• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    — Я пасылаў град на палі, — зачытвае доктар Кірхер. — На зямлі я выдрапваў кругі, выклікаў падземных духаў, надземных дэманаў і Уладара паветра, даваў счэзнуць палеткам, прыносіў лёд на зямлю, смерць хлябам. Да Taro ж я завалодаў забароненай кнігай на лаціне...
    93
    Т ы л ь
    I тут ён заўважае нейкага прыхадня і змаўкае. Адкуль ён узяўся? Доктар Кірхер не бачыў, як той наблізіўся, але калі б ён ад самага пачатку быў сярод гледачоў, то абавяз-кова б кінуўся ў вочы са сваім шыракаполым капелюшом, аксамітным каўнерам і срэбным кіем! Але вось ён стаіць, каля павозкі рыфмача. А што, калі яго больш ніхто не ба-чыць? Сэрца пачынае калаціцца. Калі гэты чалавек бачны толькі яму, а іншым не, што тады?
    Аднак у гэты момант незнаёмец паціху рушыць напе-рад, і людзі расступаюцца, каб яго прапусціць. Доктар Кір-хер уздыхае з палёгкай. У мужчыны кароткая бародка, ак-самітны плашч, на фетравым капелюшы гайдаецца пяро. Урачыстым жэстам ён здымае капялюш і кланяецца.
    — Вітаю. Вацлаў ван Гааг.
    Доктар Тэзімонд падымаецца і таксама кланяецца.
    — Гэта гонар, — гаворыць ён. — Вялікая радасць!
    Доктар Кірхер таксама ўстае, кланяецца і зноў сядае. Значыць, ніякі гэта не чорт, а аўтар знакамітага твора пра ўтварэнне крысталаў у сталактытавых пячорах — доктар Кірхер некалі яго чытаў і трошкі памятае. Ён кідае позірк на ліпу: святло мільгаціць, нібыта ўсё гэта ілюзія. I што трэба тут гэтаму спецыялісту па крысталаўтварэнні?
    — Я пішу трактат пра вядзьмарства, — гаворыць доктар ван Гааг, зноў выпростваючыся. — Разнеслася вестка, што вы выкрылі ведзьмара ў гэтай вёсцы. Я прашу дазволу яго абараняць.
    Гледачы перашэптваюцца. Доктар Тэзімонд марудзіць.
    — Я ўпэўнены, — гаворыць ён потым, — што чалавек вашай адукацыі мог бы знайсці лепшае баўленне часу.
    — Магчыма, аднак цяпер я тут і прашу Вас зрабіць мне ласку.
    — Крымінальна-судовае ўлажэнне не прадпісвае ані-якіх заступнікаў для грэшнікаў.
    94
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    — Але і не забараняе заступніцтва. Спадар апякун, Вы мне дазволіце...
    — Звяртайцеся да суддзі, шаноўны калега, не да апеку-на. Ён абвесціць прысуд, але судзіць буду я.
    Доктар ван Гааг глядзіць на апекуна. Той збялеў ад злосці, але ўсё так, ён тут нічога не вырашае. Ван Гааг ко-ратка схіляе галаву і звяртаецца да доктара Тэзімонда:
    — Існуе мноства прыкладаў. Працэсы з заступніцтвам праводзяцца ўсё часцей. Большасць падсудных не так добра сябе абараняюць, як па праўдзе маглі б, калі б про-ста ўмелі добра гаварыць. Напрыклад, забароненая кніга, пра якую толькі што ішлося. Хіба не прагучала, што яна напісана на лаціне?
    — Правільна.
    — Млынар яе чытаў?
    — Пане Езу, ну як ён мог яе прачытаць?
    Доктар ван Гааг усміхаецца. Ён пазірае на доктара Тэ-зімонда, потым на доктара Кірхера, потым на млынара, потым зноў на доктара Тэзімонда.
    — Ну і? — запытвае доктар Тэзімонд.
    — Калі кніга напісаная на лаціне!
    -Ну?
    — I калі млынар не ведае лаціны.
    - Ну?
    Доктар ван Гааг раскідвае рукі і зноў пасміхаецца.
    — Ці можна мне спытаць? — гаворыць млынар.
    — Кніга, якую забаронена мець ва ўласнасці, шаноўны калега, гэта кніга, якую нельга мець, а не кніга, якую нель-га чытаць. Святая Кангрэгацыя прадбачліва гаворыць пра валоданне, не пра веданне. Доктар Кірхер?
    Доктар Кірхер зглытвае, адкашліваецца, міргае.
    — Кніга — гэта магчымасць, — гаворыць ён. — Яна заў-сёды гатовая загаварыць. А той, хто не разумее яе мовы,
    95
    Т ы л ь
    можа перадаць яе іншым, якія змогуць прачытаць яе, і тады яна перанясе на іх сваё шкоднае ўздзеянне. Або ён можа вывучыць мову, а калі няма таго, хто яго навучыць, ён можа знайсці шлях вывучыцца самастойна. I такое ўжо бывала. Можна навучыцца, проста разглядаючы літары, падлічваючы іх частотнасць, назіраючы за іх узорамі, бо дух чалавечы магутны. Акурат гэткім шляхам святы За-графіюс вывучыў у пустыні габрэйскую — толькі з моцнай прагі разумець слова Боскае ў яго спрадвечным гучанні. I пра Тараса Бізанцкага паведамляюць, што ён зразумеў егіпецкія іерогліфы адно толькі праз шматгадовае сузі-ранне. На жаль, ён не пакінуў нам разгадкі, і мы мусім расшыфроўваць іх наноў, але гэтая задача будзе выра-шана, магчыма, нават у хуткім часе. I не трэба забываць: заўсёды застаецца магчымасць, што сатана, служкі якога разумеюць усе мовы, аднаму са сваіх хаўруснікаў у той ці іншы дзень можа падараваць здольнасць прачытаць кні-гу. 3 гэтых прычын ацаніць разуменне можа толькі Бог, але не яго слугі. Той Бог, які ў судны дзень зазірне ў ду-шы. Задача чалавечага суддзі толькі ў тым, каб патлума-чыць простыя акалічнасці. А найпрасцейшая з іх: калі кні-га забароненая, яе нельга мець у сябе.
    — Акрамя таго, ужо занадта позна для абароны, — га-ворыць доктар Тэзімонд. — Працэс завершаны. Нестае толькі прысуду. Абвінавачаны прызнаўся.
    — Але пэўна ж пад катаваннямі?
    — Безумоўна, — выкрыквае доктар Тэзімонд. — 3 ча-го б яму іначай у нечым прызнавацца! Без катаванняў ні-хто ні ў чым не прызнаецца!
    — А пад катаваннямі прызнаецца кожны.
    — Дзякуй Богу, так!
    — Нават невінаваты.
    96
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    — Але ён вінаваты. У нас ёсць паказанні іншых. У нас ёсць кніга!
    — Паказанні іншых, якія самі трапілі б пад катаванні, калі б нічога не засведчылі?
    Доктар Тэзімонд на імгненне змаўкае.
    — Шаноўны калега, — ціха гаворыць ён. — Безумоўна, кожнага, хто вагаецца даваць паказанні супраць ведзьма-ра, трэба самога паставіць пад следства і абвінаваціць. Да чаго мы прыйдзем, калі рабіць па-іншаму?
    — Добра, іншае пытанне: што хаваецца за непрытом-насцю ведзьмара? Раней лічылася, што непрытомныя ўва сне дачыняюцца з д’яблам. У д’ябла няма моцы ў боскім свеце, так сцвярджаецца нават у Інстыторыса, таму ён выкарыстоўвае сон, каб наслаць на сваіх хаўруснікаў відзежы, у якіх дорыць ім дзікунскую ўцеху. Але цяпер ведзьмара абвінавачваюць менавіта за тыя ўчынкі, якія раней тлумачыліся як насланыя д’яблам летуценні. Сон і фантомныя мроі кладуцца яму ў віну. Але ці быў тады на-праўду злы ўчынак альбо гэта толькі фантазія? Ён не мо-жа быць двума адразу. Гэта не мае сэнсу, шаноўны калега!
    — Гэта мае вялікі сэнс, шаноўны калега!
    — Тады патлумачце яго мне.
    — Шаноўны калега, я не магу дапусціць, каб дзень суда быў зняважаны балбатнёй і сумневамі.
    — Ці можна мне спытаць? — крычыць млынар.
    — I мне, — гаворыць Петэр Штэгер і папраўляе ман-тыю. — Гэта цягнецца ўжо так доўга, можа, мы зробім пе-рапынак? У кароў там поўныя вымі, вы ж чуеце.
    — Схапіце яго, — гаворыць доктар Тэзімонд.
    Доктар ван Гааг робіць крок назад. Вартаўнікі ўтароп-ліваюцца ў суддзю.
    — Арыштаваць і звязаць, — гаворыць доктар Тэзімонд. — Гэта праўда, што Крымінальна-судовае ўлажэнне дазваляе
    97
    Т ы л ь
    няшчасным абвінавачаным заступніка, але там нідзе не сказана, што дазволена наважвацца на заступніцтва д’я-блавых хаўруснікаў і замінаць суду дурнымі пытаннямі. Пры ўсёй павазе да вучонага калегі, гэтага я стрываць не магу, катаванні дапамогуць нам высветліць, што штурхае прыстойнага чалавека да такіх паводзін.
    Ніхто не варушыцца. Доктар ван Гааг глядзіць на вар-таўнікоў, вартаўнікі глядзяць на доктара Тэзімонда.
    — Магчыма, гэта прага славы, — гаворыць доктар Тэзі-монд. — Магчыма, нешта горшае. Пабачым.
    Над натоўпам разносіцца смех. Доктар ван Гааг адсту-пае яшчэ на крок і кладзе руку на эфес шпагі. Мо гэта і спрацавала б, бо вартаўнікі марудныя і нясмелыя, але містр Тыльман ужо стаіць побач з ім і круціць галавой.
    Большага і не трэба. Містр Тыльман надта высокі і надта шырокі, і цяпер у яго ўжо не такі выраз твару, як быў толькі што. Доктар ван Гааг выпускае шпагу. Адзін з вартаўнікоў хапае яго за запясце, забірае зброю і вядзе да стайні з узмоцненымі жалезам дзвярыма.
    — Я пратэстую! — гаворыць доктар ван Гааг, ідучы без ніякага супраціву. — Так нельга абыходзіцца з тытула-ваным чалавекам.
    — Дазвольце, шаноўны калега, запэўніць Вас, што мы не забудземся на Вашы тытулы.
    Доктар ван Гааг абарочваецца яшчэ раз. Адкрывае рот, але сілы нібыта пакідаюць яго, ён цалкам агаломшаны. Рыпяць і адчыняюцца дзверы, і вось ён ужо знікае ў стай-ні разам з вартаўніком. Праз пару імгненняў вартаўнік зноў выходзіць і замыкае дзверы на дзве засаўкі.
    У доктара Кірхера грукоча сэрца. I кружыцца галава ад гонару. Ён не першы раз робіцца сведкам, як хтосьці неда-ацэньвае рашучасць ментара. Нездарма ж ён — адзіны, хто выжыў пасля парахавой змовы, ды і не проста так ён
    98
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    зрабіўся адным з самых знакамітых сведкаў веры ў Тава-рыстве Ісуса. Заўсёды знаходзяцца людзі, якія не ведаюць, з кім маюць справу. Але немінуча разумеюць гэта.
    — Гэта найвялікшы дзень суда, — гаворыць доктар Тэ-зімонд Петэру Штэгеру. — He час даіць кароў. Калі тваёй жывёліне баліць вымя, яно баліць за боскую справу.
    — Разумею, — гаворыць Петэр Штэгер.
    — Насамрэч разумееш?
    — Насамрэч. Так, так, я разумею.
    — А ты, млынар? Мы прачыталі тваё прызнанне, цяпер мы хочам пачуць, гучна і выразна: гэта праўда? Ты зрабіў усё гэта? Прызнаешся?
    Робіцца ціха. Чуваць толькі вецер і мычанне кароў. Хмара схавала сонца, да палёгкі доктара Кірхера скон-чыліся гульні святла ў ліпавай кроне. Шамацяць, шапо-чуць і шэпчуцца галіны ад ветру. Схаладнела; магчыма, неўзабаве зноў пойдзе дождж. Нават пакаранне смерцю гэтага ведзьмара не пераможа дрэннага надвор’я, існуе зашмат нядобрых людзей, яны ўсе разам вінаватыя ў хо-ладзе, голадзе і галечы гэтых апошніх гадоў перад канцом свету. Але робім што можам. Нават абараняючы безна-дзейную справу. Трываем, абараняем апошнія пазіцыі і чакаем на дзень, калі Бог вернецца ва ўсёй сваёй велічы.
    — Млынар, — паўтарае доктар Тэзімонд. — Ты мусіш сказаць гэта перад усімі людзьмі, што тут сабраліся. Усё праўда? Ты гэта рабіў?
    — Ці можна мне спытаць?
    — He. Ты мусіш толькі адказваць. Гэта праўда? Ты гэта рабіў?
    Млынар азіраецца па баках, як хтосьці, хто не ведае дакладна, дзе знаходзіцца. Але, пэўна ж, і гэта такі вы-крут, доктар Кірхер дакладна ведае, што падманвац-ца нельга, бо за гэтымі з выгляду разгубленымі людзьмі
    99
    Т ы л ь
    хаваецца стары вораг, гатовы забіваць і разбураць усю-ды, дзе толькі можа. Хай бы толькі галлё перастала выда-ваць свае гукі. Шамаценне ветру раптам аказалася яшчэ горшым, чым мільгаценне святла. I хай бы яшчэ змоўклі гэтыя каровы!