• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    — He раіў бы гэтага рабіць, — сказаў блазан. — Я пры-ношу няшчасці.
    — Праўда?
    — Зірні, з кім я прыйшоў. Зірні, што з ім.
    Густаў Адольф нейкі час глядзеў на караля. Той вытры-маў яго позірк і зайшоўся ў кашлі, які стрымліваў увесь гэты час.
    — Ідзіце, — сказаў Густаў Адольф. — Ідзіце ўжо, знік-ніце, і бягом. Я не хачу, каб вы заставаліся ў лагеры, — ён адхінуўся, нібыта раптам нечага спалохаўшыся. Брызент з пляскатам закрыўся, ён знік.
    Кароль выцер слёзы, што выступілі на вачах ад кашлю. Горла балела. Ён зняў капялюш, пачухаў патыліцу і па-спрабаваў усвядоміць, што здарылася.
    216
    Каралі ўзімку
    А здарылася вось што: усяму канец. Ён ніколі не па-бачыць зноў сваёй радзімы. I ў Прагу ніколі не вернецца. Памрэ ў выгнанні.
    — Хадземце, — сказаў ён.
    — Што атрымалася? — спытаў граф Гудэніц. — Што ў выніку?
    — Потым, — сказаў кароль.
    Насуперак усяму ён адчуў палёгку, калі лагер нарэшце застаўся далёка ззаду. Паветра палепшала. Неба над імі было высокім і блакітным, у далечыні ўздымаліся пагоркі. Граф Гудэніц яшчэ двойчы спытаў яго, да чаго яны дамо-віліся і ці можна разлічваць на вяртанне ў Прагу, але, так і не атрымаўшы адказу, суняўся.
    Кароль кашляў. Ён запытваў сябе, ці гэта ўсё адбыва-лася напраўду: дужы мужчына з мясістымі далонямі, прамоўленыя ім жахлівыя рэчы, прапанова, якую так ха-целася прыняць, нясцерпна, але якую ён проста абавяза-ны быў адхіліць. I ўсё ж чаму, раптам спытаў ён сябе, ча-му я яе адхіліў? Ён больш гэтага не ведаў, усе прычыны, вось толькі што такія важкія, расталі ў тумане. I ён мог нават бачыць гэты туман, які запаўняў паветра блакітам і размываў пагоркі.
    Ён чуў, як блазан апавядае нешта са свайго жыцця, але на імгненне яму здалося, нібы той гаворыць у яго ўнутры, нібы той не скача поруч, а ліхаманкавым голасам засеў у яго галаве, зрабіўся часткай яго самога, з якой ён ніколі не хацеў бы пазнаёміцца. I заплюшчыў вочы.
    Блазан расказваў, як яны з сястрой уцяклі з дому: іх бацьку спалілі як ведзьмара, а маці з’ехала на Усход з ры-царам, мо ў Іерусалім або ў далёкую Персію, хто ведае.
    — Але ж яна не твая сястра, — пачуў кароль голас кухара.
    Яны з сястрой, сказаў блазан, спачатку цягаліся па свеце з адным паганым рыфмачом, хаця чалавекам ён
    217
    Ты ль
    быў добрым, а потым са штукаром, круцялём найвышэй-шага ўзроўню, які навучыў іх усяму, што ўмеў сам, доб-рым жанглёрам, акцёрам, чыйго падноска не быў варты ніхто, але ж ну і паганым тыпам ён быў, такім падлюкам, што Нэле лічыла яго д’яблам. А потым яны зразумелі, што кожны штукар — трошкі д’ябал, трошкі звер і трошкі прас-цяк таксама, і як толькі яны гэта зразумелі, дык навошта ім стаў той Пірмін, так яго звалі, і калі ён чарговы раз ну надта ўжо на іх раззлаваўся, Нэле згатавала яму грыбную страву, якую ён пэўна ж доўга не забыў або, наадварот, забыў адразу ж, бо там і падох, дзве прыгаршні лісічак, адзін мухамор, кавалачак чорнай бледнай паганкі, болей не трэба. Фокус у тым, каб узяць і мухамор, і бледную па-ганку, бо забівае кожны з гэтых грыбоў, але паасобку яны гарэняць, можна заўважыць. Звараныя ж разам, яны яд-наюць сваю вастрыню ў тонкую слодыч, і гэты вытанчаны смак не выклікае падазрэнняў.
    — Гэта значыць, вы яго забілі? — спытаў адзін з салдат.
    He я, сказаў блазан. Сястра забіла, я ж і камара не за-чаплю. I звонка засмяяўся. Яны ж не мелі выбару. Той чалавек быў надзвычай паганым, ад яго і мёртвага не пазбавішся. Яшчэ доўга ягоны дух ляцеў за імі, смяяўся ім наўздагон ляснымі начамі, усплываў у іх снах і прапа-ноўваў розныя ўгоды.
    — Якія ўгоды?
    Блазан маўчаў, кароль расплюшчыў вочы і заўважыў, што цяпер вакол лётаюць сняжынкі. Ён зрабіў глыбо-кі ўдых. Нарэшце растаў успамін пра смурод вайсковага лагера. Ён задуменна аблізаў вусны, згадаў пра Густава Адольфа і зноў закашляўся. Хіба яны не скачуць назад? He тое каб гэта яго здзівіла, але ён не хацеў назад у смяр-дзючы лагер, зноў да гэных салдат і шведскага караля, які толькі і чакаў, каб з яго паздзекавацца. Навакольныя
    218
    Каралі ўзімку
    лугі ўжо былі прыпарушаныя тонкай беллю, а на пянь-ках — войска падчас наступлення зваліла ўсе дрэвы — вырасталі снежныя купкі. Ён задраў галаву. Неба мігцела сняжынкамі. Ён падумаў пра сваю каранацыю, падумаў пра пяцьсот пеўчых і васьмігалосы харал, падумаў пра Ліз у жамчужнай мантыі.
    Мінулі гадзіны, а мо і дні, пакуль ён не вярнуўся ў сваё цяперашняе, ва ўсякім разе, краявід зноў змяніўся, на-вокал было столькі снегу, што коні ледзь ішлі: яны асця-рожна падымалі капыты і марудна апускалі іх у белую глыбіню. Халодны вецер хвастаў яму ў твар. Зайшоўшыся ў кашлі, ён азірнуўся і больш не ўбачыў галандскіх салдат. Побач скакалі толькі граф Гудэніц, кухар і блазан.
    — А дзе салдаты? — спытаў ён, але астатнія на яго не зважалі. Ён перапытаў гучней, але граф Гудэніц неўразу-мела зірнуў на яго, прыжмурыў вочы і зноў стаў углядац-ца наперад, у вецер.
    Пэўна ж, уцяклі, падумаў кароль.
    — У мяне такое войска, якога я заслугоўваю, — ска-заў ён. I, кашляючы, дадаў: — Прыдворны блазан, кухар і канцлер двара, якога больш няма. Маё паветранае вой-ска, апошнія адданыя мне людзі.
    — Слухаемся! — сказаў блазан, які здолеў яго зразу-мець, нягледзячы на вецер. — Цяпер і заўсёды. Ты захва-рэў, Вялікасць?
    I кароль раптам з палёгкай усвядоміў, што так і ёсць: адсюль і кашаль, адсюль і млявасць, адсюль і слабасць перад шведам, адсюль зблытанасць думак. Ён захварэў! Гэта столькі ўсяго тлумачыла, што ён ажно рассмяяўся.
    — Так, — радасна ўскрыкнуў ён. — Захварэў!
    Нагнуўшыся наперад для таго, каб адкашляцца, ён не-вядома чаму падумаў пра цесця з цешчай. Тое, што ён ім не спадабаўся, было зразумела адразу ж. Але ён скарыў іх
    219
    Т ы л ь
    сваёй элегантнасцю, высакароднымі манерамі, нямецкай просталінейнасцю, унутранай сілай.
    I яшчэ ён падумаў пра свайго старэйшага сына. Прыго-жага хлапца, якога ўсе так любілі. Калі я не вярнуся на-зад, так гаварыў ён яму, свайму дзіцяці, тады ты вернешся туды, у княства, на высокі пасад нашай сям’і. А потым пе-равярнуўся човен, і ён патануў, і цяпер ён у Госпада Бога.
    Дзе хутка буду і я, падумаў кароль і крануў свой вог-ненны лоб. У вечнай славе.
    Ён павярнуў галаву набок і паправіў падушку. Дыхан-не было гарачым. Нацягнуў на галаву коўдру, брудную і смярдзючую. Колькі людзей ужо спала ў гэтым ложку?
    Ён адкінуў коўдру і агледзеўся. Ён пэўна ж у заезным доме. На стале стаяў кубак. На падлозе ляжала салома. Акно было толькі адно, з тоўстым шклом, знадворку клу-біўся снег. На ўслончыку сядзеў кухар.
    — Нам трэба далей, — сказаў кароль.
    — Вы занадта хворы, — сказаў кухар. — Ваша Вялікасць не могуць, яны...
    — Бздура! — сказаў кароль. — Бязглуздзіца, глупства, дурасць, пустая балбатня. Ліз жа мяне чакае!
    Ён пачуў, што кухар нешта адказвае, але, яшчэ не зра-зумеўшы яго слоў, зноў заснуў, бо ўбачыў сябе ў саборы, на троне, перад іконамі алтара, ён слухаў хор і прыгадваў казку пра верацяно, пачутую некалі ад маці. Раптам яна падалася яму важнай, але памяць не магла як след усё зляпіць: калі ты раскручваеш верацяно, раскручваецца і кавалак жыцця, і чым хутчэй ты яго круціш, спяшаючы-ся, напрыклад, або праз нейкі боль, або таму што нешта не так, як хацелася б, тым хутчэй мінае і жыццё, і вось мужчына ў казцы быў ужо ў канцы верацяна, і ўсё ўжо мі-нула, ледзь паспеўшы пачацца. Але што было ў сярэдзіне, кароль больш не мог прыгадаць, і таму ён расплюшчыў
    220
    Каралі ўзімку
    вочы і аддаў загад рушыць далей, у Галандыю, дзе быў яго палац і дзе чакала жонка разам з прыдворнымі, у шаўках і дыядэме, дзе ладзіліся бясконцыя святы, кожны дзень ставіліся любімыя ёю спектаклі, у якіх гралі найлепшыя акцёры з усіх падуладных ім зямель.
    На яго здзіўленне, ён зноў сядзеў верхам. Нехта накінуў яму на плечы плашч, але вецер усё адно адчуваўся. Свет здаваўся белым — неба, зямля, хаціны паабапал дарогі.
    — Дзе Гудэніц? — спытаў ён.
    — Графа няма! — крыкнуў кухар.
    — Нам трэба было рухацца далей, — сказаў блазан. — Грошы скончыліся, гаспадар выкінуў нас. Кароль ці не, сказаў ён, у яго прынята плаціць!
    — Ага, — сказаў кароль, — але дзе Гудэніц?
    Ён паспрабаваў падлічыць, ці вялікае цяпер у яго вой-ска. Вось блазан, і вось кухар, і вось ён сам, і яшчэ блазан, значыць, чацвёра, але, пералічыўшы другі раз, для пэўна-сці, ён налічыў толькі дваіх, блазна і кухара. Так быць не магло, таму ён пачаў лічыць зноў і атрымаў траіх, але ў наступны раз іх зноў стала чацвёра: кароль Багеміі, ку-хар, блазан і ён. I тады ён здаўся.
    — Трэба спешыцца, — сказаў кухар.
    I сапраўды, снег быў занадта глыбокім, коні не маглі больш прасоўвацца праз яго.
    — Але ён не можа ісці, — пачуў кароль блазна, і ўпер-шыню яго голас гучаў без аніякай з’едлівасці, проста як голас звычайнага чалавека.
    — Але спешыцца трэба, — сказаў кухар. — Ты ж бачыш. He пройдзем далей.
    — Так, — сказаў блазан. — Бачу.
    Кухар трымаў цуглі, і кароль злез, абапіраючыся на блазна. I праваліўся па калені. Конь з палёгкай фыркнуў, пазбавіўшыся ад цяжару, гарачае дыханне вырывалася
    221
    Т ы л ь
    з яго ноздраў. Кароль пацерабіў яму грыву. Жывёліна глядзела на яго сумнымі вачыма.
    — Мы не можам проста пакінуць коней тут, — сказаў кароль.
    — He хвалюйся, — сказаў блазан. — Яны не паспеюць змерзнуць, іх раней з’ядуць.
    Кароль зайшоўся ў кашлі. Блазан падтрымліваў яго злева, кухар справа, і так яны пабрылі.
    — Куды мы ідзём? — спытаў кароль.
    — Дадому, — адказаў кухар.
    — Ведаю, — сказаў кароль — Але сёння. Цяпер. У гэтай халадэчы. Куды ідзём мы цяпер?
    — Калі ісці паўдня, недзе там на захадзе мусіць быць вёска, у якой яшчэ ёсць людзі, — сказаў кухар.
    — Але гэта недакладна, — сказаў блазан.
    — Паўдня дарогі ператворацца ў цэлы дзень, — сказаў кухар. — Па такім снезе.
    Кароль закашляўся. Ён ішоў, кашляючы, кашляў, іду-чы, ён ішоў і ішоў, і ўвесь час кашляў, і здзіўляўся, што яму амаль не баліць ад гэтага ў грудзях.
    — Здаецца, я іду на папраўку, — сказаў ён.
    — Вядома ж, — сказаў блазан. — Гэта бачна. Вы ідзяце, Вялікасць.
    Кароль адчуваў, што без падтрымкі з абодвух бакоў упаў бы. Гурбы снегу рабіліся ўсё глыбейшымі, усё цяжэй давалася яму не заплюшчваць вочы ў халодным ветры.
    — А дзе Гудэніц? — спытаў ён трэці раз. Горла бале-ла. Паўсюль лёталі сняжынкі, і нават з заплюшчанымі ва-чыма ён усё яшчэ бачыў: мігценне, трымценне, кружэн-не бліскучых кропак. Ён уздыхнуў, ногі падагнуліся, ніхто яго не трымаў, яго паглынуў мяккі снег.