Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Містр Тыльман падыходзіць да млынара і кладзе яму на плечы руку, як старому сябру. Млынар глядзіць на яго, ён меншы за ката ростам, таму пазірае ўверх, як дзі-ця. Містр Тыльман нахіляецца і нешта шэпча яму на ву-ха. Млынар ківае, нібыта зразумеўшы. Паміж імі абодвума пануе такі давер, што доктар Кірхер бянтэжыцца. 1, згу-біўшы пільнасць, пазірае ў няправільным кірунку, раў-нютка ў вочы хлопчыку.
А той узлез на павозку рыфмача. Стаіць, узвышаючыся над усімі, на краі павозкі і не падае — так дзіўна. Як ён там, уверсе, трымае раўнавагу? Доктар Кірхер не вытрымлівае і сутаргава ўсміхаецца. Хлопчык не ўсміхаецца ў адказ. Міжволі доктар Кірхер задаецца пытаннем, ці не крануты сатаной і хлопчык, хоць падчас допытаў не было нівод-нага знака пра гэта, жонка шмат плакала, хлопчык быў заглыблены ў свае думкі, але абое сказалі ўсё, што патра-бавалася. На нейкі момант доктар Кірхер больш не ўпэў-нены. Мо ён быў занадта нядбайным? Выкруты Уладара паветра разнастайныя. А што, калі не млынар найстраш-нейшы вядзьмак? Доктар Кірхер адчувае, як падазрэнне пускае ў ім парасткі.
— Ты рабіў гэта? — зноў пытаецца доктар Тэзімонд.
Кат адступае назад. Усе прыслухоўваюцца, уздыма-юцца на дыбачкі, падымаюць галовы. Нават вецер на імг-ненне сціхае, калі Клаус Уленшпігель набірае паветра, каб нарэшце даць адказ.
100
УЛАДАР' П A В ЕТР A
111
Ён не ведаў, што бывае такая смачная ежа. За ўсё жыццё яму не сустракалася нічога падобнага: спачатку наварысты курыны суп са свежавыпечаным пшанічным хлебам, потым кумпяк з соллю і нават перцам, потым па-ляндвіца пад соусам, напрыканцы салодкі вішнёвы пірог, толькі з печы, і да яго моцнае чырвонае віно, што разліва-ецца па галаве як туман. Пэўна, прывезлі аднекуль куха-ра. Клаус есць за маленькім столікам у кароўніку, адчувае, як жывот напаўняецца цёплымі вытанчанымі прысмака-мі, і думае, што за адно такое сталаванне можна памерці.
Ён думаў, што апошні абед сказанага на смерць — гэта толькі такі выраз, нават не ўяўляў, што напраўду выпі-шуць кухара, каб прыгатаваць для яго ежу, такую добрую, якой ён ніколі ў жыцці не каштаваў. Закутымі ў ланцугі рукамі цяжка трымаць мяса, жалеза націрае, на запясцях раны, але на гэта і не зважаеш — настолькі ўсё смачна. Ды і наогул рукі ўжо менш баляць, чым яшчэ тыдзень та-му. Містр Тыльман заадно і майстар адлечваць, Клаус без усялякай зайздрасці мусіў прызнаць, што кат ведае такія зёлкі, пра якія ён і не чуў. Але адчуванні ў яго скалечаныя пальцы так і не вярнуліся, таму мяса зноў і зноў падае на зямлю. Ён заплюшчвае вочы. Чуе, як у суседнім хлеўчыку шоргаюцца куры, як храпе дорага апрануты мужчына, што хацеў за яго заступіцца, а цяпер ляжыць на саломе, прыкуты ланцугамі. Глытаючы цудоўную свініну, Клаус спрабуе асэнсаваць, што ніколі не даведаецца, чым скон-чыцца працэс над гэтым мужчынам.
Рэч у тым, што да таго часу ён памрэ. He даведаўшы-ся і пра тое, якім будзе паслязаўтрашняе надвор’е. Ён ужо памрэ. Або ці задажджыцца зноў заўтрашняй ноччу. Зрэ-шты, гэта ж і няважна, каго цікавіць той дождж.
101
Т ы л ь
Хоць дзіўна: вось ты яшчэ сядзіш тут і можаш бубніць усе лікі ад аднаго да тысячы, а паслязаўтра станеш або сі-лай паветранай, або душой, якая вернецца ў гэты свет ча-лавекам ці зверам і ведаць не будзе ні пра якага млынара, каторым ты пакуль ёсць, — але калі робішся вось так ла-скай, ці сабакам, ці вераб’ём на галінцы і ані каліўца не ве-даеш, што нейкі млынар жыў калісьці і цікавіўся шляхам Месяца, калі вось так скачаш з сука на сук і думаеш толькі пра зярняты і пра тое, як схавацца ад каняў, то тады якая розніца, што ты некалі быў млынаром, пра якога цяпер анічога не ведаеш?
Ён прыгадвае словы містра Тыльмана, што ў любы мо-мант можна атрымаць дабаўку. Проста пакліч і скажы, можаш мець столькі, колькі хочаш, бо потым усё, досыць.
I Клаус спрабуе. Кліча. Ён кліча, жуючы, бо на талер-цы яшчэ ляжыць мяса, ды і пірог застаўся, але калі можна папрасіць дабаўкі, навошта чакаць, пакуль усё не скон-чыцца ці пакуль людзі там знадворку чаго добрага не пе-радумаюць. Ён кліча яшчэ раз, і дзверы сапраўды адчы-няюцца.
— Можна яшчэ?
— Усяго?
— Усяго, калі ласка.
Містр Тыльман моўчкі выходзіць, а Клаус накідваецца на пірог. I глытаючы цёплае, мяккае, салодкае цеста, рап-там разумее, што заўжды быў галодным: днём і ноччу, ра-ніцай і вечарам. Толькі ён не ведаў, што гэта голад — тое адчуванне нястачы, пустата ўнутры, слабасць, якая ніколі не пакідае цела, якая робіць калені і рукі млявымі, а га-лаву зблытанай. Гэтага магло не быць, гэтага не мусіла быць, гэта быў усяго толькі голад!
Дзверы рыпяць і адчыняюцца, і містр Тыльман зано-сіць паднос са сподкамі. Клаус радасна ўздыхае. Містр
102
УЛАДАР ПАВЕТРА
Тыльман, які разумее ўздых няправільна, ставіць паднос і кладзе яму на плечы далонь.
— Усё нармальна.
— Я ведаю, — гаворыць Клаус.
— Яно не зойме шмат часу. Я ўмею. Абяцаю табе.
— Дзякуй, — гаворыць Клаус.
— Часам падсудны злуе мяне. Тады гэта цягнецца даў-жэй. Павер. Але ты мяне не злаваў.
Клаус удзячна ківае.
— Цяпер лепшыя часы. Раней вас усіх спальвалі. Гэта доўга, гэта непрыгожа. Але павешанне — нішто сабе. Гэта хутка. Ты падымаешся на памост і не паспяваеш азірнуц-ца, як ужо стаіш перад Творцам. Спаляць цябе толькі по-тым, але ж ты памрэш ужо, табе гэта не будзе замінаць, вось пабачыш.
— Добра, — гаворыць Клаус.
Абодва глядзяць адзін на аднаго. Бачна, што містр Тыльман не хоча сыходзіць. Падаецца нават, што яму па-дабаецца ў стайні.
— Нядрэнны ты хлапец, — гаворыць містр Тыльман.
— Дзякуй.
— Для д’яблавага хаўрусніка.
Клаус паціскае плячыма.
Містр Тыльман выходзіць і старанна зачыняе дзверы.
Клаус працягвае есці. Зноў спрабуе ўявіць сабе: хаты там знадворку, птушкі ў небе, аблокі, карычнева-зялёная зямля з травой і палеткамі, мноства кратовых нораў увес-ну, бо ад кратовых нораў не пазбаўляюць аніякія зёлкі і аніякія замовы, і, натуральна, дождж — усё гэта заста-нецца і надалей, але ён — не.
Толькі ён не можа гэтага ўявіць.
Бо кожнага разу, калі ён малюе ў думках свет без Кла-уса Уленшпігеля, у яго фантазіі ўсё адно пралазіць той
103
Т ы л ь
самы Клаус Уленшпігель, ад якога трэба пазбавіцца, — як нешта нябачнае, як бесцялеснае вока, як прывід. Калі ж ён сапраўды цалкам выкідвае сябе з галавы, тады свет, які ён хацеў бы ўявіць без Клауса Уленшпігеля, знікае ра-зам з ім. I колькі б ён ні спрабаваў, увесь час адно і тое ж. Ці можна адсюль выснаваць, што ён у бяспецы? Што яго нельга выкрасліць назусім, бо ну як жа можа знікнуць свет, а без яго ён пэўна ж прападзе.
Свініна такая ж цудоўная на смак, але пірог — ён заў-важыў толькі што, — пірог містр Тыльман не прынёс за другім разам, а ён акурат быў найлепшым з усяго, і таму Клаус наважваецца пазваць зноў.
Кат уваходзіць.
— А можна яшчэ і пірог?
Містр Тыльман моўчкі выходзіць. Клаус жуе свініну. Толькі цяпер, калі голад спатолены, ён напоўніцу адчу-вае, як гэта смачна, якая яна вытанчаная і багатая, цёплая, салёная і трошкі саладкаватая. Ён разглядае сцяну стай-ні. Калі апоўначы намаляваць квадрат, а побач крывёй два падвойныя кругі на падлозе і тройчы выкрыкнуць трэцяе таемнае імя Усемагутнага, тады можна ўцячы праз дзверы, якія тут з’явяцца. Праблемай заставаліся б адно ланцугі, бо іх скідвае толькі адвар палявога хвашчу; таму давялося б уцякаць з ланцугамі і дарогай знайсці хвошч, але Клаус стомлены, у яго ўсё баліць, ды і не сезон цяпер для хвашчу.
I гэта цяжка — пачынаць наноў у якім іншым месцы. Раней атрымалася б лягчэй, але цяпер ён пастарэў і не мае больш сілы зноў падпрацоўваць то там то сям, най-мацца на дзень на ўскрайку якой-небудзь вёскі, а табой будуць пагарджаць і цурацца цябе, як і ўсякага прыхадня. Нават нельга быць знахарам, гэта кінецца ў вочы.
He, хай лепш павесяць. А калі пасля смерці ў памя-ці сапраўды застаецца ўсё ранейшае, то гэтак жа можна
104
УЛАДАР ПАВЕТРА
значна далей пасунуцца ў спазнанні свету, чым дзесяць гадоў шукаючы і выведваючы. Мо ён зразумее, што там са шляхам Месяца, мо нават уцяміць, на якім зернейку ку-па перастае быць купай, чаго добрага нават убачыць, чым адрозніваюцца два лісткі, паміж якімі няма аніякай іншай розніцы апроч таго, што іх два, а не адзін. Магчыма, віна-ватыя віно і цёплая ўтульнасць, зведаныя Клаусам упер-шыню ў жыцці, але ў любым разе ён больш не хоча ад-сюль сыходзіць. Сцяна можа заставацца на сваім месцы.
Засаўка ад’язджае ўбок, містр Тыльман прыносіць пірог.
— Але на гэтым усё, больш я не прыйду, — ён паляпвае Клауса па плячах, яму падабаецца гэта рабіць, можа та-му, што там знадворку кранаць людзей яму не дазволена. Потым пазяхае, выходзіць і так гучна ляпае дзвярмі, што прачынаецца іншы вязень.
Ён падымаецца, пацягваецца і азіраецца па баках.
— А дзе бабуля?
— У іншай стайні, — адказвае Клаус. — На шчасце. Яна ўвесь час енчыць, гэта ж немагчыма вытрымаць.
— Дай мне віна!
Клаус спалохана глядзіць на яго. Хоча адказаць, што віно ягонае, толькі ягонае, што ён яго добрасумленна за-служыў, нават мусіць за гэта памерці. Але потым пачынае шкадаваць гэтага чалавека, якому, зрэшты, таксама ня-лёгка, і працягвае яму кубак. Мужчына бярэ і п’е вялікімі глыткамі. Спыніся, хоча крыкнуць Клаус, мне больш не дадуць! Але не наважваецца, бо гэта ж знатны чалавек, такому нельга загадваць. Віно сцякае ў таго па падбарод-дзі і пакідае плямы на аксамітным каўнеры, але здаецца, што гэта яго турбуе куды менш за смагу.
Нарэшце ён адсоўвае кубак і гаворыць:
— Госпадзе, якое добрае віно!
105
Т ы л ь
— Так-так, — гаворыць Клаус. — Дужа добрае, — ён вельмі моцна спадзяецца, што мужчыну не захочацца яшчэ і пірага.
— Цяпер, калі нас ніхто не чуе, скажы мне праўду. Ты быў у хаўрусе з д’яблам?
— He ведаю, васпане.
— Як можна гэтага не ведаць?
Клаус задумваецца. Відавочна, у сваёй дурной галаве ён пайшоў кудысьці не туды, іначай яго тут не было б. Але ён не ведае дакладна, куды менавіта. Яго так доўга дапытвалі, зноў і зноў, было так балюча, яму так часта да-водзілася паўтараць сваю гісторыю, але кожны раз не-чага неставала, і ён мусіў дадаваць, трэба было апісаць яшчэ аднаго дэмана, згадаць яшчэ адно заклінанне, яшчэ адну цёмную кнігу, яшчэ адзін шабаш, каб містр Тыльман яго адпусціў, а потым трэба было паўтараць гэтыя новыя падрабязнасці, зноў і зноў, і ў выніку ён ужо не адрозні-вае, што прыдумаў, а што сапраўды здарылася за яго ка-роткае жыццё, у якім і без таго было няшмат парадку: то ён быў тут, то там, то ў якім іншым месцы, а потым рап-там апынуўся сярод мучнога пылу, з незадаволенай жан-чынай, без павагі ад парабкаў, а цяпер вось — у ланцугах, і на тым усё. Раўнютка гэтак жа вось-вось скончыцца пі-рог, яшчэ двойчы ці тройчы ўкусіць, ну мо пяць разоў, ка-лі кожны раз адкусваць патрошкі.