Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Таму доктар Кірхер марудзіў ажно да вечара пасля раз-мовы з дзіўным хлопчыкам, якая абудзіла ў ім падазрэн-ні, што іх шлях зноў скрыжаваўся са шляхам ведзьмара. Я не абавязаны дакладваць, думаў ён, я магу прамаўчаць, я магу пра гэта забыцца, зрэшты, я мог бы наогул не зага-варыць з тым хлопчыкам, усё здарылася выпадкова. Але адразу ж абудзіўся і голас сумлення: пагавары з мента-рам. Выпадковасцей не бывае, ёсць толькі Боская воля. I, як і трэба было чакаць, доктар Тэзімонд тым жа надвя-чоркам пастанавіў наведаць млынара, а потым, як і трэба было чакаць, усё пайшло як заўсёды. I вось ужо некалькі тыдняў яны сядзяць у гэтай забытай богам вёсцы, а Вена ад іх далей чым калі.
Ён заўважае, што ўсе глядзяць на яго, і толькі падсуд-ныя — на зямлю. Гэта здарылася зноў: ён згубіўся. Заста-ецца толькі спадзявацца, што ненадоўга. Ён паспешна азіраецца, каб зарыентавацца: перад ім ляжыць прызнан-не Ганны Крэль, ён ведае почырк, гэта ягоны, ён сам усё напісаў, цяпер засталося прачытаць. Цягнецца няпэўны-мі пальцамі, але якраз у той момант, калі пальцы дакра-наюцца да паперы, уздымаецца вецер, доктар Кірхер ха-пае аркуш і, на шчасце, паспявае, прызнанне ў руцэ, не трэба дадумваць, што было б, калі б яго знёс вецер, сата-на магутны, паветра — яго ўладанні, яму б спадабалася, калі б суд пайшоў у глум.
Чытаючы прызнанне Ганны, ён супраць волі зноў згад-вае допыт. У цёмным пакойчыку на заднім баку пастара-вай хаты, дзе раней была камора, а цяпер камера, містр
87
Т ы л ь
Тыльман з доктарам Тэзімондам дзень за днём шчырава-лі над тым, каб выцягнуць са старой праўду. У доктара Тэ-зімонда добрая душа, яму не хацелася глядзець на гэныя мардаванні, але Крымінальна-судовае ўлажэнне імпера-тара Карла прадпісвае, каб суддзя асабіста прысутнічаў пры ўсіх прызначаных ім катаваннях. I тое самае ўлажэн-не дыктуе неабходнасць прызнання. Ніводзін працэс не можа абысціся без прызнання, не можа быць ніякага вы-раку, калі падсудныя ні ў чым не прызналіся. Працэс ідзе за замкнёнымі дзвярыма, але ў дзень суда, калі зачытва-ецца прызнанне і абвяшчаецца вырак, можа прысутні-чаць хто заўгодна.
Доктар Кірхер чытае, і з натоўпу даносяцца вокрыкі жаху. Людзі ўцягваюць паветра, людзі шушкаюцца, лю-дзі круцяць галовамі, людзі скрыгочуць зубамі ад гневу і агіды. Яго голас дрыжыць, калі ён зачытвае пра нач-ныя палёты і аголеныя целы, пра паветраныя падарож-жы, вялікі начны шабаш, пра кроў у чыгунах і на голых тулавах, вунь яны качаюцца, бачыш, і велізарны веквечна юрлівы казёл бярэ цябе спераду і ззаду, пад песні на мо-ве Орка. Доктар Кірхер перагортвае аркуш і пераходзіць да праклёнаў: холад і град на палі, каб загубіць ураджай набожных людзей, голад на галовы богабаязных, смерць і хваробы слабым і пошасць на дзяцей. Неаднойчы ў яго зрываецца голас, але ён думае пра свой святы абавязак і заклікае сябе да парадку, ну і, дзякуй богу, ён падрых-таваны. Сярод гэтых жудасных рэчаў няма для яго нічо-га новага, ён ведае кожнае слова, не адзін раз пісаў іх, зноў і зноў, седзячы на калідоры пад камерай, калі ў ёй ішлі катаванні і містр Тыльман дапытваўся пра ўсё, што трэба высветліць падчас працэсу над ведзьмай. А ты так-сама лётала, Ганна? Усе ведзьмы лётаюць, чаму ж акурат ты не лётала, хіба ты можаш гэта аспрэчваць? А шабаш?
88
У Л А Д A Р П A В Е Т Р A
Ты цалавала сатану, Ганна? Калі ты прызнаешся, табе бу-дзе даравана, але калі ты хочаш маўчаць, то зірні, што ў містра Тыльмана ў руках, зараз ён гэтым скарыстаецца.
— Гэтак напраўду сталася, — доктар Кірхер зачытвае апошнія радкі, — вось так я, Ганна Крэль, дачка Леапаль-дзіны і Франца Крэляў, адраклася ад Усявышняга, здра-дзіла супольнасці хрысціян, абцяжарыла грахом сваіх ад-навяскоўцаў, святую царкву, а таксама ўладу. У глыбокім сораме я прызнаюся і прымаю справядлівае пакаранне, няхай дапаможа мне Бог.
Ён змаўкае. Ля вуха звініць муха, апісвае дугу, садзіцца яму на лоб. Лепш яе прагнаць ці зрабіць выгляд, што не заўважае? Што больш пасуе судоваму чыну, што не так смешна? Ён касавурыцца ў бок ментара, але той не падае яму ніякага знака.
Замест гэтага доктар Тэзімонд нахіляецца, узіраецца ў Ганну Крэль і пытае:
— Гэта тваё прызнанне?
Яна ківае. На ёй звіняць ланцугі.
— Ты мусіш сказаць гэта ўголас, Ганна!
— Гэта маё прызнанне.
— Ты гэта ўсё рабіла?
— Я гэта ўсё рабіла.
— А хто цябе падбухторваў?
Яна маўчыць.
— Ганна! Хто цябе падбухторваў? 3 кім ты была на ша-башы, хто навучыў вас лётаць?
Яна маўчыць.
— Ганна?
Яна падымае руку і паказвае на млынара.
— Ты мусіш гэта сказаць, Ганна.
— Ён.
— Гучней!
89
Ты ль
— Гэта быў ён.
Доктар Тэзімонд махае рукой, вартаўнік выпіхвае млы-нара наперад. Цяпер пачынаецца галоўная частка працэ-су. На старую Ганну яны выйшлі выключна мімаходзь, вядзьмар жа заўсёды мае памагатых; не адразу — адно пад пагрозай пакарання — жонка Людвіга Штэлінга дала паказанні, што пакутуе ад ламавіцы пасля сваркі з Ганнай Крэль, і зноў жа толькі праз тыдзень допытаў Магда Штэ-гер і Марыя Лозерын прыгадалі, што непагадзь пачына-лася раўнютка тады, калі Ганна Крэль была занадта хво-рай, каб пайсці ў царкву. Сама ж Ганна хлусіла нядоўга. Варта было містру Тыльману толькі паказаць свае інстру-менты, як яна тут жа пачала прызнавацца ў злачынствах, а калі ён усур’ёз прыступіў да справы, дык вельмі хутка высветліўся ўвесь іх размах.
— Клаус Уленшпігель! — доктар Тэзімонд трымае ў па-ветры тры аркушы. — Тваё прызнанне!
Доктар Кірхер глядзіць на аркушы ў руках ментара, і ў яго адразу ж пачынае балець галава. Кожны сказ ад-туль ён ведае на памяць, ён пісаў і пісаў гэта ўсё некалькі разоў, перад зачыненымі дзвярыма катавальні, праз якія ўсё было чуваць.
— Можна мне сказаць? — пытаецца млынар.
Доктар Тэзімонд глядзіць на яго з асуджэннем.
— Калі ласка, — гаворыць млынар. Ён пацірае чырвоны адбітак скуранога рэменя на лбе. Ланцугі звіняць.
— Ну што яшчэ? — пытае доктар Тэзімонд.
Гэтак было ўвесь час. Такі цяжкі выпадак, як гэты млынар, заўсёды паўтараў доктар Тэзімонд, яму яшчэ ні-колі не трапляўся! Гэта і цяпер працягваецца, нягледзя-чы на ўсе высілкі містра Тыльмана — нягледзячы на лёзы і іголкі, на соль і агонь, на скураную пятлю, мокрыя чара-вікі, абцугі для пальцаў і жалезную панну, — усё заблытана.
90
УЛАДАР ПАВЕТРА
Кат умее развязваць языкі, але што яму рабіць з тым, хто балбоча і балбоча і каму даволі драбніцы, каб пачаць пярэчыць самому сабе, як быццам Арыстоцель і не пісаў нічога пра логіку? Спачатку доктар Тэзімонд палічыў гэта падступнымі хітрыкамі, але потым заўважыў, што ва ўсіх блытаных разважаннях млынара заўсёды прысутнічалі аскепкі праўды, а часам і дзівосныя перакананні.
— Я падумаў, — гаворыць Клаус. — Я цяпер дакладна ведаю. Наконт сваіх памылак. Я прашу даравання. Я пра-шу літасці.
— Ты рабіў тое, пра што расказала гэтая жанчына? Узначальваў ведзьмін шабаш, рабіў гэта?
— Я лічыў сябе разумным, — гаворыць млынар, утаро-піўшыся ў зямлю. — Я сябе пераацаніў. Зашмат давяраў галаве, дурному розуму, прабачце. Я прашу літасці.
— А намаўленне шкоды? Апаганеныя палі? Холад, даж-джы? Гэта быў ты?
— Я дапамагаў хворым, па-даўнейшаму. Некаторым не змог дапамагчы, цяжка давяраць старым сродкам, але я заўсёды рабіў найлепшае з магчымага, і мне плацілі, толькі калі дапамагала. Я чытаў будучыню тых, хто хацеў яе ведаць, па вадзе і палёце птушак. Стрыечнаму брату Петэра Штэгера, не Паўлю Штэгеру, а іншаму, Карлу, я ска-заў, каб ён нізавошта не лез на свой бук, нават дзеля таго, каб знайсці на ім скарб, не лезь туды, сказаў я яму, а Штэ-гераў брат перапытаў: у мяне на буку скарб? А я яму сказаў: не рабі гэтага, Штэгер, а Карл сказаў: калі там скарб, я хачу яго зняць, а потым ён зваліўся і скруціў сабе галаву. I я не магу даўмецца, хоць увесь час пра гэта думаю, ці прадка-занне, якое ніколі б не спраўдзілася, калі б я яго не зрабіў, ёсць насамрэч прадказаннем або гэта нешта іншае.
— Ты чуў прызнанне ведзьмы? Яна назвала цябе зава-датарам шабаша, ты чуў?
91
Т ы л ь
— Калі там скарб, на тым буку, то ён і цяпер яшчэ там.
— Ты чуў ведзьму?
— А два дубовыя лісткі, якія я знайшоў.
— He пачынай зноў!
— Яны выглядалі як адзін адзіны ліст.
— Толькі не зноў пра лісце!
Клаус упацеў і цяжка дыхае.
— Гэтае пытанне так мяне заблытала, — ён раздумвае, круціць галавой, чухае састрыжаную патыліцу, ажно лан-цугі звіняць. — Можна я пакажу лісты? Яны пэўна яшчэ ў млынарні, на паддашку, дзе я займаўся сваімі дурны-мі штудыямі, — ён паварочваецца і паказвае, бразгаючы ланцугамі на руцэ, паўз галовы гледачоў. — Мой сын мо-жа іх прынесці!
— На млыне больш няма слядоў чарадзейства, — га-ворыць доктар Тэзімонд. — Там цяпер новы млынар, і ён не стане захоўваць хлам’ё.
— А кнігі? — шэпча Клаус.
Доктар Кірхер занепакоена глядзіць на муху, якая се-ла на паперы ў ягоных руках. Яе чорныя лапкі бягуць па літарах. Ці можа быць так, што яна хоча яму нешта ска-заць? Але яна рухаецца гэтак хутка, што ён не паспявае прачытаць паказанае ёй, ды і нельга яму зноў даваць сябе звесці.
— Дзе мае кнігі? — пытае Клаус.
Доктар Тэзімонд падае знак свайму памочніку, і док-тар Кірхер устае і зачытвае прызнанне млынара.
У думках ён вяртаецца да следства. Парабак Зэп до-браахвотна расказаў, што некалькі разоў на дзень, бывала, знаходзіў млынара нібыта ў глыбокім сне. Калі ніхто не сведчыць пра гэткія страты прытомнасці, нельга абвіна-вачваць у вядзьмарстве, на гэта існуюць строгія правілы. Слугі сатаны пакідаюць свае целы і душамі адлятаюць
92
УЛАДАР ПАВЕТРА
у далёкія краіны. He дапамагала ні патрэсці, ні закрычаць, ні пхнуць, так засведчыў Зэп для пратакола. Пастар так-сама цяжка абвінаваціў млынара: маўляў, той заўсёды выкрыкваў праклёны, калі ў вёсцы нехта яго злаваў, я спа-лю цябе, я зраблю табе балюча! Ад усёй вёскі ён патраба-ваў падпарадкавання, кожны баяўся яго гневу. А пекара-ва неяк пасля захаду сонца бачыла на Штэгеравым полі дэманаў, якіх млынар пра нешта прасіў: яна расказвала пра пашчы, зубы і кіпцюры вялізных слізкіх начных па-чвар, доктар Кірхер ледзь наважыўся іх апісаць. А потым чацвёра, пяцёра, шасцёра вяскоўцаў, і яшчэ трое ды двое, а пасля яшчэ больш, у дэталях расказалі, як ён наклікаў на палі непагадзь. Намаўленне шкоды яшчэ важнейшае за страту прытомнасці — калі няма такіх сведчанняў, падсуд-нага можна абвінаваціць толькі ў ерасі, але не як ведзьма-ра. Каб упэўніцца, што няма ніякай памылкі, доктар Кір-хер цэлы дзень тлумачыў сведкам жэсты і словы, якія яны мусілі заўважыць, іх галовы працавалі марудна, усё трэба было паўтараць, праклёны, старыя формулы, выкліканні д’ябла, пакуль яны не згадалі. Сапраўды, потым выявіла-ся, што ўсе яны чулі правільныя словы і бачылі правіль-ныя жэсты, толькі пекар, якога таксама дапытвалі, раптам пачаў сумнявацца, але тады доктар Тэзімонд адвёў яго ўбок і спытаў, ці ён насамрэч хоча абараняць ведзьмара і ці яго жыццё такое чыстае, што ён не баіцца расследа-вання. Пасля гэтага пекар усё ж прыгадаў, што бачыў тое самае, што і іншыя, і ўсяго гэтага хапіла, каб жорсткімі до-пытамі скіраваць млынара да прызнання.