Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
— Яна чароўная, маленькая Ліз. Яе не могуць бачыць пазашлюбныя дзеці. I дурні не могуць. I той, хто скраў грошы, таксама не можа. Калі хто задумаў нешта нядоб-рае, калі каму нельга давяраць, калі хто вісельнік, звер
165
Т ы л ь
ці дудок смярдзючы, той не можа яе бачыць, для яго гэта не карціна!
I яна рассмяялася.
— He, ну сапраўды, маленькая Ліз, скажы гэта лю-дзям! Народжаныя па-за шлюбам, дурні, зладзеі, вісель-нікі з нядобрымі намерамі — усе яны не ўбачаць анічога: ані блакітнага неба, ані замка, ані прыгажуні на балконе, якая расчэсвае свае залатыя косы, і анёла за ёй таксама не. Скажы гэта ім і пабачыш, што будзе!
Тое, што здарылася потым, здзіўляла яе яшчэ і сён-ня, штодня, і ніколі не перастане яе здзіўляць. Госці ста-ялі ў разгубленасці перад белай карцінай і не ведалі, што сказаць. Бо гэта і праўда было складана. Безумоўна, яны разумелі, што там нічога няма, але былі не ўпэўненыя, ці гэта разумее Ліз, і таму асцерагаліся, што яна палічыць любога, хто скажа пра пустое палатно, народжаным па-за шлюбам, дурнем або злодзеем. Яны выглядалі такімі збянтэжанымі, галовы сабе ламалі. Ці карціна сапраўды зачараваная, ці нехта падмануў Ліз, а можа, яна нас ду-рыць? Ад дапушчэння, што ледзь не кожны госць зімовых каралёў быў або народжаны па-за шлюбам, або дурны, або злодзей, або чалавек са злачыннымі намерамі, лягчэй не рабілася.
У кожным разе, наведнікаў было мала. Раней людзі прыязджалі, каб пабачыць Ліз і Фрыдрыха на ўласныя вочы, а некаторыя — каб наабяцаць ім чаго, бо хоць ні-хто і не верыў, што Фрыдрых зноў будзе кіраваць Баге-міяй, усё ж гэта не было і зусім немагчыма. Нешта па-абяцаць — гэта ж амаль нічога не каштавала; пакуль ты пазбаўлены ўлады, нікому не трэба трымаць слова, але калі ты раптам зноў падымешся, то прыгадаеш пра тых, хто ў цяжкія часы быў поруч з табой. I абяцанні — адзі-нае, што яны атрымлівалі апошнім часам, ніхто ўжо
166
Каралі ўзімку
не прыносіў больш-менш дарагіх падарункаў, якія мож-на было б абмяняць на грошы.
Хрысціяну Браўншвайгскаму яна таксама з безудзель-ным выразам твару паказала белае палатно. Дурні, зламы-снікі і незаконнанароджаныя, патлумачыла яна, не могуць бачыць намаляванай тут прыгажосці, а потым з невымоў-ным задавальненнем сачыла, як яе прыхільнік у слязах і роспачы не мог адвесці вачэй ад сцяны, карціна на якой сваёй з’едлівай пустатой пярэчыла яго пафасу.
— Гэта найлепшы падарунак, які мне хто-небудзь ра-біў, — сказала яна блазну.
— Гэта мала пра што гаворыць, маленькая Ліз.
— Джон Дон падараваў мне оду. Fair phoenix bride ён мяне...
— Маленькая Ліз, яму плацілі за гэта, ён мог бы на-зваць цябе і смярдзючай рыбінай, калі б яму далі грошы. Падумай толькі, як бы я цябе называў, калі б ты плаціла мне лепш!
— А ад імператара я атрымала рубінавае калье, ад фран-цузскага караля — дыядэму.
— Пакажаш?
Яна маўчала.
— Ты прадала іх, так?
Яна маўчала.
— I наогул, хто такі Шон Тон? Што гэта за ён і што гэта за фэрфёнікс?
Яна маўчала.
— Ты аддала сваю дыядэму крэдытору? А калье ад ім-ператара, маленькая Ліз, хто носіць яго цяпер?
Яе няшчасны кароль таксама не наважваўся сказаць штосьці пра карціну. I калі яна са смехам патлумачыла яму, што гэта проста жарт і што палатно не зачараванае, ён толькі кіўнуў і няўпэўнена паглядзеў на яе.
167
Т ы л ь
Яна заўсёды ведала, што ён не самы разумны. Гэта было відавочна з самага пачатку, але для чалавека яго рангу не мела вялікага значэння. Князь жа нічога не ро-біць, і калі ён занадта разумны, гэта ледзь не ганебна. Ра-зумнымі мусілі быць падначаленыя. Ён заставаўся самім сабой, гэтага было досыць, большага не патрабавалася.
Так быў уладкаваны свет. Існавала некалькі сапраўд-ных людзей — і ўсе астатнія: армія ценяў, войска поста-цей на заднім плане, мурашыны народ, які распоўзся па свеце; і кожнаму нечага не хапала. Яны нараджаліся і па-міралі, былі як трапяткія плямкі жыцця, з якіх складалася птушыная чарада, — калі нехта знікаў, ніхто і не звяртаў увагі. Людзей, ад якіх нешта залежала, было мала.
Тое, што яе няшчасны Фрыдрых не самы разумны ды яшчэ і крыху хваравіты, са схільнасцю да болю ў жываце і ў вушах, высветлілася яшчэ тады, калі ён у свае шаснац-цаць прыехаў у Лондан, у белым гарнастаі, са світай у ча-тыры сотні чалавек. Ён прыехаў, бо іншыя жаніхі ўцяклі або не зрабілі ў вырашальны момант прапановы; спачатку адмовіўся малады шведскі кароль, потым Морыц Аран-скі, потым Ота Гесэнскі. Потым нейкі час абдумваўся ад-чайны план выдаць яе за прынца П’емонцкага, які не меў грошай, але быў пляменнікам іспанскага караля, — даў-няя татава мара парадніцца з Іспаніяй, ды толькі іспан-цы ўспрынялі ідэю скептычна, і праз нейкі час застаўся толькі Фрыдрых, нямецкі курфюрст з вялікаю будучыняй. Пфальцкі канцлер некалькі месяцаў правёў у Лондане на перамовах, пакуль яны не паразумеліся: Германіі сорак тысяч фунтаў пасагу ад таты, за гэта дзесяць тысяч фун-таў штогод з Пфальца ў Лондан.
Пасля падпісання пагаднення прыехаў сам Фрыдрых, аслупянелы ад няўпэўненасці. У прывітальнай прамове ён адразу ж заблытаўся; можна было заўважыць, наколькі
168
Каралі ўзімку
вартай жалю была яго французская, і пакуль няёмкасць не дасягнула крытычнага маштабу, тата імкліва падышоў да яго і абняў. Потым няшчасны хлапец, як і было прадпі-сана пратаколам, пацалаваў яе сухімі калючымі вуснамі.
На наступны дзень яны выправіліся пакатацца на най-вялікшым каралеўскім барку, толькі мама не захацела па-ехаць, бо палічыла пфальцкага прынца неадпаведным іх тытулу. Хоць пфальцкі канцлер з дапамогай смяхотных заключэнняў свайго прыдворнага юрыста і сцвярджаў, што курфюрст стаіць на адной ступені з каралём, кожны ведаў, што гэта чыстая бязглуздзіца. Толькі кароль быў каралём.
Падчас прагулкі Фрыдрых прыхіліўся да парэнчаў і імк-нуўся не паказаць сваёй марской хваробы. У яго былі зусім дзіцячыя вочы, але ён трымаўся так прама, як могуць на-вучыць толькі найлепшыя гофмайстры. Ты пэўна ж доб-ры фехтавальнік, падумала яна, і ты не такі ўжо і страшны. He хвалюйся, хацелася ёй прашаптаць, цяпер я з табой.
I цяпер, праз столькі гадоў, ён усё яшчэ ўмее выдатна трымацца. Што б ні здаралася, як бы моцна яго ні пры-нізілі, зрабіўшы посмехам усёй Еўропы, трымацца пра-ма — гэта ён умеў, як і раней, галава злёгку адхіленая на-зад, падбароддзе ўзнятае, рукі скрыжаваныя за спінай, ды і тыя прыгожыя цялячыя вочы таксама засталіся пры ім.
Яна вельмі любіла свайго няшчаснага караля. Яна не магла іначай. Яна была поруч з ім усе гэтыя гады і нара-дзіла яму больш дзяцей, чым магла палічыць. Яго называ-лі зімовым каралём, яе — зімовай каралевай, іх лёсы былі непарыўна павязаныя. Тады на Тэмзе яна не магла сабе такога ўявіць, тады яна проста падумала, што растлума-чыць беднаму хлапцу сёе-тое, бо калі ўжо заручаешся з некім, даводзіцца ж і размаўляць. А вось з ім яно было б не так лёгка, у яго аніякага ўяўлення ні пра што.
169
Т ы л ь
Ён пэўна ж быў шакаваны, так далёка ад свайго зам-ка ў Гайдэльбергу, далёка ад родных кароў, ад вастрада-хіх дамоў і нямецкага люду, першы раз у горадзе. I адра-зу ж апынуцца перад усімі гэтымі хітрымі, застрашлівымі спадарамі і дамамі, а перадусім перад татам, якога баяўся кожны без выключэння.
Вечарам пасля марской прагулкі ў іх з татам адбылася найдаўжэйшая за ўсё жыццё гутарка. Яна амаль не ведала свайго бацькі. Яе гадаваў не ён, а лорд Гарынгтан у Кумб-скім абацтве, — каралеўскія сем’і самі не выхоўваюць сваіх дзяцей. Бацька заставаўся ценем з яе сноў, постаццю на карцінах, казачным вобразам — уладар двух каралеўстваў Англіі і Шатландыі, пераследнік бязбожных ведзьмароў, пострах Іспаніі, пратэстанцкі сын пакаранай смерцю ка-ралевы-каталічкі. Пры сустрэчы ўсе заўсёды ўражваліся яго доўгім носам і ацёчнымі слязніцамі. Яго вочы заўсёды выглядалі так, быццам ён пазіраў на вас і раздумваў, час-та суразмоўца пачынаў турбавацца, што сказаў нешта не тое. Але ён так глядзеў наўмысна, са сваёй заўсёднае звычкі.
Гэта была іх першая сапраўдная размова. Як твае спра-вы, дачушка? Так было ўсе іншыя яе прыезды ва Уайтхол. Дзякуй, усё выдатна, любы бацька. Мы з тваёй маці вель-мі рады цябе бачыць. Гэтаксама як і я рада бачыць вас, бацька, здаровым. У душы яна называла яго татам, але так звярнуцца да яго яна не наважылася ніколі.
У гэты вечар яны ўпершыню засталіся сам-насам. Тата стаяў ля акна, рукі за спінай. I доўга маўчаў. I яна, не ве-даючы, што сказаць, маўчала таксама.
— У цельпука вялікая будучыня, — нарэшце прамовіў ён.
I зноў замаўчаў. Узяў нейкую мармуровую фігурку з паліцы, паглядзеў на яе, паставіў назад.
170
Каралі ўзімку
— Ёсць тры пратэстанцкія курфюрсты, — сказаў ён так ціха, што яна вымушана была нахіліцца. — I пфальцкі, то-бок твой, найвышэйшы паводле тытула, лідар евангеліч-най уніі ў імперыі. Імператар хворы, хутка ў Франкфурце адбудуцца выбары новага. Калі наш бок да таго часу заста-нецца мацнейшым... — ён агледзеў яе з ног да галавы. Яго вочы былі такімі маленькімі і ляжалі так глыбока ў вачні-цах, што часта здавалася, што ён на цябе не глядзіць.
— Імператар-кальвініст? — спытала яна.
— Ніколі. Немагчыма. Але колішні кальвінісцкі кур-фюрст, які перайшоў у каталіцкую веру... Гэтаксама як французскі Генрых стаў калісьці каталіком або, — ён павёў пальцам на сябе, — мы пратэстантамі. Дом Габс-бургаў страчвае свой уплыў. Іспанія амаль цалкам згубі-ла Галандыю, чэшская шляхта дамаглася ад імператара рэлігійнай талерантнасці, — бацька зноў замаўчаў, а по-тым спытаў: — Ён табе наогул падабаецца?
Пытанне было такім нечаканым, што яна не ведала, як адказаць. 1 з лёгкай усмешкай схіліла галаву. Гэтага жэста часта хапала, людзі заставаліся задаволенымі, і табе не трэба было ўдакладняць. Але на тату не падзейнічала.
— Гэта рызыкоўна, — сказаў ён. — Ты не ведала яе, маю цётку, векавуху, старога цмока. Калі я быў малады, ні-хто не думаў, што я стану яе спадкаемцам. Яна загадала абезгаловіць маю маці, і мяне яна не вельмі любіла. Дума-лі, што яна загадае забіць і мяне, але гэтага не здарылася. Яна была тваёй хроснай, ты носіш яе імя, але на хрэсь-біны яна не прыйшла, такі вось знак непрыхільнасці да нас. I нягледзячы на ўсё гэта, трон перайшоў у спадчы-ну менавіта мне. Ніхто і падумаць не мог, што яна да-пусціць караля са Сцюартаў. I я не думаў. Я памру яшчэ сёлета — так я думаў кожны год, але ў канцы кожнага rofla быў яшчэ жывы. I я тут, а яна гніе ў магіле. Дык вось,