• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    — He ведаю, — паўтарае ён.
    — Што за насланнё! — гаворыць мужчына і пазірае на пірог.
    Клаус спалохана хапае ўсё, што яшчэ засталося, і праг-лытвае, не разжоўваючы. Пірог запаўняе горла, ён глытае з усіх сіл; больш няма. Вось і ўсё з ежай. Назаўсёды.
    — Васпане, — гаворыць Клаус, каб паказаць, што ён ве-дае, як заведзена. — А што цяпер будзе з Вамі?
    106
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    — Цяжка сказаць. Трапіўшы сюды, выйсці не так про-ста. Мяне павязуць у горад, потым пачнуць дапытваць. Мне трэба будзе ў нечым прызнацца, — ён уздыхае і раз-глядвае свае рукі. Відавочна думаючы пра ката; усім вя-дома, што той звычайна пачынае з пальцаў.
    — Васпане, — зноў гаворыць Клаус. — Калі Вы ўявіце сабе купу збожжа.
    - Што?
    — Калі адно зярнятка вымаеш і кладзеш побач.
    - Што?
    — Заўсёды толькі адно. Калі гэта перастане быць купай?
    — Праз дванаццаць тысяч зярнятак.
    Клаус пацірае лоб. Ланцугі звіняць. На лбе адчуваецца адбітак скуранога рэменя. Было пякельна балюча, ён да-гэтуль памятае кожную секунду, калі скавытаў і прасіў-ся, але містр Тыльман аслабіў рэмень толькі тады, калі ён прыдумаў і апісаў яшчэ адзін вядзьмацкі шабаш.
    — Дакладна дванаццаць тысяч?
    — Вядома ж, — гаворыць мужчына. — Як ты думаеш, мне дадуць гэткай ежы? У іх жа, пэўна, яшчэ застало-ся. Наогул, гэта ўсё так несправядліва, я не павінен быў апынуцца тут, я проста хацеў выступіць тваім абарон-цам, каб пасля было пра што напісаць у кнізе. 3 крыста-лаграфіяй я скончыў і хацеў аддацца правазнаўству. Але што мне да цябе. Магчыма, ты ў хаўрусе з д’яблам, ад-куль мне ведаць, мо гэта сапраўды так! А мо і не, — ён некаторы час маўчыць, а потым кліча ўладным голасам містра Тыльмана.
    Дарма гэта ён, думае Клаус, які ўжо больш-менш ве-дае ката. Ён уздыхае. Цяпер добра б яшчэ трошкі віна, каб не вярнуўся смутак, але яму ясна сказалі, больш нельга.
    Засаўка ад’язджае ўбок, унутр зазірае містр Тыльман.
    107
    Т ы л ь
    — Прынясі і мне такога мяса, — гаворыць мужчына, не паварочваючыся да яго. — I віна. Кубак пусты.
    — Ты заўтра таксама памрэш? — цікавіцца містр Тыль-ман.
    — Гэта нейкае непаразуменне, — хрыпла гаворыць мужчына і робіць выгляд, што звяртаецца да Клауса, бо ўсё ж хутчэй дазваляецца размаўляць з асуджаным ведзьмаром, чым з катам. — А яшчэ гэта свінская под-ласць, за якую некаторыя паплацяцца.
    — Таму, хто заўтра застанецца жывым, не даюць ежы смяротніка, — гаворыць містр Тыльман. Ён кладзе Клаусу руку на плечы. — Паслухай, — шэпча ён. — Калі ты заўтра будзеш стаяць пад шыбеніцай — не забудзься, што ты му-сіш усім дараваць.
    Клаус ківае.
    — Суддзям, — гаворыць містр Тыльман. — I мне так-сама.
    Клаус заплюшчвае вочы. Ён яшчэ адчувае віно — цёп-лую мяккую запамароку.
    — Гучна і выразна, — гаворыць містр Тыльман.
    Клаус уздыхае.
    — Так заведзена, — гаворыць містр Тыльман, — так заў-сёды робіцца, асуджаны даруе свайму кату, гучна і выраз-на, каб усе гэта чулі. Ты ж гэта ведаеш?
    Клаус думае пра жонку. Нядаўна Агнэта была тут і размаўляла з ім праз шчыліны ў сцяне. Яна шаптала, як ёй шкада, і што ў яе не было іншага выбару, толькі ска-заць тое, чаго яны ад яе патрабавалі, і ці можа ён ёй да-раваць.
    Само сабой, адказаў ён, я дарую ўсё. Але ўтаіў, што як след так і не зразумеў, пра што яна наогул гаварыла. Нічога не паробіш, пасля допытаў яго розум ужо не такі надзейны, як раней.
    108
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    Потым яна зноў заплакала і загаварыла пра сваё га-ротнае жыццё і яшчэ пра хлапца, якога няма куды па-дзець, і гэта яе турбуе.
    Клаус быў рады пачуць пра хлапца, бо доўга пра яго не згадваў, хоць у прынцыпе вельмі любіў. Але ж ёсць у ім нешта дзіўнае, цяжка патлумачыць, хлопчык здаецца вырабленым не з таго ж цеста, што іншыя людзі.
    — Табе лёгка, — сказала яна. — Табе ўжо не трэба ні пра што ламаць галаву. А мне больш нельга заставацца тут у вёсцы. Яны не дазваляюць. А я ніколі нідзе больш не была, што ж мне рабіць?
    — Так, вядома ж, — адказаў ён, яшчэ думаючы пра хлопчыка. — I праўда.
    — Можна пайсці да швагеркі, у Пфюнц. Дзядзька казаў перад смерцю: чуў, маўляў, што швагерка цяпер у Пфюн-цы. Мо і праўда.
    — У цябе ёсць швагерка?
    — Жонка дзядзькавага пляменніка. Стрыечная сястра Франца Мелькера. Ты не ведаў дзядзьку, ён памёр, калі я была яшчэ малая. А куды ж мне яшчэ?
    — Я не ведаю.
    — Але што з хлапцом? Мне мо яна і дапаможа, калі прыгадае, хто яе ведае. Калі яна яшчэ жывая. Але двое га-лодных людзей за раз? Гэта занадта.
    — Так, занадта.
    — Мо я змагу аддаць хлапца ў найміты, ён малы і не вельмі добра працуе, але раптам атрымаецца. Што ж мне рабіць яшчэ? Я не магу застацца тут.
    — He, не можаш.
    — Ты, тупая скаціна, табе цяпер лёгка. Але скажы ж, ці мне ісці шукаць швагерку? Мо гэта быў і не Пфюнц. Ты ж заўсёды ўсё ведаеш, скажы, што мне рабіць?
    109
    Т ы л ь
    У гэты момант, на шчасце, прынеслі абед, і Агнэта сы-шла, каб яе не пабачыў кат, бо нікому нельга размаўляць са сказаным на смерць. А пасля ён смакаваў віно і ежу, забыўшыся на тыя слёзы.
    — Млынару! — кліча містр Тыльман. — Ці ты мяне чуеш?
    — Так-так.
    Рука містра Тыльмана ляжыць цяжарам на яго плячах.
    — Заўтра ты мусіш гэта гучна сказаць! Што ты мне даруеш! Чуеш? Перад усімі людзьмі, ты пачуў? Так за-ведзена!
    Клаус хоча адказаць, але галава не можа думаць ні пра што іншае, толькі зноўку пра хлопчыка. Нядаўна ён ба-чыў, як той жангліраваў. Гэта было паміж двума допыта-мі, у пусты час, калі свет складаецца толькі з несуцішна-га болю, — тады ён зірнуў праз шчыліны і ўбачыў сына, як той ішоў міма і каменьчыкі віравалі над ім, нібыта ў іх не было вагі, нібыта гэта ўсё рабілася само сабою. Клаус паклікаў яго, хацеў папярэдзіць. Калі ўмееш нешта такое, трэба быць пільным, за гэта таксама могуць абвінаваціць у вядзьмарстве, але хлопчык яго не пачуў — мо яшчэ і та-му, што ў Клауса аслабеў голас. Цяпер ён пастаянна сла-бы, нічога не паробіш, усё тыя допыты вінаватыя.
    — Паслухай, — гаворыць містр Тыльман. — Ты ж не па-шлеш мяне ў даліну Язафата?!
    — У таго, хто памірае, самы моцны праклён, — гаво-рыць з саломы мужчына. — Ліпне да душы, ад яго ніколі не пазбавішся.
    — Ты ж не зробіш гэтага, млынару, не праклянеш ката, не зробіш гэтага са мной, праўда?
    — He, — гаворыць Клаус. — He зраблю.
    — Ты мо думаеш, што няма ніякай розніцы. Дума-еш, што ты проста павіснеш, але ж гэта зраблю я — буду
    110
    УЛАДАР П A ВЕТР A
    стаяць побач з табой на прыступках, зацягну вузел, і гэта ж я пацягну цябе за ногі, каб шыя разарвалася, іна-чай усё зацягнецца!
    — Гэта праўда, — гаворыць з саломы мужчына.
    — Ты не пашлеш мяне ў даліну Язафата? He пракля-неш мяне, даруеш кату, як гэта заведзена?
    — Так, усё зраблю, — гаворыць Клаус.
    Містр Тыльман прымае руку з ягоных плячэй і па-сяб-роўску паляпвае.
    — Ці даруеш ты суддзям, мне ўсё адно. Мяне не турбуе. Рабі як хочаш.
    I Клаус раптам усміхаецца. Вінаватае віно, вядома ж, але апроч таго яму прыходзіць да галавы думка, што на-рэшце можна выпрабаваць вялікі ключ Саламона. На гэта ніколі не было нагоды, але ў ягонай памяці хаваюцца даўгія сказы, якім яго навучыў адзін стары селянін, тады яны лёгка засвоіліся, мо адшукаюцца ў памяці. Тады ўсе пабачаць, як заўтра ён будзе стаяць на сходах, а ланцу-гі раптам парвуцца, нібы папяровыя. Усе вылупяць вочы, калі ён раскіне рукі, падымецца і паплыве ў паветры па-над іх дурнымі тварамі — над тупаватым Петэрам Штэ-герам і яго яшчэ тупейшаю жонкай, яго сваякамі, стары-мі і малымі, адзін тупейшы за іншага, над Мелькерам, Гомрыкам, Гольцам, Тамам і ўсімі астатнімі. Як яны ўсе вылупяцца, калі ён не ўпадзе, а ўзнясецца і будзе ўзносіц-ца вышэй і вышэй, як яны паразяўляюць раты. Некаторы час ён яшчэ будзе бачыць, як яны змяншаюцца, робяц-ца кропкамі, а потым і вёска ператворыцца ў пляму па-сярод цёмна-зялёнага лесу, а калі ён падыме галаву, то пабачыць белы аксаміт аблокаў і іх жыхароў, некаторых з крыламі, некаторых з белага агню, некаторых з дзвю-ма ці трыма галовамі, і там — ён, князь паветра, кароль духаў і полымя. Май літасць, вялікі мой Д’ябле, вазьмі
    111
    Тыль
    мяне ў сваё ўладаранне, вызвалі мяне, і Клаус ужо чуе яго адказ. Глядзі, вось мая краіна. Глядзі, якая яна вялікая, і глядзі, як далёка да нізу, паляцелі са мной.
    Клаус пачынае смяяцца. На імгненне ён бачыць мы-шэй, якія кішаць вакол ягоных ног, у некаторых хвасты-змеі, у іншых вусікі як у слімакоў, ён нібыта адчувае іх укусы, але боль казытлівы і амаль прыемны, а потым ён зноў бачыць, што ляціць, я такі лёгкі, калі мой уладар гэта дазваляе. Табе трэба толькі прыгадаць словы, не мусіць быць ніводнага няправільнага, ніводнага страчанага, іна-чай Саламонаў ключ не адкрыецца, іначай усё дарма. Але калі ты знойдзеш словы, то пазбавішся ад усяго, ад цяж-кіх ланцугоў, ад бедаў, млынарскага быцця тут, у холадзе і голадзе.
    — Гэта ўсё віно, — кажа містр Тыльман.
    — Я нядоўга тут затрымаюся, — кажа мужчына, не гле-дзячы на ката. — Тэзімонд пра гэта яшчэ пашкадуе.
    — Ён сказаў, што даруе мне, — гаворыць містр Тыль-ман. — Ён сказаў, што не стане мяне праклінаць.
    — He размаўляй са мной!
    — Скажы, ці ты чуў гэта, — гаворыць містр Тыльман. — Або зраблю табе балюча. Ён гэта сказаў?
    Абодва глядзяць на млынара. Той заплюшчыў вочы, прыхіліўся галавой да сцяны і бесперастанна хіхікае.
    — Так, — гаворыць мужчына. — Ён гэта сказаў.
    IV
    Нэле адразу ж падумала, што ён абы-што. Але толькі пачуўшы, як Готфрыд перад усім кірмашовым натоўпам зацягнуў песню пра чортавага млынара, яна зразумела, што ім трапіўся найгоршы з рыфмачоў-пеюноў.
    112
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    Ён бярэ завысокія ноты і часам адкашліваецца пасярод радка. У размове яго голас яшчэ нішто сабе, але падчас спеву ламаецца і павісквае. I калі б толькі голас — каб жа ён хоць у ноты трапляў. Ды і фальшывы спеў гучаў бы не настолькі дрэнна, калі б ён граў нармальна — але Готфрыд зноў і зноў памыляецца і часам забывае, што там у песні далей. Зрэшты, нават гэта не настолькі б цвяліла, калі б сюды хоць трошкі лепшыя вершы. У ягоных апавядала-ся пра подлага млынара і вёску, якую ён трымаў пад пу-гай, пра вядзьмарствы і выкруты, але хоць там і было поў-на мярзотных дэталяў ды крывавых падрабязнасцей, так мілых слухачам, вершы гэтыя былі занадта заблытанымі і амаль незразумелымі, з да таго бездапаможнымі рыф-мамі, што нават дзіця абуралася б.