• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Яна бачыла позіркі, якімі абмяняліся лёкаі. Відавоч-на, шпіёны гэтым разам дрэнна спрацавалі, ніхто не быў падрыхтаваны да яе з’яўлення. Яна пакінула свой дом у Гаазе пад фальшывым імем; пропуск, выпісаны Ге-неральнымі штатамі Злучаных галандскіх правінцый, сведчыў яе як мадам дэ Карнуольс. У суправаджэнні возніка і камерысткі яна праехала праз Бэнтхайм, Олдэн-зал і Ібэнбюрэн на ўсход, праз спаленыя вёскі, паўз
    297
    Тыль
    апусцелыя палі і выкарчаваныя дрэвы — заўсёды адноль-кавыя ваенныя краявіды. Ніякіх заезных дамоў ім не суст-рэлася, і яны начавалі ў карэце, выцягнуўшыся на лаўках, гэта было небяспечна, але ні ваўкі, ні марадзёры не за-цікавіліся маленькай карэтай старой каралевы. I, не па-турбаваныя нікім, яны дабраліся да дарогі з Мюнстэра ў Аснабрук.
    Адразу ж усё змянілася. Цягнуліся ўверх лугі, на ха-тах былі непашкоджаныя дахі. Ручай круціў млынавое кола. Уздоўж дарогі сустракаліся вартоўні, перад якімі стаялі ўкормленыя мужчыны з алебардамі. Нейтральная тэрыторыя. Вайна тут не ўладарыла.
    Перад сценамі Аснабрука да акенца экіпажа пады-шоў вартавы і спытаў, чаго яны жадаюць. Фройляйн фон Кват, камерыстка, моўчкі працягнула пропуск, ён зірнуў туды без асаблівай цікаўнасці і даў знак ехаць далей. Пер-шы ж стрэчны гараджанін, чыста апрануты і з акуратна падстрыжанай барадой, паказаў ім з узбочыны шлях да пастою імператарскага пасла. Там вознік вынес яе і ка-мерыстку з карэты на руках, пранёс, не папсаваўшы іх сукенак, над бруднай зямлёй і паставіў ля галоўнага ўва-хода. Два алебарднікі адчынілі перад імі дзверы. 3 упэў-ненасцю, нібыта маючы права карыстання гэтым памяш-каннем — а паводле дзейнага ва ўсёй Еўропе цырыманіялу кароль паўсюль меў такое права, нават падчас візіту, — яна ўвайшла ў прыёмны пакой, і камерыстка запатраба-вала пасла.
    Лёкаі перашэптваліся і падавалі адзін аднаму знакі. Ліз ведала, што трэба карыстацца момантам нечаканасці. Hi ў адной з гэтых галоў не мусіла зарадзіцца думка, што ёй магчыма адмовіць.
    Яна даўно не выходзіла ў свет як манархіня. Жывучы ў маленькім дамку і сустракаючыся пераважна з ганд-
    298
    Вестфалія
    лярамі, якія прагнулі вярнуць пазычаныя сродкі, не так часта маеш для гэтага нагоду. Але яна была стрыеч-най унучкай каралевы-нявінніцы Лізаветы, унучкай Ма-рыі Шатландскай, дачкой Якаба, уладара абодвух кара-леўстваў, і яе з маленства прывучылі стаяць, хадзіць і паглядаць як каралева. Гэта таксама было рамяством: аднойчы вывучыўшыся — не забудзеш.
    Самае галоўнае: не перапытваць і не вагацца. Ніякіх нецярплівых жэстаў, ніякіх парыванняў, што выдавалі б сумнеў. I бацькі, і няшчасны Фрыдрых, які ўжо так даў-но памёр, што ёй трэба пазіраць на партрэты, каб прыга-даць яго твар, заўсёды трымаліся так прама, як быццам іх не маглі крануць ні рэўматызм, ні слабасці, ні турботы.
    Пастаяўшы вось так нейкі час наструненай, аточанай перашэптваннем і здзіўленнем, яна зрабіла крок, а по-тым яшчэ адзін у бок дзвюх акаваных золатам дзвярных створак. Дзвярэй, падобных да гэтых, не было больш ні-дзе ў вестфальскай правінцыі, іх мусілі прывезці здалёк, як і карціны на сценах, дываны на падлозе, фіран-кі з адамашкі, шаўковыя шпалеры, мнагарукі кандэлябр і дзве цяжкія крышталёвыя жырандолі на столі, у якіх, нягледзячы на ясны дзень, гарэлі ўсе да адзінай свечкі. Ніводзін герцаг і ніводзін князь, ды нават тата, ніколі не ператваралі звычайны гарадскі дом у такі палац. Такім займаліся толькі кароль Францыі і імператар.
    Яна без затрымак блізілася да дзвярэй. Цяпер галоўнае не вагацца. Найкарацейшага налёту няўпэўненасці бу-дзе досыць, каб два лёкаі з левага і правага боку дзвярэй прыгадалі, што абсалютна дапушчальна ёй не адчыніць. I калі гэта здарыцца, яе наступ будзе адбіты. I ёй трэба будзе сесці ў адно з гэтых плюшавых крэслаў і чакаць, а хтосьці выйдзе і скажа ёй, што ў пасла, на жаль, няма часу, але праз дзве гадзіны можна пагаварыць з яго сакра-
    299
    Т ы л ь
    таром, і яна пачне пратэставаць, а лёкай скажа стрыма-на, што яму шкада, і яна ўздыме голас, а лёкай абыякава паўторыць свае словы, і яна пачне гаварыць яшчэ гучней, і прыбягуць іншыя лёкаі, і яна ўраз ператворыцца з кара-левы ў залітую слязьмі старую даму ў прыёмным пакоі.
    Таму ўсё мусіць атрымацца. Другой спробы не бу-дзе. Трэба рухацца так, быццам там няма дзвярэй, нель-га сцішваць хаду перад імі; трэба ісці так, каб з усёй сілы стукнуцца ў іх, калі не адчыняць, а раз тая Кват ідзе за ёй за два крокі, то значыць стукнецца ёй у спіну, і гэта бу-дзе невыносная ганьба — менавіта таму яны і адчыняцца; у гэтым і быў увесь фокус.
    I ён удаўся. 3 разгубленымі тварамі лёкаі ўхапіліся за ручкі і разнасцежылі дзверы. Ліз увайшла ў гасцёўню. Азірнулася і падала камерыстцы знак не ісці за ёй сле-дам. Гэта было нечым надзвычайным. Каралева не нано-сіла візітаў без суправаджэння. Але і сітуацыя ж нешара-говая. Кват агаломшана спынілася, і лёкаі зачынілі перад ёй дзверы.
    Пакой здаваўся агромністым. Гэта магло быць май-стэрства групавання люстэркаў, а мог быць і фокус прыдворнага мага. Пакой здаваўся настолькі вялікім, што немагчыма было зразумець, як ён змясціўся ў гэтым до-ме. Ён раскінуўся ўшыркі, як зала ў якім-небудзь пала-цы, і плынь дываноў аддзяляла Ліз ад далёкага пісьмо-вага стала. Далёка за ім адхінутыя адамашкавыя фіранкі дазвалялі кінуць позірк на анфіладу пакояў, яшчэ больш дываноў, яшчэ больш залатых кандэлябраў, яшчэ больш жырандоляў і карцін.
    3-за пісьмовага стала падняўся невысокі сівабароды мужчына, настолькі непрыкметны, што Ліз не адразу яго заўважыла. Ён зняў капялюш і схіліўся з прыдворнай га-лантнасцю.
    300
    Вестфалія
    — Рады вітаць, — сказаў ён. — Mary я спадзявацца, ма-дам, што падарожжа не стаміла Вас?
    — Я Элізабэт, каралева...
    — Прабачце, што перарываю, гэта толькі для таго, каб Ваша Высокасць не марнавалі свае сілы. Няма неабход-насці ў тлумачэннях, я ў курсе.
    Яна далёка не адразу зразумела, што ён сказаў. Набра-ла паветра, каб спытаць, адкуль ён ведае, але ён зноў яе апярэдзіў.
    — Гэта мая прафесія, мадам, ведаць розныя рэчы. I мая задача ў тым, каб іх зразумець.
    Яна нахмурылася. Ёй стала горача, часткова праз тоўстую футровую мантыю, але часткова і праз тое, што яна не прывыкла, каб яе перарывалі. Ён стаяў, крыху на-хіліўшыся наперад, адна рука на стале, другая за спінай, як быццам яго прыхапіў прастрэл. Яна жвавым крокам пайшла да аднаго з крэслаў, што стаялі перад сталом. Але ўсё адбывалася нібыта ў сне: такое вялізнае памяшканне, такі далёкі стол, яна ўсё ішла, ішла і ніяк не магла дайсці.
    Яго зварот да яе як да Высокасці значыў, што ён аддае належнае яе палажэнню як члена англійскай каралеў-скай сям’і, але не прызнае яе каралевай Багеміі, іначай звярнуўся б «Ваша Вялікасць»; ды нават курфюрсткай ён яе не прызнае, бо тады сказаў бы «Курфюрсцкая Свет-ласць», што дома ў Англіі значыць не так шмат, але тут, у імперыі, мае куды большую вагу, чым высокасць кара-леўскага нашчадка. I акурат таму, што гэты чалавек доб-ра ведаў сваю справу, пытанне гонару — сесці да таго, як ён запросіць, бо калі прынцэсе можна прапанаваць крэсла, з каралевай правілы такога не дазвалялі. Манар-хі сядаюць без запрашэння, а ўсе астатнія стаяць, пакуль манарх ім не дазволіць сесці.
    — Ці не хоча Ваша Высокасць...
    301
    Т ы л ь
    Але крэсла яшчэ было далекавата, і таму яна перапы-ніла яго.
    — Я правільна мяркую, што бачу таго, каго меркавала пабачыць?
    I гэта прымусіла яго замаўчаць. Па-першае, таму што ён не чакаў ад яе такой добрай нямецкай мовы. Яна не губляла дарма час, яна гадамі не была нічым занятая і та-му брала прыватныя заняткі ў аднаго прыязнага мала-дога немца, якому сімпатызавала і ў якога нават магла б закахацца, — яна часта бачыла яго ў снах, а неяк нават напісала яму ліст, але нешта такое было немагчыма, яна не магла дазволіць разгарэцца скандалу. А па-другое, ён замаўчаў, бо яна яго абразіла. Да імператарскага пасла трэба звяртацца «Вашамосць» — кожнаму, апроч караля. Таму ён мог бы настойваць з яе боку на такім звароце, які яна ні ў якім разе не магла выкарыстаць. У гэтай праб-лемы было толькі адно адзінае рашэнне: такой, як яна, і такому, як ён, лепш адно з адным не сутыкацца.
    Калі ён загаварыў зноў, яна стукнула абцасам, зрабі-ла крок да нейкага зэдліка і села; яна яго апярэдзіла. На-салодзіўшыся гэтай маленькай перамогай, яна прыхілі-ла кій да сцяны і скрыжавала пальцы на каленях. Потым убачыла яго позірк.
    I зледзянела. Як жа яна магла так памыліцца? Прычы-на хіба толькі ў тым, што яна даўно была пазбаўленая та-кой практыкі. Безумоўна, яна не магла ні застацца ста-яць, ні дазволіць яму запрасіць сябе сесці, але крэсла без спінкі — такога нельга было дапусціць ні ў якім разе. Як каралева яна мела права нават у прысутнасці імпера-тара сядзець на крэсле са спінкай і падлакотнікамі, на-ват звычайны фатэль прынізіў бы яе, але зэдлік — гэта ж проста нешта немагчымае. Пэўна ж, ён знарок расставіў
    302
    ВЕСТФАЛIЯ
    па ўсёй гасцёўні зэдлікі, крэсла са спінкай стаяла толькі ў адным месцы — за яго сталом.
    Як ёй дзейнічаць? Яна таксама ўсміхнулася і вырашыла рабіць выгляд, што нічога не здарылася. Але ў яго была перавага: досыць толькі запрасіць людзей з прыёмнага пакоя, і вестка пра тое, што яна сядзела перад ім на зэд-ліку, разляціцца як нізавы пажар па ўсёй Еўропе. Нават дома ў Англіі будуць смяяцца.
    — Гэта залежыць ад таго, — сказаў ён, — што Ваша Вы-сокасць мела ласку меркаваць, але хоць пакорнаму слугу Вашай Высокасці і не належыць дапускаць, што Ваша Вы-сокасць можа мець нейкае іншае меркаванне, апроч пра-вільнага, я ўсё адно не наважваюся адказаць на пытан-не Вашай Высокасці простым «так». Гэта я, Ёган фон Ламберг, пасол імператара, да паслуг Вашай Высокасці. Што-небудзь выпіць? Віна?
    Гэта было наступнай майстэрскай знявагай яе кара-леўскай годнасці, бо манарху нічога не прапаноўваюць — манарх мае правы гаспадара, мае права патрабаваць усяго, чаго хоча. Такія рэчы нельга было лічыць няваж-нымі. Тры гады паслы дамаўляліся, хто перад кім му-сіць схіляцца і хто перад кім здымаць капялюш. Той, хто памыляўся ў пытаннях этыкету, не мог выйграць. Таму яна праігнаравала яго прапанову, хоць гэта далося ёй ня-лёгка, бо піць вельмі хацелася. Яна нерухома сядзела на сваім зэдліку і назірала за ім. Гэта яна ўмела добра. Прай-шла навуку сядзець спакойна, была ў гэтым спрактыкава-ная, як мінімум у гэтым яе нельга было пераўзысці.