• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Шчоўканне скончылася, яна расплюшчыла вочы. У па-коі больш нікога не было. Калі сышла Нэле? Як яна асме-
    190
    Каралі ўзімку
    лілася? Нікому не дазваляецца пакідаць пакой, не атры-маўшы дазволу манарха.
    Яна вызірнула вонкі. На газоне ляжаў ужо тоўсты слой снегу, галіны дрэваў згіналіся. Але хіба снег не пайшоў толькі што? Яна адразу ж страціла ўпэўненасць у тым, як доўга яна тут сядзела, на гэтым крэсле ля акна по-бач з халодным камінам, з зацыраванай коўдрай на кале-нях. Ці Нэле толькі што была тут або мінуў ужо нейкі час? I колькі людзей узяў з сабой Фрыдрых у Майнц, а колькі засталося тут з ёй?
    Яна паспрабавала падлічыць: кухар пайшоў з ім, бла-зан таксама, другая пакаёўка папрасіла на тыдзень ад-пачынак, каб наведаць хворых бацькоў, мо яна і не вер-нецца. Магчыма, на кухні яшчэ нехта застаўся, а мо і не, адкуль ёй гэта ведаць, яна ніколі не заходзіла на кухню. Быў яшчэ начны вартаўнік — так яна думала, але нача-мі яна не выходзіла з пакоя і ніколі яго не бачыла. Пад-чашы? Гэта быў стары чалавек, вельмі вытанчаны, але цяпер ёй раптам прыйшло да галавы, што і яго ўжо даўно не відаць, магчыма, ён нават застаўся ў Празе ці памёр недзе на іх шляху ад аднаго прыстанішча да другога — гэтаксама як памёр і тата, а яна нават не паспела паба-чыцца з ім яшчэ раз, а цяпер у Лондане ўжо ўладарыць яе брат, якога яна амаль не ведала і ад якога сапраўды не было чаго чакаць.
    Яна прыслухалася. Непадалёк нешта трэснула і шчоўк-нула, але калі яна стаіла дыханне, каб чуць лепш, то нічо-га ўжо не даносілася. Было зусім ціха.
    — Хто тут?
    Ніякага адказу.
    Недзе ляжаў званочак. Калі ў яго пазваніць, нехта па-чуе, так было заўсёды, так было прынята, усё яе жыццё было так. Але дзе ён, той званочак?
    191
    Т ы л ь
    Магчыма, хутка ўсё зменіцца. Калі Густаў Адольф з Фрыдрыхам, то-бок той, за якога яна ледзь не выйшла замуж, і той, за якога яна ўсё-ткі выйшла, аб’яднаюцца, то ў Празе адновяцца святы і яны змогуць вярнуцца ў вы-сокі замак, пры канцы зімы, калі зноў пачнецца вайна. Бо так было штогод: з першым снегам вайна перапыня-лася, а калі вярталіся птушкі, пускалі парасткі дрэвы і лёд вызваляў ручаі, зноў пачыналася і вайна.
    У пакоі стаяў мужчына.
    Гэта было дзіўна — па-першае, таму, што яна не зва-ніла, па-другое, таму, што гэтага мужчыну ніколі не ба-чыла. Спачатку яна спытала сябе, ці не трэба пачынаць баяцца. Найманыя забойцы былі пранырлівымі, яны маг-лі праслізнуць паўсюль, нідзе не было ад іх сховішча. Але гэты мужчына не выглядаў небяспечным, і ён пакланіўся паводле ўсіх правілаў, а потым сказаў нешта такое, што забойца ну ніяк не сказаў бы.
    — Мадам, асёл знік.
    — Што за асёл? I хто гэта?
    — Хто такі асёл?
    — He, хто гэта. Хто такі... вось, — яна паказала на яго, але гэты ідыёт не зразумеў. — Хто ты?
    Ён пачаў гаварыць. Ёй было цяжка разумець яго, бо яе нямецкая ўсё яшчэ кульгала, а яго была асабліва грубай. Але паступова яна разабралася: ён спрабаваў ёй патлу-мачыць, што адказвае за стайні і што блазан забраў асла адразу ж пасля свайго вяртання. Асла і Нэле, яе ён забраў таксама. I яны ўсе ўтраіх з’ехалі.
    — Толькі асёл знік? Уся іншая скаціна на месцы?
    Ён адказаў, яна не зразумела яго, ён адказаў яшчэ раз, і да яе дайшло, што іншых жывёл і не было. Цяпер стай-ні пустыя. Таму, тлумачыў мужчына, ён і стаіць тут перад ёй, яму трэба новае заданне.
    192
    Каралі ўзімку
    — Але чаму блазан наогул вярнуўся, што з Яго Вялікас-цю? Яго Вялікасць таксама вярнуўся?
    — Тут быў толькі блазан, — сказаў мужчына, які праз пустыя стайні не мог больш лічыцца стайнікам, — а по-тым зноў некуды паехаў, узяўшы жанчыну і асла. Ён па-кінуў ліст.
    — Ліст?! Пакажы!
    Мужчына пакорпаўся ў правай кішэні штаноў, пакор-паўся ў левай, пачухаўся, зноў палез у правую, знайшоў складзены кавалак паперы. Шкада, што так выйшла з ас-лом, сказаў ён. Гэта была надзвычай разумная жывёлі-на, блазан не меў права яго забіраць. Ён паспрабаваў яму запярэчыць, але той паскуднік паздзекаваўся з яго. Гэта было вельмі крыўдна, ён не хоча расказваць.
    Ліз разгладзіла запіску. Скамечаную і заляпаную, чор-ныя літары расплыліся. Але яна пазнала почырк з перша-га погляду.
    На нейкі момант, калі адной часткай свядомасці яна паспела прабегчы аркуш вачыма, а другой яшчэ не, ёй за-хацелася парваць гэты ліст і папросту забыцца, што яна яго атрымала. Але, вядома ж, так было нельга. Яна сабра-лася з сіламі, сціснула кулакі і ўзялася чытаць.
    II
    Густаў Адольф не меў права прымушаць яго чакаць. He толькі таму, што гэта нявыхавана. He, ён літаральна не меў на гэта права. У дачыненні да іншай каранаванай асо-бы нельга было паводзіць сябе як хочацца, існавалі стро-гія правілы. Чэшскія каралеўскія рэгаліі больш старажыт-ныя, чым шведская карона, ды і сама Багемія старэйшая і багацейшая краіна, таму ўладар Багеміі меў вышэйшы
    193
    Т ы л ь
    статус, чым шведскі кароль, — ужо не гаворачы пра тое, што тытул курфюрста быў роўным каралеўскаму, наконт гэтага пфальцкі двор прадставіў заключэнне, гэта дака-зана. Цяпер ён, вядома ж, у выгнанні, але шведскі кароль аб’явіў вайну імператару, які паставіў яго па-за законам, і пратэстанцкая унія ніколі не прызнавала пазбаўлення статусу курфюрста, таму шведскі кароль мусіў ставіцца да яго як да курфюрста, а як курфюрст ён яму роўны — аднолькавая пазіцыя ў агульным пераліку княжацкіх тытулаў, а калі ўлічваць радавое старшынство, пфальцкі дом без сумневу меў куды большую вагу, чым дом Вазаў. Такім чынам, проста недапушчальна, што Густаў Адольф вымушаў яго сябе чакаць.
    Каралю балела галава. I цяжка дыхалася. Ён не быў падрыхтаваны да пахаў лагера. Ён ведаў, што чыста не можа быць, калі тысячы салдат з абозамі ўладкаваліся на адным месцы, і яшчэ памятаў пах свайго ўласнага вой-ска, якім загадваў пад Прагай, пакуль яно не растала, не рашчынілася ў зямлі, не развеялася як дым, але так, як тут, там не было, такога ён сабе не ўяўляў. Яны ўчулі ла-гер яшчэ да таго, як ён трапіў у поле зроку, улавілі вас-трыню і горыч над спустошаным краявідам.
    —	Божухна, як смярдзіць, — сказаў кароль.
    —	Пагана, — адказаў блазан. — Пагана, пагана, пагана. Табе трэба памыцца, зімовы кароль.
    Кухар і чацвёра салдат, якіх галандскія Генеральныя штаты неахвотна вылучылі яму для аховы, зарагаталі як дурні, і кароль на нейкі момант задумаўся, ці можа ён та-кое дараваць, але, зрэшты, блазны для таго і існавалі, так было прынята, калі ты кароль. Свет можа атачаць цябе павагай, але блазну дазволена гаварыць што заўгодна.
    —	Каралю трэба памыцца, — сказаў кухар.
    —	I ногі, — выкрыкнуў нехта з салдат.
    194
    Каралі ўзімку
    Кароль зірнуў на графа Гудэніца, які ехаў поруч, але твар таго заставаўся нерухомым, таму ён мог зрабіць выгляд, што нічога не чуў.
    — I за вушамі, — сказаў іншы салдат, і зноў усе, апроч графа і блазна, засмяяліся.
    Кароль не ведаў, што яму рабіць. Правільным было б стукнуць мярзотніка, але яму было нядобра, ужо некалькі дзён яго мучыў кашаль. А калі гэты чалавек стукне ў ад-каз? Зрэшты, салдат падпарадкоўваўся Генеральным шта-там, не яму. 3 другога боку, нельга дазваляць абражаць ся-бе людзям, якія не былі яго прыдворнымі блазнамі.
    Потым яны з пагорка ўбачылі лагер, і кароль забыўся на сваю злосць, ды і салдаты перасталі шукаць спосабы з яго паздзекавацца. Як белы горад у павевах ветру, ляжаў ён ля іх ног, як горад, праз дамы якога ішло лёгкае трым-ценне, туды і сюды, парэнне і хваляванне. Толькі з друго-га погляду можна было зразумець, што горад складаўся з намётаў.
    Чым бліжэй яны падыходзілі, тым мацнейшым рабіў-ся пах. Раз’ядаў вочы, упіваўся ў грудзі, і нават калі тры-маць перад носам хусцінку, пранікаў праз тканіну. Кара-лю шчыпала вочы, ён задыхаўся. Ён паспрабаваў дыхаць неглыбока, але гэта не дапамагала, паху нельга было пазбегнуць, і яго душыла яшчэ мацней. Ён заўважыў, што графу Гудэніцу гэтаксама млосна, і нават салдаты пры-ціскалі далоні да твараў. Кухар стаў белым як смерць. Ды і ў блазна знік яго звычайны здзеклівы выраз.
    Зямля была разараная, коні патаналі ў ёй, ступаючы цяжка, як па балотнай твані. Паабапал дарогі ляжалі кучы цёмна-карычневага бруду, кароль паспрабаваў перака-наць сябе, што гэта пэўна ж не тое, пра што ён падумаў, але ведаў, што гэта было акурат яно: гаўно соцень і тысяч людзей.
    195
    Т ы л ь
    Смярдзела не толькі яно. Смярдзелі яшчэ і раны, гнай-нікі, пот і ўсялякія хваробы, вядомыя чалавецтву. Кароль заплюшчыў вочы. Яму падавалася, што гэты смурод мож-на было нават бачыць, гэтае атрутнае жоўтае згушчэнне паветра.
    — Куды?
    Тузін кірасіраў перагарадзіў ім дарогу — вялікія муж-чыны з уладным выглядам, у шаломах і нагрудных латах; кароль ужо даўно такіх не бачыў, толькі калісьці ў Празе. Ён зірнуў на графа Гудэніца. Граф Гудэніц зірнуў на сал-дат. Салдаты зірнулі на караля. Нехта мусіць загаварыць, мусіць яго прадставіць.
    — Яго багемская Вялікасць і Курфюрсцка-пфальцкая Светласць, — сказаў нарэшце кароль сам. — Накіроўваец-ца да вашых найвышэйшых чыноў.
    — Дзе Яго багемская Вялікасць? — спытаў адзін з кіра-сіраў. Ён гаварыў на саксонскім дыялекце, і каралю прыйшося згадаць, што на шведскім баку змагалася ма-ла шведаў — гэтаксама як у дацкім войску амаль не было датчанаў, ды і тады пад Прагай стаяла толькі пара соцень чэхаў.
    — Тут, — сказаў кароль.
    Кірасір здзекліва зірнуў на яго.
    — Я тут. Яго Вялікасць. Гэта я.
    Іншыя кірасіры таксама заўхмыляліся.
    — Што смешнага? — спытаў кароль. — У нас ёсць су-праваджальны ліст, запрашэнне ад караля Швецыі. За-раз жа правядзіце мяне да яго.
    — Ну так, усё ў парадку, — сказаў кірасір.
    — Я не выношу непавагі, — сказаў кароль.
    — Усё правільна, — сказаў кірасір. — Хадзем, вялікасць.
    I павёў іх праз знешнія колы лагера да ўнутраных. Смурод, які стаў ужо да таго невыносным, што здавалася,
    196
    Каралі ўзімку
    горш няма куды, рабіўся ўсё мацнейшым. Яны праехалі міма фургонаў абозу: аглоблі тырчалі ўверх, на зямлі ля-жалі мёртвыя коні, дзеці гулялі ў брудзе, жанчыны кар-мілі немаўлят або мылі сукні ў ночвах з брунатнай вадой. Сярод іх былі і абозныя нявесты, але многія ваякі пада-рожнічалі з жонкамі. Той, хто меў сям’ю, на вайну браў яе з сабой, дзе ж ёй яшчэ было заставацца?
    I тут кароль убачыў нешта жахлівае. Ён зірнуў у той бок і спачатку не пазнаў, што гэта, бо такога быццам не магло быць, але калі прыгледзецца, то ўсё станавілася на свае месцы і ты разумеў. Ён імгненна адвярнуўся. I пачуў, як побач застагнаў граф Гудэніц.