• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Клаус глядзіць на яго, не разумеючы. Абодва госці ўстаюць.
    — Дурань ты, дурань, — кажа Агнэта.
    — Куды? — пытае Клаус. — Чаму?
    — Ніякай нагоды пераймацца, — адказвае доктар Тэ-зімонд. — Проста пагаворым, спакойна і грунтоўна. Ты ж сам хацеў, млынар. Спакойна. Пра ўсё, што цябе займае. Няўжо мы падобныя да кепскіх людзей?
    74
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    —	Але я не магу, — кажа Клаус. — Паслязаўтра прыйдзе Штэгер і запатрабуе збожжа. А яно яшчэ не змелена, яно ляжыць там уверсе ў каморы, час не чакае.
    —	Парабкі ж добрыя, — гаворыць доктар Тэзімонд. — На іх можна спадзявацца, усё зробяць.
    —	Той, хто не хоча ісці за сваімі сябрамі, — гаворыць доктар Кірхер, — мусіць улічваць, што калісьці будзе мець справу з людзьмі, якія яму не сябры. Разам жа елі, разам сядзелі ў млынарні. Можна давяраць адзін аднаму.
    —	Тая лацінская кніга, — кажа доктар Тэзімонд. — Я ха-чу яе бачыць. Калі ёсць пытанні, мы можам адказаць.
    Усе чакаюць на хлопчыка, які там, уверсе, прабіраецца па цёмным паддашку. Ён не адразу знайшоў патрэбную кнігу побач з купаю збожжа. А калі ён зноў спускаецца, бацька і госці ўжо стаяць у дзвярах.
    Ён падае Клаусу кнігу, той гладзіць яго па галаве, по-тым нахіляецца і цалуе ў лоб. У апошнім дзённым святле хлопчык бачыць маленькія вострыя зморшчыны на баць-кавым твары. Бачыць, як блішчаць яго неспакойныя вочы, якія доўга не затрымліваюцца на нейкай адной рэчы, ба-чыць сівыя валаскі ў чорнай барадзе.
    А калі Клаус апускае вочы на свайго сына, то здзіўляец-ца, што столькі ягоных дзяцей памерла пры нараджэн-ні, а выжыў акурат гэты. Ён мала цікавіўся хлопчыкам, ён проста занадта прызвычаіўся да таго, што ўсе дзеці хутка зноў знікаюць. Але гэта зменіцца, думае Клаус, я распавя-ду яму ўсё, пра што ведаю, пра замовы, квадраты, зёлкі і траекторыю Месяца. Ён радасна бярэ кніжку і выходзіць у ноч. Дождж скончыўся.
    Агнэта ўхапілася за яго. Яны доўга абдымаюцца. Кла-ус хоча вызваліцца, але Агнэта не расціскае рук. Парабкі хіхікаюць.
    —	Ты хутка вернешся, — гаворыць доктар Тэзімонд.
    75
    Т ы л ь
    — Ну вось, чуеш, — гаворыць Клаус.
    — Дурань ты, дурань, —гаворыць Агнэта і плача.
    Раптам Клаусу ўсё гэта робіцца непрыемным — млын, жончыны слёзы, худзенькі сын, усё яго недарэчнае быц-цё тут. Ён рашуча адпіхвае Агнэту. Яму падабаецца, што можна нарэшце мець нейкія агульныя справы з адука-ванымі мужчынамі, да якіх ён адчувае сябе больш блізкім, чым да гэтых нічому не навучаных людзей з млына.
    — He бойцеся, — гаворыць ён доктару Тэзімонду. — Я знайду дарогу і ў цемры.
    Клаус выпраўляецца адсюль шырокім крокам, яны абодва яго даганяюць. Агнэта пазірае наўздагон, пакуль тройцу не паглынае змрок.
    — Ідзі ў хату, — гаворыць яна хлопчыку.
    — Калі ён вернецца?
    Яна зачыняе дзверы на засаўку.
    II
    Доктар Кірхер расплюшчвае вочы. У пакоі нехта ёсць. Ён прыслухоўваецца. He, нікога, апроч доктара Тэзімон-да, які храпе ў сваім ложку. Ён адкідвае коўдру, жагнаец-ца і ўстае. Прыйшоў час. Дзень суда.
    У дадатак да ўсяго яму зноў сніліся егіпецкія знакі. Жоўты гліняны мур, а на ім чалавечкі з сабачымі гало-вамі, крылатыя львы, сякеры, мячы, пікі, хвалістыя лініі розных кшталтаў. Ніводзін чалавек іх не разумее, веды пра іх страчаныя датуль, пакуль не з’явіцца нейкі шчодра адораны розум, каб разгадаць іх наноў.
    I гэта будзе ён. Прыйдзе дзень.
    Яму баліць спіна, як і штораніцы. Саламяны мех, на якім яму даводзіцца спаць, вельмі тонкі, а зямля ледзяная.
    76
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    У пастаравай хаце толькі адзін ложак, і на ім спіць мен-тар, нават сам пастар вымушаны туліцца побач на зям-лі. Добра, што хоць гэтае ночы ментар не прачынаўся. Ён часта крычыць ува сне, а часам выцягвае з-пад падуш-кі нож, падазраючы нейкую пагрозу свайму жыццю. Так бывае, калі яму сніцца тая вялікая англійская змова, дзе ён і яшчэ некалькі адважных мужчын ледзь не ўзарва-лі караля. Нічога не выйшла, але яны працягвалі спро-бы: цэлымі днямі шукалі прынцэсу Элізабэт, каб выкрасці яе і гвалтоўна пасадзіць на трон. I ўсё магло б атрымац-ца, а калі б атрымалася, востраў сёння зноў быў бы пад уладай сапраўднай веры. Доктар Тэзімонд тады некалькі тыдняў хаваўся ў лесе, сілкуючыся карэньчыкамі і кры-нічнай вадой, яму аднаму ўдалося ўцячы і пераадолець мора. Потым яго кананізуюць, але ўначы лепш не класці-ся паблізу, бо пад ягонай падушкай заўсёды ляжыць нож, а ў ягоных снах поўна скуралупаў-пратэстантаў.
    Доктар Кірхер накідвае плашч і выходзіць на двор. Стаіць, разгублены, у бляклым ранішнім святле. Справа ад яго царква, перад вачыма цэнтральны пляц з калодзе-жам, ліпай і збудаваным учора памостам, побач хаты Та-ма, Генрыкса і Гайнэрлінга, ён цяпер знаёмы з усімі жы-харамі гэтай вёскі, дапытваў іх, ведае іх таямніцы. Нешта варушыцца на даху Генрыксавай хаты, ён інстынктыўна адступае назад, але хутчэй за ўсё — гэта толькі кот. Док-тар Кірхер шэпча ахоўныя малітвы і тройчы малюе крыж: сыдзі, злы дух, адпусці, я стаю пад аховаю Госпада, і Пан-ны Марыі, і ўсіх святых. Потым сядае, прыхінаецца да сцяны пастаравай хаты і, клацаючы зубамі, чакае сонца.
    I раптам заўважае, што нехта сядзіць побач. Бязгучна наблізіўся, бязгучна сеў. Гэта містр Тыльман.
    —	Добрай раніцы, — мармыча доктар Кірхер і палоха-ецца. Дарма ён, цяпер кат можа адказаць на вітанне.
    77
    Т ы л ь
    На ягоны жах акурат гэта і здараецца.
    — Добрай раніцы!
    Доктар Кірхер азіраецца па баках. На шчасце, нікога не відаць, вёска яшчэ спіць, іх ніхто не бачыць.
    — Такая халадэча, — гаворыць містр Тыльман.
    — Так, — згаджаецца доктар Кірхер, бо трэба ж нешта сказаць. — Кепска.
    — I з кожным годам будзе горш, — гаворыць містр Тыльман.
    Абодва маўчаць.
    Доктар Кірхер ведае, што найлепш было б не адказ-ваць, але цішыня абцяжарвае, і таму ён адкашліваецца і кажа:
    — Свет коціцца напярэймы сваёй пагібелі.
    Містр Тыльман сплёўвае на зямлю.
    — I колькі яшчэ засталося?
    — Добра, калі сотня гадоў, — гаворыць доктар Кірхер, яму няёмка, ён зноў азіраецца. — Каму здаецца, што трохі менш, а каму — што, можа, і гадоў сто дваццаць.
    Ён змаўкае і адчувае камяк у горле. Такое з ім кож-ны раз, калі ён гаворыць пра Апакаліпсіс. Ён жагнаецца, містр Тыльман паўтарае за ім.
    Небарака, думае доктар Кірхер. Уласна кажучы, ніво-дзін кат не мусіць баяцца Страшнага суда, бо заведзена, каб асуджаныя перад смерцю даравалі карнікам, але раз-пораз сустракаюцца разлютаваныя, якія адмаўля-юцца гэта рабіць, а іншы раз здараецца нават, што нехта свайго ката пасылае ў даліну Язафата. Той, хто гаворыць такое містру, абвінавачвае яго ў забойстве і адмаўляе ў да-раванні. Ці здаралася такое ўжо з містрам Тыльманам?
    — Вам цікава, ці баюся я суда.
    - He!
    — Ці пасылаў мяне ўжо хто ў даліну Язафата.
    78
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    - He!
    — Кожнаму гэта цікава. Ведаеце, у мяне ж не было выбару. Я стаў тым, кім ёсць, бо мой бацька быў тым, кім быў. А ён стаў такім праз свайго бацьку. I мой сын таксама мусіць стаць тым жа, што і я, бо сын ката робіцца катам, — містр Тыльман зноў сплёўвае. — Мой сын — мяккі хлапец. Я гляджу на яго, яму толькі восем, і ён такі мілы, забой-ствы не для яго. Але ў яго няма выбару. Гэта было і не для мяне таксама. Але я ж навучыўся, і нават нядрэнна.
    Доктар Кірхер пачынае ўсур’ёз хвалявацца. Толькі б ні-хто не ўбачыў, як ён тут шчыра гутарыць з катам.
    У небе шырыцца белаватае святло, на сценах хат мож-на ўжо адрозніваць колеры. I добра разгледзець памост, вунь там, перад ліпай. За памостам — невыразная пля-ма ў світальным святле, фургон вандроўнага рыфмача, прыехаў два дні таму. Яно так заўсёды: калі чакаецца ней-кае відовішча, збіраюцца вагабунды.
    — Дзякуй богу, у гэтай глухмені няма ніякіх шынкоў ды корчмаў, — гаворыць містр Тыльман. — Бо калі яны ёсць, я хаджу туды вечарамі, але сяджу адзін, а ўсе вакол каса-вурацца і перашэптваюцца. I я ведаю, што так будзе, але ўсё адно хаджу, бо куды мне яшчэ хадзіць, апроч корч-маў? У Айхштэт я ж наўрад ці вярнуся.
    — Там да вас лепей ставяцца?
    — He, але ж там я дома. Калі да цябе дрэнна ставяцца дома, то гэта лепш, чым калі гэта здараецца ў іншых мес-цах, — містр Тыльман падымае рукі і пацягваецца, пазя-хаючы.
    Доктар Кірхер торгаецца ўбок. Катава далонь — усяго за некалькі цаляў ад яго плячэй, нельга, каб дакранулася. Той, каго кране кат, хай сабе нават мімаходзь, губляе свой гонар. Але, вядома ж, нельга яго і пакрыўдзіць. Калі яго раззлаваць, ён можа наўмысна схапіць і змірыцца з пака-
    79
    Т ы л ь
    раннем. Доктар Кірхер праклінае сябе за сваю дабрадуш-насць — навошта ён наогул пачаў гэтую размову.
    На яго палёгку, у гэты момант з хаты чуецца перхан-не ментара. Доктар Тэзімонд прачнуўся. 3 выбачлівым жэстам доктар Кірхер устае.
    Містр Тыльман крыва ўсміхаецца.
    — Хай Пан Бог будзе з намі ў гэты вялікі дзень, — га-ворыць доктар Кірхер.
    Але містр Тыльман не адказвае. Доктар Кірхер хуцень-ка заходзіць у пастараву хату, каб дапамагчы ментару апрануцца.
    Мерным крокам, у чырвонай мантыі суддзі, доктар Тэ-зімонд ідзе да памоста. Уверсе стаіць стол, і стосы папер на ім прыціснутыя камянямі з млынавога ручая, каб вецер не знёс ніводнага аркуша. Сонца амаль у зеніце. Святло крапае праз крону ліпы. Усе тут: наперадзе Штэгеравы поўным складам, каваль Штэлінг і селянін Брантнар са сваімі жонкамі, ззаду пекар Гольц з жонкай і абедзвю-ма дочкамі і Ансэльм Мелькер са сваімі дзецьмі, жонкай, швагеркай, старой маці, старой цешчай, старым цесцем і цёткай, побач з якімі Марыя Лозерын і яе прыгожая дач-ка, за імі Генрыксы і Гайнэрлінгі разам з чэляддзю, а ззаду за ўсімі круглатварыя, падобныя да мышэй Тамы. За пля-цам, прыхіліўшыся да камля дрэва, стаіць містр Тыльман. У карычневай pace, з бледным і азызлым тварам. Ззаду на павозцы рыфмач нешта крэмзае ў кніжачцы.
    Доктар Тэзімонд грацыёзна ўскаквае на памост і ста-новіцца за крэслам. У доктара Кірхера, хоць ён і ма-ладзейшы, выходзіць не так зухавата: памост высокі, а мантыя замінае. Калі ён падняўся, доктар Тэзімонд за-прашальна глядзіць на яго, і доктар Кірхер ведае, што цяпер мусіць загаварыць, але азіраецца па баках і ледзь
    80
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    не страчвае прытомнасць. Адчуванне нерэальнасці ўся-го, што адбываецца, настолькі вялікае, што ён вымушаны ўхапіцца за брыж стала. Такое з ім здараецца не ўпершы-ню, гэта адна з тых рэчаў, якія канечне трэба захаваць у таямніцы. Ён толькі нядаўна быў рукапакладзены ў цар-коўныя служкі, усё ніяк не стане паўнавартасным езуі-там, а толькі цялесна і душэўна здаровыя мужчыны мо-гуць быць сябрамі Таварыства Ісуса.