• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Марціну фон Волькенштайну не споўнілася тады яшчэ і дваццаці пяці, а ён ужо быў даволі мажным. Як нашча-дак мінезінгера Освальда ён вырас пры венскім двары, яго бацька працаваў галоўным камергерам імперата-ра Маціяса, яго дзядуля — другім ключнікам звар’яцела-га Рудольфа. Марцін фон Волькенштайн падабаўся ўсім, хто яго ведаў; было ў ім нешта светлае, вера і добразычлі-васць, якія не знікалі нават пры сутыкненні з рознымі не-справядлівасцямі. Сам імператар шмат разоў выказваў яму свае спрыяльныя адносіны, як асаблівую імпера-тарскую ласку ён успрыняў і той момант, калі граф Траўтмансдорф, старшыня таемнай рады, выклікаў яго да сябе і паведаміў: да імператара данесліся чуткі, што
    127
    Т ы л ь
    вядомы на ўсю імперыю прайдзісвет знайшоў парату-нак у напаўразбураным кляштары Андэкс. Столькі ўсяго прыйшло да заняпаду, столькі ўсяго было знішчана, знік-ла бясцэннае, але што нехта накшталт Тыля Уленшпігеля проста загіне — няважна, пратэстант ён ці каталік (бо кім ён усё-ткі быў, не ведаў, як падаецца, ніхто), — такога не магло здарыцца.
    — Віншую, малады чалавек, — сказаў Траўтманс-дорф. — Карыстайцеся момантам. Хто ведае, што з гэтага выйдзе далей.
    «Потым, — так апіша гэта тоўсты граф праз больш чым пяцьдзясят гадоў, — як і было прадпісана тады прыдвор-ным цырыманіялам, ён працягнуў мне для пацалунка ру-ку ў пальчатцы». I гэта дакладна так і было, граф нічога не прыдумаў, хоць прыдумляў ахвотна, калі ў памяці паўста-валі прагалы, а паўставала іх шмат, бо адбывалася ўсё тое, пра што ён пісаў, амаль на людское жыццё даўней.
    «Ужо на наступны дзень мы выехалі, — пісаў ён. — Я быў бадзёры і поўніўся надзеяй, але нёс і нешта цяжкое на душы, бо прадчуваў, не магу патлумачыць чаму, што падарожжа прынясе мне сустрэчу з маім наканаваннем. I ўсё ж я меў неадольнае жаданне нарэшце пабачыць са-праўднае аблічча чырвонага бога Марса».
    Тое, што яны так паспешна выехалі, было няпраўдай, насамрэч мінула больш за тыдзень. Яму трэба было яшчэ напісаць колькі лістоў, падаўшы ў іх справаздачу пра свае планы, трэба было развітацца, адведаць бацькоў, атры-маць блаславенне ад біскупа; трэба было яшчэ раз вы-піць з сябрамі, яшчэ раз наведаць сваю найулюбёнейшую з палацавых шлюх, грацыёзную Аглаю, пра якую ён будзе згадваць са шкадаваннем нават праз дзесяцігоддзі і чыіх глыбіняў душы ён так і не зразумеў, а яшчэ, само са-бой, яму трэба было выбраць правільных спадарожнікаў.
    128
    ЦУСМАРСГАЎЗЭН
    Ён вырашыў, што гэта будуць тры выпрабаваныя ў баях драгуны з Лобкавіцкага палка, а таксама сакратар імпер-скай надворнай рады на імя Карл фон Додэр, які двац-цаць гадоў таму бачыў таго вядомага круцяля на кірмашы ў Нойленгбаху, дзе той, як і заўсёды, паздзекаваўся з ад-ной глядачкі, а потым усчаў дурную разаніну, вядома ж, да радасці ўсіх, хто пад яе не трапіў, і так было заўсёды, калі ён выступаў: некаторым было дрэнна, але тыя, хто лёгка выкруціўся, надта ж весяліліся. Спачатку сакратар не хацеў ехаць, аргументаваў, прасіў, маліў, спасылаўся на непераадольную агіду перад гвалтам і непагодай, але нічога не падзейнічала, загад ёсць загад, ён мусіў скарыц-ца. I недзе праз тыдзень пасля абвяшчэння загаду тоўсты граф са сваімі драгунамі і сакратаром выправіўся з Вены, сталіцы і рэзідэнцыі, на захад.
    У сваёй біяграфіі, стыль якой падпарадкоўваўся модзе яго юнацтва, то-бок вывучаным арабескам і квяцістым аздабленням, тоўсты граф у сказах, якія акурат дзякуючы сваім узорным словапляценням трапілі ў многія школь-ныя чытанкі, апісваў няспешную конную прагулку па вен-скіх лясах: «Ля Мелька мы дасягнулі неабсяжнай сінечы Дуная і знайшлі прытулак у прыўкрасным кляштары, на цэлую ноч уладкаваўшы на падушках нашы стомленыя галовы».
    Гэта зноў было не зусім так — напраўду яны заставаліся тут месяц. Ігуменам быў яго дзядзька, а таму яны і елі вы-датна, і спалі добра. Карл фон Додэр, які заўсёды цікавіў-ся алхіміяй, шмат дзён правёў у бібліятэцы, заглыбіўшыся ў кнігу вядомага на ўвесь свет вучонага Атаназіюса Кір-хера, драгуны гулялі ў карты з манахамі, а тоўсты граф — у шахматы са сваім дзядзькам, і некалькі партый ён правёў з такой вытанчанай дасканаласцю, якой не змог дасягнуць больш ніколі; потым яму нават пачало здавац-
    129
    Т ы л ь
    ца, што далейшыя падзеі спляжылі яго шахматны талент. Толькі на чацвёртым тыдні адпачынку яго нагнаў ліст ад графа Траўтмансдорфа, які нагадваў яму пра мэту і за-пытваў, ці знайшлі яны таго Уленшпігеля ў Андэксе і калі збіраюцца вяртацца.
    Дзядзька блаславіў яго на развітанне, а абат падараваў яму бутэлечку з асвечаным алеем. Яны рушылі ўздоўж Дуная да Пёхларна, каб потым павярнуць на паўднёвы захад.
    На пачатку іх падарожжа ім яшчэ сустракалася беспе-рапынная плынь гандляроў, вагантаў, манахаў і самых розных вандроўнікаў. Але цяпер краіна здавалася пу-стой. Надвор’е таксама перастала быць прыязным. Усё часцей дзьмуў халодны вецер, дрэвы тапырылі голае сучча, амаль усе палі пуставалі. Яны бачылі вельмі мала людзей, ды і тыя былі старыя: згорбленыя жанчыны ля калодзежаў, схуднелыя дзяды на кукішках перад хаціна-мі, твары з запалымі шчокамі ўздоўж дарогі. Немагчыма было адрозніць, ці гэтыя людзі проста адпачывалі, ці, што больш імаверна, чакалі на ўзбочынах свайго скону.
    Тоўсты граф пачаў размову пра гэта з Карлам фон Додэрам, але той хацеў гаварыць толькі пра кнігу, якую вывучаў у кляштарнай бібліятэцы, Ars тадпа lucis et umbrae, ад яе ажно галава закружылася, быццам ён зазір-нуў у бездань вучонасці; і не, ён таксама не мае паняцця, дзе маладзейшыя людзі, але калі ён можа выказаць зда-гадку, то ўсе, хто яшчэ мог бегаць, даўно ўцяклі. А ў той кнізе пішацца пра лінзы і пра магчымасць павялічваць рэчы, а потым яшчэ пра анёлаў, іх форму і колер, а яшчэ пра музыку і гармонію нябеснай прасторы, і пра Егіпет там было, гэта, далібог, вельмі незвычайны твор.
    Гэтыя фразы тоўсты граф выкарыстаў даслоўна ў сва-ім апісанні. Але многае заблыталася ў яго галаве, і ён
    130
    Цусмлрсгаўзэн
    сцвярджаў, што гэта ён сам прачытаў Ars тадпа, ды яшчэ падчас падарожжа. Ён апісвае, як вазіў з сабой кнігу ў седлавой сумцы, і ўжо адно гэта, як потым са здзеклівай аб’ектыўнасцю заўважаць каментатары, ясна сведчыць, што тае агромністай кнігі ён не трымаў у руках ніколі. Але тоўсты граф прастадушна апавядаў, як ён з вечара ў ве-чар ля цьмяных вогнішчаў вывучаў вартыя ўвагі роздумы Кірхера пра святло, лінзы і анёлаў, прыкмячаючы, як тон-кія заўвагі вялікага вучонага кантрастуюць з яго ўласным заглыбленнем ва ўсё больш і больш спустошаную краіну.
    Ля Альтгайма падзьмуў такі рэзкі вецер, што яны му-сілі апрануць плашчы на падкладках і нізка насунуць на лбы капюшоны. Ля Ранзгофэна злёгку распагодзіла-ся. 3 пустой сялянскай хаты яны глядзелі на захад сон-ца. Куды ні зірні — ніводнага чалавека, толькі абскубаная гусь, пэўна ж ад некага ўцёкшы, стаяла ля студні.
    Тоўсты граф пацягнуўся і пазяхнуў. Мясцовасць была ўзгорыстай, без аніводнага дрэва, іх усе павысеклі. Здалёк данёсся грукат.
    —	Аёй, — сказаў тоўсты граф, — яшчэ і навальніца ў да-датак.
    Драгуны засмяяліся.
    I тоўсты граф зразумеў.
    —	Вядома ж, я пазнаў, што гэта, — збянтэжана сказаў ён, і вось цяпер зрабілася сапраўды няёмка. — Я толькі пажартаваў.
    Гусь глядзела на іх пустымі гусінымі вачыма. Адкрыва-ла і закрывала дзюбу. Драгун Франц Кернбаўэр ускінуў карабін і стрэліў. I хоць тоўсты граф шмат чаго паба-чыў пасля таго, ён да канца жыцця не змог забыцца, які жах працяў яго да самых глыбіняў, калі ў птушкі раза-рвала галаву. Неспасціжна розуму было, як яно так хут-ка здарылася: вось толькі што маленькая галава трывала
    131
    Т ы л ь
    сядзела на месцы — і раптам ператварылася ў пырскі, у нішто; птушка яшчэ перавалілася з нагі на нагу, а потым распаўзлася белаю плямай, пад якой расцякалася лужы-на крыві. Праціраючы вочы і спрабуючы выраўняць ды-ханне, каб не страціць прытомнасць, ён вырашыў, што на гэта абавязкова трэба забыцца. I, вядома ж, не забыўся, і калі праз палову стагоддзя рыхтаваў сваю біяграфію ды згадваў гэтае падарожжа, менавіта вобраз, як разрываец-ца гусіная галава, перакрыў усе астатнія сваёй дакладна-сцю. У сваёй дарэшты шчырай кнізе яму варта было б пра гэта расказаць, але ён не наважыўся і забраў усё з сабой у магілу, і ніхто так і не дазнаўся, з якой невыказнай агі-дай ён глядзеў, як драгуны гатавалі з птушкі вячэру: ра-дасна выскубвалі пер’е, разразалі і раздзіралі, патрашылі тулава і смажылі над агнём мяса.
    Гэтай ноччу тоўстаму графу спалася кепска. Вецер свістаў у аконных шчылінах, і ён дрыжэў ад холаду. Дра-гун Кернбаўэр гучна хроп. Іншы драгун, якога звалі Штэ-фан Пурнэр, а мо і Конрад Пурнэр — яны былі братамі, і тоўсты граф іх так часта блытаў, што потым у кнізе яны зліліся ў адзін вобраз, — тузануў яго, але той захроп яшчэ гучней.
    Раніцай яны паскакалі далей. Вёска Маркл была разбу-раная ўшчэнт: у сценах дзіркі, брусы палопаліся, на даро-зе смецце і каменне, побач з загаджанай студняй некаль-кі старых людзей прасілі ежы. Маўляў, прыходзілі іхнія і ўсё забралі, а тое, што ўдалося схаваць, потым забралі нашы, імператарскія, а як толькі яны сышлі, тое, што ўда-лося схаваць і ад іх, зноў забралі іхнія.
    — Дык што за іхнія? — заклапочана спытаў тоўсты граф. — Шведы ці французы?
    — Нам без розніцы, — сказалі яны. — А яшчэ есці так хочацца.
    132
    ЦУСМАРСГАЎЗЭН
    Тоўсты граф павагаўся трошкі, а потым загадаў ехаць далей.
    — I правільна, што нічога ім не пакінулі, — сказаў Карл фон Додэр. — Правіянту і так нестае, а нам трэба выкон-ваць даручэнне вышэйшай інстанцыі, ды і немагчыма дапамагчы кожнаму, гэта толькі Госпаду падуладна, і ён пэўна ж паклапоціцца з усёй сваёй бясконцай міласэрна-сцю пра гэтых хрысціян.
    Усе палі пуставалі, некаторыя былі шэрымі ад попе-лу пасля вялікіх пажараў. Пагоркі прагіналіся пад цяж-кім свінцовым небам. У далечы на гарызонце ўздымаліся слупы дыму.
    — Найлепш, — сказаў Карл фон Додэр, — аддаліцца трохі на поўдзень, паехаць паўз Альтэтынг, Полінг і Цюс-лінг, далей ад тракту, па свабоднай тэрыторыі. Той, хто яшчэ не ўцёк з вёсак, цяпер узброены і недаверлівы. Гру-пу вершнікаў, якая заедзе ў вёску, без лішняга высвятлен-ня абстраляюць з укрыццяў.
    — Так, добра, — сказаў тоўсты граф, не зразумеўшы, адкуль у сакратара імперскай надворнай рады раптам та-кое дакладнае ўяўленне, як трэба паводзіць сябе ў раёне ваенных дзеянняў. — Згодны!