Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Кірхер утаропіўся ў кончыкі сваіх пальцаў. Калі му-зыка не супакоіць цмока, ён вырашыў скарыстацца гэтым апошнім сродкам і ўцячы на адным з запрэжаных у карэту коней. Напэўна, цмок зжарэ потым сакратароў — шка-да будзе, вядома ж, асабліва Гульельма, ён вельмі адука-ваны, — ну і немцаў, пэўна ж, таксама. Але сам ён вырату-ецца, дзякуючы навуцы, яму няма чаго баяцца.
Гэта стане апошнім яго падарожжам. Яшчэ раз ён не наважыцца, ён не прызначаны для гэткіх выпрабаван-няў. У дарозе яму заўсёды рабілася млосна, ежа была жу-дасная, увесь час холадна, ды і небяспеку не варта неда-ацэньваць: вайна, вядома ж, скіравалася на поўдзень, але гэта не значыла, што тут, наверсе, стала прыемна зна-ходзіцца. Як усё было спустошана, як апусціліся людзі! Праўда, у Гамбургу ён знайшоў некалькі кніг, якія даў-но шукаў, — Organicon Гармута Эліяса Варніка, Melusina mineralia Готфрыда фон Розэнштайна, і пару рукапісных аркушаў, што маглі належаць Сімону Турынскаму, — але гэта было малым суцяшэннем у параўнанні з тым, што ён ажно на некалькі тыдняў пакінуў сваю лабараторыю, дзе ўсё так прадказальна, у адрозненне ад гэтага паўсюднага панавання хаосу.
Чаму боскія стварэнні такія настырныя, адкуль іх настойлівае імкненне заблытацца ў нераце? Тое, што ў думках было празрыстым, звонку ператваралася ў не-пралазныя нетры. Кірхер рана ўсвядоміў, што трэба кіра-вацца розумам, не дазваляючы бянтэжыць сябе капрызам рэчаіснасці. Калі ты ведаў, чым мусіць скончыцца дослед, то ён мусіў гэтым і скончыцца, а калі мелася канкрэтнае
256
ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА 1 ЦЕНЮ
ўяўленне пра рэчы, тады іх апісанне мелася адпавядаць гэтаму ўяўленню, а не знешняму выгляду.
Толькі навучыўшыся цалкам давяраць Святому Духу, ён змог завяршыць справу свайго жыцця, расшыфроўку іерогліфаў. Старая табліца са знакамі, набытая неяк кар-дыналам Бэмбам, дапамагла яму дайсці да сутнасці гэтай загадкі: ён заглыбіўся ў маленькія піктаграмы, ажно па-куль не зразумеў. Спалучэнне ваўка і змяі мусіць азна-чаць небяспеку, калі ж унізе дадаецца перарывістая хва-ля, далучаецца яшчэ Бог і асланяе тых, хто заслугоўвае яго аслоны; і гэтыя тры знакі поэач значаць літасць, і Кір-хер укленчыў і падзякаваў нябёсам за такое азарэнне. Павернуты ўлева авал пасаваў да суда, а калі побач было Сонца, гэта азначала судны дзень, калі ж побач быў Ме-сяц, гэта азначала пакуты чалавека і яго начныя малітвы, а яшчэ душу грэшніка і часам пекла. Маленькі чалаве-чак пэўна ж абазначаў чалавека, калі ж у чалавечка была жэрдка, гэта быў чалавек у прайы альбо сама праца, а ма-люнкі ззаду паказвалі, над чым ён працаваў: калі гэта былі кропкі, ён быў сейбітам, калі лініі — лодачнікам, а калі крыжы — пастарам, або, раз пастары яшчэ і шмат пішуць, гэта мог быць які-небудзь пісар, залежала ад таго, ста-яў ён у пачатку радка альбо ў канцы, бо пастар месціўся спачатку, а пісар пасля падзей, апісаных ім у кнізе. Тыя тыдні прайшлі як у экстазе, і неўзабаве ён перастаў мець патрэбу ў табліцы; ён пісаў іерогліфамі, нібыта рабіў гэта заўсёды. Начамі ён перастаў спаць, бо бачыў сны ў егі-пецкіх знаках, яго думкі складаліся з ліній, кропак, вуглоў і хваляў. Так яно заўсёды, калі адчуваеш боскую ласку. Кніга, аддадзеная ў друк пад назвай Oedipus aegyptanius, стала найвялікшым яго дасягненнем: тысячы гадоў лю-дзі бездапаможна стаялі перад таямніцай, ніхто не мог яе разгадаць. 1 нарэшце яна разгаданая.
257
Т ы л ь
Злуе толькі, што людзі такія тугадумы. Ён атрымлі-ваў лісты ад братоў з усходу, якія паведамлялі пра пасля-доўнасці сімвалаў, што не падпарадкоўваліся вынайдзе-най ім сістэматызацыі, і ён вымушаны быў пісаць у адказ: не мае ніякага значэння, што там нейкі ёлуп накрэмзаў на камені дзясяткі тысяч гадоў таму, нейкі мізэрны піса-ка, які менш ведаў пра гэтае пісьмо, чым такі аўтарытэт, як ён, — навошта наогул займацца яго памылкамі? Хіба той маленькі пісака атрымаў ліст з падзякай ад цэзара? А Кірхер можа такі паказаць. Ён адправіў кайзеру хвалас-пеў у іерогліфах; падзячнае пісьмо з Вены, складзенае і ўшытае ў шаўковы мяшэчак, ён заўсёды насіў пры сабе. Міжвольна ён крануў рукой грудзі, адчуў праз камізэльку пергамент і адразу ж стаў пачувацца трошкі лепш.
Карэты спыніліся.
— Вам нядобра? — спытаў Алеарый. — Нешта Вы збя-лелі.
— Я выдатна сябе адчуваю, — раздражнёна адказаў Кірхер.
Ён штурхнуў дзверы і выйшаў. Коні стаялі ў мыле. Луг таксама быў мокры. Кірхер прымружыў вочы і прыхінуў-ся да карэты, яму было млосна.
— Якія вялікія людзі! — сказаў голас. — I тут у нас!
Некалькі чалавек стаяла перад намётамі, а трохі блі-жэй, ля ночваў, сядзела старая, але каля іх саміх стаяў толькі асёл. Звер падняў вочы, зноў павярнуў галаву і ад-шчыкнуў сцяблінку.
— ІДі вы таксама гэта чулі? — спытаў Флемінг.
Алеарый, выйшаўшы следам за ім, кіўнуў.
— Гэта я, — сказаў асёл.
— Гэтаму ёсць тлумачэнне, — сказаў Кірхер.
— I якое ж? — пацікавіўся асёл.
— Чэравамоўства, — адказаў Кірхер.
258
ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА I ЦЕНЮ
— I праўда, — сказаў асёл. — Я Арыген.
— Але дзе хаваецца чэравамоўца? — спытаў Алеарый.
— Спіць, — сказаў асёл.
Тут выйшлі і сакратары.
— Гэта і праўда нядрэнна, — сказаў Флемінг.
— Ён рэдка спіць, — прамовіў асёл. — Але акурат ця-пер сніць вас, — яго голас быў глыбокі і дзіўны, быццам выходзіў не з чалавечага горла. — Вы хочаце паглядзець прадстаўленне? Паслязаўтра будзе. У нас ёсць полымя-глытальнік, рукаходзец і глытальнік манет, гэта я. Дай-це мне манеты, я іх праглыну. Хочаце паглядзець? Я ўсе праглыну. Яшчэ ў нас маюцца танцорка, прынцыпалка трупы і панна, якую падчас прадстаўлення хаваюць і на гадзіну пакідаюць пад зямлёй, але калі выкопваюць, яна свежанькая і зусім не задыхнулася. I танцорка ў нас ёсць, я сказаў ужо? Прынцыпалка, танцорка і панна — гэта яп-на і тая ж. А яшчэ мы маем найлепшага канатаходца, ён галоўны ў нас. Але акурат цяпер ён спіць. Яшчэ ёсць гар-бун, калі вы на яго зірняце, вам адразу ж зблажэе. Зу-сім незразумела, дзе ў яго галава, а рукі ён і сам знайсці не можа.
— I чэравамоўца ў вас таксама маецца, — дадаў Але-арый.
— А ты кеміш, — сказаў асёл.
— А музыканты ў вас ёсць? — спытаў Кірхер, усве-дамляючы тую акалічнасць, што размаўляе з аслом пры сведках і можа папсаваць сваю рэпутацыю.
— Вядома ж, — сказаў асёл. — Паўтузіна. Прынцыпал і прынцыпалка танцуюць, гэта апагей, вяршыня нашай праграмы, як жа без музыкантаў?
— Годзе, — сказаў Кірхер. — Цяпер хай пакажацца чэравамоўца!
— Я тут, — сказаў асёл.
259
Т ы л ь
Кірхер заплюшчыў вочы, глыбока выдыхнуў, удыхнуў. Памылка, падумаў ён, усё гэтае падарожжа, наведанне гэтага месца, усё памылка. Ён падумаў пра спакой свайго кабінета, пра свой каменны працоўны стол, пра кнігі на паліцах, падумаў пра парэзаны яблык, які прыносіў яму памочнік штодня з трэцім ударам гадзінніка, пра чырво-нае віно ва ўлюбёным венецыянскім крышталі. Ён пацёр вочы і адвярнуўся.
— Табе мо трэба лекар-цырульнік? — спытаў асёл. — Мы і лекі прадаём. Толькі скажы.
Гэта ўсяго толькі асёл, падумаў Кірхер. Але кулакі сціснуліся ад злосці. Нават нямецкія звяры яго пацвель-ваюць!
— Разбярыцеся тут з усім, — звярнуўся ён да Але-арыя. — Пагаварыце з гэтымі людзьмі.
Алеарый здзіўлена паглядзеў на яго.
Кірхер пераступіў праз кучу аслінага гною і залез на-зад у карэту, не звяртаючы больш ні на кога ўвагі. Зачы-ніў дзверы і зацягнуў фіранкі. Знадворку даляталі галасы Алеарыя і Флемінга, якія размаўлялі з аслом, — пэўна ж смяяліся з яго цяпер, усе яны, але гэта яго больш не ці-кавіла. Ён не хацеў гэтага ведаць. Каб супакоіць душу, ён паспрабаваў думаць егіпецкімі піктаграмамі.
Ля ночваў старая сачыла за тым, як да яе набліжаліся Алеарый з Флемінгам, потым засунула два пальцы ў рот і свіснула. Адразу ж з аднаго з намётаў выйшлі трое муж-чын і жанчына. Мужчыны былі надзіва каржакаватымі, жанчына з каштанавымі валасамі — не надта ўжо юнай, але з яснымі, поўнымі сіл вачыма.
— У нас высокія госці, — сказала жанчына. — Нячас-та мы маем такі гонар. Вы хочаце паглядзець наша прад-стаўленне?
260
ВяЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА I ЦЕНЮ
Алеарый паспрабаваў адказаць, але стаяў як язык пра-глынуўшы.
— Мой брат — найлепшы ў свеце канатаходзец, ён быў прыдворным блазнам у зімовага караля. Хочаце на яго паглядзець?
Голас яшчэ не вярнуўся да Алеарыя.
— Вы не ўмееце гаварыць?
Алеарый пракашляўся. Ён ведаў, што робіць з сябе посмех, але нічога не дапамагала, ён не мог вымавіць ні слова.
— Вядома ж, мы хацелі б паглядзець, — сказаў Флемінг.
— Зірніце, нашы акрабаты, — сказала жанчына. — Па-кажыце што-небудзь шляхетным спадарам!
Адразу ж адзін з траіх нахіліўся ўперад і стаў на рукі. Другі з нечалавечым спрытам ускараскаўся па ім уверх і стаў на рукі на ступаках першага, а цяпер уверх палез яшчэ і трэці, па іх абодвух, але ён выпрастаўся на ступа-ках другога на ўвесь рост, раскінуўшы рукі ў неба, а по-тым — ніхто і азірнуцца не паспеў — наверх узлезла і жан-чына, і трэці падцягнуў яе да сябе і падняў над галавой. Алеарый углядаўся ўгору, там, над ім, у вышыні, лунала яна.
— Хочаце пабачыць больш? — крыкнула яна ўніз.
— Ахвотна, — адказаў Флемінг, — але мы не для гэтага тут. Нам патрэбныя музыканты, мы добра заплацім.
— Вашай вашаці спадар спадарожнік нямы?
— He, — сказаў Алеарый. — He, не я. He, не мы. He нямы, хацеў я сказаць.
Яна засмяялася.
— Я Нэле!
— Магістр Флемінг.
— Алеарый, — сказаў Алеарый. — Прыдворны матэма-тык у Готарпе.
261
Т ы л ь
— Ты спусцішся? — крыкнуў Флемінг. — Так цяжка раз-маўляць!
Як на загад, чалавечая вежа рассыпалася. Сярэдні мужчына саскочыў, самы верхні скаціўся наперад, самы ніжні перакульнуўся, жанчына, здавалася, зараз упадзе, але гэты клубок нейкім чынам разблытаўся ў палёце, і вось яны ўжо ўсе прызямліліся на ногі і выпрасталіся. Флемінг запляскаў, Алеарый стаяў здранцвеўшы.
— He трэба апладысментаў, — сказала Нэле, — гэта быў не выступ. Калі б гэта быў выступ, вам трэба было б за-плаціць.
— Мы якраз і хочам заплаціць, — сказаў Алеарый. — За тваіх музыкантаў.
— Вам трэба спытаць пра гэта іх саміх. Усе, хто разам з намі, свабодныя. Калі яны захочуць з вамі пайсці — хай ідуць. Калі яны захочуць застацца надалей з намі — за-стануцца. У цырку Уленшпігеля кожны застаецца толь-кі тады, калі хоча быць у цырку Уленшпігеля, бо лепшага цырка няма ў свеце. Нават гарбун тут на сваё жаданне, яму ў нас лепш чым дзе.