• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    — Свіння! — крычыць Нэле.
    Пірмін задумліва падымае іншы камень.
    Нэле згінаецца.
    — Мы паспрабуем яшчэ раз, — гаворыць хлопчык.
    — Сёння я больш не хачу, — кажа Пірмін.
    — He, — гаворыць хлопчык. — Давай яшчэ раз.
    — He хачу больш, кіньце, — кажа Пірмін.
    I тады яны прысаджваюцца да яго. Агонь амаль дага-рэў, засталося слабае мільгаценне. Да хлопчыка прыхо-дзіць успамін, пра які ён не ведае, ці гэта было Hanpayfly або прымроілася: начны шум з гушчару, гудзенне, трэск і грукат з усіх бакоў, і вялікі звер з аслінай галавой вытрэшчвае вочы, ніколі раней не чуваны крык і струмені гарачай крыві. Ён круціць галавой, праганяе відзежу, шу-кае Нэліну руку. Яе пальцы сціскаюць ягоныя.
    Пірмін хіхікае. Мо ён умее чытаць думкі, каторы ўжо раз запытвае сябе хлопчык. Гэта не так і цяжка, яму яшчэ Клаус тлумачыў, трэба толькі ведаць правільныя замовы.
    Па вялікім рахунку, Пірмін нядрэнны. Так скажам, не цалкам паганы, не ва ўсім і наскрозь,'як падаецца з першага погляду. Часам у ім ёсць нават нешта мяккае, нейкая згаворлівасць, якая магла б ператварыцца ў лагод-насць, калі б не жорсткае жыццё бадзяжніка, якое ён му-сіць весці. Уласна кажучы, ён і занадта стары ўжо, каб пераязджаць з месца на месца, мокнуць пад дажджом, спаць пад дрэвамі, але нешта пайшло не так, не ўдалося,
    236
    Г О Л А Д
    не пашанцавала, усе магчымасці знайсці нейкую працу за жытло і сталаванне прайшлі міма яго, а цяпер ужо і за-позна. Альбо праз пару гадоў яму пачнуць нясцерпна ба-лець калені, і ён не зможа больш вандраваць, і тады заста-нецца ў першай-лепшай вёсцы, у якога-небудзь селяніна, якому хопіць спачування ўзяць яго да сябе ў найміты, але для гэтага трэба яшчэ, каб пашчасціла, бо ніхто не хоча дапамагаць валацугам, яны прыносяць няшчасце і непа-гадзь, і суседзі тады пляткараць усялякае. Альбо Пірмін пойдзе жабраваць, ля сцен Нюрнберга, Аўгсбурга ці Мюн-хена, бо ў межы горада жабракоў не пускаюць. Людзі кі-даюць няшчасным ежу, але ўсім яе не хапае, яе забіраюць дужэйшыя. Таму Пірмін акалее там з голаду.
    А мо так далёка і не зойдзе. Напрыклад, ён можа спа-тыкнуцца дзе-небудзь на дарозе — мокрае карэнне пад-ступнае, нават цяжка паверыць, якой слізкай бывае вільготная драўніна; альбо камень, на які ён наступіць, караскаючыся ўверх, акажацца не такім трывалым, якім падаваўся. Потым ён будзе валяцца на ўзбочыне са зла-манай нагой, і мінакі пачнуць з агідай агінаць гэтага за-дрыпу, бо ну а што загадаеце рабіць, несці яго? Адагрэць яго і адкарміць, клапаціцца пра яго як пра брата? Нешта гэткае здараецца ў паданнях пра святых, але ж не ў рэча-існасці.
    Дык што ж для Пірміна лепш? Каб у яго спынілася сэрца. Імгненны ўкол у грудзі, раптоўны боль у вантро-бах падчас выступу на кірмашовым пляцы. Ён зірне на мячыкі, потым міг найярчэйшага болю — і ўсё, скончана.
    Ён мог бы і сам гэта здзейсніць. Няцяжка было б. Мно-гія вандроўныя людзі такое ўмеюць — ведаюць грыбы, якія пяшчотна скіроўваюць у сон. Але Пірмін прызнаў-ся ім у адзін з момантаў слабасці, што не наважваецца. Найстражэйшы запавет боскі выступае супраць гэтага:
    237
    Т ы л ь
    той, хто сябе забівае, уцякае, вядома ж, ад несправядлі-васці гэтага свету, затое вечна пакутуе на тым. А вечна — гэта не проста доўгі час. Гэта значыць, што найдаўжэйшы час, які ты толькі можаш сабе ўявіць, нават калі гэта бу-дзе тысячакратна столькі гадоў, колькі трэба птушцы, каб дзюбай стачыць гару Блоксберг, застанецца толькі най-меншай частачкай малой часткі ад вечнасці. I хоць гэта цягнецца так доўга, ты ніяк не прызвычайваешся да жаху, адзіноты і болю. Вось так яно ўладкавана. Ну і хто можа крыўдаваць на Пірміна, што ён такі, які ёсць?
    Пры гэтым усё магло б пайсці іначай. Ён бачыў і леп-шыя часіны. Некалі меў будучыню. Найвышэйшай кроп-кай яго жыцця быў Лондан, і, напіўшыся моцнага піва, ён заўсёды пачынае пра гэта расказваць. Пра Тэмзу, такую шырокую ў вечаровых промнях, пра тамтэйшыя шынкі і пра таўханіну на вуліцах — горад настолькі вялізны, што можна ісці ўвесь дзень і не прайсці! А яшчэ там на кож-ным кроку тэатры. Ён не разумеў мовы, але хараство ак-цёраў і шчырасць іх твараў яго ўразіла так моцна, як по-тым нішто больш.
    Тады ён быў маладым. Быў адным з тых артыстаў, якія разам са світай юнага курфюрста Фрыдрыха трапілі на той бок праліва. Прынц паехаў у Англію, каб ажаніц-ца з прынцэсай Элізабэт, а раз англічане цэняць розных артыстаў, дык ён прывёз з сабой усё, што мелася ў яго краіне: чэравамоўцаў, полымяглытальнікаў, майстроў штучнай адрыжкі, лялечнікаў, майстроў сцэнічнага бою, хадуноў на руках, гарбуноў, вычварных калек. Ну і Пірмі-на таксама. На трэці дзень святкаванняў, у доме знакамі-тага Бэкана, Пірмін перад усімі высакароднымі спадара-мі і дамамі кідаў свае мячыкі. Сталы былі ўпрыгожаныя кветкамі, а гаспадар дома стаяў з філасофскай ухмылкай ля ўвахода ў залу.
    238
    ГОЛАД
    — Я быццам і цяпер бачу іх, — кажа Пірмін. — Чапуры-стую прынцэсу, жаніха, які не ведае, што з ім здарыцца. Трэба нам яго пашукаць!
    — Што нам трэба?
    — Пашукаць яго! Кажуць, што ён ездзіць па краіне і выядае мазгі пратэстанцкай шляхце. Кажуць, ён яшчэ паводзіць сябе як кароль. Кажуць, цягае паўсюль з сабой уласны маленечкі дваровы штат. Але ці ёсць у яго бла-зан? Мабыць, стары прыдворны блазан — акурат тое, што трэба каралю без краіны.
    Пірмін часцяком гэта гаварыў. Вінаватая і невымер-ная колькасць выпітага ім піва: ён паўтараецца, і яму ўсё роўна. Але цяпер ля вогнішча ён жуе апошні кавала-чак сушанага мяса, а галодныя дзеці сядзяць побач з ім і прыслухоўваюцца да гукаў лесу. Яны трымаюцца за ру-кі і спрабуюць думаць пра што заўгодна, абы не пра ежу.
    Калі трошкі напрактыкуешся, атрымліваецца нядрэн-на. Той, хто ведае сапраўдны голад, ведае і спосабы, як яго на нейкі час задушыць. Трэба забараніць сабе любыя вобразы ядомых рэчаў, трэба сціснуць кулакі, узяць ся-бе ў рукі, проста не дазваляць сабе гэтага. Затое можна думаць пра жангліраванне, бо ў думках таксама мож-на вучыцца — і рабіцца лепшым. Або можна ўявіць сабе, як ідзеш па канаце, надзіва высока, над вершалінамі гор і аблокамі. Хлопчык прыжмурваецца і пазірае на вуголле. Голад сціхае. I калі ён глядзіць на чырвоныя агеньчыкі, яму падаецца, што ён бачыць пад сабой светлы далёкі дзень, як быццам бы яго вось-вось аслепіць сонца.
    Нэле кладзе галаву яму на плячо. Мой брат, думае яна. Цяпер гэта ўсё, што ў яе застаецца. Яна думае пра свой дом, якога ніколі больш не ўбачыць, пра маці з яе заўсёд-най тугой, пра бацьку, які біў яе горш, чым Пірмін, пра сясцёр, братоў і парабкаў. Яна думае пра жыццё, якое
    239
    Т ы л ь
    ляжала перад ёй: Штэгеравага сына, працу ў пякарні. Вя-дома ж, яна не дазваляе сабе думаць пра хлеб — але ця-пер, калі яна падумала пра тое, што пра яго думаць нель-га, гэта тут жа здараецца, і яна бачыць перад сабой мяккі бохан хлеба, нюхае яго водар, адчувае на зубах яго смак.
    — Кінь, — гаворыць хлопчык.
    Яна смяецца і хоча дазнацца, адкуль ён ведае яе думкі. Але падзейнічала, хлеб знік.
    Пірмін ляжыць ніцма. Ляжыць на зямлі, як цяжкі мех, яго спіна ўздымаецца і апускаецца, ён храпе як звер.
    Дзеці занепакоена азіраюцца па баках.
    Холадна.
    Вогнішча хутка патухне.
    ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА I ЦЕНЮ
    Адам Алеарый, Готарпскі прыдворны матэматык, да-зорац герцагскага кабінета рэдкасцей і аўтар апісан-ня авантурнага падарожжа ў Масковію і Персію, з якога ён вярнуўся некалькі гадоў таму амаль незаплямленым, звычайна меў язык як брытва, але сёння ад хваляван-ня зусім яго праглынуў. Бо перад ім, у атачэнні паўтузі-на сакратароў у чорных расах, стаяў, паважны, уважлівы, сам прафесар Рымскага калегіума, святы айцец Атаназі-юс Кірхер, несучы на плячах бязважкую ношу сваёй не-памерна багатай адукаванасці.
    Гэта была іх першая сустрэча, але яны паводзілі сябе так, нібыта знаёмыя палову жыцця. Так было прынята па-між вучонымі. Алеарый пацікавіўся, што прывяло сюды шаноўнага калегу, наўмысна пакінуўшы нявызначаным, мае ён пад гэтым наўме Свяшчэнную Рымскую імперыю германскай нацыі, Гольштайн альбо замак Готарп, які ўзвышаўся за іх спінамі.
    241
    Т ы л ь
    Кірхер трохі падумаў, нібыта выцягваючы адказ з глы-біняў памяці, а потым адказаў ціхім высакаватым гола-сам, што пакінуў вечны горад з рознымі намерамі, най-важнейшы з якіх — пошук сродкаў ад чумы.
    — Уратуй нас, Божа, — сказаў Алеарый, — яна зноў у Гольштайне?
    Кірхер прамаўчаў.
    Алеарыя бянтэжыла маладосць яго суразмоўцы: з цяж-касцю ўяўлялася, што гэтая галава з мяккімі рысамі тва-ру разгадала загадку магнетызму, загадку святла, загадку музыкі і, быццам бы, загадку старажытнаегіпецкай сістэ-мы пісьма. Алеарый цалкам усведамляў сваю значнасць і быў не з самых сціплых. Але ў прысутнасці гэтага чала-века яго голас адмаўляўся падпарадкоўвацца.
    Само сабой разумелася, што паміж вучонымі не пана-вала рэлігійнай варожасці. Амаль чвэрць стагоддзя таму, калі толькі пачалася вялікая вайна, усё было іначай, але з той пары многае змянілася. У Масковіі пратэстант Але-арый пасябраваў з французскімі манахамі, ды і не сакрэт, што Кірхер таксама ліставаўся са многімі вучонымі-каль-віністамі. Хоць толькі што, калі Кірхер мімаходзь прыга-даў смерць шведскага караля ў бітве пад Лютцэнам і ў сувязі з гэтым загаварыў пра міласэрнасць усялюбна-га Бога, Алеарый цераз сілу прымусіў сябе не адказваць, што смерць Густава Адольфа была катастрофай, у якой кожны разумны чалавек пазнае руку д’ябла.
    — Вы кажаце, што хочаце лячыць чуму, — усё яшчэ не пачуўшы адказу, Алеарый адкашляўся. — I Вы кажаце, што дзеля гэтага і прыехалі ў Гольштайн. Ці значыць гэта, што чума вярнулася да нас?
    Кірхер яшчэ некалькі імгненняў разглядаў кончыкі пальцаў, відаць, меў такую звычку, а потым адказаў, што ні ў якім разе не прыехаў бы сюды ў пошуках лекаў
    242
    ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА I ЦЕНЮ
    ад чумы, калі б чума акурат лютавала ў гэтай мясцовасці, бо там, дзе яна лютуе, якраз і нельга знайсці такіх срод-каў, што перашкодзілі б яе распаўсюджванню. Боскай ла-скай усё так цудоўна супала, што ён, запрасіўшы дапамогі і аслоны, цяпер можа не ставіць сваё жыццё ў небяспеку, а шукаць месцы, не ахопленыя хваробай. Бо толькі там можна знайсці сродкі, якія падзейнічаюць супраць яе сваёй прыроднай сілай і Боскай воляй.