• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Марадзёры. Расхрыстаныя, раз’юшаныя без дай пры-чыны. Бач, каго мы сустрэлі! Дзеці! I Нэле, на шчасце, прыгадала. Прыгадала тое, што некалі казаў ёй сам хла-пец: мы ў бяспецы, пакуль хутчэйшыя за іх. Калі ты бе-гаеш хутчэй за іншых, з табой нічога не здарыцца. I яна робіць рэзкі крук і бяжыць. Пазней хлопчык не мог патлу-мачыць, ды і як ён мог бы гэта зрабіць, калі на ўсё забыўся, чаму ён таксама тады не збег; але так часта бывае, даволі адной памылкі — аднойчы нешта не зразумець, аднойчы задоўга прыглядацца, і ў цябе ўжо ляжыць рука на плячах. Нехта схіляецца над ім. Гэты нехта пахне спіртам і грыба-мі. Хлопчык хоча збегчы, але занадта позна, рука застаец-ца там, дзе і была, і той другі стаіць побач, а трэці пабег даганяць Нэле, але вось ён ужо вяртаецца назад, сапе, са-мо сабой, ён яе не злавіў.
    Хлопчык яшчэ спрабуе рассмяшыць гэтых траіх. Гэта-му ён навучыўся ў Пірміна, які ляжыць за гадзіну дарогі адсюль і, магчыма, яшчэ жывы, ён, пэўна ж, правёў бы іх лепшым шляхам, бо, вандруючы з ім, яны ні разу не суст-рэліся з ваўкамі альбо злымі людзьмі, ніводнага разу за доўгі час. Дык вось, ён спрабуе іх рассмяшыць, але дар-ма, яны не хочуць смяяцца, яны занадта раз’юшаныя, ім баліць, адзін з іх паранены, ён пытаецца: Ёсць грошы? Трохі грошай у яго сапраўды ёсць, ён аддае ўсё. Абяцае
    290
    У ШАХЦЕ
    станцаваць для іх, прайсціся на руках ці пакідаць мячыкі, і яны амаль зацікавіліся, але потым сцямілі, што для гэта-га хлапца трэба адпусціць, а яны не настолькі дурныя, ка-жа той, што яго трымае.
    I ў гэты момант хлопчык разумее, што больш нічога зрабіць не можа, толькі забыцца пра тое, што здарыцца; забыцца яшчэ да таго, як яно скончыцца: забыцца пра іх рукі, твары, пра ўсё. Быць не тут, дзе ён цяпер, а побач з Нэле, якая бяжыць і нарэшце спыняецца ды прыхіля-ецца да дрэва, адсопваючыся. Потым яна крадзецца на-зад, стаіўшы дыханне, асцярожна, каб пад нагой ні суч-ка не трэснула, яна прыгінаецца і хаваецца ў хмызняку, бо паказваюцца гэтыя трое, яны хістаюцца, сунуцца мі-ма яе, не заўважыўшы, і нарэшце знікаюць; але яна ўсё адно чакае яшчэ трохі, перш чым вылезці і вярнуцца на тую сцежку, якой яны нядаўна ішлі з хлапцом. I яна зна-ходзіць яго і ўкленчвае побач, і абое разумеюць, што най-лепш пра гэта забыцца і што кроў хутка спыніцца, бо та-кія, як ён, не паміраюць. Я ж зроблены з паветра, кажа ён. Са мной нічога не здарыцца. Няма чаго лямантаваць. Усё да лепшага. Магло быць горш.
    Тырчаць тут у шахце, напрыклад, — гэта горш, здаец-ца, бо забыццё тут не дапаможа. Нават калі забыцца пра шахту, у якой тырчыш, ты ж усё адно ў шахце.
    — Я пайду ў кляштар, — кажа Тыль. — Калі выберуся адсюль. Я сур’ёзна.
    — У Мельк? — пытаецца Маціяс. — Я там быў некалі. Там шыкоўна.
    — Андэкс. У яго моцныя сцены. Калі дзе і можа быць бяспечна, дык гэта ў Андэксе.
    — Возьмеш мяне з сабой?
    3 радасцю, думае Тыль. Калі выцягнеш нас адсюль, пойдзем разам. I кажа:
    291
    Т ы л ь
    — Такога шыбеніка, як ты, яны пэўна ж і на парог не пусцяць.
    Яму ясна, што праз цемру ўсё пераблыталася. Я толь-кі пажартаваў, думае ён, вядома ж, яны цябе пусцяць. 1 кажа:
    — Я добра ўмею маніць!
    Тыль падымаецца. Здаецца, лепш яму памаўчаць. Спі-на баліць, на левай назе немагчыма стаяць. А ступакі трэба берагчы, іх толькі два, параніш адзін — больш нель-га будзе на канат.
    — Мы трымалі дзве каровы, — кажа Корф. — Старая давала шмат малака, — ён відавочна заглыбіўся ва ўспа-міны. Тыль можа нават убачыць гэта: хата, луг, дым над комінам, бацька і маці, скрозь галеча і гразь, але іншага дзяцінства ў Корфа не было.
    Тыль абмацвае сцяну. Вось драўлянае мацаванне, якое яны ўставілі даўней, уверсе адламаўся кавалак, ці гэта знізу? Ён чуе, як ціхенька плача Корф.
    — Няма болей, — лямантуе Корф. — Няма, няма! Усё тое добрае малако.
    Тыль торгае кавалак пароды ўверсе, ён расхістаны і крыху паддаецца, камяні абсыпаюцца.
    — Перастань, — крычыць Маціяс.
    — Гэта не я, — кажа Тыль. — Клянуся.
    — Пад Магдэбургам я страціў брата, — кажа Корф. — Стрэл у галаву.
    — Я страціў жонку, — кажа Маціяс. — Пад Браўншвай-гам, яна была з абозам, яе знесла чума, і дваіх дзяцей таксама.
    — Як звалі?
    — Яанна, — кажа Маціяс. — Жонку. Імёны дзяцей я ўжо і не памятаю.
    — Я страціў сястру, — кажа Тыль.
    292
    У ШАХЦЕ
    Корф ходзіць туды-сюды, спатыкаючыся. Тыль чуе яго побач з сабой і адхінаецца назад. Лепш з ім не сутыкац-ца. Такі тып, як Корф, не стрывае, калі нехта яго закра-не, адразу ж стукне. Зноў выбух, зноў абсыпаюцца камяні, скляпенне доўга не вытрымае.
    Пабачыш, кажа Пірмін, быць мёртвым не так і дрэнна. Прызвычайваешся.
    — Але я не памру, — кажа Тыль.
    — Дык і добра, — кажа Корф. — Дык і правільна, шкі-леціна!
    Тыль наступае на нешта мяккае, гэта, мабыць, Курт, потым натыкаецца на буйны аточак, акурат тут абваліла-ся шахта. Ён спрабуе рыць далоньмі, бо ўжо ўсё адно, ця-пер ужо можна не ашчаджаць паветра, але адразу ж за-кашліваецца, а каменне і не зварухнецца, Корф праўду сказаў, без кіркі не выйдзе.
    He бойся, ты нічога і не заўважыш, кажа Пірмін. Твой ро-зум і так напалову памутнеў, хутка цябе пакіне і рэшта, по-тым ты страціш прытомнасць, а ачомаешся ўжо мёртвым.
    Я буду пра цябе памятаць, кажа Арыген. 3 мяне пэў-на ж нешта выйдзе, наступным крокам я навучуся пісаць і, калі хочаш, напішу пра цябе кнігу, для малых і старых. Як табе гэта?
    I ты зусім не хочаш ведаць, што са мной здарылася, пытае Агнэта. Ты і я, я і ты, колькі мінула часу? Ты ж нават не ведаеш, ці жывая я яшчэ, сынку.
    — Я і не хачу ведаць, — кажа Тыль.
    Ты гэтак жа здрадзіў яму, як і я. Ты не можаш на мя-не злавацца. Назваў яго д’яблавым хаўруснікам, як і я. Ведзьмаром, як і я. Усё, што я гаварыла, сказаў і ты таксама.
    Зноў яе праўда, кажа Клаус.
    — Можа, калі мы знойдзем кірку, — стогне Маціяс, — можа, кіркай мы расхістаем.
    293
    Т ы л ь
    Жывое альбо мёртвае — ты надаеш розніцы зашмат значэння, кажа Клаус. Паміж імі яшчэ так шмат камора-чак. Так шмат пыльных куткоў, у якіх ты ўжо не адно, але яшчэ не другое. Так шмат мрояў, з якіх ты больш не мо-жаш прачнуцца. Я бачыў чыгун з крывёй, што кіпіць над распаленым полымем, вакол яго танцуюць цені, і ка-лі Уладар цемры паказвае на некага з прысутных, але ён робіць гэта толькі раз на тысячу гадоў, тады ўсчынаецца бясконцы лямант, тады адзначаны апускае галаву ў кроў і хлебча, і ведаеш што, гэта яшчэ і блізка не была апра-метная, гэта быў нават не ўваход у яе. Я бачыў месцы, дзе душы палаюць паходнямі, толькі яшчэ гарачэй, яшчэ яс-ней, і вечна, і яны не перастаюць крычаць, бо іх боль не сунімаецца, але і гэта пакуль не пекла. Ты лічыш, што ма-еш пра яго ўяўленне, сыне, але ты зусім ні пра што не маеш уяўлення. Быць запёртым у шахце — гэта амаль як смерць, думаеш ты, вайна падобная да пекла, але праў-да ў тым, што ўсё, усё лепш за смерць, тут унізе лепш, знадворку ў залітых крывёй акопах лепш, на крэсле інкві-зіцыі лепш. Таму не здавайся, жыві.
    Тыль смяецца.
    — Чаго смяешся? — пытаецца Корф.
    — Дык тады падзяліся са мной замовай, — кажа Тыль. — Добры чараўнік з цябе не выйшаў, але мо нечаму ты на-вучыўся.
    3 кім ты гаворыш, пытаецца Пірмін. Тут няма іншых духаў, апроч мяне.
    Зноў выбух, нешта ламаецца і грукоча, Маціяс вые, пэўна, абвалілася частка перакрыццяў.
    Маліся, кажа Жалезны Курт. Спачатку ўзяло мяне, ця-пер чарга Маціяса.
    Тыль сядае на кукішкі. Ён чуе, як крычыць Корф, але Маціяс больш не адказвае. Нешта паўзе ў яго па шчацэ,
    294
    У ШАХЦЕ
    па шыі, па плячах, па адчуваннях падобна да павука, але тут няма ніякіх жывёл, таму гэта, пэўна, кроў. Ён мацае і адшуквае на лбе рану, яна пачынаецца наверсе ля самых валасоў і ідзе да пераносся. Навобмацак яна мяккая, і стру-меньчык крыві ўсё большае. Але ён нічога не адчувае.
    — Даруй мне, Божа, — кажа Корф. — Пане Езу Хрысце, даруй. Святы Дух. Я забіў таварыша за боты. Mae прадзі-равіліся, ён крэпка спаў, гэта было ў лагеры пад Мюнхе-нам, што ж мне было рабіць, мне ж патрэбныя былі боты! Ну то я і скарыстаўся момантам. Я яго задушыў, ён па-спеў расплюшчыць вочы, але крычаць ужо не мог. Мне так патрэбныя былі боты. А яшчэ ў яго быў медальён, які адхіляе кулі, мне таксама быў такі патрэбны, дзякуючы гэтаму медальёну ў мяне ні разу не пацэлілі. А яму ад за-душэння не дапамог.
    — Я табе што, пастар? — пытаецца Тыль. — Спавядацца можаш сваёй бабулі, а мяне пакінь у спакоі.
    — Любы Пане Езу, — кажа Корф. — У Браўншвай-гу я вызваліў ад слупа жанчыну, ведзьму, гэта было на досвітку, у абед яе спалілі б. Яна была яшчэ юнай. Я ішоў міма, гэтага ніхто не бачыў, яшчэ ж прыцемна было, я разрэзаў путы і сказаў: Хутчэй, пабеглі са мной! Так яна і зрабіла ды была потым такая ўдзячная, і я браў яе столь-кі, колькі хацеў, а хацеў я многа, а потым я перарэзаў ёй горла і пахаваў.
    — Я дарую табе. Яшчэ сёння ты будзеш са мной у раі.
    Зноў выбух.
    — Чаго ты смяешся? — пытаецца Корф.
    — Бо ты не трапіш у рай, ані сёння, ані пазней. I сатана аб такога шыбеніка, як ты, не захоча пэцкаць рукі. А яшчэ мне смешна таму, што я не памру.
    — Але, — кажа Корф. — Я не хацеў у гэта верыць, але мы больш не выйдзем адсюль. Корф сканаў.
    295
    Ты ль
    Зноў грукат, зноў усё дрыжыць. Тыль трымае далоні над галавой, нібыта гэта магло б дапамагчы.
    — Корф мо і сканаў. Але я — не. Я сёння не памру.
    Ён падскоквае, быццам стоячы на канаце. Нага баліць, але ён стаіць трывала. Камень падае яму на плечы, яшчэ больш крыві струменіць па ягонай шчацэ. Зноў нешта трашчыць, зноў сыплюцца камяні.
    — I я не памру ані заўтра, ані ў які іншы дзень. Я не ха-чу! I не будзе гэтага, чуеш?
    Корф не адказвае, але мо яшчэ і можа пачуць.
    I Тыль крычыць:
    — He будзе гэтага, я пайду адсюль, мне тут больш не падабаецца.
    Выбух, усё трасецца, яшчэ адзін камень падае і драпае яго плечы.
    — Я пайду. Я ж заўсёды гэтым кіраваўся. Калі робіц-ца цесна, я сыходжу. Я тут не памру. Я не памру сёння. Я не памру!
    ВЕСТФАЛІЯ
    і
    Яна трымалася гэтак жа прама, як і раней. Спіна бале-ла амаль увесь час, але яна гэтага не паказвала, а кій, на які абапіралася, выдавала за модны аксесуар. Яна яшчэ не страціла падабенства са сваімі колішнімі партрэта-мі, дый прыгажосці пакуль хапала, каб уводзіць у зман выпадковых сустрэчных — як і цяпер, калі яна адкінула футровы каптур і ўпэўненым позіркам агледзела прыём-ны пакой. На ўмоўны знак камерыстка, якая ішла ззаду, паведаміла, што Яе Вялікасць каралева Багеміі жадае па-гаварыць з імператарскім паслом.