Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
— Ён мой бацька, ён не пакіне мяне ў бядзе.
I хоць яна ведала, што гэтая размова яшчэ паўторыцца і заўтра, і паслязаўтра, але ўсё адно разумела, што рашэн-не прынятае, і што яе карануюць у Празе, і што ў яе будзе свой прыдворны тэатр з найлепшымі акцёрамі свету.
Яна ўздыхнула. Гэтага ў яе, на жаль, не атрымалася. He хапіла часу, так думала яна паміж акном і халодным камінам, назіраючы, як падаюць сняжынкі. Адной зімы аказалася мала. Каб збудаваць прыдворны тэатр, трэба некалькі гадоў. Але іх каранацыя была такой урачыстай, як яна і ўяўляла, а потым з яе пісалі партрэты найлепшыя мастакі Багеміі, Маравіі і Англіі, і яна ела з залатых та-лерак, і ішла праз горад, а ўбраныя ў херувімаў хлопчыкі неслі за ёй шлейф.
Між тым Фрыдрых дасылаў лісты тату: імператар вось-вось прыйдзе, дарагі бацька, ён прыйдзе без аніякага сум-неву, нам патрэбная абарона.
Тата адказваў і жадаў ім моцы і трываласці, ён блас-лаўляў іх, даваў шмат парад наконт здароўя, упрыгожван-ня троннай залы і добрага каралявання, завяраў іх у веч-най любові, абяцаў заўсёды быць побач.
Але салдат не даслаў.
I калі Фрыдрых узмаліўся ў лісце да яго, просячы да-памогі, дзеля ўсяго святога, тата адказаў, што кожную се-кунду яго любыя дзеці застаюцца зместам усіх яго надзей і страхаў.
Але раз ён не даслаў салдат, не даслала іх і пратэс-танцкая унія, і засталося толькі чэшскае войска, якое ва ўсім сваім бляску сабралася перад горадам.
184
Каралі ўзімку
Гледзячы з Градчанаў, як яны маршыруюць, яна рап-там здранцвела ад жаху, зразумеўшы, што гэтыя паліра-ваныя пікі, гэтыя мячы і алебарды — не проста нейкія там блішчастыя рэчы, але лёзы. Гэта былі нажы, заточаныя дзеля адной мэты — рэзаць чалавечае мяса, пратыкаць ча-лавечую скуру і раздрабняць чалавечыя косці. Людзі, што так прыгожа ішлі ў нагу там унізе, будуць убіваць гэтыя доўгія нажы ў твары іншым людзям, і ім самім уваб’юць нажы ў жываты і шыі, большасць з іх сустрэнецца з літы-мі сталёвымі камячкамі, якія лётаюць так хутка, што зно-сяць галовы, раздрабняюць канцавіны, прабіваюць жыва-ты. У гэтых мужчынах пакуль яшчэ струменілі сотні вёдраў крыві, але яна неўзабаве знікне з іх целаў, пачне распырсквацца, разлівацца і нарэшце раставаць у зямлі. Але што зямля робіць з усёй гэтай крывёй? Ці змываецца яна дажджом або становіцца ўгнаеннем, ад якога забуяе асаблівы від раслін? Адзін доктар сказаў ёй, што апош-няе перадсмяротнае семя нараджае маленькіх мандраго-румаў, жывых трапяткіх істот з кораня мандрагоры, якія крычаць як немаўляткі, калі іх выцягваюць з зямлі.
А яшчэ яна раптам зразумела, што гэтае войска абавяз-кова прайграе. Зразумела з такой упэўненасцю, што аж млосна стала; яшчэ ніколі яна не зазірала ў будучыню, ды і пазней ёй гэта ні разу не ўдалося, але ў той момант яе ахапіла нават не прадвесце, але найяснейшая ўпэўне-насць: гэтыя людзі памруць, амаль усе, апроч скалечаных і папросту збеглых, і тады яна з Фрыдрыхам і дзецьмі ўця-чэ на захад, дзе іх чакае жыццё ў выгнанні, бо і ў Гайдэль-берг вярнуцца будзе нелыа, імператар не дазволіць.
Менавіта так і здарылася.
Яны пераязджалі ад аднаго пратэстанцкага двара да другога, з усё меншай світай, усё бяднейшыя на грошы, пад ценем імперскай апалы і пазбаўленыя курфюрсцкага
185
Т ы л ь
тытула, бо месца курфюрста на загад імператара замест Фрыдрыха заняў яго кузэн-каталік з Баварыі. Паводле Залатой булы імператар не мог гэтага вырашаць, але хі-ба яму хто забароніць, імператарскія военачальнікі ж перамагалі ў кожнай бітве. Тата мог бы дапамагчы, і ён і праўда рэгулярна пісаў прыгожыя лісты, поўныя спа-гады і клопату. Але салдат не дасылаў. Яшчэ ён параіў ім не прыязджаць у Англію, не варта гэтага рабіць праз перамовы з Іспаніяй; іспанскія войскі, між іншым, цяпер стаяць у Пфальцы, каб адтуль працягнуць ваяваць з Га-ландыяй, — пачакайце трошкі, дзеці мае, Бог на баку пра-веднікаў, а шчасце на баку прыстойных людзей, не губ-ляйце мужнасці, не мінае ніводнага дня, каб ваш бацька Якаб за вас не маліўся.
А імператар і надалей выйграваў бітву за бітвай. Ён пе-рамог унію, ён перамог караля Даніі, і ўпершыню паўста-ла імавернасць, што пратэстантызм зноў знікне з боскага свету.
Але потым прыбыў той самы швед, Густаў Адольф, які не захацеў калісьці ажаніцца з Ліз, і пачаў перамагаць. Ён пачаў выйграваць бітву за бітвай, а цяпер стаяў пад Майнцам на зімоўцы, і пасля доўгіх ваганняў Фрыдрых напісаў яму, у палымяных выразах і з каралеўскай пячат-кай, і толькі праз два месяцы ў Гаагу прыйшоў ліст з та-кой самай вялікай пячаткай: Мы будзем рады пазнаёміц-ца з Вамі і спадзяемся на Ваш прыезд.
Момант быў не самы лепшы. Фрыдрых прастыў, яму балела спіна. Але існаваў толькі адзін чалавек, які мог бы вярнуць іх назад у Пфальц і, можа быць, нават у Прагу, і калі ён запрашае да сябе, трэба ехаць.
— Сапраўды трэба?
— Так, Фрыц.
— Але ён не мае права мне загадваць.
186
Каралі ўзімку
— Безумоўна, не.
— Я такі самы кароль, як ён.
— Безумоўна, Фрыц.
— I я мушу ехаць?
— Так, Фрыц.
I тады ён выправіўся ў дарогу, разам з блазнам, ку-харам і Гудэніцам. Сапраўды, гэта быў час, калі ўсё мя-нялася, пазаўчора на абед былі крупы, а на вячэру хлеб, а ўчора хлеб на абед, а на вячэру нічога. Галандскім Гене-ральным штатам яны настолькі абрыдлі, што тыя больш не давалі ім дастатковых для выжывання грошай.
Яна ўглядалася ў завею. Схаладала. I вось сяджу я, ду-мала яна, каралева Багеміі, курфюстка Пфальцкая, дачка англійскага караля, пляменніца дацкага караля, стрыеч-ная ўнучка Лізаветы-нявінніцы, унучка Марыі Шатланд-скай, і не магу дастаць дроў.
Яна заўважыла, што побач стаіць Нэле. На нейкі мо-мант гэта яе здзівіла. Чаму яна не пайшла са сваім мужам, калі, вядома ж, гэта яе муж?
Нэле зрабіла кніксен, паставіўшы адну нагу перад дру-гой, раскінуўшы рукі і растапырыўшы пальцы.
— Сёння не будзем танцаваць, — сказала Ліз. — Сёння пагаворым.
Нэле пакорліва кіўнула.
— Будзем расказваць. Я табе, ты мне. Пра што ты хаце-ла б даведацца?
— Мадам?
Яна была трохі нявыхаваная, з мажнай фігурай і гру-бымі рысамі твару, якія выдавалі нізкае паходжанне, але ўсё-ткі даволі мілая: ясныя, цёмныя вочы, шаўковая скура, акруглыя сцёгны. Толькі падбароддзе было занад-та шырокім і вусны крыху пухлаватымі.
187
Т ы л ь
— Пра што ты хацела б даведацца? — паўтарыла Ліз. Яна адчула ўкол у грудзях, напалову боязь, напалову хва-ляванне. — Можаш спытаць пра што хочаш.
— Я не маю такога права, мадам.
— Калі я кажу табе, то маеш.
— Мяне не абыходзіць, калі людзі смяюцца з мяне і Тыля. Бо гэта наша прафесія.
— Гэта не пытанне.
— Пытанне ў тым, ці крыўдзіць гэта Вашу Вялікасць?
Ліз маўчала.
— Што ўсе з Вас смяюцца, мадам, Вас гэта абражае?
— Я не разумею цябе.
Нэле ўсміхнулася.
— Ты наважылася спытаць у мяне нешта такое, чаго я не разумею. Як хочаш, я табе адказала, цяпер мая чарга. Блазан твой муж?
— He, мадам.
— Чаму не?
— А патрэбная прычына?
— Насамрэч патрэбная, так.
— Мы разам уцяклі. Яго бацьку асудзілі як ведзьмара, а я не хацела заставацца, не хацела замуж за Штэгера, та-му ўцякла з ім.
— Чаму ты не хацела за яго замуж?
— Заўсёды бруд, мадам, і вечарамі цёмна. Свечкі за-надта дарагія. I ты сядзіш у цемры і ясі крупы. Вечна адны крупы. Ды і Штэгераў сын мне не падабаўся.
— А Тыль?
— Я ж сказала, ён мне не муж.
— Цяпер зноў твая чарга пытацца, — сказала Ліз.
— Гэта дрэнна, калі ў цябе нічога няма?
— Адкуль мне ведаць! Ты мне пра гэта скажы!
188
Каралі ў3імку
— Гэта нялёгка, — сказала Нэле. — Няма ніякай аба-роны, цягаешся па краіне, і няма дзе схавацца ад ветру. А цяпер ёсць.
— Калі я цябе адашлю — не будзе больш. Але ж вы ўцяклі разам, чаму тады ён не стаў тваім мужам?
— Нас узяў з сабой вандроўны рыфмач. А на наступ-ным кірмашы мы сустрэлі аднаго штукара, Пірміна. Ён навучыў нас рамяству, але быў надта злым, не даваў нам удосталь есці ды і біў таксама. I мы рушылі на поўнач, далей ад вайны, і дайшлі амаль да самага мора, але по-тым прыбылі шведы, і мы павярнулі на захад.
— Ты, Тыль і Пірмін?
— Тады мы ўжо зноў былі ўдваіх.
— Вы ўцяклі ад Пірміна?
— Тыль яго забіў. Ці можна цяпер зноў мне спытаць, мадам?
Ліз крыху памаўчала. Нямецкая ў Нэле была сялян-скай і дзіўнаватай, мо яна нешта не так зразумела.
— Так, — сказала яна, — цяпер зноў твая чарга.
— Колькі служанак было ў вас раней?
— Паводле маёй шлюбнай дамовы — сорак тры толь-кі для мяне адной, з іх шэсць высакародных камерыстак, у кожнай з якіх было па чатыры пакаёўкі.
— А сёння?
— Цяпер зноў мая чарга. Чаму ты не выйшла за яго за-муж? Ён табе не падабаецца?
— Ён мне як брат і бацькі. Ён усё, што ў мяне ёсць. А я — усё, што ёсць у яго.
— Але як мужа ты яго не хочаш?
— Цяпер зноў мая чарга, мадам?
— Так, твая.
— А Вы хацелі яго як мужа, мадам?
— Каго?
189
Т ы л ь
— Яго Вялікасць. Ці хацела Ваша Вялікасць Яго Вялі-касць як мужа Вашай Вялікасці, калі Ваша Вялікасць вы-ходзіла за яго замуж?
— Гэта ж, дзяўчо, зусім іншае.
— Чаму?
— To было дзяржаўнае пытанне, мой бацька і два мі-ністры замежных спраў некалькі месяцаў вялі перамовы. I таму я хацела за яго, яшчэ не пабачыўшы.
— А калі Ваша Вялікасць яго пабачылі?
— Тады я сапраўды яго захацела, — адказала Ліз, на-хмурыўшыся. Гэтая размова перастала ёй падабацца.
— Яго Вялікасць сапраўды надта велічны мужчына.
Ліз уважліва зазірнула ёй у твар.
Нэле вытрымала яе позірк з шырока адкрытымі вачы-ма. Нельга было зразумець, ці здзекуецца яна.
— Цяпер можаш танцаваць, — сказала Ліз.
Зрабіўшы кніксен, Нэле пачала танцаваць. Яе чаравікі шчоўкалі па паркеце, рукі ўздымаліся, плечы паварочва-ліся, валасы разляталіся. Гэта быў адзін з самых скла-даных сучасных танцаў, і яна рухалася так зграбна, што Ліз пашкадавала, што ў яе больш няма музыкаў.
Яна заплюшчыла вочы, слухала шчоўканне чаравікаў Нэле і прыкідвала, што ёй прадаць наступным. Яшчэ за-ставалася некалькі карцін, у тым ліку яе партрэт, напі-саны адным добрым чалавекам з Дэльфта, і тая, створа-ная адукаваным вусачом, які з гэткай пыхай размахваў сваімі пэндзлямі; ёй карціна падавалася крыху няздар-най, але каштавала яна, пэўна, шмат. Свае ўпрыгожанні яна ўжо амаль усе прадала, заставалася яшчэ дыядэма і два або тры калье, не такое ўжо і безвыходнае стано-вішча.