Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
— He заплюшчвай вочы, — сказаў блазан.
— Я не заплюшчваю, — адказаў кароль.
— Супакойся, — сказаў блазан, і кароль задумаўся, ці можа ён на гэта заплюшчыць вочы, пры ўсёй блазнаўскай свабодзе гэты заходзіў занадта далёка.
— А што там з тваім аслом, — спытаў ён, каб пазлаваць блазна. — Ці ён ужо нешта ўмее?
— Вось-вось загаворыць як пробашч, — сказаў блазан.
— I што ж ён гаворыць? — пацікавіўся кароль. — Што ўжо ўмее?
Два месяцы таму ён у прысутнасці блазна апавядаў пра дзівосных усходніх птушак, якія могуць выдаваць цэлыя сказы, так што можна падумаць, быццам гэта га-вораць людзі. Ён вычытаў гэта ў кнізе Атаназіюса Кірхера пра боскі свет жывёл, і з таго часу думкі пра птушак, якія ўмеюць гаварыць, не адпускалі яго.
Але блазан сказаў, што няма нічога складанага ў тым, каб навучыць птушку гаварыць; калі ты хоць трошкі адо-раны, у цябе любы звер забалбоча. Жывёлы разумнейшыя за людзей, таму паводзяцца ціха, яны надзеленыя тален-
203
Т ы л ь
там не трапляць праз усялякае глупства ў цяжкае стано-вішча. Але калі скаціну добра пераканаць, тая парушыць сваё маўчанне, і ён можа гэта даказаць у любы момант у абмен на добры пачастунак.
— Добры пачастунак?
He для сябе, заверыў блазан, акурат для звера. Так гэта робіцца, у кніжку хаваецца ежа і падсоўваецца зверу зноў, зноў і зноў, з цярплівасцю і вытрымкай. Той пачне праг-на гартаць старонкі і стане даведвацца ўсё больш і больш пра людскую мову, і праз два месяцы ўжо будзе вынік.
— I для якога ж звера?
— 3 любым можна правярнуць. Толькі не занадта малым, іначай яго голасу не пачуеш. 3 чарвякамі далёка не прасунешся. Насякомыя таксама дрэнны варыянт, яны заўсёды злятаюць, не дачытаўшы сказа. Каты заўжды пярэчаць, а пярэстыя ўсходнія птушкі, якіх апісвае той мудры спадар езуіт, тут не водзяцца. Так што застаюцца сабакі, коні і асёл.
— У нас больш няма каня, і сабака таксама збег.
— I яго зусім не шкада. Затое асёл стаіць у стайні. Мне трэба год, і праз год я...
— Два месяцы!
— Нямнога.
He без з’едлівасці кароль нагадаў блазну, што той толькі што сам гаварыў пра два месяцы. Раўнютка столь-кі часу ён і атрымае, не больш, і калі праз два месяцы не будзе выніку, яго чакае добрая прачуханка біблейскага маштабу.
— Мне трэба ежа, каб класці яе ў кніжку, — амаль нясмела сказаў блазан. — I нямала.
Ясная справа, кароль ведаў, што ежы ў іх заўжды не-стае. Але ён зірнуў на праклятае белае палатно на сцяне і, напярод песцячы ў сабе подлую радасць, сказаў блазну,
204
Каралі ўзімку
які ўжо нейкі час стаў займаць занадта вялікае, да нера-зумнасці, месца ў яго душы, што дасць яму столькі ежы, колькі неабходна для гэтай задумы, толькі б асёл зага-варыў. Праз два месяцы.
I сапраўды, блазан рабіў выгляд. Кожны дзень ён зні-каў у стайні з аўсом, маслам, сподачкам падсалоджанай мёдам кашы і кніжкай. Аднаго разу караля апанавала ці-каўнасць, насуперак усялякай прыстойнасці ён вырашыў падгледзець і ўбачыў, што блазан сядзеў на зямлі з разгор-нутай кнігай на каленях, а асёл побач з ім добрасумленна таропіўся ў пустату.
Паціху рухаецца, адразу ж паведаміў блазан, I ды А ўжо вывучылі, акурат паслязаўтра можна будзе разлічваць на наступны гук. Пасля чаго ён з бляяннем засмяяўся, і ка-роль, засаромеўшыся сваёй цікаўнасці да ўсёй гэтай бяз-глуздзіцы, сышоў, так нічога і не сказаўшы, каб прысвя-ціць сябе дзяржаўным справам, што ў сумнай рэчаіснасці азначала, што ён зноў будзе прасіць ваеннай падтрымкі ў свайго англійскага швагра і грошай у галандскіх Гене-ральных штатаў, як заўжды — безнадзейна.
— Дык што, што ён цяпер гаворыць? — паўтарыў ка-роль, гледзячы блазну ў вочы. — Што ён ужо ўмее га-варыць?
— Гаворыць асёл добра, толькі вось вярзе розную лух-ту. Мала чаго ведае, свету не бачыў, дай яму яшчэ трошкі часу.
— Hi дня больш за абяцанае!
Блазан захіхікаў.
— У вочы, кароль, глядзі мне ў вочы, а цяпер скажы ўсім, што ты бачыш!
Кароль адкашляўся, каб адказаць, але раптам не змог прамовіць ні слова. Стала цёмна, колеры і формы зблыта-ліся, ён зноў апынуўся перад англійскай сям’ёй: бледны
205
Т ы л ь
Якаб, яго жахлівы цесць, дацкая цешча Ганна, скамяне-лая ад фанабэрыі, і яго нявеста, на якую ён не наважваў-ся зірнуць. Потым гайданне і кручэнне ўзмацніліся і зноў сціхлі, і ён больш не ведаў, дзе ён ёсць.
Ён закашляўся, а калі зноў змог дыхаць, то зразу-меў, што ляжыць на падлозе. Яго абкружылі людзі. Яны расплываліся перад вачыма. Над імі нешта бялела, бры-зент на штангах, ён злёгку хваляваўся ад ветру. Цяпер удалося пазнаць графа Гудэніца, капялюш з пяром пры-ціснуты да грудзей, на твары зморшчынкі ад перажыван-няў, ля яго блазан, побач кухар, адзін з салдат, потым не-хта ў шведскай уніформе з ухмылкай на твары. Ён страціў прытомнасць?
Кароль працягнуў руку. Граф Гудэніц ухапіўся за яе і дапамог яму падняцца на ногі. Ён хістаўся, ногі зноў падгіналіся, кухар падтрымліваў яго з другога боку, па-куль ён не ўстаў. Так, знепрытомнеў. У недарэчны мо-мант, у намёце Густава Адольфа, якога яму трэба пера-канаць сілай або хітрасцю, што іх лёсы звязаныя адзін з адным, ён асунуўся, як жанчына ў тугім гарсэце.
— Спадарства! — пачуў ён свой уласны голас. — Па-пляскайце блазну!
Ён заўважыў, што яго кашуля заляпаная нечым спера-ду, каўнер, куртка, ордэн на грудзях таксама. Яшчэ і за-пэцкаўся?
— Папляскайце Тылю Уленшпігелю! — ускрыкнуў ён. — Ну і фокус! Шыкоўна атрымалася, — ён ухапіў блаз-на за вуха, мяккае, вострае і непрыемнае, і выпусціў яго зноў. — Але асцярожней, каб мы цябе не аддалі езуітам, бо гэта на мяжы з вядзьмарствам, такія фокусы!
Блазан маўчаў. Стаяў з крывой усмешкай на твары. Як і заўсёды, кароль не мог патлумачыць яго выразу.
206
Каралі ўзімку
— Ён чараўнік, мой блазан. Прынясіце вады, пачысціце мне адзенне, не тырчыце без справы, — кароль вымучана засмяяўся.
Граф Гудэніц пачаў завіхацца з хусцінкай вакол яго ка-шулі; калі ён цёр ды скуб, яго маршчыністы твар праплыў занадта блізка ад твару караля.
— Трэба асцерагацца гэтага штукара! — гаварыў ка-роль. — Хутчэй чысці, Гудэніц. Трэба асцерагацца! Толькі зірнуў мне ў вочы — я і зваліўся, вось дык чараўнік, вось дык фокус!
— Ты сам упаў, — сказаў блазан.
— Навучы мяне такому фокусу! — ускрыкнуў кароль. — Акурат як асёл навучыўся чытаць, я хачу вывучыць гэты фокус.
— Ты вучыш асла чытаць? — спытаў нехта з галандцаў.
— Калі такі, як ты, умее гаварыць і калі дурны кароль усё балбоча і балбоча, чаму тады асёл не можа?
Каралю вельмі хацелася заляпіць блазну поўху, але ён пачуваўся занадта слабым, на яго абрынуўся салдацкі ро-гат, зноў закружылася галава. Кухар падтрымаў яго.
I акурат у гэты недарэчны момант нехта адхінуў бры-зент сумежнага памяшкання, увайшоў мужчына ў чыр-воным убранні дворскага і з паблажлівай цікаўнасцю змерыў караля позіркам.
— Яго Вялікасць просяць.
— Нарэшце, — сказаў кароль.
— Што? — перапытаў цырыманімайстар. — Што гэта значыла?
— Даўно ўжо час, — сказаў кароль.
— Так не гавораць у прыёмным пакоі Яго Вялікасці.
— Хай гэтае стварэнне са мной не размаўляе! — кароль адштурхнуў яго і ўпэўненым крокам увайшоў у суседняе памяшканне.
207
Тыль
Ён убачыў стол з мапай, незасцелены ложак, абгры-зеныя косці і надкусаныя яблыкі на падлозе. Ён убачыў невысокага крэпкага мужчыну — круглая галава з круг-лым носам, круглы жывот, калматая барада, рэдкія ва-ласы, хітрыя маленькія вочкі. Той паспеў падысці да караля, схапіў яго адной далонню за руку, а другой так моцна ўдарыў у грудзі, што ён упаў бы, калі б мужчына не прыцягнуў яго да сябе і не абняў.
— Дарагі сябра! — сказаў ён. — Дарагі добры стары сябра!
— Брат, — прахрыпеў кароль.
Густаў Адольф пах нечым рэзкім, і яго сілішча дзівіла. Цяпер ён адштурхнуў караля і пачаў яго разглядаць.
— Я рады, што мы нарэшце пазнаёміліся, дарагі брат, — сказаў кароль.
Ён заўважыў, што Густаву Адольфу не спадабаўся зва-рот, і гэта пацвердзіла яго страхі: швед не ўважаў яго за роўнага сабе.
— Пасля столькіх гадоў, — паўтарыў кароль так ура-чыста, як толькі змог, — пасля столькіх лістоў, усіх тых пасланняў, нарэшце твар у твар.
— Мяне таксама радуе, — сказаў Густаў Адольф. — Як маешся, як пачуваешся? Што з грашыма? Ці хапае ежы?
Кароль не адразу зразумеў, што той яму тыкае. Hanpayfly так? Мо гэты чалавек дрэнна валодае нямецкай мовай або гэта шведскае дзівацтва?
— На мне цяжарам ляжыць клопат аб хрысціянстве, — сказаў кароль. — Гэтак жа як... — ён зглытнуў. — Як і на табе.
— Праўда, гэта так, — сказаў Густаў Адольф. — Хочаш чаго выпіць?
Кароль задумаўся. Ад думак пра віно яму паблажэла, але адмаўляцца, мабыць, было б неразумна.
208
Каралі ўзімку
— Выдатна! — ускрыкнуў Густаў Адольф, сціснуў руку ў кулак і, пакуль кароль спадзяваўся, што гэтым разам бу-дзе не так адчувальна, стукнуў яго.
У караля перахапіла паветра. Густаў Адольф працягнуў яму келіх. Ён узяў і адпіў. Смак у віна быў жудасны.
— Жудаснае віно, — сказаў Густаў Адольф. — Яно ў нас з нейкага там склепа, але ж гэта вайна, пераборлівымі быць не выпадае.
— Мне здаецца, яно сапсаванае, — сказаў кароль.
— Лепш сапсаванае, чым ніякага, — сказаў Густаў Адольф. — Ну, чаго ты хочаш ад мяне, сябра, чаму ты тут?
Кароль паглядзеў у барадаты хітры круглы твар. Вось ён, выратавальнік пратэстантызму, вялікая надзея. Але ж толькі нядаўна я сам быў такой надзеяй; як здарылася, што цяпер на маім месцы гэты таўстун з рэшткамі ежы ў барадзе?
— Мы перамагаем, — сказаў Густаў Адольф. — Ты па-гэтаму тут? Таму што мы перамагаем іх у кожнай бітве? Уверсе на поўначы мы іх перамаглі, потым дарогай на поўдзень і ўнізе ў Баварыі. Кожны раз мы перамагалі, бо ў іх і сіл менш, і парадку ніякага. Бо яны не ведаюць, як трэба муштраваць людзей. А я ведаю. Ну а ў цябе з тваімі людзьмі, то-бок як яно было, калі ў цябе былі людзі, ты ім падабаўся, тваім салдатам, там пад Прагай, да таго, як ім-ператар іх забіў? Акурат учора я аднаму са сваіх, які хацеў дэзерціраваць з касай, адарваў вушы.
Кароль няўпэўнена засмяяўся.
— Праўда. Я зрабіў гэта, яно ж не надта цяжка. Ха-паеш і адрываеш, такія чуткі хутка разносяцца. Салда-там смешна, калі гэта не пра іх, але ж і не наважваюцца ўчыніць нешта падобнае. У мяне тут амаль няма шведаў, большасць тых людзей знадворку — немцы, яшчэ парач-ка фінаў, шатландцаў і ірландцаў, наколькі я ведаю. Усе