• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    —	Назад! — закрычаў Карл фон Додэр.
    Запозна. Час пацягнуў іх з сабой, як быстрыня. Унізе, на тым беразе ракі, падымалася некалькі тузінаў абла-чынак, белых і зіхоткіх. Нашы гарматы, падумаў тоўсты граф, вось яна, артылерыя нашага імператара, але яшчэ да таго, як ён паспеў давесці думку да канца, з таго мес-ца, дзе стаялі мушкецёры, узнялося мноства аблачынак, маленькіх, але незлічоных, спачатку аддзеленых адна ад адной, потым змяшяных у адну агульную хмару, а пасля даляцеў і шум, і тоўсты граф пачуў свіст стрэлаў, дым ад якіх ужо ўбачыў раней, а затым заўважыў, што вершнікі праціўніка, па-ранейшаму ідучы да ракі, выкінулі дзіўны фокус. У іх шэрагах былі праходы, адзін тут, другі побач з ім, трэці крыху на адлегласці. Напружыўшы вочы, каб
    152
    ЦУСМАРСГАЎЗЭН
    зразумець, што адбываецца, ён пачуў гук, якога не чуў ні-колі раней — пранізлівы крык паветра. Франц Кернбаўэр кінуўся з каня, тоўсты граф разгублена назіраў, як ён ко-ціцца па траве, і запытваў сябе, мо і мне так трэба, але ж конь высокі, а на зямлі поўна цвёрдых камянёў. Потым тое самае зрабіў і Карл фон Додэр. Але ён кінуўся не ў ад-ным кірунку, а адразу ў розных, нібыта не змог вызначыц-ца і выбраў з дзвюх магчымасцей абедзве.
    Спачатку тоўсты граф падумаў, што трызніць, але по-тым убачыў, што Карл фон Додэр сапраўды ляжыць у двух месцах адразу: адна частка справа ад каня, другая злева, і правая яшчэ трошкі рухаецца. Тоўстага графа ахапіла невымерная агіда, а ў дадатак да ўсяго яму прыгадала-ся гусь, забітая незадоўга да таго Францам Кернбаўэрам; ён прыгадаў, як разляталася птушыная галава, і зразумеў, што той ягоны страх быў настолькі моцным, бо прадра-каў цяперашні, прыйшоўшы раней часу. Між тым пытан-не, трэба яму злазіць з каня ці не, вырашылася само са-бою: яго конь лёг, вось і ўсё, і, выцяўшыся бокам аб зямлю, ён заўважыў, што зноў пачаўся дождж, але гэта быў не звычайны дождж, гэта не ад вады разляталася пырскамі зямля, а ад нябачных цапоў, якімі нібы абмалочвалі гле-бу. Ён бачыў, як паўзе на карачках Франц Кернбаўэр, ён бачыў, што ў траве ляжыць конскі капыт, на якім не было каня, ён бачыў, як Конрад Пурнэр скача ўніз з адхону, ён бачыў, як на тым беразе ракі дым накрывае сабой шэрагі імператарскіх салдат, якіх ён нядаўна мог добра разгле-дзець, яны зніклі, толькі ў адным месцы вецер развеяў чад і можна было ўбачыць мужчын, якія спачатку курчыліся між сваімі пікамі, але вось цяпер падняліся, усе аднача-сова, узнялі зброю і пайшлі назад, быццам адзін чалавек, як яны выпрацоўваюць такія аднолькавыя рухі? Яны віда-вочна адступалі перад кавалерыяй, што перапраўлялася
    153
    Т ы л ь
    праз раку. Вада нібыта закіпала, коні ўставалі на дыбкі, вершнікі падалі, але некаторыя з іх дасягалі берага, і пікі-нёры адступалі і знікалі ў дыме.
    Тоўсты граф азірнуўся. Трава супакоілася. Ён падняў-ся на ногі. Тыя слухаліся, а вось правай рукі ён не адчу-ваў. Ён паднёс яе да вачэй і ўбачыў, што бракуе аднаго пальца. Пералічыў. Сапраўды, чатыры пальцы, нешта не так, аднаго неставала, мусіла ж быць пяць, а засталося чатыры. Ён выплюнуў на зямлю кроў. Трэба зноў хавацца ў лес. Толькі ў лесе быў паратунак, толькі...
    Вобразы набывалі свае контуры, складваліся ў ка-ляровыя плямы, і калі тоўсты граф зразумеў, што ён пэў-на ж знепрытомнеў і вось цяпер апамятаўся, яго ахапіў балючы ўспамін, што вырас нібы зніадкуль. Ён прыгадаў дзяўчыну, якую кахаў у свае дзевятнаццаць; тады яна яго высмеяла, але цяпер быццам зноў вярнулася, і разумен-не, што ім ніколі не быць разам, працяла ўсе фібры яго душы смуткам. Над сабою ён бачыў неба. Далёкае, поўнае ружаватых аблачынак. Нехта нахіліўся над ім. Ён не ведаў яго, не, усё ж ведаў, а вось цяпер і пазнаў.
    — Падымайся!
    Тоўсты граф заміргаў.
    Уленшпігель размахнуўся і ляснуў яго па твары.
    Тоўсты граф падняўся. Шчака балела. Далонь балела яшчэ больш. А мацней за ўсё балеў палец, якога не было. На зямлі ляжала тое, што засталося ад Карла фон Додэра, побач з ім — два кані, а вунь там — мёртвы Конрад Пур-нэр. Удалечыні вісеў туман, у якім бліскалі маланкі. Верш-нікі ўсё яшчэ паціху трухалі, праход адкрыўся і закрыўся зноў, тое пэўна ж была работа дванаццаціфунтоўкі. Рака кішма кішэла вершнікамі, яны заміналі адзін аднаму і ма-халі пугамі, коні плюхаліся ў ваду, салдаты раўлі — але ён бачыў толькі, як рухаліся іх раты, нічога чуць ён не мог.
    154
    Ц У C MA РС ГАЎ 3 Э Н
    У рацэ было поўна коней і людзей, і ўсё больш і больш з іх дабіраліся да берага і знікалі ў дыме.
    Уленшпігель рушыў з месца, тоўсты граф следам за ім. Лес быў усяго за пару крокаў. Уленшпігель пабег. Тоўсты граф бег за ім.
    Побач паляцелі пырскі травы. Ён зноў пачуў той ра-нейшы пранізлівы крык паветра, зусім побач з сабой, нешта раскалолася і з рыкам пакацілася да ракі. Як жыць, падумаў ён, як гэта вытрымаць, калі паветра поўнае ме-талу? I ў гэты момант рукі Уленшпігеля выкруціла назад, а сам ён грымнуўся ніцма на луг. Тоўсты граф схіліўся над ім. Уленшпігель ляжаў нерухома. Яго раса была пар-ваная на спіне, адтуль выцякала кроў, ён ужо ляжаў па-сярод лужыны. Тоўсты граф адскочыў ад яго і пабег прэч, але спатыкнуўся і ўпаў. Падняўся, пабег далей, нехта бег побач з ім, кулі зноў пачалі ўздымаць травяныя пырскі, чаму яны страляюць сюды, чаму не па ворагах, чаму так далёка і хто гэта бяжыць тут, на ягоным баку? Тоўсты граф павярнуў галаву, гэта быў Уленшпігель.
    — He спыняйся, — зашыпеў ён.
    Яны забеглі ў лес, дрэвы паглынулі грукат. Тоўсты граф хацеў спыніцца, у яго калола сэрца, але Уленшпігель сха-піў яго і пацягнуў глыбей у падлесак. Там яны прыселі на кукішкі. Нейкі час прыслухоўваліся да гармат. Уленшпі-гель асцярожна зняў падраную расу. Тоўсты граф зірнуў на яго спіну, кашуля ўся заквэцалася крывёй, але ніякай раны відаць не было.
    — Нічога не разумею, — сказаў тоўсты граф.
    — Табе трэба перавязаць далонь, — Уленшпігель адар-ваў шматок ад расы і абярнуў яго вакол графавай рукі.
    Ужо тады ён падумаў, што ў кнізе давядзецца расказ-ваць пра ўсё гэта неяк іначай. Ён не здолее апісаць падзеі як мае быць, бо яны ж пачнуць выслізгваць, а сказы, якія
    155
    Т ы л ь
    ён мог бы сфармуляваць, ніяк не будуць адпавядаць кар-цінам з яго памяці.
    I сапраўды: ніводная з тых падзей ніколі не ўсплыла ў яго снах. Толькі зрэдку ў зусім іншых сітуацыях адгу-калася далёкае рэха тых імгненняў, калі ён на ўскрайку лесу Штрайтгаймер Форст непадалёк ад Цусмарсгаўзэна трапіў пад абстрэл.
    Праз гады ён распытваў няшчаснага графа Гронс-фельда, якога баварскі курфюрст без доўгіх роздумаў быў зняў з пасады і загадаў арыштаваць. Колішні галоўны ка-мандзір баварскіх войскаў, бяззубы і стомлены, кашляю-чы, назваў яму імёны і месцы, апісаў сілы розных злучэн-няў і намаляваў планы выступленняў, так што тоўстаму графу ўдалося наблізіцца да разумення, дзе прыблізна ён быў і што здарылася з ім і яго спадарожнікамі. Але сказы ўсё адно не хацелі сплятацца. I тады ён скраў іншыя.
    У адным з папулярных раманаў ён знайшоў апісан-не, якое яму спадабалася, і калі людзі яго падбухторва-лі абмаляваць апошнюю бітву вялікай нямецкай вайны, ён пераказваў ім тое, што прачытаў у «Сімпліцысімусе» Грымельсгаўзэна. Яно не зусім пасавала, бо гаворка іш-ла пра бітву пад Вітштокам, але гэта нікому не замінала, ніхто ніколі не перапытваў. Вось чаго тоўсты граф не мог ведаць, дык гэта таго, што Грымельсгаўзэн, перажыўшы бітву пад Вітштокам, роўна гэтак жа не змог яе апісаць і замест таго скраў сказы з перакладзенага Марцінам Опіцам англійскага рамана, аўтар якога ніколі ў жыцці на ўласныя вочы ніводнай баталіі не бачыў.
    У сваёй кнізе тоўсты граф караценька распавёў і пра ноч у лесе, калі блазан, раптам зрабіўшыся вельмі гавар-кім, расказаў яму пра сваё жыццё пры двары зімовага караля ў Гаазе і пра тое, як яго тры гады таму пахавала ў шахце падчас аблогі Брна. Спачатку ён дажартаваўся,
    156
    ЦУСМАРСГАЎЗЭН
    калі пакпіў з твару каменданта, той ажно засадзіў яго да сапёраў, а потым шахта абвалілася акурат над яго гру-пай, і вось, шнар на лбе, ён носіць яго з таго часу. Ён быў запёртым у цемры, глыбока ўнутры, без выйсця, без па-ветра, і раптам — цудоўны паратунак. Нейкая непраўда-падобная і дзікая гісторыя, пісаў тоўсты граф, і ад таго, што ён потым рэзка памяняў тэму і не распавёў, што ж там быў за дзівосны паратунак з-пад Брна, многія чытачы бездапаможна злаваліся.
    Ва ўсялякім разе, Уленшпігель быў добрым апавядаль-нікам, лепшым і за абата, і за тоўстага графа, які, слуха-ючы гэтыя гісторыі, нават забыўся на неадольны боль у сваёй руцэ. He пераймайся, сказаў блазан, гэтай ноччу ваўкам хопіць ежы.
    На досвітку яны выправіліся ў дарогу. Абмінулі по-ле бітвы, адкуль да іх далятаў такі смурод, якога тоўсты граф нават уявіць сабе не мог, потым паехалі праз Шліпс-гайм, Гайнгофен і Отмарсгаўзэн. Уленшпігель добра ве-даў мясцовасць, быў спакойным і асцярожным і больш ні разу не кпіў з тоўстага графа,
    Спустошаны край запоўніўся людзьмі. Сяляне цягнулі вазамі свае пажыткі, салдаты шукалі вайсковыя часткі, ад якіх адбіліся, і свае сем’і; абы-як перавязаныя параненыя сядзелі на ўзбочыне, нерухома гледзячы перад сабой. Яны пакінулі на захадзе Обергаўзэн, ахоплены полымем, і пад’ехалі да Аўгсбурга, дзе сабралася аб’яднаная імпера-тарская армія. Пасля паражэння ўжо невялікая.
    Вайсковы лагер на гарадской ускраіне смярдзеў горш за поле бітвы. У памяці тоўстага графа пякельнымі ві-дзежамі палалі дэфармаваныя целы, твары з нарывамі, адкрытыя раны, кучы нечыстотаў. Я ніколі не буду ра-нейшым, думаў ён, калі яны пракладвалі шлях да га-радской брамы, і яшчэ: гэта ж усяго толькі вобразы, яны
    157
    Т ы л ь
    не могуць мне нічога зрабіць, яны не могуць мяне сха-піць, гэта толькі вобразы. I ён уявіў сябе іншым чалаве-кам, які ішоў бы нябачна побач з імі і які не мусіў бы гля-дзець на тое, на што глядзеў ён.
    Па абедзе яны даехалі да брамы. Тоўсты граф занепа-коена назваў вартаўнікам сваё імя, і яго самога ўразіла, з якой лёгкасцю яны яму паверылі і без ваганняў пусцілі ўнутр.
    КАРАЛІ УЗІМКУ
    Быў лістапад. Запасы віна вычарпаліся, а раз і студня ў садзе стаяла засмечаная, заставалася піць малако. Яны не маглі больш дастаць свечак, і таму ўвесь двор клаўся спаць разам з сонцам. Справы так сабе, але меліся яшчэ прынцы, гатовыя памерці за Ліз. Нядаўна адзін з іх, Хрыс-ціян Браўншвайгскі, быў тут у Гаазе і паабяцаў загадаць вышыць на сваім штандары pour Dieu et pour elle, a no-тым, ён пакляўся ў гэтым сваёй душой, — перамагчы або памерці за яе. Ён быў уразлівым героем, мог заплакаць, расчуліўшыся ад самога сябе. Фрыдрых супакойна паля-паў яго па плячах, а яна дала яму сваю насоўку, аднак гэта выклікала новыя хвалі слёз, настолькі моцна ён быў ура-жаны думкай, што мае цяпер яе хусцінку. Узнагароджаны каралеўскім блаславеннем і вельмі ўзрушаны, ён паехаў сваёй дарогай.