Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
171
Т ы л ь
не бойся рызыкаваць, Ліз. I не забывайся, што няшчасны хлапец будзе рабіць тое, што ты яму скажаш. Ён не роўны табе, — трошкі падумаўшы, ён дадаў нібыта без сувязі: — Порах пад парламентам, Ліз. Мы ўсе маглі б загінуць. Але мы яшчэ тут.
Гэта была самая доўгая прамова, якую яна калі-не-будзь ад яго чула. Яна пачакала, але замест працягу ён зноў скрыжаваў рукі за спінай і выйшаў, не сказаўшы больш ніводнага слова.
I яна засталася адна. Паглядзела ў акно, як толькі што рабіў ён, нібыта гэта магло дапамагчы ёй лепш зразумець свайго бацьку, падумала пра порах. Гэта было восем га-доў таму, калі найманыя забойцы паспрабавалі забіць та-ту з мамай і вярнуць краіну ў каталіцтва. Глыбока ўночы яе вытрас са сну лорд Гарынгтан з крыкамі: «Яны наблі-жаюцца!»
Спачатку яна не магла зразумець, дзе яна і пра што гэта ён, а калі свядомасць паціху вызвалілася з туману мрояў, ёй падумалася, як гэта нечувана, што ў яе спальні стаіць дарослы мужчына. Такога ніколі не здаралася.
— Яны хочуць мяне забіць?
— Горш. Спачатку Вы станеце каталічкай, а потым яны пасадзяць Вас на трон.
Пасля яны ехалі, ноч, дзень і яшчэ адну ноч. Ліз ся-дзела побач са сваёй пакаёўкай у карэце, якая так трэсла-ся, што прынцэса некалькі разоў званітавала праз акно. За карэтай скакала паўтузіна ўзброеных мужчын, лорд Гарынгтан ехаў спераду. Калі яны пад раніцу зрабілі прывал, ён патлумачыў ёй шэптам, што і сам амаль нічо-га не ведае. Прыехаў ганец і паведаміў, што хеўра забой-цаў на чале з нейкім езуітам шукае ўнучку Марыі Сцюарт. Яе хочуць выкрасці і зрабіць каралевай. Бацька, магчыма, забіты, маці таксама.
172
Каралі ўзімку
— Але ў Англіі няма езуітаў. Мая стрыечная бабуля іх прагнала.
— Некалькі яшчэ засталося. Яны хаваюцца. Адзін з найстрашнейшых завецца Тэзімондам, мы даўно ўжо яго шукаем, але ён шторазу ўцякае, а цяпер вось шукае Вас, — лорд Гарынгтан са стогнам падняўся. Ён быў ужо немалады, яму цяжка давалася столькі часу правесці ў сядле. — Трэба рушыць далей!
Потым яны схаваліся ў невялічкім дамку ля Ковен-тры, і Ліз нельга было пакідаць пакой. Яна мела з сабой адну толькі ляльку, ніякіх кніжак, і пачынаючы з другога дня нуда зрабілася такой невыноснай, што яна пагадзі-лася б нават на езуіта Тэзімонда, абы толькі не трываць больш гнятлівую тугу гэтага пакоя: заўсёды адзін і той самы камод, тыя самыя пліткі на падлозе, яна столькі ра-зоў іх пералічыла, трэцяя ў другім шэрагу, калі лічыць ад акна, трошкі прыўздымалася, як і сёмая ў шостым шэра-гу, а яшчэ ложак і начны гаршчок, які двойчы на дзень выносіў нехта з мужчын, і свечка, якую нельга было за-пальваць, каб ніхто не ўбачыў святла праз акно, і на крэс-ле каля ложка — пакаёўка, якая ўжо тройчы расказала ёй усё сваё жыццё, у якім не здарылася нічога цікавага. Хіба езуіт мог быць настолькі ўжо благім? Ён жа не хацеў ёй нічога дрэннага, ён хацеў зрабіць яе каралевай!
— Ваша Высокасць няправільна разумее, — сказаў Га-рынгтан. — Вы не мелі б свабоды. Вы рабілі б толькі тое, што загадае Папа Рымскі.
— А цяпер я раблю тое, што гаворыце Вы.
— Правільна, і пазней Вы будзеце за гэта ўдзячныя.
На той момант небяспека ўжо мінула. Але ніхто з іх пра гэта не ведаў. Порах пад парламентам знайшлі да таго, як змоўнікі змаглі яго падпаліць, яе бацькі засталіся жывыя і нават не параненыя, каталікоў злавілі, а няшчасныя
173
Т ы л ь
выкрадальнікі самі цяпер былі ў пошуку і хаваліся ў ля-сах. Аднак уцекачы гэтага не ведалі, і Ліз заставалася яшчэ сем бясконцых дзён у пакоі з дзвюма вылезлымі пліткамі, сем дзён побач з пакаёўкай і аповедамі пра яе нецікавае жыццё, сем дзён без кніжак, сем дзён з адной толькі лялькай, якую ўжо на трэці дзень яна ўзненавідзе-ла мацней за кожнага з тых езуітаў.
Яна не ведала, што тата тым часам схапіў змоўнікаў. Ён запрасіў не толькі найлепшых катаў абодвух сваіх ка-ралеўстваў, але і траіх экспертаў па болю з Персіі і самага дасведчанага катавальніка ад кітайскага імператара. Усе вядомыя віды пакут, якія толькі мог учыніць адзін чала-век іншаму, ён загадаў ужыць да арыштаваных, а потым распарадзіўся вынайсці мучэнні, невядомыя дагэтуль. Усім спецыялістам было даручана выдумляць катаванні куды больш вытанчаныя і жахлівыя, чым маглі сабе ўявіць найвялікшыя мастакі, што малявалі апраметную. Умова была толькі адна: каб пры гэтым захоўвалася прытом-насць і чалавек не траціў ад болю розум: злачынцы мусілі назваць сваіх саўдзельнікаў і мець час папрасіць Бога аб літасці ды раскаяцца. Бо тата быў добрым хрысціянінам.
Тым часам двор паслаў сотні салдат на ахову Ліз. Ад-нак іх сховішча было такім добрым, што не толькі змоў-нікі не здолелі б яго знайсці, але і салдаты не змаглі. Мі-налі дні. I яшчэ больш дзён мінула, і яшчэ, і аднойчы нуда аслабела, і Ліз у тым пакоі падалося, што ёй нарэшце па-чынае адкрывацца ў сутнасці часу нешта, пра што яна не задумвалася раней: нічога не мінала. Усё было. Усё за-ставалася. I нават калі рэчы мяняліся, гэта здаралася заў-сёды ў адным і тым самым, у аднолькавым і нязменным Цяпер.
Падчас усіх пазнейшых уцёкаў яна часта думала пра гэтыя першыя. Пасля паражэння на Белай Гары ёй
174
Каралі ў 3імку
падалося, што яна вырасла да гэтага падрыхтаванай і што ўцёкі даўно былі ў яе крыві. «Згарніце шоўк, — крычала яна, — пакіньце посуд, бярыце лепш лён, ён даражэйшы. 3 карцін вазьміце іспанскія, а чэшскія пакіньце, іспан-цы лепш малююць!» А свайму няшчаснаму Фрыдрыху яна сказала: «Не бяры да галавы. Уцячом, пасядзім у схо-вішчы, а потым вернемся».
Бо тады ў Ковентры было менавіта так. Праз нейкі час яны даведаліся, што небяспека мінула, і вярнуліся ў Лон-дан акурат да вялікага падзячнага набажэнства. Вуліцы паміж Вэстмінстэрам і Уайтхолам былі запоўненыя, лю-дзі святкавалі перамогу. Потым «Слугі караля» паказа-лі п’есу, напісаную прынцыпалам адмыслова з гэтай на-годы. Там апавядалася пра шатландскага караля, якога забіў адзін нягоднік, чалавек з чорнай душой, нацкаваны ведзьмамі, каторыя хлусілі, гаворачы праўду. Змрочная п’еса, поўная агню, крыві і д’ябальскай сілы; і калі ўсё скончылася, Ліз ведала, што ніколі не захоча паглядзець яе яшчэ раз, нягледзячы на тое, што гэта была, магчыма, найлепшая п’еса ў яе жыцці.
Але яе няшчасны няскладны муж не хацеў яе слухаць тады, падчас уцёкаў з Прагі. Ён быў занадта агаломшаны стратай свайго войска і трона і мармытаў зноў і зноў, што памыліўся, прыняўшы чэшскую карону. Усе, ад каго гэта залежала, казалі яму, што ён зробіць памылку, усе і заў-сёды, але з дурасці ён паслухаўся іншых.
Пры гэтым ён меў на ўвазе, вядома ж, яе.
— Я паслухаўся не тых! — паўтарыў ён даволі гучна, каб яна зразумела. Карэта, самая непрыкметная з усіх, што яны мелі, пакідала сталіцу.
Тады яна ўсвядоміла, што ён ёй гэтага не даруе. Але па-ранейшаму будзе кахаць, як і яна яго. Сутнасць шлюбу не толькі ў нараджэнні дзяцей, яна складаецца таксама
175
Т ы л ь
з усіх раненняў, нанесеных адно аднаму, з усіх памылак, зробленых разам, з рэчаў, за якія носіш крыўду ўсё жыц-цё. Ён ёй не даруе, што яна падштурхнула яго да рашэння прыняць карону, як і яна яму не даруе, што ён ад сама-га пачатку быў недастакова разумным для яе. Усё было б прасцей, калі б ён трошкі хутчэй кеміў. Спачатку яна ду-мала, што зможа гэта змяніць, але потым пабачыла, што нічога зрабіць нельга. Гэты боль ніколі не сціхаў цалкам; і калі ён заходзіў навучаным цвёрдым крокам у залу або калі яна зазірала ў яго прыгожы твар, адначасова з кахан-нем яна адчувала і лёгкі ўкол.
Яна адхінула фіранку і вызірнула з акна карэты. Пра-га, другая сталіца свету, цэнтр вучонасці, колішняя рэ-зідэнцыя імператара, усходняя Венецыя. Нягледзячы на цемру, можна было пазнаць абрысы Градчанаў, падсве-чаных водбліскамі языкоў полымя.
— Мы вернемся, — сказала яна, хоць больш у гэта не верыла. Але яна ведала, што ўцёкі можна перажыць, толькі абапіраючыся на нейкае абяцанне. — Ты — кароль Багеміі. Так хоча Бог. Ты вернешся.
I хоць ім было дрэнна, але мелася ў гэтым моманце і нешта такое, што ёй падабалася. Ёй згадваўся тэатр: справы дзяржаўнай важнасці, карона, якая пераходзіць з адной галавы на другую, вялікая прайграная бітва. Бра-кавала толькі маналогу.
Бо і ў гэтым Фрыдрых адмовіў. Падчас развітання са спалатнелымі ад турбот паслядоўнікамі можна было б злавіць момант для прамовы, трэба было б толькі залезці на стол і пачаць гаварыць. Нехта б запомніў, нехта б запі-саў і расказаў іншым. Вялікая прамова зрабіла б яго бес-смяротным. Але, вядома ж, яму нічога не прыйшло да га-лавы, ён прамармытаў нешта няўцямнае, і вось яны ўжо ў дзвярах, на шляху да выгнання. А ўсе высакародныя
176
Каралі ўзімку
чэшскія паны, імёны якіх яна ніколі не магла вымавіць, усе гэныя Вршвітцкі, Прчкатрт і Чркаттрр, якія на кож-ным прыёме ёй на вуха шаптаў адказны за чэшскую мо-ву гофмайстар і якія яна ніколі ў жыцці не паўтарыла б, не дажывуць да пачатку новага года. Імператар не разу-меў жартаў.
— Усё ўжо добра, — шаптала яна ў карэце, не верачы ў гэта, бо добра не было. — Ужо ўсё добра, усё добра, ужо добра!
— Мне не трэба было прымаць гэтую клятую карону!
— Усё добра.
— He тых я паслухаўся.
— Усё добра ўжо!
— Можна неяк вярнуцца? — прашаптаў ён. — Неяк усё змяніць, гэта магчыма? Мо астролаг? Магло б атрымацца з дапамогай зорак, як лічыш?
— Так, магчыма, — адказала яна, не разумеючы, што ён меў на ўвазе. I, пагладзіўшы яго па мокрым ад слёз твары, чамусьці прыгадала іх шлюбную ноч. Яна не мела пра гэта аніякага ўяўлення, ніхто не палічыў патрэбным патлума-чыць нешта такое прынцэсе, а яму ж пэўна нехта сказаў, што там усё проста: бярэш жанчыну — і ўсё, яна, маўляў, спачатку будзе баяцца, але потым зразумее; трэба наблізіц-ца да яе рашуча і ўпэўнена, як да праціўніка ў бітве. Відаць, ён трымаўся гэтай парады. Але калі ён яе знянацку схапіў, яна палічыла яго вар’ятам і, быўшы на галаву вышэйшай, адпіхнула і загадала: «Кінь дурное!» Ён паспрабаваў яшчэ раз, і яна адштурхнула яго так моцна, што ён бразнуўся аб сервант: адзін з графінаў разбіўся, і да канца свайго жыцця яна памятала лужу на каменнай мазаіцы, па якой, як ма-ленькія караблікі, плавалі тры ружавыя пялёсткі. Іх было тры, яна і цяпер была ў гэтым упэўненая.