• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Ясная рэч, трэба вучыцца. Гэта трэба заўсёды. Вучыц-ца, вучыцца і зноў вучыцца. Раўнютка як табе трэба было доўга вучыцца танцаваць на канаце ці хадзіць на руках, альбо як шчэ даўжэй ты вучыўся трымаць у паветры шэсць мячыкаў: зноў і зноў трэба вучыцца, і лепш з на-стаўнікам, які табе нічога не спусціць з рук, бо сам сабе заўсёды спускаеш многае, з самімі сабой мы не строгія, а настаўнік будзе на цябе ціснуць, і біць цябе, і высмей-ваць, і казаць табе, што ты няздара, у якога гэта ніколі не атрымаецца.
    Хлопчык так старанна спрабуе даўмецца, як перай-маць людзей, што амаль забыўся на голад. Ён уяўляе са-бе Штэгераў, Шміда, пастара і старую Ганну Крэль, ён і не ведаў, што яна ведзьма, але цяпер, калі ведае, некаторыя рэчы набываюць новы сэнс. Ён выклікае іх сюды, аднаго за другім, і ўяўляе, як яны паводзяцца і гавораць; ён горбіць плечы, уцягвае грудзі, бязгучна рухае вуснамі: Дапамажы мне з малатком, хлопчык, забі гэты цвік, і ягоная рука злёг-ку падрыгвае, калі ён яе падымае, гэта ўсё ламавіца.
    Пірмін спыняецца і загадвае ім збіраць сухое ламачча. Яны ведаюць, што гэта безнадзейна: пасля трохдзённага дажджу вільгаць пралезла паўсюль, не пашкадаваўшы ні-чога, больш не засталося ніводнай сухой галінкі. Але Пір-міна раз’юшыць не хочуць, таму згінаюцца і пачынаюць лазіць там і сям па хмызняку, робячы выгляд, што яны ў пошуках.
    — А як усё напраўду скончылася? — шэпча хлопчык. — Яны пайшлі ў тую краіну з малочнымі рэкамі?
    230
    ГОЛАД
    — He, — шэпча яна. — Яны знайшлі замак, дзе ўладарыў злы кароль, забілі яго, і дзяўчына зрабілася каралевай.
    — Яна выйшла замуж за малое пальчанё?
    Нэле смяецца.
    — Чаму не? — пытае хлопчык. Яму самому дзіўна, што ён хоча гэта ведаць, але казка мусіць скончыцца вясел-лем, іначай гэта ніякі не канец, іначай усё не так, як трэба.
    — Ну як яна можа выйсці замуж за малое пальчанё?
    — Чаму не!
    — Ён жа малое пальчанё.
    — Калі ён умее чараваць, то зробіцца вялікім.
    — Ну добра, тады ён зрабіў цуд і стаў прынцам, і яны ажаніліся, і калі не памерлі, дык жывуць яшчэ і цяпер. Так добра?
    — Лепей.
    Але калі Пірмін пабачыў прынесенае імі сырое ламач-ча, дык пачаў чыхвосціць іх, шчыпаць і лупіць. Рукі ў яго спрытныя і дужыя, толькі табе падалося, што адскочыў ад адной, як цябе ўжо ловіць другая.
    — Паскуднікі! — раве ён. — Падарванцы, задрыпан-цы, тупыя нікчэмныя аскарузкі, вы ні на што не годныя, не дзіва, што бацькі вас выперлі!
    — Няпраўда, — гаворыць Нэле. — Мы самі ўцяклі.
    — Ну-ну, — крычыць Пірмін, — а яго бацьку спаліў кат, ведаю-ведаю, часцяком чуў!
    — Павесіў, — гаворыць хлопчык. — He спаліў.
    — А ты гэта бачыў?
    Хлопчык маўчыць.
    — Эны бэны! — Пірмін рагоча. — Эны бэны здох і гэны! Нічога не знаеш, сам сябе кусаеш! Калі вешаюць за вядзь-марства, дык потым спальваюць мёртвага, так заўсёды робяць, так заведзена. Таму яго спалілі. Ну і заадно па-весілі.
    231
    Т ы л ь
    Пірмін сядае на кукішкі, кратае пальцамі бярвенне, бурчыць, трэ адну аб адну трэскі і ціхенька прыгаворвае сабе пад нос — хлапец пазнае некалькі замоў, разгарыся з боскай высі, полымя ў галлі, вецер сціхні, дрэўца пых-ні, шчэпку запалі; гэта старая формула, Клаус таксама ёй карыстаўся. I сапраўды, неўзабаве да хлопчыка дано-сіцца добра знаёмы пах вогнішча. Ён расплюшчвае вочы і пляскае ў ладкі. Пірмін, выскаліўшыся, кланяецца. На-дзімае шчокі і гоніць струмень паветра на агонь. Водбліск полымя скача на ягоным твары. Ззаду на камлях дрэваў танцуе ягоны цень, неймаверна вялікі.
    — А цяпер разыграйце што-небудзь!
    — Мы стаміліся, — гаворыць Нэле.
    — Калі хочаце есці, паказвайце. Вось так вось яно ця-пер. I так і застанецца, пакуль не падохнеце. Вы бадзяж-нікі, вас ніхто не бароніць, ды і ад дажджу няма дзе сха-вацца. Няма дому. Няма сяброў, апроч гэткіх самых, як вы, але яны вас не надта будуць любіць, бо ежы на ўсіх замала. Затое вы свабодныя. Нікому не трэба падпарад-коўвацца. Трэба толькі ўмець хутка бегаць, калі прыпячэ. А калі захочацца есці, давядзецца выступаць.
    — Ты дасі нам паесці?
    — He, не дасю табе парасю! — Пірмін з рогатам кру-ціць галавой, потым мосціцца па той бок вогнішча. — Ні-чога болей, ні былінкі, ні парасінкі, чакалі, пачакалі і па-чаканкі з’елі, і сцішцеся, бо ў лесе поўна наёмнікаў. Гэтым часам яны надта п’яныя, а яшчэ і раззлаваныя будуць, бо пад Нюрнбергам сяляне сабраліся. Як знойдуць нас, нам не паздаровіцца.
    Яны крыху вагаюцца, бо сапраўды моцна стомленыя. Але, зрэшты, для гэтага ж яны тут, для гэтага яны і пайшлі з Пірмінам — каб даваць прадстаўленні, каб навучыцца розным фокусам.
    232
    ГОЛАД
    Спачатку хлопчык паказвае танец на канаце. Нацягвае яго не надта высока, хоць даўно ўжо не падае, — Пір-міну можа ўсякае ў галаву стукнуць, ён можа знячэўку і кінуць што-небудзь, і канат патрэсці. Хлопчык робіць некалькі асцярожных крокаў, каб праверыць, ці туга на-цягнуты канат, якога ён ужо амаль не бачыць у прыцем-ках, потым робіцца больш упэўненым, ідзе хутчэй, потым бяжыць на месцы. Ён падскоквае, паварочваецца ў павет-ры, выпростваецца, бяжыць спінай наперад аж да краю. Зноў бяжыць назад, згінаецца, даходзіць да супрацьлег-лага канца на руках, перакульваецца, становіцца на ногі, трошкі вяслуе рукамі, знаходзіць раўнавагу і кланяецца. I саскоквае на зямлю.
    Нэле шалёна пляскае ў ладкі.
    Пірмін выплёўвае:
    — Канец — нейкае гадства.
    Хлопчык згінаецца, падымае каменьчык, падкідвае, зноў ловіць, не гледзячы, і зноў падкідвае ўгару. Пакуль каменьчык у паветры, ён падымае другі і кідае яго, ло-віць першы, падкідвае яго, з маланкавай хуткасцю пады-мае трэці, ловіць другі, падкідвае яго зноў, а следам за ім і трэці, ловіць і кідае першы, і апускаецца на калені, каб падняць чацвёрты каменьчык. 1 вось іх ужо пяць круціц-ца вакол ягонай галавы, уверх і ўніз у вечаровым святле. Нэле стаіла дыханне. Пірмін не варушыцца і глядзіць, яго вочы ператварыліся ў вузкія шчылінкі.
    Цяжкасць у тым, што каменьчыкі маюць розную форму і розную вагу. Таму руцэ трэба прызвычайвацца да кож-нага, кожны раз лавіць трошкі па-іншаму. Цяжкім руцэ трэба больш паддавацца, лёгкія кідаць мацней, каб яны лёталі аднолькава спрытна і па аднолькавай траекторыі. Такое выходзіць, толькі калі вельмі шмат практыкавац-ца. Але апроч таго трэба яшчэ забыцца, што гэта ты сам
    233
    Т ы л ь
    кідаеш каменьчыкі. Трэба нібы проста назіраць за іх палётам. Калі занадта ўцягвацца, усё ідзе не так, а калі яшчэ і думаць, тады страчваеш рытм і ўсё развальваецца.
    I яшчэ трошкі хлапец здольны на гэта. Ён не думае, трымаецца, глядзіць угару і бачыць над сабою каменьчыкі. Скрозь лістоту заўважае апошняе святло пацямнелага не-ба, адчувае кроплі на лбе і вуснах, чуе патрэскванне вог-нішча і пачынае ўсведамляць, што больш не можа, што зараз усё зблытаецца — і, каб гэта апярэдзіць, дазваляе ўпасці спачатку першаму каменьчыку, за спінай у падле-сак, потым другому, трэцяму, чацвёртаму і нарэшце апош-няму, і здзіўлена разглядае свае далоні: куды што падзе-лася? I з удаванай бездапаможнасцю кланяецца.
    Нэле зноў пляскае, Пірмін адмахваецца — але з таго, што ён не кажа нічога кепскага, хлопчык разумее, што зрабіў нядрэнна. Вядома ж, ён мог бы жангліраваць ле-пей, калі б Пірмін пазычыў яму прызначаныя ддя гэта-га мячыкі. У яго іх шэсць, з тоўстай скуры, гладзенькіх, акурат па руцэ, у кожнага свой колер, і калі іх дастатко-ва хутка падкідваць, яны ператвараюцца ў пярэсты зіхот-кі фантан. Яны ляжаць у Пірмінавым джутавым меху, які той звычайна носіць на плячах і які дзеці не наважваюц-ца нават крануць; толькі паспрабуйце, толькі залезьце туды, і я паламаю вам пальцы. Хлопчык бачыў, як Пірмін жангліруе, у нейкім з гандлёвых мястэчак; у яго файна выходзіць, але пэўна ўжо не так жвава, як ён мог калісь-ці, і калі прыгледзецца, можна заўважыць, што ад такой колькасці выпітага моцнага піва ён мала-памалу губляе пачуццё раўнавагі. 3 гэнымі мячыкамі ў хлопчыка магло б атрымацца лепш. Але акурат таму Пірмін ніколі не дазво-ліць іх узяць.
    Нарэшце час п’есы. Хлопчык ківае Нэле, яна адразу ж падскоквае і пачынае апавядаць: дзве арміі згуртаваліся
    234
    ГОЛАД
    неяк пад залатой Прагай. Трубяць трубы, блішчаць латы ваяроў, а вось і малады кароль, перапоўнены мужнасцю, у суправаджэнні сваёй англійскай жонкі. Але для імпера-тарскіх генералаў няма нічога святога, яны б’юць у свае барабаны, ці чуеш ты іх? Чорная часіна чакае хрысціян.
    Дзеці мяняюць ролі, адну, другую, мяняюць інтанацыю, голас і мову, а раз яны не ведаюць ні чэшскай, ні фран-цузскай, ні лаціны, дык гавораць на найпрыгажэйшай та-рабарскай. Хлопчык кіруе войскамі імператара, аддае ка-манды, чуе буркатанне гармат за сваёй спінай, бачыць, як чэшскія мушкецёры скіроўваюць на яго зброю, чуе загад адступаць, але пускае яго паўз вуха: адступленне не пры-нясе перамогі! I ён рушыць наперад, небяспека вялікая, але ўдача на ягоным баку, мушкецёры адступаюць перад муж-насцю ягоных палкоў, грымяць пераможныя фанфары, ён чуе іх лепей за дождж, і вось ён ужо ў залатой троннай за-ле імператара. Яго Вялікасць разняволена сядзіць на тро-не, мяккай рукой вешае на яго стужку з ордэнамі: Сёння Вы ўратавалі імперыю, генералісімус! Ён бачыць твары вя-лікіх гэтай імперыі, схіляе галаву, яны пакорна кланяюц-ца. Потым да яго падыходзіць высакародная дама: На па-ру слоў, у мяне для Вас даручэнне! Ён спакойна адказвае: Што заўгодна, нават коштам майго жыцця, бо я Вас кахаю. Я ведаю, васпане, адказвае яна, але забудзьцеся пра гэта. Слухайце маё даручэнне: я хачу, каб Вы...
    Нешта б’е яго па галаве; з вачэй сыплюцца іскры, ногі ў хлапца падкошваюцца, ён не адразу цяміць, што Пір-мін нечым у яго кінуў. Кранае лоб, згінаецца, перад ім ляжыць камень. Ён каторы ўжо раз уражваецца, як трап-на Пірмін умее пацэліць.
    — Нікчэмнікі, — кажа Пірмін. — Няўдахі. Думаеце, нехта захоча такое глядзець? Каму падабаецца лупіць вочы на дзіцячыя гульні? Вы для саміх сябе гэта робіце?
    235
    Т ы л ь
    Вяртайцеся тады да бацькоў, калі іх і праўда не спалілі. Ці ўсё ж для гледачоў? Тады трэба рабіць гэта лепш. Леп-шую гісторыю, лепей граць, хутчэй, болей сілы, болей жартаў, усяго болей! Толькі такое варта паказваць.
    — Ягоны лоб! — крычыць Нэле. — Там кроў!
    — Мала шчэ. Трэба болей. Хто дрэнна працуе, мае крывавіць цэлы дзень.