• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    — Я размалачу вам мазгаўні, — кажа Корф, — вось тады дакладна адсюль не выйдзеце.
    — Як ты наогул трапіў у сапёры? — пытаецца Маціяс. — Ты ж той самы Уленшпігель!
    — Мяне прымусілі. Няўжо думаеш, я сам вызваўся? А ты чаму тут?
    — Таксама прымусілі. Я скраў хлеб, і мяне арыштавалі, у адзін момант. Але ты? Як так здарылася? Ты ж знака-міты! Як яны маглі прымусіць такога, як ты?
    — Тут унізе няма знакамітасцяў, — кажа Корф.
    — Ну а цябе хто прымусіў? — пытае Тыль Корфа.
    283
    Тыль
    — Мяне ніхто не можа ні да чога прымусіць. Таго, хто хоча прымусіць Корфа, Корф забівае. Я быў адным з ба-рабаншчыкаў Крысціяна фон Гальберштата, потым муш-кецёрам у французаў, тады перайшоў да шведаў, але калі яны перасталі плаціць, вярнуўся да французаў, у арты-лерысты. А потым нашу батарэю разбілі, ты пэўна ж тако-га не бачыў, прамое пападанне гарматных ядраў, паўсюль выбухі пораху, агонь як канец свету, але Корф шпарка кі-нуўся ў хмызняк і выжыў. А потым перайшоў на бок імпе-ратарскіх, толькі ім не трэба былі кананіры, а зноў рабіц-ца капейшчыкам я не схацеў і таму паехаў у Брно, а раз у мяне акурат скончыліся грошы, а болей, чым сапёру, не плацяць нікому, я і пайшоў у капачы. Ужо тры тыдні як. Большасць так доўга не жыве. Вось толькі што я быў са шведамі, а цяпер забіваю шведаў; і вам, гаўнюкам, пашан-цавала, што вас заваліла тут разам з Корфам, бо Корф так лёгка дубу не дасць, — ён хоча сказаць яшчэ нешта, але яму бракуе паветра, ён закашліваецца, і нейкі час стаіць цішыня. — Слухай, шкілеціна, — кажа ён неўзабаве, — гро-шы ёсць?
    — Нічога ў мяне няма, — кажа Тыль.
    — Але ты ж знакаміты. Хіба бывае, каб у знакамітага — і не было грошай?
    — Калі ты дурны, бывае.
    — А ты дурны?
    — Браце, хіба б я трапіў сюды, калі б быў разумны?
    Корф смяецца. А Тыль, ведаючы, што ніхто не можа яго бачыць, абмацвае свой камзол. Кавалкі золата ў каў-неры, срэбра ў планцы з гузікамі, дзве перліны ўшытыя знізу ў адварот, усё на месцы.
    — Шчыра. Я б з табой падзяліўся, калі б што меў.
    — Дык ты царкоўная мыш.
    — На векі вечныя, амэн.
    284
    У Ш A X Ц Е
    Смяюцца ўсе трое.
    Тыль і Корф нарэшце супакойваюцца. Маціяс працяг-вае смяяцца.
    Яны чакаюць, але ён смяецца і смяецца.
    — He сунімаецца, — кажа Корф.
    — 3 глузду з’ехаў.
    Яны чакаюць. Маціяс смяецца.
    — Я быў пад Магдэбургам, — кажа Корф. — На баку аб-ложнікаў, гэта яшчэ да таго, як трапіў да шведаў, я быў тады з імперцамі. Калі горад здаўся, мы ўсё забралі, усё спалілі, усіх забілі. Рабіце што хочаце, сказаў гене-рал. I ведаеш, ты ж пачынаеш не адразу, спачатку трэба прызвычаіцца, што табе сапраўды дазволена ўсё. Што так можна. Рабіць з людзьмі ўсё што хочаш.
    Раптам Тылю здаецца, што яны зноў наверсе, што яны ўтрох сядзяць на лузе, над імі блакітнае неба, і сонца та-кое зыркае, што мружыш вочы. Але міргнуўшы, разумее, што гэта няпраўда, і потым забывае пра тое, што толькі што зразумеў, што гэта няпраўда, закашліваецца ад кеп-скага паветра, і луг зусім знікае.
    — Па-мойму, Курт нешта сказаў, — гаворыць Маціяс.
    — Нічога ён не гаварыў, — кажа Корф.
    Яго праўда, думае Тыль, які таксама нічога не чуў. Гэта Маціясу здаецца, Курт нічога не казаў.
    — Я таксама чуў, — кажа Тыль. — Курт нешта сказаў.
    Адразу ж чуваць, як Маціяс трасе мёртвага Жалезнага Курта.
    — Ты жывы? — крычыць ён. — Ты яшчэ тут?
    Тыль прыгадвае ўчарашні дзень, ці гэта было заўчо-ра? Атаку, падчас якой забілі лейтэнанта. Раптам дзірка ў сцяне шахты, раптам нож, крык, трэск, грук, ён уціс-нуўся глыбака ў бруд, нехта наступіў яму на спіну, а ка-лі ён зноў узняў галаву, усё ўжо скончылася: швед
    285
    Тыль
    уваткнуў лейтэнанту нож у вока, Корф перарэзаў шве-ду горла, Маціяс стрэліў другому шведу ў жывот, і той крычаў, як заколатая свіння, бо стрэл у жывот — гэта са-мае балючае, а трэці швед аднаму з іх, чыйго імені Тыль ужо не даведаецца, бо той быў навічком, а цяпер ужо без розніцы, каму цяпер трэба ягонае імя, адсек шабляй гала-ву, і з яго ляцелі пырскі, як з крыніцы з чырвонай вадой, але той швед нядоўга радаваўся, бо Корф, пісталет якога шчэ быў зараджаным, стрэліў яму ў галаву, піф-паф, жыг-джыг, даўжэй гэта не цягнулася.
    Такое ніколі доўга не цягнецца. Тады ў лесе таксама ўсё было хутка. Тыль не можа іначай, ён вымушаны пра гэта думаць, усё цемра вінаватая. У цемры ўсё зблытваец-ца і акурат тое, пра што ты забыўся, раптам вяртаецца зноў. Тады ў лесе ён быў надта блізка да Кастлявай, яна кранула яго рукой, таму ён так добра ведае гэтае адчу-ванне, таму пазнае яе цяпер. Ён ніколі пра гэта не рас-казваў, нават думаць пра гэта перастаў. Бо мы ж так мо-жам: проста пра нешта не думаць. Тады гэтага быццам бы і не было.
    Але цяпер, у цемры, усё вяртаецца. Заплюшчыць вочы дапамагае настолькі ж мала, як і расплюшчыць іх, і каб з гэтым змагацца, ён кажа:
    — Можа, спяём? Раптам нас нехта пачуе!
    — Я не спяваю, — кажа Корф.
    I пачынае спяваць: Вось Смерць ідзе як Зллрочны Жнец. Яго day нам Бог-Айцец. Маціяс падпявае, потым далучаец-ца Тыль, і адразу ж тыя двое змаўкаюць і слухаюць. Го-лас Тыля высокі, чысты і моцны. Йдзе з вострай касою за мной, за табою, махне ёю скора, да нас прыйдзе гора.
    — Падпявайце! — кажа Тыль.
    I яны спрабуюць, але Маціяс неўзабаве зноў перастае спяваць і толькі смяецца. Бойся ты, кветачка. Што сёння
    286
    У ШАХЦЕ
    зелена расце, mo ўжо ранкам упадзе. Цяпер можна па-чуць, што падпявае і Курт. He вельмі гучна, ён хрыпіць і дрэнна трапляе ў ноты, але нельга ж ставіцца занадта строга; калі хтось памёр, яму ж, можа, цяжка спяваць. За-вянуць нарцысаў разныя абрысы, пякнота лілеі дашчэн-ту струхлее. Бойся ты, кветачка.
    — Халера, — кажа Корф.
    — Я ж табе казаў, што ён знакаміты, — кажа Маціяс. — Такі гонар. Паважаны чалавек падохне разам з намі.
    — Знакаміты, згодны, — кажа Тыль, — але ўсё жыц-цё мяне ніхто не паважаў. Як думаеце, мо пачуў хто наш спеў, як думаеце, мо хто прыйдзе?
    Яны прыслухоўваюцца. Зноў пачаліся выбухі. Грукат, дрыгаценне зямлі, цішыня. Грукат, дрыгаценне, цішыня.
    — Той Торстэнсан знясе нам палову гарадскога му-ру, — кажа Маціяс.
    — He знясе, — кажа Корф. — Нашы сапёры лепшыя за ягоных. Яны знойдуць шведскія шахты і падарвуць іх. Ты не бачыў даўгога Карла раз’юшаным.
    — Даўгі Карл заўсёды ў лютасці, але і заўсёды ў дымі-ну, — кажа Маціяс. — Я яго адной левай павалю і пры-Душу.
    — Зусім з розуму збіўся!
    — Паказаць? Думаеш, ты такі вялікі пан праз той Маг-дэбург, ці дзе ты там быў, скуль мне ведаць!
    Корф нейкі час маўчыць, а потым ціхенька шэпча:
    — Я цябе прыб’ю.
    - Ды ну?
    — Прыб’ю.
    Потым яны ненадоўга змаўкаюць, чуваць толькі, як там уверсе рвуцца снарады і як сыплюцца камяні. Маціяс маўчыць, зразумеўшы, што Корф гэта сур’ёзна, а Корф маўчыць, бо яго на імгненне апанавала туга; Тыль гэта
    287
    Т ы л ь
    дакладна ведае, бо ў цемры думкі не застаюцца толькі тваімі, яны пераходзяць яшчэ і да іншых, хочаш ты гэта-га ці не. Корф адчувае тугу па паветры, святле і свабодзе рухацца туды, куды хочаш. А потым гэта прыводзіць яго да іншых думак і ён кажа:
    — Тоўстая Ганна!
    — О так, — кажа Маціяс.
    — Тлустыя ляжкі, — кажа Корф. — I зад.
    — Божачкі, — кажа Маціяс. — Зад. Срака. Дупа ззаду.
    — Таксама меў яе?
    — He, — адказвае Маціяс. — Я яе не ведаю.
    — А ейныя грудзі, — кажа Корф. — Ведаў я пад Цюбін-генам яшчэ адну з такімі грудзьмі. Вы б яе толькі бачылі. Вырабляла з табой усё што захочаш, быццам няма ніякага Бога.
    — У цябе было шмат жанчын, Уленшпігель? — пытаец-ца Маціяс. — Ты ж меў грошы, мог сабе рознае дазволіць, дык раскажы.
    Толькі Тыль хацеў адказаць — як побач з ім ужо не Ма-ціяс, а езуіт на сваім зэдліку, і ўсё бачыцца так выразна, як тады: Ты мусіш гаварыць праўду, мусіш расказаць нам, як млынар клікаў д’ябла, мусіш сказаць, што табе было страшна. Чаму ты мусіш гэта гаварыць? Бо гэта праўда. Бо мы ведаем. А калі падманеш, зірні, вунь стаіць містр Тыльман, зірні, што ў яго ў руцэ, ён гэтым скарыстаец-ца, таму гавары. Твая маці таксама расказала. Спачатку не хацела, ёй давялося адчуць гэта на сабе, але адчуўшы, яна загаварыла, і так заўсёды, усе гавораць, адчуўшы гэта. Мы ўжо ведаем, што ты скажаш, бо ведаем праўду, але нам трэба пачуць яе ад цябе. А потым ён дадаў, шэптам, на-хіліўшыся, амаль ласкава: Твой бацька загублены. Ты яго не ўратуеш. Але ты можаш уратаваць сябе. Ён бы гэтага хацеў.
    288
    У ШАХЦЕ
    Аднак езуіта тут няма, Тыль гэта ведае, тут толькі два сапёры, а ўверсе на лясной сцежцы — Пірмін, яны толь-кі што пакінулі яго там ляжаць. Стойце, — крычыць Пір-мін, — я знайду вас, от вы ў мяне атрымаеце! I гэта было памылкай, бо цяпер яны ведаюць, што ні ў якім разе нель-га яму дапамагаць, а хлопчык яшчэ раз вяртаецца і забірае мяшэчак з мячыкамі. Пірмін крычыць, быццам яго рэжуць, і лаецца, як п’яны рамізнік, не толькі таму, што мячы — са-мае каштоўнае ў яго, але і зразумеўшы, чаму хлопчык іх забірае: Я праклінаю вас, я знайду вас, я не сыду, я заста-нуся і буду шукаць вас! Пабачыўшы, як ён ляжыць і кур-чыцца, хлопчык палохаецца і ўцякае, ён бяжыць і чуе Пір-мінаў голас нават здалёк, бяжыць, бяжыць, Нэле побач з ім, і яны ўсё яшчэ чуюць той голас, ён сам вінаваты, cane яна, але хлопчык адчувае, як дзейнічаюць Пірмінавы праклёны і як нешта дрэннае насоўваецца на іх, нават па-сярод светлага дня, дапамажы ж, Уладару, выцягні мяне, зрабі, каб гэтага не было, тады ў лесе.
    — Ну раскажы, — кажа нехта, Тыль ведае голас, ён прыгадвае, гэта Маціяс. — Раскажы чаго пра сракі і гру-дзі, раскажы. Раз ужо ўсё адно памром, дык хоць пра гру-дзі паслухаем.
    — Мы не памром, — кажа Корф.
    — Усё адно раскажы, — кажа Маціяс.
    Раскажы, кажа і зімовы кароль. Што здарылася там у лесе, прыгадай, што там было?
    Але хлопчык не гаворыць. Hi яму, ні каму іншаму, і на-ват самому сабе, бо калі пра гэта не думаць, то быццам бы і забыўся, а калі забыўся, то нічога і не здаралася.
    Раскажы, кажа зімовы кароль.
    — Ты, карлік, — кажа Тыль, усё больш злуючыся. — Ка-роль без краіны, пустое месца, ды і наогул ты мёртвы. Па-кінь мяне ў спакоі, паўзі адсюль.
    289
    Т ы л ь
    — Сам паўзі, — кажа Маціяс. — Я не мёртвы, Курт мёрт-вы. Раскажы!
    Але хлопчык не можа гэтага расказаць, ён жа пра ўсё за-быўся. Лясную сцежку забыўся, Нэле, і сябе самога на той сцежцы ён забыўся таксама, галасы ў лістоце, не ідзі да-лей, але гэтага не было, яны гэтага не шапталі, тыя галасы, іначай яны б з Нэле іх паслухаліся, і вось раптам перад імі стаяць тыя трое, якіх ён больш не памятае, ён больш не ба-чыць іх, ён іх забыў, як яны там стаялі перад імі.