• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Але перадусім ніхто не мусіць ведаць, як часта ён губ-ляе арыентацыю ў часе. Бывае, што ён апынаецца ў ней-кім невядомым месцы, не маючы ўяўлення, што здарыла-ся дагэтуль. Нядаўна ён на гадзіну забыўся, што ўжо дарослы, адчуваў сябе дзіцем, якое гуляе ў траве побач з бацькоўскай хатай, нібыта наступныя пятнаццаць га-доў і цяжкая вучоба ў Падэрборне былі толькі фантазіяй хлопчыка, які марыць нарэшце хутчэй вырасці. Свет такі хісткі. Амаль кожную ноч ён сніць егіпецкія знакі, і ў ім усё расце і расце трывога, што аднойчы ён не прачнецца са сваіх мрояў, што можа назаўсёды застацца замкнёным у пярэстым пекле бязбожнага царства фараонаў.
    Ён паспешна працірае вочы. Петэр Штэгер і Людвіг Штэлінг у чорных мантыях, лаўнікі, падняліся да іх, за імі падымаецца Людвіг фон Эш, апякун і старшыня акруго-вага суда, ён мусіць зачытаць прысуд, каб той займеў сілу. Сонечныя плямы танцуюць на траве і калодзежы. Сён-ня пагода, але так халодна, што дыханне ператвараецца ў аблачынкі пары. Ліпавая крона, думае доктар Кірхер. Ліпавая крона — нешта такое магло б яго зачапіць, але не, толькі не цяпер, толькі не пачынаць думаць пра іншае, ён мусіць сабрацца і засяродзіцца на цырымоніі. Ліпавы ка-роль, ліпавая крона, ліпавая карона. He! Толькі не цяпер, цяпер ніякай блытаніны, усе чакаюць! Ён справавод, ён адкрывае слуханні, ніхто іншы гэтага не зробіць, гэта яго
    81
    Т ы л ь
    задача, ён мусіць яе выканаць. Для заспакаення ён раз-глядае твары гледачоў на першых шэрагах і ў сярэдзіне, але як толькі ён трошкі супакоіўся — сустракаецца позір-кам з млынаровым хлопчыкам. Вочы ў таго вузкія, шчокі запалыя, вусны трошкі падціснутыя, быццам зараз свісне.
    Паспрабуй выцерці яго са сваіх думак. Ты ж нездарма столькі практыкаваўся. 3 розумам тое самае, што і з вачы-ма: яны бачаць тое, што перад імі, але куды ім глядзець, вызначаеш ты. Ён міргае. Толькі пляма, думае ён, толькі колеры, толькі гульня святла. Я не бачу ніякага хлопчыка, я бачу святло. Я не бачу твару, толькі колеры. Толькі ко-леры, святло і цень.
    I сапраўды, хутка хлопчык робіцца няважным. Толькі не глядзець не яго. Толькі не сустракацца позіркамі. Па-куль гэтага не здарылася, усё ў парадку.
    — Ці тут суддзя? — хрыплавата запытвае ён.
    — Суддзя тут, — адказвае доктар Тэзімонд.
    — Ці тут апякун?
    — Я тут, — раздражнёна адказвае Людвіг фон Эш. Пры нармальных акалічнасцях весці пасяджэнне мусіў бы ён, але цяперашнія акалічнасці ненармальныя.
    — Першы лаўнік тут?
    — Тут, — адказвае Петэр Штэгер.
    - Другі?
    Маўчанне. Петэр Штэгер штурхае Людвіга Штэлінга ў бок. Той здзіўлена азіраецца. Петэр Штэгер піхае яго яшчэ раз.
    — Так, тут, — гаворыць Людвіг Штэлінг.
    — Суд у зборы, — гаворыць доктар Кірхер.
    I собіла ж яму зірнуць на містра Тыльмана. Абапёр-шыся на камель ліпы, кат цярэбіць бараду і смяецца, але з чаго? Сэрца грукоча, доктар Кірхер паварочваецца ў іншы бок, ні ў якім разе нельга, каб падумалі, што ён
    82
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    заадно з карнікам. Таму ён адводзіць вочы на рыфмача. Пазаўчора чуў, як той спявае. Лютня расстроеная, рыфмы паршывыя, а нечуваныя падзеі, пра якія ён спяваў, не Ta-Kia ўжо і нечуваныя: забойства пратэстантамі дзіцяці ў Магдэбургу, убогая жартоўная песенька пра курфюрста Пфальцкага, з рыфмамі хлеб — хлеў і цудоўна — паходня. Яму было непрыемна думаць, што ў баладзе, якую спявак складзе пра гэты працэс, будзе фігураваць і ён сам.
    — Суд у зборы, — ён чуе, як паўтарае гэта зноў. — Сы-шоўся разам, каб гаварыць праўду і дазнавацца праўду перад усёй абшчынай, якая мусіць захоўваць спакой і зго-ду ад пачатку пасяджэння да канца, у імя Пана Бога, — ён адкашліваецца і потым выкрыквае: — Увесці няшчасных грэшнікаў!
    Нейкі час пануе такая ціша, што чуваць вецер, пчо-лы, рознае мэканне, муканне, гаўканне і рыканне жывёл. Потым адчыняюцца дзверы Брантнараўскага кароўні-ка. Яны рыпяць, бо іх толькі нядаўна падкавалі жалезам, аканіцы таксама падбітыя дошкамі. Кароў тут болей ня-ма, іх перавялі ў Штэгеравы стайні; праз гэта нават была сварка, бо Петэр Штэгер хацеў грошай, а Людвіг Брант-нар сказаў, што нічога, маўляў, не ведае. У вёсцы заўжды ўсё няпроста.
    Пазяхаючы, выходзіць ландскнэхт, следам за ім, пры-мружыўшы вочы, двое абвінавачаных, а за імі яшчэ два ландскнэхты. Гэта ваякі ў гадах, хутка іх ужо камісуюць, адзін кульгае, у другога няма левай рукі. Чаго лепшага з Айхштэта не даслалі.
    Але мо лепшага і не трэба — з такімі падсуднымі. На іх абстрыжаных галовах дзе-нідзе бачныя гузакі ды ям-кі, як гэта заўсёды і бывае, калі зрэзаць большую частку валасоў; яны выглядаюць самымі бясшкоднымі і слабы-мі людзьмі ў свеце. Іх далоні тоўста абвітыя павязкамі,
    83
    Т ы л ь
    каб схаваць расціснутыя пальцы, а на лбах, там, дзе містр Тыльман зацягваў скураныя рамяні, — крывавыя адбіт-кі. Як лёгка пачаць спачуваць, думае доктар Кірхер, але нельга дазваляць сабе верыць выгляду, бо яны ў хаўрусе з найвялікшаю сілай грахоўнага свету і іх уладар кожны момант з імі. Таму шкадаваць іх надта небяспечна: у суд-ны дзень д’ябал у любое імгненне можа ўступіць у бітву, можа раптам паказаць сваю моц і вызваліць іх, толькі мужнасць і чысціня суддзі здольныя гэта прадухіліць. Яго семінарскія кіраўнікі пастаянна навучалі: нельга неда-ацэньваць д’яблавых хаўруснікаў! He забывайся, што тваё спачуванне — гэта іх зброя, што ў іх ёсць такія сродкі, пра якія ты не маеш аніякага ўяўлення.
    Гледачы вызваляюць месца, узнікае вузкі праход, абаіх падсудных вядуць да памоста: наперадзе старая Ганна Крэль, за ёй млынар. Абое ідуць, схіліўшы галовы, абое быццам не ў сабе, і няясна, ці ўсведамляюць яны, дзе яны ёсць і што адбываецца.
    Нельга недаацэньваць, паўтарае сабе доктар Кірхер, гэта галоўнае. Нелыа іх недаацэньваць.
    Суд садзіцца: у цэнтры доктар Тэзімонд, справа ад яго Петэр Штэгер, злева Людвіг Штэлінг. А злева ад Штэлінга, на невялічкай адлегласці, стаіць крэсла для яго, бо спра-вавод хоць і адказны за бесперашкодны ход працэсу, але сам сабою часткай суда не ёсць.
    — Ганна, — гаворыць доктар Тэзімонд і падымае аркуш паперы. — Тут тваё прызнанне.
    Яна маўчыць. Вусны не варушацца, вочы здаюцца па-гаслымі. Яна выглядае як пустая абалонка, яе твар — ма-ска, якая ні на кога не надзета, а рукі нібыта няправільна прыладжаныя да суставаў. Лепш пра гэта не думаць, кажа сабе доктар Кірхер і, безумоўна, у той самы момант па-чынае раздумваць, што зрабіў з гэтымі рукамі містр Тыль-
    84
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    ман, каб яны віселі так няправільна. Лепш і не ўяўляць. Ён трэ вочы і ўяўляе сабе гэта.
    — Ты маўчыш, — гаворыць доктар Тэзімонд, — таму мы прачытаем, што ты сказала падчас допыту. Яно на гэтым аркушы. Ты сказала гэта, Ганна. Цяпер гэта пачуюць усе. Цяпер усё будзе апавешчана, — яго словы адгукаюцца рэ-хам, нібыта іх прамовілі ў каменным памяшканні, а не пад ліпай на свежым паветры, крону якой кранае павеў вет-ру. Стоп! He ў першы раз доктар Кірхер прымушае сябе падумаць пра тое, які ён шчаслівы, і пра боскую ласку, дзякуючы якой доктар Тэзімонд абраў яго сваім асістэн-там. Сам ён для гэтага не зрабіў анічога, не прапаноўваў сваёй кандыдатуры і не высоўваўся наперад, калі гэты легендарны чалавек з Вены, заўзяты падарожнік, сведка сапраўднай веры, прыехаў у Падэрборн на запрашэнне кіраўніцтва. Проста неяк падчас аднаго з практыкаван-няў у царкве ордэна доктар Тэзімонд падняўся і падышоў да яго. Я задам табе некалькі пытанняў, хлопча, адказвай хутка. He раздумвай, ты не адгадаеш, што я хачу пачуць, кажы той адказ, які ты сам лічыш правільным. Каго Бог любіць больш — безграхоўных анёлаў або чалавека, які быў грэшным і раскайваецца? Адказвай хутчэй. Ці анёлы богападобныя і таму вечныя альбо, як і мы, боскія стварэн-ні? Яшчэ хутчэй. А грэх — гэта боскае стварэнне? I калі так, ці можа Бог любіць яго гэтаксама, як і ўсё ім створа-нае, а калі не, як такое магчыма, што пакаранне грэшніка не мае канца, не мае канца яго боль і не маюць канца яго пакуты ў агні, хутка гавары!
    I так цягнулася цэлую гадзіну. Ён адказваў на ўсё новыя і новыя пытанні, а калі не ведаў адказаў, то прыдумляў свае, часам нават з цытатамі і крыніцамі да іх: Фама Ак-вінскі напісаў больш за сотні тамоў, ніхто не ведае іх усе, а на сваю вынаходлівасць ён заўсёды мог разлічваць. I так
    85
    Т ы л ь
    ён гаварыў і гаварыў, нібыта праз яго прамаўляў нехта ін-шы, ён сабраў усе сілы і не дазваляў памяці хаваць ад яго адказы, сказы або імёны, і гэтак жа падсумоўваў, вылічваў або дзяліў лікі — не зважаючы на тахканне сэрца ці запа-мароку, і брат увесь час пільна ўглядаўся ў ягоны твар. Яму і сёння часам здаецца, што апытанне яшчэ цягнецца і будзе доўжыцца заўсёды, нібыта ўсё, што было з таго ча-су, — толькі сон. Але нарэшце доктар Тэзімонд адступіў на крок і сказаў, заплюшчыўшы вочы і нібыта сам сабе: «Ты мне патрэбны. Я не надта добра гавару па-нямецку, ты дапаможаш. Я вяртаюся ў Вену, святыя абавязкі клі-чуць, ты паедзеш са мной».
    I вось з таго часу яны ўжо год у дарозе. Шлях да Вены робіцца няблізкім, калі дарогай здараецца столькі неад-кладнага; такі чалавек, як доктар Тэзімонд, не можа пра-ехаць міма сустрэтых ім нячыстых спраў. У Ліпштаце яны выганялі дэмана, а потым у Пасау пераследавалі не-прыстойнага пастара. У Пльзені мусілі зрабіць дугу, бо па-дарожных езуітаў маглі б схапіць пратэстанты, якія асаб-ліва шчыравалі ў гэтай мясцовасці, і той аб’езд закінуў іх у вёсачку, дзе яны цэлых паўгода змарнавалі на арышт, катаванне і асуджэнне шараговай ведзьмы. Потым яны выступалі з дакладам перад калёквіумам цмаказнаўцаў у Байрайце. Вядома ж, яны мусілі там аб’явіцца, каб пе-рашкодзіць Эрхарду фон Фэльцу, найвялікшаму саперні-ку доктара, верзці розную лухту; іх дыспут цягнуўся сем тыдняў, чатыры дні і тры гадзіны. Пасля гэтага дужа ха-целася верыць у хуткую сустрэчу са сталіцай імперыі, але пасля начлегу ў Калегіуме Вілібальдыюме ў Айхштэце іх запрасіў на аўдыенцыю арцыбіскуп: «Мае людзі праспа-лі, доктар Тэзімонд, апекуны пішуць замала даносаў па вёсках, ведзьмароў з’яўляецца ўсё больш і больш, ніхто нічога з гэтым не робіць, я сам ледзь магу прафінанса-
    86
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    ваць уласную езуіцкую семінарыю, бо плябан сабора су-праць. Можа, Вы мне дапаможаце? Я абвяшчу Вас каміса-рам ведзьмаў ad hoc і дам Вам дазвол караць злачынцаў смерцю, не сыходзячы з месца, толькі дапамажыце мне. Вы атрымаеце любыя паўнамоцтвы!»