Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Уваходзіць мужчына. Ён ужо не малады, але выглядае поўным сіл. Яго валасы і барада наскрозь мокрыя, даж-джавая вада іскрыцца на тоўстым шэрым палатне яго плашча. За ім ідзе другі мужчына, нашмат маладзейшы. Ён азіраецца па баках, і, калі бачыць хлопчыка, усмешка прабягае па ягоным твары. Гэта сённяшні незнаёмец.
— Я доктар Освальд Тэзімонд з Таварыства Ісуса, — га-ворыць старэйшы. — Гэта доктар Кірхер. Нас запрасілі.
— Запрасілі? — перапытвае Агнэта.
— Таварыства Ісуса? — перапытвае Клаус.
— Мы езуіты.
— Езуіты, — паўтарае Клаус. — Сапраўдныя, праўдзі-выя езуіты?
Агнэта прыстаўляе да стала два зэдлікі, усе пасоў-ваюцца.
Клаус няспрытна кланяецца.
— Я Клаус Уленшпігель, — кажа ён, — а гэта мае жонка з сынам і чэлядзь. У нас рэдка бываюць такія паважаныя госці. Гэта гонар. Мала чаго ёсць прапанаваць, але ўсё, што ёсць, цалкам у вашым распараджэнні. Вось крупы, вось слабае піва, а ў збанку трошкі малака, — ён адкашлі-ваецца. — Дазвольце спытаць, ці вы вучоныя?
— Хацелася б так думаць, — адказвае доктар Тэзі-монд і падымае лыжку кончыкамі пальцаў. — Я доктар медыцыны і тэалогіі, хімік апроч таго, спецыялізуюся ў цмакалогіі. Доктар Кірхер займаецца таемнымі знакамі, крышталяграфіяй і сутнасцю музыкі, — ён з’ядае трошкі крупаў і адсоўвае лыжку.
На нейкі момант настае ціша. Потым Клаус кланяецца і запытвае, ці льга яму задаць пытанне.
68
УЛАДАР ПАВЕТРА
— Безумоўна, — адказвае доктар Тэзімонд. Нешта не-звычайнае ёсць у тым, як ён гаворыць: многія словы ў яго фразах стаяць не там, дзе іх чакаеш, і націскі ён ста-віць па-іншаму; гэта гучыць так, нібыта ў яго ў роце ка-меньчыкі.
— Што такое цмакалогія? — пытаецца Клаус. Нават у слабым святле лоевай свечкі можна заўважыць, як па-чырванелі яго шчокі.
— Навука пра сутнасць цмокаў.
Парабкі ўздымаюць галовы. Батрачка замірае з разяў-леным ротам.
Хлопчыку робіцца горача.
— Вы іх бачылі? — запытвае ён.
Доктар Тэзімонд крывіцца, нібыта пачуў нешта непры-емнае.
Доктар Кірхер пазірае на хлопчыка і круціць галавой.
Клаус выбачаецца. Маўляў, яны простыя людзі, сын не ўмее сябе паводзіць і часам забываецца, што дзіця мусіць маўчаць, калі размаўляюць дарослыя. Але пытанне тур-буе і яго.
— Ці вы іх бачылі?
Доктар Тэзімонд адказвае, што гэтае пацешнае пытан-не чуе не ўпершыню. Што напраўду кожны цмаказнаўца чуе яго пастаянна ад простага люду.
— Але цмокі рэдкія. Яны вельмі... Як гэта называецца?
— Пужлівыя, — падказвае доктар Кірхер.
Доктар Тэзімонд выбачаецца, што нямецкая яму не родная, што часам ён пераходзіць на мову сваёй улю-бёнай радзімы, якую не пабачыць больш ніколі ў жыц-ці, — Англіі — вострава яблыкаў і ранішняга туману. Так, цмокі на рэдкасць пужлівыя і здольныя да ашаламляль-ных фокусаў маскіроўкі. Можна шукаць сотні гадоў і ні-колі не наблізіцца да цмока. Роўна гэтак жа можна сотні
69
Т ы л ь
гадоў прабавіць у непасрэднай блізкасці ад цмока і ніколі яго не заўважыць. Якраз для гэтага і патрэбная цмакало-гія. Бо медыцынская навука не можа абысціся без гаючай сілы іх крыві.
Клаус пацірае лоб.
— 1 адкуль у вас кроў?
— Крыві ў нас, вядома ж, няма. Медыцына — гэта мас-тацтва... Як гэта называецца?
— ...замяшчэння, — падказвае доктар Кірхер.
— Менавіта, кроў цмока — настолькі магутная суб-станцыя, што можна абысціся нават без самога рэчыва. Досыць і таго, што яно існуе ў свеце. На яго ўлюбёнай радзіме ёсць два цмокі, але ніводзін чалавек за апошнія стагоддзі іх не ўгледзеў.
— Дажджавы чарвяк і лічынка хрушча, — тлумачыць доктар Кірхер, — выглядаюць падобна да цмока. Драб-нютка растоўчаныя, яны маюць надзвычайныя ўласці-васці. Кроў цмока мае здольнасць рабіць людзей няўраз-лівымі, але мы маем і замену: падобная да яе цынобра, расцёртая ў парашок, можа лячыць скурныя хваробы. Цынобру таксама цяжка атрымаць, але і яе можна замя-ніць любымі цмокападобнымі зёлкамі з лускаватай па-верхняй. Мастацтва лячыць — гэта замяшчэнне паводле прынцыпу падабенства: крокус лечыць хваробы вачэй, бо выглядае як вока.
— Чым больш цмаказнаўца абазнаны ў сваёй справе, — гаворыць доктар Тэзімонд, — тым лепш ён можа кам-пенсаваць адсутнасць цмока замяшчэннем. Аднак най-вышэйшае пасвячэнне палягае ў тым, каб выкарыстоўваць не цела цмока, а яго... Якое там слова?
— Веды, — падказвае доктар Кірхер.
— А яго веды. Ужо ў Плінія сцвярджаецца, што цмокі ведаюць расліну, з дапамогай якой ажыўляюць памерлых
70
УЛАДАР ПАВЕТРА
супляменнікаў. Знайсці гэтую расліну было б святым Граалем нашай навукі.
— Але адкуль вы ведаеце, што цмокі і праўда ёсць? — запытвае хлопчык.
Доктар Тэзімонд крывіцца. Клаус нахіляецца і дае сы-ну кухталя.
— Адтуль, што замяшчальнікі маюць сілу, — гаворыць доктар Кірхер. — Бо з чаго б яшчэ такая нікчэмная істо-та, як лічынка хрушча, займела гаючыя ўласцівасці, як не праз падабенства з цмокам! Чаму можа лекаваць цыно-бра, як не таму, што яна брунатная, як кроў цмока!
— Яшчэ адно пытанне, — гаворыць Клаус. — Раз ужо давялося пагаварыць з вучонымі людзьмі... Раз у мяне ёсць магчымасць...
— Слухаю, — кажа доктар Тэзімонд.
— Купа збожжа. Калі пастаянна прыбіраць адно зер-нейка... Я ад гэтага вар’яцею.
Парабкі рагочуць.
— Вядомая праблема, — гаворыць доктар Тэзімонд. I робіць запрашальны рух у бок доктара Кірхера.
— Там, дзе ёсць адна рэч, не можа быць іншай, — кажа доктар Кірхер, — але два словы адно аднаго не выклю-чаюць. Паміж той рэччу, якая ёсць купай збожжа, і той, якая ёю не ёсць, няма выразнай мяжы. Прырода сукупна-сці паступова размываецца, усё болей і болей, гэтаксама як растае хмара.
— Ага, — гаворыць Клаус сабе пад нос, — так. He, не. Таму што... He! 3 кавалачка дрэва памерам з пазногаць не змайструеш стол. Такі, якім можна было б карыстацца. Кавалачак замалы. He атрымаецца. Нават калі ён паме-рам у два пазногці. Кавалачак дрэва — занадта маленькі, каб з яго зрабіць стол, — ніколі не стане досыць вялікім кавалкам дрэва, калі дадаць толькі драбязу!
71
Ты ль
Госці маўчаць. Усе слухаюць дождж, шорганне лыжак і вецер, што калоціцца ў аканіцы.
— Гэта добрае пытанне, — гаворыць доктар Тэзімонд і запрашальна глядзіць на доктара Кірхера.
— Рэчы ёсць тым, чым яны ёсць, — кажа доктар Кір-хер, — але няпэўнасць схаваная глыбока ўнутры ўсіх па-няццяў. Так, не заўсёды ясна, ці нейкая рэч ёсць гарой альбо не, ці кветка гэта альбо не кветка, ці чаравік альбо не чаравік, ну і ці стол альбо не стол. Таму Бог, калі ён хо-ча пэўнасці, прамаўляе ў лічбах.
— Гэта незвычайна, што млынар цікавіцца такімі пы-таннямі, — гаворыць доктар Тэзімонд. — Ці нечым та-кім, — ён паказвае на пентаграму, выразаную над дзвярмі.
— Яны адганяюць дэманаў, — кажа Клаус.
— Проста трэба вось так яе выразаць? Гэтага хапае?
— Трэба яшчэ правільныя словы.
— Змоўкні, — гаворыць Агнэта.
— Але ж са словамі не ўсё так проста, — кажа доктар Тэзімонд. — 3 гэтымі... — ён пазірае запытальна на докта-ра Кірхера.
— Замовамі, — гаворыць доктар Кірхер.
— Дакладна, — падхоплівае доктар Тэзімонд. — Хіба гэта не небяспечна? Кажуць, што тыя самыя словы, якія адганяюць дэманаў, іх жа пры пэўных умовах і прываблі-ваюць.
— Гэта іншыя замовы. Іх я таксама ведаю. He хвалюй-цеся. Я магу іх адрозніць.
— Суніміся, — гаворыць Агнэта.
— I чым жа яшчэ цікавіцца такі вось млынар? Што зай-мае яго, што ён хоча ведаць? Як табе яшчэ можна... дапа-магчы?
— Ну вось хоць бы з лістамі, — гаворыць Клаус.
— Змоўкні! — паўтарае Агнэта.
72
УЛАДАР ПАВЕТРА
— Пару месяцаў таму я знайшоў ля старога дуба на Брантнаравым полі два лісты. Уласна кажучы, гэта не Брантнарава поле, яно заўсёды было Лозеравым, але ста-раста, разбіраючы спадчынную цяжбу, пастанавіў, што яно Брантнарава. Без розніцы, лісты так і так выглядалі амаль аднолькава.
— Гэта Брантнарава поле, — гаворыць Зэп, які цягам года быў у Брантнара парабкам. — Лозеры манюкі, іх чорт забярэ.
— Калі хто і манюка, — пярэчыць батрачка, — дык гэта той Якаб Брантнар. Трэба бачыць, як ён разглядае жан-чын у царкве.
— Але поле ўсё ж ягонае, — кажа Зэп.
Клаус грукае па стале, усе змаўкаюць.
— Лісты. Яны былі аднолькавыя, кожнай жылкай, кожнай лініяй. Я іх засушыў, я магу іх паказаць. Я нават у гандляра, калі той ішоў праз вёску, набыў лупу, каб лепш іх разгледзець. Гандляр заходзіць нячаста, ён завецца Гуга і на левай руцэ мае толькі два пальцы, а калі спы-таць, як ён згубіў астатнія, то гаворыць: спадару млына-ру, гэта ўсяго толькі пальцы! — Клаус трошкі раздумвае, збіты з панталыку тым, куды занесла яго плынню слоў. — Дык вось, калі яны ляжалі перада мной, тыя два лісты, я спытаў сам сябе, ці гэта не значыць, што яны — нешта адно. Калі розніца толькі ў тым, што адзін ліст ляжыць злева, а другі справа — то трэба толькі адзін рух рукі, — ён нязграбна паказвае, як лыжка і міска мяняюцца мес-цамі. — I калі вось, напрыклад, нехта скажа, што абодва лісты — гэта адзін і той самы, як на гэта адказваць? Ён жа праўду кажа! — Клаус грукае па стале, і ўсе сочаць вачыма за кружляннем міскі, якая апісвае адзін круг, потым дру-гі і спыняецца, усе, апроч Агнэты, якая ў нямой мальбе не зводзіць вачэй з мужа. — Дык вось, гэтыя два лісты, —
73
Ты ль
паўтарае Клаус у цішыні. — Калі толькі здаецца, што іх два, а насамрэч — адзін, ці не значыць гэта, што... усяля-кае Тут, Сям і Там — гэта толькі сетка, якую сплёў Бог, каб схаваць свае таямніцы?
— Суніміся зараз жа, — заклінае Агнэта.
— I раз мы ўжо завялі пра таямі іцы... — кажа Клаус. — У мяне ёсць кніга, якую я не магу прачытаць.
— He існуе двух аднолькавых лістоў у Створаным све-це, — гаворыць доктар Кірхер. — Чк не існуе дзвюх ад-нолькавых пясчынак. Няма дзвюх рэчаў, якія Бог не ад-розніць.
— Лісты там наверсе, я магу іх паказаць! I кнігу магу паказаць! А тое пра лічынку хрушч і — няпраўда, васпане, расцёртая лічынка хрушча не лечыць, наадварот, ад яе баліць спіна і ломіць суставы, — Клаус дае знак сыну. — Прынясі вялікую кнігу, тую, што ёез вокладкі, але з ма-люнкамі!
Хлопчык падымаецца і бяжьшь да сходаў, што вя-дуць наверх. Ён хуценька караскаедца — і вось ужо знікае ў прахоне.
— У цябе добры сын, — кажа доктар Кірхер.
Клаус мімадумна ківае.
— У кожным разе, — гаворыць доктар Тэзімонд, — поз-на ўжо, а нам трэба быць у вёсцы яшчэ да ночы. Пойдзеш з намі, млынар?