Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
— Я добра разбіраюся ў экзекуцыях. Як трымаюць меч, як накідваюць шворку, як распальваюць вогнішча, за што лепш ухапіцца распаленымі абцугамі — пра гэта я ве-даю ўсё. У іншых спевакоў, магчыма, больш дасканалыя рыфмы, але я разбіраюся, які кат абазнаны ў сваёй спра-ве, а які не, і мае марытаты самыя дакладныя.
Калі цямнеецца, яны распальваюць агонь. Готфрыд дзе-ліцца з імі сваёй ежай: чэрствымі праснакамі, у якіх Нэле тут жа пазнае спечаныя бацькам. Яшчэ крыху — і яна так-сама расплачацца, бо, гледзячы на гэтыя хлябцы з выціс-нутым пасярод крыжам і раскрышанымі краямі, разумее, што яна цяпер у гэткім самым становішчы, што і хлапец. Ён ніколі не пабачыць свайго бацькі, але і яна свайго — не, бо не можа вярнуцца назад, яны абое цяпер сіроты. Аднак гэта толькі імгненне, і яно мінае, яна пазірае ў агонь і адчу-вае сябе свабоднай, нібыта магла б паляцець.
120
УЛАДАР ПАВЕТРА
Другая ноч у лесе ўжо не такая дрэнная, як першая. Яны прызвычаіліся да шоргатаў, апроч таго ад попе-лу падымаецца цяпло, і рыфмач даў ім тоўстую коўдру. Задрэмваючы, Нэле заўважае, што Тыль яшчэ і не ду-мае спаць. Ён настолькі бадзёры, настолькі ўважлівы, на-столькі засяроджаны, што яна ажно можа гэта адчуваць. I не наважваецца павярнуць галаву ў яго бок.
— Той, хто нясе агонь, — шэпча ён.
Яна не ведае, гэта ён ёй ці не.
— Ты захварэў?
Падобна на тое, што ў яго ліхаманка. Нэле прытуляец-ца да хлопчыка, ад яго ідуць хвалі цеплыні, гэта прыем-на і сагравае. Так яна і засынае праз некаторы час і сніць поле бітвы і тысячы людзей, што бягуць па ўзгорыстай мясцовасці, а потым пачынаюць біць гарматы. Яна пра-чынаецца, ужо раніца, зноў ідзе дождж.
Рыфмач сядзіць, скурчыўшыся пад сваёй коўдрай, ма-ленькая падарожная кніжыца ў адной руцэ, грыфель — у другой. Ён піша амаль нечытэльнымі смешнымі знака-мі, бо мае толькі гэтую кніжыцу, а папера дарагая.
— Самае цяжкае — складаць вершы, — гаворыць ён. — Вы ведаеце слова, якое рыфмавалася б са словам па-скуднік?
Але нарэшце ён дапісвае песню пра кепскага млына-ра, і вось яны ўжо на кірмашы, Готфрыд спявае, а Тыль танцуе пад гэта, так лёгка і элегантна, што ўражвае нават Нэле.
Тут стаяць і іншыя фургоны. На супрацьлеглым ба-ку пляца — фургон гандляра хусткамі, побач з ім два та-чыльнікі нажніцаў, далей гандляр садавіной, меднік, яшчэ адзін тачыльнік нажніцаў, знахар, у якога ёсць тэрыяк, што можа дапамагчы пры любой хваробе, гандляр садавіной, гандляр вострымі прыправамі, другі знахар, у якога ніякага
121
Т ы л ь
тэрыяку, на жаль, няма, і таму ён застаецца з носам, ча-цвёрты тачыльнік нажніцаў і цырульнік. Усе гэтыя людзі — неаселыя рамеснікі з карабейнікамі. Таго, хто іх абрабуе або заб’е, не стануць пераследаваць. Гэта кошт іх свабоды.
3 краю пляца можна ўбачыць яшчэ парачку падазроных персанажаў. Гэта людзі з непаважных, відаць, музыканты, у іх жалейка, дуда і скрыпка. Яны стаяць далёка, але Нэ-ле здаецца, што яны шчэрацца ў іх бок і перакідваюцца жартачкамі пра Готфрыда. Ля іх сядзіць апавядальнік. Яго можна пазнаць па жоўтым капелюшы і сіняй камізэль-цы, а яшчэ ў яго на шыі шыльда, на якой вялікімі літара-мі нешта напісана, і, напэўна, гэта значыць «Апавядаль-нік», бо толькі ў апавядальнікаў ёсць шыльды. Зрэшты, ніякага сэнсу ў такім надпісе няма, бо публіка складаецца з людзей, якія не ўмеюць чытаць. Музыкантаў пазнаюць па іх інструментах, гандляроў — па іх тавары, але каб па-знаць апавядальніка, трэба шыльда. А яшчэ там нейкі ні-зенькі мужчына ў пазнавальным паўсюль уборы блазна: пярэстым камзоле, штанах з буфамі, скураным каўнеры. Ён пазірае па баках з ледзь заўважнай усмешкай, у ёй не проста здзек, а нешта горшае, а калі ён заўважае, што Нэ-ле глядзіць на яго, — падымае адно брыво, высоўвае язык з куточка рота і падміргвае.
Готфрыд за другім разам даходзіць да дванаццатай страфы, за другім разам заканчвае баладу, трошкі думае і пачынае зноў, з першага радка. Тыль падае знак Нэле. Яна падымаецца. Вядома, яна ўжо танцавала раней — на вясковых святах, калі прыязджалі музыканты і моладзь скакала праз вогнішча, альбо куды часцей — з батрачкамі, проста так, без музыкі, у перапынках паміж працай. Але яна ніколі яшчэ не танцавала перад гледачамі.
Хоць павярнуўшыся спачатку ў адзін бок, а потым у другі, яна разумее, што няма ніякае розніцы. Трэба
122
УЛАДАР ПАВЕТРА
толькі рабіць як Тыль. Кожны раз, калі хлапец пляскае ў далоні, пляскае і яна, калі ён падымае правую нагу, яна таксама падымае правую, і левую, калі ён падымае левую, спачатку з лёгкім спазненнем, але потым амаль аднача-сова, нібыта ведаючы загадзя, што ён зробіць, нібыта яны з дзвюх асобаў ператварыліся ў танцы ў адну — а потым ён раптам перакульваецца праз галаву і танцуе на руках, а яна кружыцца вакол яго, яшчэ, яшчэ і яшчэ, так што вёска пачынае здавацца рознакаляроваю плямай. Ёй ста-новіцца млосна, але каб справіцца з гэтым, яна стараец-ца глядзець у нікуды, так крыху лепш, і можна круціцца, не хістаючыся, трымаючы раўнавагу.
Спачатку яна бянтэжыцца, калі музыка ўзмацняецца і гукі робяцца багацейшымі, але потым разумее, што да-лучыліся музыканты. Яны набліжаюцца, граючы на сваіх інструментах, і Готфрыд не можа ўтрымаць рытм, без-дапаможна сцішваецца, і вось тады ўсё нарэшце пачы-нае гучаць чыста. Людзі пляскаюць, манеты скачуць над драўлянай павозкай. Тыль зноў стаіць на нагах, Нэле спыняецца, змагаецца з галавакружэннем і назірае, як ён падымае канат — дзе ён яго так хутка ўзяў? — і прыма-цоўвае да павозкі, кідае перад сабой, і той разгортваецца. Нехта яго ловіць, яна не можа разабраць хто, бо ўсё яшчэ хістаецца, нехта прымацоўвае, і вось ужо Тыль стаіць на канаце, скача ўзад і ўперад і кланяецца, манет ляціць яшчэ больш, Готфрыд не паспявае іх падымаць. У канцы хлопчык саскоквае і падымае руку, музыканты граюць туш, яны абое кланяюцца, і людзі пляскаюць у ладкі і гар-лаюць, а гандляр садавіной кідае ім яблыкі — яна ло-віць адзін і ўгрызаецца ў яго, яна ж не ела яблыкаў цэлую вечнасць. Тыль, які стаіць побач, таксама ловіць яблык, і яшчэ адзін, і яшчэ, і потым яшчэ адзін, і жангліруе імі. Натоўп у захапленні.
123
Ты ль
Увечары яны сядзяць на зямлі і слухаюць апавядаль-ніка. Ён расказвае пра няшчаснага пражскага караля Фрыдрыха, чыё ўладаранне доўжылася толькі адну зі-му, пакуль яго не прагнала моцнае імператарскае вой-ска, і цяпер ён цяжка хворы, гэты горды горад, і ніколі не вылечыцца. Яго доўгія сказы сплятаюцца ў прыгожую мелодыю і закалыхваюць, ён не варушыць рукамі, толькі адным голасам робячы так, што нікому не хочацца гля-дзець ні на што іншае. I гэта ўсё праўда, гаворыць ён, на-ват выдуманае — праўда. I Нэле, не разумеючы, што гэта значыць, пляскае.
Гортфрыд крэмзае ў сваёй кніжыцы. He ведаў, пры-шэптвае ён, што Фрыдрыха паспелі ўжо зняць, трэба перапісаць песню пра яго.
Справа ад Нэле скрыпач з заплюшчанымі вачыма за-сяроджана настройвае свой інструмент. Цяпер і мы сярод іх, думае яна. Цяпер і мы сярод вандроўных людзей.
Хтосьці паляпвае яе па плячы, яна абарочваецца.
За ёй на кукішках сядзіць блазан. Ён ужо ў гадах і над-та ж чырванатвары. Гэткі чырвоны твар быў у Гайнрыха Тама незадоўга да таго, як той памёр. Нават вочы ў яго чырванаватыя. Але яны вострыя, жывыя, разумныя і не-прыязныя.
— Вы двое, — шэпча ён.
Цяпер абарочваецца і хлапец.
— Ці хочаце пайсці са мной?
— Так, — адказвае хлапец, нават не вагаючыся.
Нэле ўтаропліваецца ў яго, нічога не разумеючы. Хіба яны не збіраюцца ехаць далей з Готфрыдам, ён добры да іх, дае ім ежу, вывеў іх з лесу? 3 Готфрыдам, якому яны патрэбныя?
— Такія, як вы, мне патрэбныя, — гаворыць блазан. — А такі, як я, можа прыдасца вам. Я ўсяму вас навучу.
124
УЛАДАР ПАВЕТРА
— Але мы з ім, — Нэле паказвае на Готфрыда, той вару-шыць вуснамі, запісваючы ў кніжачку. Грыфель у яго руцэ ламаецца, ён ціхенька лаецца, крамзоліць далей.
— Так з вас нічога прыстойнага не атрымаецца, — га-ворыць блазан.
— Мы цябе не ведаем, — пярэчыць Нэле.
— Я Пірмін, — гаворыць блазан. — Цяпер ведаеце.
— Мяне клічуць Тыль. Гэта Нэле.
— Другім разам я не спытаю. Калі вы не ўпэўненыя, пакінем гэта. Я тады пайду. А вы можаце заставацца з ім.
— Мы пойдзем з табой, — гаворыць хлопчык.
Пірмін падае руку. Тыль паціскае. Пірмін ціхенька хі-хікае, яго вусны выцягваюцца, у куточку рота зноў відаць тоўсты вільготны язык. Нэле не хоча падарожнічаць з ім.
Потым ён падае руку і ёй.
Яна не варушыцца. За ёй апавядальнік расказвае пра ўцёкі зімовага караля з ахопленага пажарам горада — ця-пер ён зрабіўся цяжарам для еўрапейскіх пратэстанцкіх князёў, цягаецца па краіне са сваёй нягеглай світай, яшчэ носіць пурпур, нібыта ён адзін з вялікіх гэтага свету, але дзеці смяюцца з яго, а мудрыя мужы ліюць слёзы, бо ба-чаць у ім хісткасць усякае велічы.
Цяпер гэта заўважыў і Готфрыд. Зморшчыўшы лоб, ён глядзіць на працягнутую руку блазна.
— Давай, — гаворыць хлопчык. — Пацісні.
Але чаму ёй трэба рабіць тое, што кажа Тыль? Хіба яна ўцякла дзеля таго, каб замест бацькі падпарадкоўвацца яму? Хіба яна яму нечым абавязаная, чаго гэта ён вы-рашае?
— Што такое? — пытаецца Готфрыд. — Што адбываец-ца, што гэта значыць?
Пірмін усё яшчэ працягвае далонь. I ўхмылка яго так-сама не змянілася, нібыта ваганні дзяўчынкі не маюць
125
Т ы л ь
аніякай вагі, нібыта ён і так даўно ведае, якое яна прыме рашэнне.
— Ну, што гэта ўсё значыць? — зноў запытвае Готфрыд.
Далонь мясістая і мяккая, Нэле не хочацца да яе дакра-нацца. Так, гэта праўда, Готфрыд умее нямнога. Але ён быў добры да іх. А гэты тып ёй не падабаецца, нешта з ім не так. 3 другога боку, праўда і тое, што ў Готфрыда яны нічому не навучацца.
3 аднаго боку, з другога боку. Пірмін падміргвае, нібыта чытаючы яе думкі.
Тыль нецярпліва торгае галавой.
— Давай, Нэле!
Ёй трэба толькі падаць руку.
ЦУСМАРСГАУЗЭН
«Я і падумаць не мог, — пісаў тоўсты граф у сваёй бі-яграфіі, выдадзенай на самым пачатку васямнаццатага стагоддзя, калі ён быў ужо вельмі стары і пакутаваў ад падагры, сіфілісу і атручання ртуццю, прапісанай яму для лячэння сіфілісу, — я і падумаць не мог, што чакае напе-радзе, калі пры канцы вайны Яго Вялікасць адправіў мяне на пошукі вядомага круцяля».