Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Ён падняўся і паспрабаваў зноў.
177
Т ы л ь
Зразумеўшы, што яна дужэйшая, Ліз не клікала на да-памогу, а крэпка трымала яго за запясці. Ён не мог вызва-ліцца. Ён соп і вырываўся, яна сапла і трымала яго, яны глядзелі адно на аднаго з поўнымі страху вачыма.
— Кінь гэта, — сказала яна.
Ён расплакаўся.
I, як пазней у карэце, яна шаптала: «Усё ўжо добра, усё добра, усё добра ўжо!», сядзела на краі ложка і гладзіла яго па галаве.
Ён суцешыўся і паспрабаваў апошні раз, схапіўшы яе за грудзі. Яна заляпіла яму поўху, і амаль з палёгкай ён адпусціў яе. Яна пацалавала яго ў шчаку. Ён уздыхнуў. А потым скруціўся пад коўдрай, занурыўшыся туды з га-лавой,і адразу ж заснуў.
Толькі праз некалькі тыдняў яны зачалі свайго перша-га сына.
Гэта было ласкавае дзіця, жывое, нібы асветленае знут-ры, з яснымі вачыма і звонкім голасам, яно было прыгожым як бацька і разумным як Ліз; і яна добра памятае яго ка-ня-гушкалку і маленькі замак, збудаваны ім з драўляных цурбанкоў, а яшчэ пра тое, як сын высокім моцным гола-сам спяваў англійскія песні, якім яна яго навучыла. У пят-наццаць гадоў ён патануў пад перакуленым паромам. У яе і да гэтага паміралі дзеці, але ніводзін — так позна. Пакуль яны маленькія, кожны дзень можна было чакаць нечага такога, але да яго яна за пятнаццаць гадоў прызвычаілася, ён вырас на яе вачах, а потым, у адзін міг, яго не стала. Яна заўсёды памятала пра яго, пра тое, як яго знайшлі пад пе-равернутым суднам, а калі пастанаўляла сабе хаця б нейкі час пра гэта не думаць, ён яшчэ часцей з’яўляўся ёй у снах.
Але ў шлюбную ноч яна пакуль пра гэта не ведала, як не ведала і потым, калі яны ў карэце пакідалі Прагу; з гэтым веданнем яна жыла толькі цяпер, у Гаазе, у доме,
178
Каралі ўзімку
які яны называлі сваёй рэзідэнцыяй, хоць гэта была ўсяго толькі двухпавярховая сядзіба: унізе гасцёўня, якую яны называлі параднай, а часам троннай залай, кухня, якую яны называлі чалядняй, і маленькая прыбудова, якую яны называлі стайнямі, а на другім паверсе была іх спальня, якую яны называлі жылымі пакоямі. Перад домам быў сад, які яны называлі паркам, акружаны жывой агаро-джай, якую занадта рэдка падразалі.
Яна ніколі не ўяўляла, ці шмат людзей жыве побач з імі. Былі пакаёўкі, быў кухар, быў граф Гудэніц — стары дурань, які ўцёк разам з імі з Прагі і якога Фрыдрых без доўгіх роздумаў стаў называць канцлерам, — быў садоў-нік, ён жа стайнік, але гэта няважна, бо скаціны ў стайні, лічы, і не было, і яшчэ меўся лёкай, які гучным голасам абвяшчаў гасцей і потым сервіраваў ежу. Аднойчы яна зразумела, што лёкай і кухар не былі падобныя адзін на аднаго, як ёй здавалася, а былі адным і тым жа чалавекам. Як яна не заўважала гэтага раней? Чэлядзь жыла ў чаляд-ні, акрамя кухара, які спаў у холе, і садоўніка, які разам са сваёй жонкай начаваў у троннай зале, калі гэта, вядома ж, была яго жонка — Ліз не мела ўпэўненасці, цікавіцца та-кімі рэчамі ніжэй за каралеўскую годнасць; у кожным разе, жанчына была круглявай і добрай, ёй можна было даверыць глядзець за дзецьмі. Нэле з блазнам спалі ўвер-се на калідоры, а можа, яны зусім і не спалі — Ліз ніколі гэтага не бачыла. Гаспадарка не была яе моцным бокам, і яна перадаверыла ўсё падчашаму, які яшчэ і гатаваў.
— Можна мне ўзяць блазна з сабой у Майнц? — спытаў Фрыдрых.
— Навошта табе блазан?
Ён патлумачыў у сваёй цырымоннай манеры, што, маўляў, мусіць з’явіцца там як уладар. А з усёй світы за-стаўся толькі блазан.
179
Т ы л ь
— Добра, калі ты лічыш, што гэта дапаможа.
I яны выехалі: яе муж, блазан і граф Гудэніц, а яшчэ, каб світа не выглядала занадта маленькай, кухар. Яна глядзела, як яны знікаюць у шэрым лістападаўскім небе. Глядзела з акна ім наўздагон, пакуль іх можна было ба-чыць. Мінуў яшчэ нейкі час, дрэвы ледзь заўважна вару-шыліся ад ветру. Больш ніякага руху.
Яна села на сваё даўно любімае месца, на крэсла па-між акном і камінам, дзе доўга ўжо не разводзілі агню. Яна ахвотна папрасіла б у пакаёўкі яшчэ адну коўдру, але заўчора пакаёўка, на жаль, уцякла. Трэба знайсці новую. Заўсёды ж ёсць нейкія местачковыя, якія хацелі б, каб іх дачка прыслугоўвала каралеве — нават калі гэта толь-кі каралева дурняў, якую малююць на жартоўных кар-цінках. У каталіцкіх краінах пляткараць, што яна спа-ла з кожным шляхцюком у Празе, яна даўно гэта ведала і не магла нічога з гэтым зрабіць, толькі паводзіць сябе з яшчэ большай годнасцю, ветлівасцю і велічнасцю. Яны з Фрыдрыхам былі пакараныя выгнаннем з імперыі, і іх можна было забіць, не баючыся, што які-небудзь пастар пазбавіць за гэта блаславення і літасці.
Пайшоў снег. Яна заплюшчыла вочы і пачала ціхенька насвістваць. Людзі называлі яе няшчаснага Фрыдрыха зі-мовым каралём, але калі халадала, ён жудасна мёрз. Неў-забаве ў садзе будуць гурбы па калена, і ніхто не расчыс-ціць сцежку, бо садоўнік сышоў таксама. Трэба напісаць Хрысціяну Браўншвайгскаму і папрасіць у яго pour Dieu et pour elle пару чалавек для расчысткі снегу.
Яна прыгадала дзень, які ўсё змяніў. Дзень, калі прый-шоў ліст, а разам з ім наканаванне. Усе подпісы раз-машыстыя, кожнае імя невымоўнае. Людзі, пра якіх яна ніколі не чула, прапаноўвалі курфюрсту Фрыдрыху чэш-скую карону. Яны не хацелі больш свайго старога караля,
180
Каралі ўзімку
які па сумяшчальніцтве быў таксама імператарам; іх новы ўладар мусіў быць пратэстантам. Каб пацвердзіць свой намер, яны выкінулі з акна Пражскага замка імператар-скіх намеснікаў.
Толькі тыя зваліліся ў кучы гаўна і выжылі. Пад вок-намі замка заўсёды ляжала шмат гаўна, з усіх начных гаршкоў, якія спаражняліся штодня. Так смешна: па ўсёй краіне езуіты навучалі, што анёл злавіў імператарскіх на-меснікаў і мякенька апусціў на зямлю.
Як толькі прыйшоў ліст, Фрыдрых напісаў тату.
«Дарагі зяць, — адказаў тата з конным кур’ерам, — ні ў якім разе не рабі гэтага».
Потым Фрыдрых спытаў князёў з пратэстанцкай уніі. Цэлы дзень прыбывалі ганцы, задыхаўшыся і на ўзмыле-ных конях, і ў кожным лісце было адно і тое ж: не рабіце глупстваў, Ваша курфюрсцкая Светласць, не пагаджай-цеся.
Фрыдрых пытаўся ў кожнага, каго мог знайсці. Трэба добра падумаць, тлумачыў ён зноў і зноў. Багемія — гэта не частка імперыі, прыняць карону не значыла б, на мер-каванне аўтарытэтных правазнаўцаў, парушэння прысягі на вернасць Яго Вялікасці імператару.
Hi ў якім разе, зноў напісаў тата.
I толькі цяпер ён спытаў Ліз. Яна чакала гэтага, яна была падрыхтаваная.
Быў позні вечар, яны знаходзіліся ў спальні, у атачэнні агнёў, што віселі ў паветры зусім нерухома — толькі най-даражэйшыя свечкі гараць так спакойна.
— He будзь дурнем, — сказала і яна. I працягнула пасля даволі доўгага маўчання: — Як часта табе прапаноўвалі карону?
Гэта быў той момант, які змяніў іх жыццё, момант, якога ён ёй ніколі не даруе. Да канца сваіх дзён яна
181
Т ы л ь
будзе бачыць гэта: ложак з полагам, на якім красаваўся герб Вітэльсбахаў, агеньчыкі свечак, што адбіваліся ў гра-фіне на начным століку, велізарную карціну на сцяне, дзе былі намаляваныя дама з сабачкам. Яна ўжо не памятала, хто яе напісаў, ды і якая розніца, яна ўсё адно не ўзяла карціну з сабой у Прагу, і тая згубілася.
— Як часта табе прапаноўвалі карону? Як часта здара-ецца, што прыняць яе — мілая Богу справа? Чэшскім пра-тэстантам спачатку ўручылі ліст талерантнасці, потым зноў забралі, пятля ўсё больш зацягваецца. Толькі ты мо-жаш ім дапамагчы.
На імгненне ёй падалося, што гэтыя спальня, ложак з полагам, карціна і графін ператварыліся ў сцэну і яна прамаўляе перад залай, поўнай прыціхлых ад напружан-ня гледачоў. Ёй прыгадаўся прынцыпал, чароўная моц яго сказаў, што луналі ў паветры; ёй здавалася, што іх ата-чаюць цені будучых гісторыкаў, нібыта гэта прамаўляла не яна, а актрыса, якая потым, у п’есе, дзе будзе апісаны гэты момант, мела б задачу зайграць прынцэсу Элізабэт Сцю-арт. У п’есе расказвалася пра будучыню хрысціянства, пра каралеўства і імператара. Калі яна пераканае мужа, свет рушыць у адным кірунку, а калі не пераканае — у іншым.
Яна ўстала, пачала хадзіць туды-сюды маленькімі кро-камі і прамаўляць маналог.
Яна гаварыла пра Бога і пра абавязкі. Яна гаварыла пра веру звычайнага чалавека і пра веру мудрых. Гаварыла пра Кальвіна, які давёў да ўсіх людзей, што жыццё — не забава, а выпрабаванне, ад якога можна адмаўляцца хоць кожны дзень, але варта табе толькі адмовіцца — і ты навечна застанешся нічога не вартым. Яна гаварыла пра тое, што трэба горда і мужна ісці на рызыку, гаварыла пра Юлія Цэзара, які, сказаўшы, што выбар зроблены, перай-шоў Рубікон.
182
Каралі ўзімку
— Цэзар?
— Дай мне дагаварыць!
— Але я не быў бы Цэзарам, я быў бы яго ворагам. Я лепш бы стаў Брутам. Цэзар — гэта імператар!
— У гэтым параўнанні Цэзар ты.
— Цэзар — гэта імператар, Ліз. Цэзар і значыць імпера-тар, кайзер! Гэта адно і тое слова.
— Слова, можа, і адно, — выкрыкнула яна, — але гэта не мяняе той акалічнасці, што ў маім параўнанні Цэзар — не імператар, нават калі цэзар значыць кайзер, я пра ча-лавека, які перайшоў Рубікон і зрабіў выбар, і калі гля-дзець так, то Цэзар — гэта ты, Фрыдрых, бо ты пераможаш сваіх ворагаў, а не імператар у Вене, нават калі ён носіць тытул цэзара!
— Але Цэзар не перамог сваіх ворагаў. Ворагі яго за-калолі!
— Хто заўгодна можа закалоць каго заўгодна, гэта ні-чога не значыць! Але пра іх забыліся, а цэзарава імя жыве!
— Так, і ведаеш дзе? У слове кайзер!
— Калі ты станеш каралём Багеміі, а я каралевай, Ta-Ta прышле нам дапамогу. 1 калі пратэстанцкая унія паба-чыць, што англічане падтрымліваюць Прагу, яны збяруцца вакол нас. Карона Багеміі стане кропляй, ад якой мора...
— Чаша! Кропля, ад якой перапаўняецца чаша. Кропля ў моры — гэта пра марнасць. Ты маеш на ўвазе кроплю, ад якой перапаўняецца чаша!
— Божухна, ну і мова ў вас!
— Мова тут ні пры чым, гэта логіка.
Потым яна страціла цярпенне і закрычала, што ён мусіць маўчаць і слухаць, а ён прамармытаў выбачэнні і змоўк. А яна паўтарыла ўсё яшчэ раз: Рубікон, выбар, Бог з намі, і з гонарам заўважыла, што на трэці раз яно прагу-чала лепш, цяпер яна знайшла правільныя сказы.
183
Ты ль
— Твой бацька прышле салдат?
Яна зазірнула яму ў вочы. У гэтае імгненне ўсё залежа-ла ад яе: усё, што цяпер здарыцца, усе стагоддзі, уся не-вымерная будучыня, усё залежала ад яе адказу.