Пляц быў застаўлены карэтамі, Ліз не змагла пад’ехаць. Возніку давялося спыніцца крыху далей і несці яе аж да ўвахода. Давялося трываць яго дрэнны пах, намоклую ад дажджу мантыю, але добра хоць тое, што яе данеслі да месца.
    Ён трохі зарэзка паставіў яе на ногі; яна абаперлася на кій, каб не страціць раўнавагі. У такія моманты, як гэты,
    320
    Вестфалія
    яна напоўніцу адчувала свой узрост. Яна адкінула фут-ровы каптур і падумала: мой апошні выхад. Яе напоўніла ўжо забытае пікантнае хваляванне. Вознік пайшоў назад, каб забраць камерыстку, але Ліз не стала чакаць і ўвай-шла адна.
    Ужо ад увахода яна пачула музыку. Спынілася і пры-слухалася.
    — Яго Імператарская Вялікасць даслаў нам найлепшых струннікаў.
    Ламберг быў апрануты ў цёмны пурпур. На шыі ві-сеў ланцуг Ордэна Залатога Руна. Побач стаяў Волькен-штайн. Абодва знялі капелюшы і схіліліся. Ліз кіўнула Волькенштайну, той ёй пасміхнуўся.
    — Ваша Высокасць заўтра ад’язджае, — сказаў Ламберг.
    Яе ўразіла, што гэта прагучала не як пытанне, а як загад.
    — Шаноўны граф, як заўсёды, добра паінфармаваны.
    — He да такой ступені, як хацелася б. Але я гарантую Вашай Высокасці, што такую музыку, як тут, Вы мала дзе пачуеце. Вене хацелася выказаць кангрэсу сваю прыхіль-насць.
    — Таму што Вена прайграе на ратным полі?
    Ён зрабіў выгляд, што не пачуў пытання.
    — I таму двор даслаў сваіх найлепшых музыкантаў, прызнаных акцёраў і свайго найлепшага штукара. Ваша Высокасць былі ў шведаў?
    — Нічога не схаваеш.
    — I цяпер Ваша Высокасць таксама ведае, што ў шве-даў разлад.
    3 вуліцы данесліся гукі трамбонаў. Лёкаі раснасцежылі дзверы, і ўвайшоў мужчына, увесь у бляску каштоўных ка-мянёў, праваруч яго жанчына з доўгім шлейфам і ў дыя-дэме. Мімаходзь мужчына кінуў на Ламберга непрыязны
    321
    Ты ль
    позірк, той нахіліў галаву роўна настолькі, што гэта мож-на было б і не палічыць схіленнем.
    — Францыя? — спытала Ліз.
    Ламберг кіўнуў.
    — Наша прапанова дасланая ў Вену?
    Ламберг не адказаў. Было незразумела, ці пачуў ён пытанне.
    — Ці гэтага не трэба? Маюцца паўнамоцтвы вырашаць самастойна?
    — Рашэнне імператара — гэта заўсёды рашэнне імпе-ратара і нікога больш. А цяпер я вымушаны развітацца з Вашай Высокасцю. Нават пад аховай фальшывага іме-ні правілам прыстойнасці не адпавядае тое, што Ваш па-корны слуга перамаўляецца з Вашай Высокасцю.
    — Таму што мы ў выгнанні з імперыі ці таму што пані сужэнка раўнуе?
    Ламберг ціхенька засмяяўся.
    — Калі Ваша Высокасць дазволіць, граф Волькенштайн будзе суправаджаць Вас у залу.
    — Хіба яму можна?
    — Ён вольная душа перад Богам. Яму дазволена ўсё, што прыстойна.
    Волькенштайн сагнуў у локці руку, Ліз апусціла сваю далонь на тыльны бок ягонай, мерным крокам яны прайшлі ўнутр.
    — Тут прысутнічаюць усе паслы? — спытала яна.
    — Усе. Толькі не кожнаму кожнага можна вітаць і зу-сім забаронена кожнаму з кожным размаўляць. Усё стро-га рэгулюецца.
    — Вам можна са мной размаўляць, Волькенштайн?
    — Абсалютна не. Але мне можна з Вамі ісці. I пра гэта я раскажу сваім унукам. I напішу пра гэта. Каралева Баге-міі, напішу я, легендарная Элізабэт, якую называлі...
    322
    Вестфалія
    — Зімовай каралевай?
    — Я хацеў сказаць: Fair phoenix bride.
    — Вы гаворыце па-англійску?
    — Крыху.
    — Вы чыталі Джона Дона?
    — Няшмат. Але той прыгожы верш, у якім ён заклікае бацьку Вашай Каралеўскай Міласці нарэшце падтрымаць караля Багеміі, — так. No man is an island.
    Яна падняла вочы. Столь гасцёўні была распісаная тан-дэтнымі фрэскамі, якія часта можна ўбачыць у нямецкіх землях, — як правіла, твор другараднага італьянскага мастака, які ў Фларэнцыі нічога б не дасягнуў. На карнізе месціліся статуі святых з сур’ёзнымі позіркамі. Двое тры-малі пікі, двое — крыжы, адзін сціснуў кулакі, на адным была карона. Пад карнізам запалілі свяцільні, а ў чатырох вялізных жырандолях гарэлі тузіны свечак, памножаныя люстэркамі. Ля аддаленай сцяны стаялі шэсць музыкан-таў: чатыры скрыпачы, арфіст і яшчэ адзін, што граў на нейкім дзівосным ражку, якога Ліз ніколі не бачыла.