Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
— Добра, што Вы абазнаныя ў музыцы, — сказаў Кір-хер. — У мяне з сабой ноты для мелодый, якія астуджваюць
249
Тыль
цмачыную кроў і супакойваюць цмокаў розум. Ці ўмееце вы граць на ражку?
— He вельмі добра.
— На флейце?
— Сяк-так. Адкуль у Вас гэтыя мелодыі?
— Я склаў іх адпаведна найстражэйшай навуцы. He хвалюйцеся. Вам не трэба будзе пілікаць перад цмо-кам, для гэтага мы знойдзем музыкантаў. Гэта не вельмі адпавядала б грамадскаму статусу, каб хто-небудзь з нас граў на інструментах.
Кірхер заплюшчыў вочы. На імгненне яму прымроіла-ся яшчарка, якая ўзлятае з поля ў неба і ростам сягае вы-сокай вежы: вось нечым такім усё можа і скончыцца, па-думаў ён, пасля ўсіх небяспек, якія ты перажыў.
— Паважаю Вашу рупнасць, малады чалавек, — сказаў Кірхер. — Але ў нямецкай мовы няма будучыні. Па-пер-шае, таму што гэта страхотная мова, загуслая і нячыстая, гаворка для неадукаваных людзей, якія апроч усяго і не мыюцца. Па-другое, для такога часаёмкага росту і ста-наўлення зусім няма больш часу. Праз семдзесят шэсць гадоў скончыцца жалезны век, над светам уздымецца по-лымя і наш Уладар вернецца ў сваёй славе. He трэба быць вялікім знаўцам зорак, каб прадказаць гэта. Даволі про-стай матэматыкі.
— А што за цмока Вы, уласна кажучы, маеце на ўва-зе? — спытаў Алеарый.
— Хутчэй за ўсё, вельмі старога татцэльвурма, ён жа чарвялап. Мая кампетэнцыя ў цмакалогіі нашмат мен-шая, чым у майго памерлага ментара Тэзімонда, але пад-час дзённага падарожжа ў Гамбург шматкроць сустрэтыя чорныя хмары мух павярнулі мяне ў правільным кірунку. Ці былі вы калі ў Гамбургу? Неверагодна, але горад за-стаўся зусім цэлы.
250
ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА 1 ЦЕНЮ
— Хмары? — спытаў Флемінг. — Якім чынам цмок спрычыніўся да...
— He прычына, а аналогія! Як уверсе, так і ўнізе. Чорная хмара падобная да мухі і складаецца з мух, татцэльвурм падобны да дажджавога чарвяка і таму называецца чарвя-лапам. Чарвяк і муха — насякомыя! Бачыце?
Алеарый закрыў твар рукамі. Нешта яму паблажэла. У Масковіі ён тысячу гадзін правёў у карэтах, але і час з той пары мінуў, і ён пастарэў. Само сабой, гэта магло быць звязана і з Кірхерам, якога з незразумелай прычыны ён ужо не мог трываць.
— Ну а калі цмок будзе стаяць спакойна? — спытаў Флемінг. — Калі мы яго знойдзем і зловім, што тады?
— Мы сцэдзім у яго кроў. Столькі, колькі здолеюць вы-цягнуць нашы скураныя шлангі. Я завязу яе ў Рым і разам са сваім асістэнтам перапрацую ў гаючы сродак супраць чорнай смерці, які мы потым дамо Папу Рымскаму, імпе-ратару і каталіцкім князям... — ён павагаўся, — а магчыма, і некаторым пратэстантам, якія таго заслугоўваюць. Ка-му менавіта — пра гэта можна будзе дамаўляцца. Магчы-ма, такім чынам мы зможам нават скончыць вайну. Гэта было б справядліва, калі б менавіта я, з Боскай дапамо-гай, стаў тым, хто перапыніць гэтую разаніну. Вас абодвух я належным чынам згадаю ў сваёй кнізе. Дакладней ка-жучы, я ўжо гэта зрабіў.
— Ужо згадалі нас?
— Каб ашчадзіць час, цэлы раздзел я склаў ужо ў Рыме. Гульельма, ён у Вас тут?
Сакратар нагнуўся і з вохканнем палез пад сядзенне.
— Што да музыкантаў, — сказаў Алеарый. — Я б прапа-наваў пашукаць на Голштынскай верасовай пустцы ван-дроўны цырк. Пра яго ідзе пагалоска, людзі з’язджаюцца адусюль, каб яго пабачыць. Там пэўна ж будуць музыканты.
251
Т ы л ь
Сакратар выпрастаўся з пачырванелым тварам і вы-цягнуў стос паперы. Трошкі там пакорпаўся, высмар-каўся ў не вельмі чыстую хусцінку, выцер ёй лысіну, ціхенька папрасіў прабачэння і пачаў чытаць. У яго ла-ціны быў італьянскі акцэнт, і ён трохі чапурыста адбіваў такт пяром. «Потым я ў суправаджэнні заслужаных ня-мецкіх вучоных выправіўся на пошукі. Абставіны былі не-спрыяльнымі, надвор’е волкім, вайна з рэгіёна адступіла, дасылаючы, аднак, шквалістыя парывы непрыемнасцей, так што трэба было быць гатовым як да марадзёраў, так і да хеўраў рабаўнікоў ці дзікіх звяроў. Аднак я не журыў-ся з гэтых нагодаў, даручыў сваю душу Найвышэйшаму, які заўсёды ахоўваў свайго пакорнага слугу, і ў хуткім ча-се знайшоў цмока, якога ўдалося ўтаймаваць і адолець праверанымі сродкамі. Яго цёплая кроў паслужыла мне асновай для многіх пачынанняў, пра якія я расказваю ў іншых месцах, і найстрашнейшая эпідэмія, якая турба-вала хрысціянства, нарэшце адступіла ад вялікіх, магут-ных і заслужаных людзей і надалей будзе мучыць толькі просты люд. I калі я аднойчы...»
— Дзякуй, Гульельма, гэтага даволі. Вядома ж, я дадам пасля слоў «заслужаных нямецкіх вучоных» вашы імёны. He трэба дзякаваць. Я настойваю. Гэта найменшае, што я магу.
Магчыма, вось яна і ёсць, падумаў Алеарый, наканава-ная мне бессмяротнасць — згадка ў кнізе Атаназіюса Кір-хера. Mae ўласныя падарожныя нататкі знікнуць амаль гэтаксама хутка, як і вершы, што сям-там друкуе бедны Флемінг. Ненажэрны час нішчыць амаль усё, але супраць гэтага ён акажацца бяссільным. У адным не было аніяка-га сумневу: пакуль існуе свет, будуць чытаць Атаназіюса Кірхера.
252
ВяЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА 1 ЦЕНЮ
На наступную раніцу яны знайшлі цырк. Гаспадар за-езнага дома, у якім яны начавалі, скіраваў іх на захад — увесь час палявой дарогай, сказаў ён, тады аніяк яго не праміняце. А паколькі мясцовасць тут была роўная, без узгоркаў, а дрэвы ссечаныя, ужо зусім хутка яны ўбачылі ўдалечыні шост, на якім лунаў шкумат пярэстай тканіны.
Неўзабаве яны змаглі пазнаць намёты і драўлянае паўкола глядацкіх лавак, над якімі ўздымаліся два слупы з нацягнутай паміж імі тонкай лініяй каната — цыркачы пэўна ж мусілі ўсю гэтую драўніну прынесці з сабой. Па-між намётаў стаялі фургоны, пасвіліся коні і аслы, гулялі дзеці, нейкі мужчына спаў у гамаку. Бабуля прала ў ноч-вах адзежу.
Кірхер прымружыў вочы. Нешта яму было нядобра. Ён спрабаваў зразумець, што было прычынай: гайданне карэты ці ўсё ж гэтыя два немцы. Нейкія яны панурыя, занадта сур’ёзныя, абмежаваныя, цвердалобыя, а ў дада-так — і на гэта цяжка было не звяртаць увагі — ад іх дрэн-на пахла. Ён ужо доўгі час не выпраўляўся ў падарожжы, ён амаль паспеў забыцца, які гэта галаўны боль — знахо-дзіцца сярод немцаў.
Гэтыя двое недаацэньвалі яго, відавочна ж. Ён прывык. Яго недаацэньвалі з самага дзяцінства, спачатку бацькі, потым настаўнікі ў вясковай школе, ажно пакуль пастар не рэкамендаваў яго езуітам. Тыя далі яму магчымасць вучыцца, але браты яго таксама недаацэньвалі, бачылі ў ім толькі стараннага маладога чалавека — ніхто не заў-важаў, што ён быў здольны на большае, толькі яго ментар Тэзімонд нешта ў ім распазнаў і выцягнуў з масы мана-хаў-тугадумаў. Яны праехалі праз усю краіну, ён многа-му навучыўся ад Тэзімонда, але і той яго недаацэньваў, даверыў яму ўсяго толькі ролю свайго асістэнта, і та-му трэба было вызваліцца, крок за крокам і з вялікай
253
Т ы л ь
асцярогай, бо такога, як Тэзімонд, ніяк нельга ператва-раць у свайго ворага. Трэба было гаварыць пра свае кніж-кі як пра бяскрыўднае дзівацтва, але ўпотай ён пасылаў іх з суправаджальнымі лістамі важным людзям у Ватыкане. I сапраўды, Тэзімонд цяжка перанёс, што яго сакратара раптам выклікалі ў Рым; ён расхварэўся і адмовіўся блас-лавіць яго на развітанне. Кірхер вельмі добра ўсё памя-таў: пакой у Вене, Тэзімонда, закручанага ў коўдру. Ста-рая развалюха нешта мармытала і рабіла выгляд, што не разумее яго, і таму Кірхер мусіў паехаць у Рым без блас-лавення, а там яго гасцінна сустрэлі супрацоўнікі вялікай бібліятэкі, каб адразу ж пачаць недаацэньваць. Яны паду-малі, што яму будзе самы раз захоўваць кнігі, клапаціц-ца пра кнігі, вывучаць кнігі, але яны не разумелі, што ён можа напісаць кнігу хутчэй, чым хто з іх здолее яе пра-чытаць, і ён мусіў ім даказваць, зноў, зноў і зноў, пакуль нарэшце Папа Рымскі не прызначыў яго на найважней-шую кафедру свайго ўніверсітэта і не надзяліў іншымі асаблівымі паўнамоцтвамі.
Відаць, так будзе заўсёды. Ранейшая зблытанасць свя-домасці засталася ў мінулым, ён больш не губляўся ў ча-се. I ўсё адно людзі не пазнавалі, якая ў ім хавалася сіла, якая рашучасць і якую надзвычайную памяць ён меў. На-ват і цяпер, калі ён праславіўся на ўвесь свет і ніхто, зай-маючыся навукай, не абыходзіцца без кніг Атаназіюса Кір-хера, падчас выездаў з Рыму ён заўсёды перажывае адно і тое ж: усе гэтыя правінцыялы змерваюць яго пагардлівы-мі позіркамі. Ён зрабіў памылку, выправіўшыся ў гэтае па-дарожжа! Трэба было заставацца на месцы, трэба было працаваць, сфакусаваць свае сілы і знікнуць сярод кніг. Трэба было заставацца бесцялесным аўтарытэтам — гола-сам, да якога прыслухоўваецца свет, не задаючыся пытан-нем, як выглядае тулава, каторае той голас спараджае.
254
ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА 1 ЦЕНЮ
Ён зноў паддаўся слабасці. Напраўду яго не настоль-кі займала тая чума, ён найперш шукаў нагоды выпра-віцца на пошукі цмока. Гэта самыя старажытныя і самыя разумныя істоты, так заўсёды гаварыў Тэзімонд, і калі ты сустрэнешся з нейкім з іх, то ўжо не застанешся ра-нейшым, нават калі ты толькі пачуеш яго голас, многае зменіцца. Кірхер столькі ўсяго адкрыў пра гэты свет, але цмока ўсё яшчэ бракавала, без цмока збор твораў заста-ваўся няпоўным, а калі гэта сапраўды зробіцца небяспеч-ным, ён заўсёды зможа выкарыстаць апошнюю і наймац-нейшую аслону — той цуд, да якога можна звярнуцца толькі аднойчы ў жыцці: калі небяспека неадольная, па-вучаў яго Тэзімонд, калі цмок стаіць перад табой і нічога больш не дапамагае, то аднойчы, толькі аднойчы, толькі адзін раз у жыцці, таму добра падумай, бо ты можаш гэта зрабіць толькг аднойчы. Спачатку ўяўляеш сабе наймац-нейшы з магічных квадратаў.
SATOR A R Е Р О TENET OPERA ROTAS
Гэта найстаражытнейшы з усіх, самы таемны, які хавае ў сабе найвялікшую сілу. Табе трэба ўявіць яго, заплюшчы вочы, добра ўяві сабе і прагавары, не расціскаючы вуснаў, моўчкі, літару за літарай, — а потым вымаві ўголас, гуч-на і вельмі выразна, каб цмок цябе пачуў, нейкую праўду, у якой ты ніколі нікому не прызнаваўся, ні найлепшаму сябру, ні падчас споведзі. Гэта самае галоўнае: каб яна ні-колі яшчэ не была прамоўленая. Тады ўсё агорне імгла і ты зможаш уцячы. Монстр аслабне, розум яго затума-
255
Т ы л ь
ніцца, і ты зможаш збегчы, пакуль да яго вернецца здоль-насць цябе злавіць. А калі ён ачомаецца, то больш пра ця-бе не згадае. Але не забывайся, ты зможаш зрабіць гэта толькі аднойчы!