• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Безумоўна, нічога ў яго не атрымалася б, ні дзеля Bora, ні дзеля яе. У гэтага прынца было мала салдат і зусім не вадзілася грошай, ды і сам ён не вызначаўся вялікім
    159
    Т ы л ь
    розумам. Перамагчы Валенштайна здолеў бы толькі HexTa іншага складу, нехта накшталт шведскага караля, які нядаўна маланкай пранёсся па імперыі, перамагаючы ва ўсіх бітвах. Тата калісьці планаваў аддаць яе за яго замуж, але ён яе не захацеў.
    Мінула амаль дваццаць гадоў з таго часу, як замест гэтага яна выйшла за свайго гаротнага Фрыдрыха. Двац-цаць нямецкіх гадоў, віхор падзей, твараў, шуму, кепска-га надвор’я, яшчэ горшай ежы і зусім нічога не вартага тэатра.
    Добрага тэатра ёй бракавала наймацней, ад самага па-чатку, нашмат больш, чым прыдатнай ежы. На нямецкіх землях не ведалі сапраўднага тэатра, тут толькі ўбогія камедыянты цягаліся туды-сюды пад дажджом, крычалі, скакалі, псавалі паветра і лупілі адно аднаго. Магчыма, гэта мела нейкую сувязь з няўклюднай мовай, зусім не прызначанай для сцэны, сёрбавам са стогнаў і грубага рохкання, мовай, якая гучала так, быццам хтосьці змага-ецца з ванітамі, быццам у быка прыпадак кашлю, быццам у кагосьці піва носам пайшло. Што паэту рабіць з такой мовай? Усё ж яна паспрабавала пазнаёміцца з нямецкай літаратурай, спачатку з Опіцам, потым з нейкім іншым, забылася імя; яна не магла запомніць гэтых людзей, якіх заўсёды клікалі Краўтбахер, або Энгелькрэмер, або Карггольцштайнгромпль, а калі ты вырасла з Чосэрам і табе прысвяціў верш Джон Дон — fair phoenix bride ён яе назваў, and from thine eye all lesser birds will take their jollity, — хіба можна тады пры ўсёй далікатнасці пера-магчы сябе і паводзіцца так, быццам нямецкае бляянне нечага вартае?
    Яна часта згадвала прыдворны тэатр ва Уайтхоле. Вы-танчаныя жэсты акцёраў, працяглыя сказы, рытм якіх мя-няўся, нібы музыка, ад кароткіх уколаў да доўгіх выпадаў,
    160
    KA РАЛ 1 ЎЗІМКУ
    то пытанні, то рэзкія загады. Калі б яна ні прыязджала да двара, наведваючы бацькоў, там заўсёды ставіліся спек-таклі. Людзі стаялі на сцэне і пераўвасабляліся, але яна адразу ж зразумела, што гэта ўсё няпраўда, што і само пе-раўвасабленне — таксама маска, бо напраўду гэта ж не тэатр прытворны, не, усё іншае ўяўляе сабою крыўлян-не, пераапрананне і карнавальную мішуру, усё, што не тэатр, — прытворства. На сцэне людзі такія, як ёсць, цалкам сапраўдныя, дарэшты празрыстыя.
    У рэальным жыцці ніхто не гаварыў маналогамі. Там ні-кому не дэманстравалі сваіх думак, нічога не чыталася на тварах, ніколі не было збавення ад мёртвага цяжару ўлас-ных таямніц. Ніхто не стаяў самотна ў сваім пакоі, гаворачы ўголас пра жаданні і страхі, але калі Бёрбедж рабіў гэта на сцэне, сваім рыпучым голасам, паднёсшы да вачэй надта тонкія пальцы, здавалася ненатуральным, што ўсе заўсёды хаваюць тое, што ў іх унутры. А якія словы ён ужываў! Бага-тыя словы, рэдкія, яны блішчэлі, як каштоўныя тканіны, — сказы, сплеценыя так вытанчана, як ніколі сам не сказаў бы. Вось так яно павінна быць, гаварыў нам тэатр, вось так ты мусіш размаўляць, так трымацца, так адчуваць, вось як яно — быць сапраўдным чалавекам.
    Калі спектакль заканчваўся і змаўкалі апладысменты, акцёры страчвалі сваю веліч. Стаялі ў паклоне, як згаслыя свечкі. Потым яны падыходзілі, нізка схіліўшыся, Ален, Кэмп і сам Бёрбедж, каб пацалаваць татаву руку, і адказ-валі на татавы пытанні як людзі, якім супраціўлялася мо-ва і не даваліся ясныя сказы. Твар Бёрбеджа быў васкова-белым і стомленым, а ў яго руках, хутчэй страхотных, не заставалася ўжо нічога надзвычайнага. He верылася, што дух лёгкасці пакінуў яго так хутка.
    Той дух сам з’явіўся ў адной з п’ес, яны ставілі яе на Дзень Усіх Святых. Там апавядалася пра старога герцага
    161
    Тыль
    на чароўным востраве, ён злавіў сваіх ворагаў толькі дзе-ля таго, каб тут жа ім дараваць. Яна не змагла тады зра-зумець прычыны яго мяккасці ды і, думаючы пра гэта сёння, усё яшчэ не разумела. Калі б яна атрымала ў сваё распараджэнне Валенштайна або імператара, яна б зра-біла па-іншаму! У канцы п’есы герцаг проста адпусціў па-дуладнага яму духа, той мог цяпер скіравацца да аблокаў, у паветра, да сонечнага святла або ў марскую сінечу, а сам ён застаўся адзін, быццам стары мех з мукой, — маршчы-ністы акцёр, які коратка папрасіў прабачэння, што ў яго больш няма тэксту. Тады ролю выконваў сам прынцыпал трупы «Слугі караля». Ён быў не надта добрым акцёрам, не Кэмпам і ўжо пэўна ж не Бёрбеджам; можна было заў-важыць, што яму цяжкавата даваўся нават тэкст, напісаны ім самім. Пасля спектакля ён пацалаваў ёй руку мяккімі вуснамі, а паколькі ёй настойліва намаўлялі, што ў такія імгненні заўсёды трэба аб нечым пытацца, яна пацікаві-лася, ці ёсць у яго дзеці.
    — Дзве дачкі. I сын. Але ён памёр.
    Яна пачакала, бо цяпер была татава чарга нешта ска-заць. Але тата маўчаў. Прынцыпал глядзеў на яе, яна глядзела на яго, яе сэрца пачало калаціцца. Усе прысут-ныя чакалі, мужчыны ў шаўковых каўнерах, жанчыны з дыядэмамі і веерамі, усе глядзелі на яе. I яна зразумела, што павінна гаварыць далей. Вось акурат такім быў тата. Калі на яго разлічваеш, ён пакідае цябе адну. Яна адкаш-лялася, каб выйграць час. Але кашляючы можна выйграць толькі трошкі часу. Нельга ж кашляць надта доўга, гэта не дапаможа.
    I тады яна сказала, што ёй вельмі шкада чуць пра смерць яго сына. Бог забірае гэтак жа нечакана, як і дае, пасыланыя Ім выпрабаванні загадкавыя, але мудрыя, і калі нам удаецца іх годна вытрымаць, яны робяць нас мацнейшымі.
    162
    KA РАЛ 1 ЎЗІМКУ
    На час узмаху веек яна ганарылася сабой. Аднойчы варта сказаць нешта такое — перад усім дваром, паказаў-шы сябе добра выхаванай і кемлівай.
    Прынцыпал усміхнуўся і схіліў галаву, і раптам у яе з’явілася адчуванне, што яна нейкім няўлоўным чынам зняславілася. Яна адчула, што чырванее, а саромеючыся яшчэ і гэтага, пачырванела яшчэ больш. Зноў адкашля-лася і спытала імя яго сына. He тое каб яе гэта цікавіла. Але больш ёй нічога не прыходзіла да галавы.
    Ён адказаў ціхім голасам.
    — Праўда? — перапытала яна агаломшана. — Гамлет?
    — Гамнэт.
    Ён набраў паветра і сказаў задуменна і быццам само-му сабе, што хоць і не ведае, ці вытрымаў гэтае боскае выпрабаванне з той годнасцю, якой яна аддала належнае, але ў такія моманты, як гэты, калі ён мае шчасце зазір-нуць у дзявочае аблічча будучыні, ён цалкам упэўнены, што быццё, плынь якога скіравала яго да ўпадзення ў та-кое мора, нельга лічыць найгоршым, і таму ён, узмоц-нены гэтым імгненнем ласкі, вырашыў прыняць з удзяч-насцю ўсе пакуты і павароты лёсу, што засталіся ззаду і, цалкам магчыма, чакаюць наперадзе.
    I яна не знайшлася, што на гэта адказаць.
    — Прыгожа і добра, — сказаў нарэшце тата. — На бу-дучыні ляжаць цені. I ведзьмаў больш чым калі. Француз падступны. Маладая еднасць Англіі і Шатландыі яшчэ не выпрабаваная. Паўсюль падпільноўвае злы лёс. Але най-горшае — гэта ведзьмы.
    — Злы лёс падпільноўвае заўсёды, — адказаў прын-цыпал, — у гэтым і сутнасць злога лёсу, але рука ўсё-магутнага ўладара стрымлівае яго, як паветра стрымлі-вае цяжар хмар, пакуль ён не ператворыцца ў пяшчотны дожджык.
    163
    Тыль
    Цяпер тата не знайшоўся, што адказаць. Гэта было ве-села, бо здаралася не так часта. Тата глядзеў на прын-цыпала, усе глядзелі на тату, ніхто нічога не гаварыў, і цішыня зацягнулася надоўга.
    Нарэшце тата адвярнуўся — проста так, без адзіна-га слова. Ён так часта рабіў, гэта быў адзін з яго прыё-маў, каб вывесці людзей з раўнавагі. Звычайна яны потым тыднямі думалі, што зрабілі не так і ці не трапілі ў няла-ску. Але прынцыпал, здаецца, гэта разгадаў. Схіліўшыся ў паклоне, ён адышоў назад з ледзь заўважнай усмешкай на твары.
    — Думаеш, ты нечым лепшая, Ліз? — нядаўна спытаў яе блазан, калі яна расказала яму гэтую гісторыю. — Больш бачыла, ведаеш больш, паходзіш з краіны, лепшай за нашу?
    — Так, — адказала яна. — Упэўненая.
    — I ты думаеш, што твой бацька цябе выратуе? На чале войска. Ты верыш у гэта?
    — He, больш не веру.
    — Яшчэ як. Ты ўсё яшчэ думаеш, што ён аднойчы з’явіцца і зноў зробіць цябе каралевай.
    — Я і ёсць каралева.
    Ён з’едліва рассмяяўся, і яна мусіла праглынуць гэта, схаваўшы слёзы і нагадаўшы самой сабе, што акурат такі ў яго, зрэшты, абавязак — гаварыць ёй тое, што не наважыцца сказаць ніхто іншы. Дзеля гэтага і існуюць блазны, і нават калі ты не хочаш мець блазна, ты мусіш яго мець, бо без прыдворнага блазна двор перастае быць дваром, а раз яны з Фрыдрыхам страцілі краіну, то трэба, каб хоць з дваром было ўсё ў парадку.
    Дзіўная справа была з гэтым блазнам. Яна адчула гэта адразу ж, як толькі ён з’явіўся, мінулай зімой, калі дні былі асабліва марознымі, а жыццё асабліва гаротным.
    164
    Каралі ўзімку
    Аднаго дня яны апынуліся перад яе дзвярыма — худы ма-лады мужчына ў пярэстым камзоле і высокая жанчына.
    Яны выглядалі стомленымі і знясіленымі, хворымі ад беспрытульнага і небяспечнага бадзяння па свеце. Але калі яны танцавалі перад ёй, між імі панавала такая гар-монія, суладдзе галасоў і целаў, на якое яна і забылася, пакінуўшы Англію. Потым ён жангліраваў, а яна грала на флейце, а потым яны разам зайгралі п’есу пра апекуна і гадаванку, і яна імітавала сваю смерць, а ён знайшоў яе бездыханнай і забіў сябе над труной, а яна апрытомнела і з перакрыўленым ад жаху тварам схапіла нож, каб пазба-віць жыцця і сябе. Ліз ведала гісторыю, яна была з п’есы «Слуг караля». Усхваляваная ўспамінам пра тое, што ка-лісьці займала важнае месца ў яе жыцці, яна спытала абаіх, ці не хочуць яны застацца.
    — У нас яшчэ няма прыдворных блазнаў.
    Уступаючы на пасаду, ён падараваў ёй карціну. He, карцінай гэта цяжка было назваць — белае палатно, і на ім нічога.
    — Устаў яго ў раму, маленькая Ліз, і павесь. Пакажы астатнім! — ніхто не даваў яму права так да яе звяртацца, але ён прынамсі правільна вымаўляў яе імя, з англійскім «3», у яго так добра атрымлівалася, нібыта ён сам з Анг-ліі. — I мужу свайму таксама пакажы гэтую прыгожую карціну, пакажы яе няшчаснаму каралю! I ўсім астатнім!
    I яна гэта зрабіла. Яна дастала з рамы зялёны пей-заж, якога трываць не магла, і замяніла белым палатном, а потым блазан павесіў карціну ў вялікім пакоі, які яны з Фрыдрыхам называлі сваёй троннай залай.