• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    209
    Т ы л ь
    мяне любяць, таму мы перамагаем. Ты хочаш да мяне да-лучыцца? Таму ты тут?
    Кароль адкашляўся.
    — Прага.
    — А што з Прагай? Ды пі ты!
    Кароль з агідай зазірнуў у келіх.
    — Мне патрэбная твая падтрымка, брат. Дай мне вой-ска, і Прага падзе.
    — Але мне не трэба Прага.
    — Старая імператарская рэзідэнцыя, якая зноў вер-нецца да сапраўднай веры. Гэта было б вялікім знакам!
    — He трэба мне знакаў. Мы ж заўжды мелі нейкія доб-рыя знакі, добрыя словы, добрыя кнігі, добрыя песні, мы, пратэстанты, але потым прайгралі бітву і ўсё разам з ёй. Перамогі мне патрэбныя. Я павінен выйграць у Ва-ленштайна. Ты сустракаўся з ім калі-небудзь, ведаеш яго?
    Кароль пакруціў галавой.
    — Мне трэба данясенні. Я заўсёды пра яго думаю, ча-сам нават сню, — Густаў Адольф перайшоў да другога краю намёта, нахіліўся, парыўся ў куфры і падняў васко-вую фігурку. — Вось так ён выглядае! Той Фрыдландскі, гэта ён, я заўсёды гляджу на яго і думаю: я цябе перамагу, ты хітры, а я хітрэйшы, ты дужы, а я дужэйшы, твае войскі любяць цябе, мае любяць мяне больш, на тваім баку д’я-бал, але на маім Бог. Кожны дзень я яму гэта кажу. Часам ён адказвае.
    — Ён адказвае?
    — У яго д’ябальская сіла. Вядома ж, ён адказвае, — зня-чэўку спахмурнеўшы, Густаў Адольф паказаў на белы твар васковай фігуркі. — Тады ў яго варушыцца рот і ён здзеку-ецца з мяне. У яго ціхі голас, бо ён маленькі, але я ўсё ра-зумею. Ён мяне называе тупым шведам, шведскай сракай, боскай скацінай і гаворыць, што я не ўмею чытаць. Я ўмею!
    210
    Каралі ўзімку
    Паказаць табе? Я чытаю на трох мовах. Я перамагу гэтую свінню. Адарву яму вушы. Адрэжу пальцы. Спалю яго.
    — Гэтая вайна пачалася ў Празе, — прамовіў кароль. — I калі мы Прагу...
    — He, мы не будзем, — сказаў Густаў Адольф. — Выра-шана, пакінем гэтыя размовы, — ён сеў на крэсла, адпіў са свайго келіха і зірнуў на караля, бліснуўшы вачыма. — Але Пфальц...
    — Што з Пфальцам?
    — Яго табе трэба вярнуць.
    Кароль не адразу зразумеў, што пачуў.
    — Дарагі брат, Вы дапаможаце мне вярнуць маю спад-чыну?
    — Іспанскія войскі ў Пфальцы, гэта нікуды не варта, ім там не месца. Або Валенштайн іх пагоніць, або я пераб’ю. Хай не зазнаюцца, мо ў іх і ёсць непераможныя пяхотныя карэ, але ведаеш што? He такія яны і непераможныя, тыя карэ, і я ў іх выйграю.
    — Дарагі брат! — кароль ухапіў Густава Адольфа за руку.
    Густаў Адольф адразу ж падняўся і сціснуў каралю пальцы так моцна, што той ледзь стрымаў крык, пасля паклаў яму далоні на плечы, прыцягнуў да сябе. Яны аб-няліся. Стаялі, абняўшыся, усё абдымаліся і абдымаліся, і гэта цягнулася так доўга, што замілаванне караля знікла. Нарэшце Густаў Адольф адарваўся ад яго і пачаў хадзіць туды-сюды па намёце.
    — Калі снег растане, мы рушым праз Баварыю і адна-часова зверху, заатакуем іх абцугамі і заціснем. А потым нападзём на Гайдэльберг і выганім іх. Калі ўсё атрыма-ецца, нават не спатрэбіцца вялікай бітвы, мы авалодаем Пфальцам, і я дам табе яго ў лен, а імператар хай кусае сябе за сраку.
    211
    Тыль
    — У лен?
    — Ну так, а як яшчэ?
    — Вы хочаце аддаць мне Пфальц у лен? Спадчынныя ўладанні?
    — Так.
    — Так нельга.
    — Вядома ж, можна.
    — Пфальц Вам не належыць.
    — Калі я яго заваюю, ён будзе належаць мне.
    — Я думаў, Вы прыйшлі ў імперыю дзеля Бога і справы веры!
    — Толькі паміж намі: вядома ж, так і ёсць. Як ты можаш сумнявацца, мыш ты, пясчынка, рыбёха! Але я хачу і Hernia мець за гэта. Калі я табе проста аддам Пфальц, якая мне з гэтага выгада?
    — Вы хочаце грошай?
    — Грошай таксама, але не толькі іх.
    — Я прынясу вам падтрымку Англіі.
    — Праз тваю жонку? Нешта дагэтуль табе гэта не дапа-магло. Яны цябе кінулі на вырак лёсу. Няўжо ты думаеш, я дурны? Падобны да таго, хто паверыць, што, як толькі ты паклічаш, адразу ж прыбягуць англічане?
    — Калі я атрымаю назад Пфальцкае курфюрства, я зноў стану на чале пратэстанцкай фракцыі ў імперыі, і яны прыйдуць.
    — Ты ніколі больш не станеш на чале чаго б там ні было.
    — Як Вы можаце...
    — Супакойся, бедачына, і слухай. Ты згуляў, паставіў-шы на кон усё, я такое паважаю. I потым прайграў, а ра-зам з тым развязаў усю гэтую вар’яцкую вайну. Так бывае. Многія ставяць на кон усё і выйграюць. Напрыклад, я. Ма-ленькая краіна, маленькая армія, знутры ў імперыі сітуа-цыя выглядала як поўная параза пратэстантаў, і хто мне
    212
    Каралі ўзімку
    раіў паставіць усё на гэтую карту, сабраць войска і ру-шыць у Германію? Усе мяне адгаворвалі. He рабі гэтага, пакінь, ты не зможаш выйграць, але я гэта зрабіў і вый-граў, і неўзабаве буду ў Вене і адарву Валенштайну ву-шы, а імператар стане поўзаць перада мной на каленях, а я скажу: Хочаш заставацца імператарам? Тады рабі тое, што табе кажа Густаў Адольф! Але магло ж скончыцца і іначай. Мяне маглі забіць. Я мог бы цяпер сядзець у чоў-не і, заліваючыся слязьмі, веславаць праз Балтыйскае мора. Мала быць сапраўдным малойцам, дужым, разум-ным і бясстрашным, ты можаш прайграць і нягледзячы на гэта. Роўна гэтаксама, як можна быць некім накшталт ця-бе і ўсё адно выйграць. Усялякае бывае. Я наважыўся і пе-рамог, ты наважыўся і страціў, ну і што табе заставалася рабіць пасля? Так, можна было б засіліцца, але такое не для кожнага, ды і грэх гэта зрэшты. Таму ты пакуль тут. Бо мусіш жа нешта рабіць. I таму ты пішаш лісты, про-сіш, патрабуеш, цягаешся па аўдыенцыях, вядзеш раз-мовы і перамовы, як быццам яшчэ нечага варты, але гэта не так! Англія не дасылае табе войска. Унія не прыходзіць на дапамогу. Твае браты ў імперыі пакінулі цябе. Ёсць толькі адзін чалавек, які можа вярнуць табе Пфальц, і гэта я. I я дам табе яго ў лен. Калі ты ўкленчыш перада мной і прысягнеш мне ў вернасці як свайму ўладару. Ну што, Фрыдрых? Што скажаш?
    Густаў Адольф скрыжаваў рукі і зазірнуў каралю ў твар. Калматая барада трэслася. Грудзі ўздымаліся і апускалі-ся, кароль выразна чуў яго дыханне.
    — Мне трэба падумаць, — ледзь выціснуў з сябе ка-роль.
    Густаў Адольф рассмяяўся.
    — Вы ж не чакаеце... — кароль закашляўся, не веда-ючы, як працягнуць сказ, пацёр лоб, паабяцаў сабе больш
    213
    Т ы л ь
    не страчваць прытомнасць, і ўжо пэўна ж не цяпер, толь-кі б не цяпер, і пачаў зноў: — Вы ж не чакаеце, што я пры-му такое рашэнне без таго, каб...
    — Акурат гэтага я і чакаю. Калі я паклікаў маіх гене-ралаў уварвацца ў гэтую вайну на поспех ці на згубу, ты думаеш, я доўга кідаўся туды-сюды? Думаеш, я раіўся са сваёй жонкай? Думаеш, я памаліўся спачатку? Я выра-шу зараз жа, сказаў я сабе, і вырашыў, і ўжо ў наступны момант не патлумачыў бы прычын, але гэта ўжо не ме-ла ніякага значэння, таму што ўсё ўжо было вырашана! I вось ужо і генералы стаялі перада мной і крычалі «ві-ват», і я сказаў: Я — Леў Поўначы! Так мне прыйшло да га-лавы, — ён пастукаў сабе пальцамі па лбе. — Такое проста прыходзіць. Я ні пра што не раздумваў, і раптам яно тут. Леў Поўначы! Гэта я. Таму прымі прапанову Ільва або ад-маўляйся, але не крадзі ў мяне час.
    — Мая сям’я мае тэрытарыяльнае права на Пфальцкае курфюрства і незалежнасць ад імперыі пачынаючы з...
    — I табе здаецца, што ты не можаш быць першым з сям’і, хто атрымае Пфальц ад шведа ў лен. Але ты паба-чыш, я нішто сабе. Падаткі будуць не надта высокімі, а ка-лі не будзеш мець жадання прыязджаць у Швецыю на мой дзень нараджэння, то прышлеш канцлера. Я не зраблю та-бе нічога дрэннага. Ударым па руках, не будзь чаравікам!
    — Чаравікам? — кароль не быў упэўнены, што пачуў правільна. Дзе гэты чалавек вучыў мову?
    Густаў Адольф працягнуў руку, і яго маленькая мясістая далонь лунала перад грудзьмі караля. Трэба яе паціснуць — і ён зноў пабачыць палац у Гайдэльбергу, пагоркі і рэчку, тонкія промні сонца, што падаюць праз плюшч на калана-дах, вялікія залы, у якіх ён вырас. I Ліз будзе зноў жыць так, як яна гэтага заслугоўвае, з мноствам камерыстак, мяк-кім ільном і шоўкам, са свечкамі з воску, якія не мігцяць,
    214
    K a р а л і ўзімку
    з адданымі людзьмі, якія ведаюць, як гаварыць з Вялікас-цю. Ён мог бы вярнуцца. I стала б як раней.
    — He, — сказаў кароль.
    Густаў Адольф нахіліў галаву, быццам не дачуўшы.
    — Я кароль Багеміі. Я курфюрст Пфальцкі. Я ні ад ко-га не вазьму як лен тое, што мне належыць, мая сям’я старэйшая за Вашу, і Вы не маеце права, Густаў Адольф Ваза, ані так са мной размаўляць, ані рабіць мне такія прыніжальныя прапановы.
    — Халера, — сказаў Густаў Адольф.
    Кароль адвярнуўся.
    — Пачакай!
    Кароль, які ўжо накіроўваўся да выхаду, спыніўся. Ён ведаў, што сапсаваў гэтым уражанне, але ўсё ж не мог іначай. У ім разгарэўся і не хацеў згасаць пробліск надзеі: магло ж здарыцца, што ён так уразіў гэтага чалавека цвёр-дасцю характара, што той прапануе нешта іншае. Але ж ты сапраўдны малойца, скажа ён, магчыма, я памыліўся ў табе! Але не, падумаў кароль. Глупства. I ўсё адно за-стаўся стаяць, павярнуўся і ненавідзеў сябе за гэта.
    — Але ж ты сапраўдны малойца, — сказаў Густаў Адольф.
    Кароль зглынуў сліну.
    — Тут я памыліўся, — сказаў Густаў Адольф.
    Кароль стрымаў прыступ кашлю. У грудзях балела. Кружылася галава.
    — Ну то ідзі тады з Богам, — сказаў Густаў Адольф.
    - Што?
    Густаў Адольф штурхануў яго ў плячо.
    — Ты чалавек будзь здароў. Можаш ганарыцца. А ця-пер ідзі адсюль, мне трэба выйграваць вайну.
    — Больш нічога? — выціснуў з сябе кароль. — Гэта было апошняе слова, гэта ўсё, ідзі з Богам?
    215
    Ты ль
    — Ты мне не патрэбны. Пфальц так ці інакш будзе маім, а Англія нават хутчэй акажа мне падтрымку, калі цябе не будзе побач са мной. Ты нагадваеш ёй толькі пра даўнюю ганьбу і прайграную бітву пад Прагай. I для мяне лепш, калі мы не будзем рабіць гэтага разам, і для цябе, ты заха-ваеш свой гонар. Ідзі! — ён паклаў руку каралю на плечы, правёў яго да выхаду і адкінуў убок брызент.
    Калі яны выйшлі ў прыёмны пакой, усе ўсталі. Граф Гудэніц зняў капялюш і нізка схіліўся. Салдаты сталі на зважай.
    — А гэта яшчэ хто? — спытаў Густаў Адольф.
    Кароль не адразу зразумеў, што ён пра блазна.
    — А гэта яшчэ хто? — паўтарыў блазан.
    — Ты мне падабаешся, — сказаў Густаў Адольф.
    — А ты мне не, — сказаў блазан.
    — Ён смешны, мне такі трэба, — сказаў Густаў Адольф.
    — Як на мяне, ты таксама смешны, — сказаў блазан.
    — Што ты за яго хочаш? — спытаў Густаў Адольф ка-раля.