Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Яны сядзелі на адзінай непаламанай каменнай лаве ў замкавым парку і макалі кавалачкі цукру ў разбаўленае віно. Кірхеравы шэсць сакратароў стаялі на паважнай ад-легласці і зачаравана глядзелі на іх.
Віно было не надта добрым, і Алеарый ведаў, што парк і замак таксама не дужа ўражваюць. Марадзёры ссеклі старажытныя дрэвы, газон месцамі выгараў, а кусты былі такія ж падраныя, як і фасад будынка, дзе не хапала яшчэ і кавалка даху. Узрост дазваляў Алеарыю памятаць тыя дні, калі палац лічыўся акрасай Поўначы, гонарам ютланд-скіх герцагаў. Ён тады яшчэ быў дзіцем, а яго бацька — звычайным рамеснікам, але герцаг заўважыў адоранасць хлопчыка і даў яму магчымасць вучыцца, а потым ад-правіў паслом у Масковію і ў далёкую бліскучую Персію, дзе ён пабачыў вярблюдаў, грыфаў, нефрытавыя вежы і змеяў, якія ўмелі гаварыць. Ён бы і застаўся там, але па-кляўся герцагу ў вернасці, а дома чакала жонка, прынам-сі, ён так думаў, бо не ведаў, што яна ўжо была памерла. I ён вярнуўся ў халодную імперыю, у вайну і ў змрочнае быццё ўдаўца.
Кірхер выцягнуў вусны, адпіў яшчэ глыток віна, ледзь заўважна скрывіўся, выцер рот хусцінкай з чырвонымі плямкамі і стаў тлумачыць далей, чаму ён тут.
— Эксперымент, — сказаў ён. — Новы спосаб упэў-ніцца. Ставячы доследы. Калі запаліць, напрыклад, шар
243
Т ы л ь
з серы, бітуму і вугалю, адразу стане зразумела, што на-зіранне за агнём спараджае гнеў. Становішся проста агаломшаны злосцю, калі знаходзішся ў тым самым па-коі. А прычына ў тым, што шар адлюстроўвае ўласці-васці чырвонай планеты Марс. Падобным чынам можна выкарыстоўваць водныя ўласцівасці планеты Нептун ддя супакаення ўсхваляваных душ або блытлівыя ўласцівас-ці падманнага Месяца — каб атруціць розум. Цвярозаму і разважліваму чалавеку досыць непрацяглы час пабыць побач з падобным да Месяца магнітам — і ён пачынае па-водзіць сябе як п’яны, быццам спустошыў бурдзюк віна.
— Магніты ап’яняюць?
— Пачытайце маю кнігу. У маім новым творы бу-дзе яшчэ больш пра гэта. Ён мае назву Ars тадпа lucis et umbrae і адказвае на нявырашаныя дагэтуль пытанні.
— Каторыя?
— Усе. А што яшчэ да шароў з серы: дослед прывёў мяне да таго, каб паспрабаваць даць зачумленаму адвар з серы і крыві смаўжа. Бо з аднаго боку, сера выганіць з яго мар-сіянскія складнікі хваробы, а з другога — смаўжовая кроў як цмакалагічнае замяшчэнне падсалодзіць тое, што за-кісляе вадкасці арганізму.
- Што?
Кірхер зноў утаропліваецца ў кончыкі сваіх пальцаў.
— Смаўжова кроў замяняе кроў цмока? — запытвае Алеарый.
— He, — паблажліва адказвае Кірхер. — Жоўць цмока.
— I да чаго ж гэта Вас вядзе?
— Замяшчэнне мае свае межы. Падчас доследу зачум-лены памёр, нягледзячы на адвар, і гэта ясна даказала, што сапраўдная кроў цмока яму дапамагла б. Таму нам патрэбны цмок, а ў Гольштайне акурат яшчэ жыве апошні цмок Поўначы.
244
ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА I ЦЕНЮ
Кірхер глядзеў на свае рукі. Яго дыханне спараджала аблачынкі пары. Алеарый змёрз. Унутры ў палацы было не нашмат цяплей, навокал не засталося ніводнага дрэва, а рэшту дроў герцаг выкарыстоўваў для ацяплення сваёй спальні.
— Ці яго бачылі, таго цмока?
— Вядома ж, не. Цмок, якога б убачылі, стаў бы цмокам, які не валодае найважнейшай цмачынай уласцівасцю — а менавіта ўменнем рабіцца нябачным. Акурат з гэтай прычыны не варта асабліва давяраць усім аповедам тых людзей, якія нібыта бачылі цмока, бо цмок, які дазваляе сябе ўбачыць, апрыёры быў бы прызнаны несапраўдным цмокам.
Алеарый пацёр лоб.
— 3 гэтай мясцовасці не паступала ніводнага сведчан-ня пра цмокаў. Таму я маю глыбокае перакананне, што ён тут мусіць быць.
— Але і ў іншых месцах ніхто пра гэта не сведчыў. Чаму тады акурат тут?
— Па-першае, таму што ў вашай мясцовасці адступіла чума. Гэта моцны знак. Па-другое, мне паказаў маятнік.
— Але ж гэта магія!
— He, калі ўзяць магнітны маятнік, — ускінуў галаву Кірхер, вочы бліснулі. Ледзь заўважная ўсмешка знікла з яго твару, калі ён нахіліўся і спытаў з прастатой, якая агаломшыла Алеарыя: — Вы мне дапаможаце?
— У чым?
— Знайсці цмока.
Алеарый зрабіў выгляд, што яму трэба падумаць. Ха-ця прыняць рашэнне было лёгка. Ён быў ужо немаладым, дзяцей не меў, жонка памерла. Кожны дзень ён наведваў яе магілу і ўсё яшчэ прачынаўся часам па начах і пачынаў плакаць, настолькі яму яе неставала і такім вялізным
245
Ты ль
цяжарам была для яго адзінота. Яго нічога тут не тры-мала. I калі найвялікшы вучоны свету запрашаў яго ў су-месную авантуру, не трэба было ламаць галаву. Ён набраў паветра, каб адказаць.
Але Кірхер яго апярэдзіў. Ён падняўся, страсаючы пыл са сваёй расы.
— Ну добра, тады заўтра раніцай выпраўляемся.
— Я б хацеў узяць свайго асістэнта, — крыху раз-дражнёна прамовіў Алеарый. — Магістр Флемінг вельмі дасведчаны і гатовы дапамагчы.
— Так, выдатна, — сказаў Кірхер, відавочна думаючы пра нешта іншае. — Тады заўтра на досвітку, такі варыянт будзе найлепшы. Ці не маглі б Вы цяпер суправадзіць мя-не да герцага?
— Ён у гэты час не прымае.
— He пераймацеся. Калі ён даведаецца, хто я такі, то палічыць гэта за шчасце.
Чатыры карэты трэсліся па краіне. Было холадна, над лугамі падымаўся сівы ранішні туман. Апошняя карэта была ад нізу да верху загружаная кнігамі, набытымі Кір-херам незадоўга да таго ў Гамбургу, у перадапошняй ся-дзелі тры сакратары і перапісвалі манускрыпты, наколькі гэта наогул магчыма падчас паездкі, у перадперадапош-няй сядзелі яшчэ два сакратары і спалі, а ў самай першай Атаназіюс Кірхер, Адам Алеарый і яго сталы спадарож-нік магістр Флемінг вялі размову, за якой уважліва сачыў яшчэ адзін сакратар, трымаючы ў руцэ пяро, а на каленях паперу для зацемак.
— Але што мы будзем рабіць, калі знойдзем яго? — спытаў Алеарый.
— Цмока? — перапытаў Кірхер.
246
ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА I ЦЕНЮ
На імгненне Алеарый забыўся пра сваю павагу і паду-маў: He магу яго больш трываць.
— Так, — сказаў ён пасля паўзы, — цмока.
Замест таго каб адказаць, Кірхер павярнуўся да ма-гістра Флемінга.
— Я правільна разумею: Вы музыкант?
— Я доктар. Галоўным чынам пішу вершы. А ў Лейп-цыгу вывучаў музыку.
— Лацінскія вершы ці французскія?
— Нямецкія.
— Навошта Вам гэта?
— Што мы будзем рабіць, калі знойдзем яго? — паўта-рыў Алеарый.
— Цмока? — перапытаў Кірхер, і вось цяпер Алеарыю захацелася заляпіць яму аплявуху.
— Так, — сказаў Алеарый, — цмока.
— Мы ўтаймуем яго музыкай. Mary я лічыць за факт, што спадарства азнаёмленае з маёй кнігай Musurgia universalis?
— Musica? — перапытаў Алеарый.
— Musurgia.
— Чаму не Musica?
Кірхер асуджальна паглядзеў на Алеарыя.
— Безумоўна, — сказаў Флемінг. — Усё, што я ведаю пра гармонію, я ведаю з Вашай кнігі.
— Я часта гэта чую. Гэта гавораць амаль усе музыканты. I гэта важны твор. He найважнейшы з маіх, але вель-мі важны, ніякага сумневу. Многім князям хацелася, каб для іх сканструявалі прыдуманы мной вадзяны арган. А ў Браўншвайгу збіраюцца збудаваць маё кацінае фартэ-піяна. Мяне гэта крыху азадачвае, бо тое перадусім было толькі гульнёй розуму, і я сумняваюся, што вынік будзе радаваць вуха.
247
Т ы л ь
— Што такое кацінае фартэпіяна? — спытаў Алеарый.
— Значыць, Вы яе не чыталі?
— Памяць здраджвае. Я ўжо не малады. Пасля нашага ўтомнага падарожжа яна мяне не заўсёды слухаецца.
— Бог сведка, — сказаў Флемінг. — Ці ты памятаеш яшчэ, як нас у Рызе абкружылі ваўкі?
— Фартэпіяна, якое спараджае гукі праз катаванне жывёл, — сказаў Кірхер. — Мы б’ём па клавішах, а замест струн — маленькія жывёлкі, я прапаную катоў, але яно мо-жа функцыянаваць і з палёўкамі, сабакі будуць завялікія, цвыркуны замалыя. Ім робіцца балюча, і ад болю звярок пачынае выдаваць гук. Калі адпусціць клавішу, боль так-сама канчаецца, звярок змаўкае. Калі пасадзіць звяроў паводле вышыні іх галасоў, то гэтак можна стварыць най-дзівоснейшую музыку.
Некаторы час было ціха. Алеарый узіраўся Кірхеру ў твар, Флемінг кусаў вусны.
— Дык чаму Вы пішаце Вашы вершы па-нямецку? — нарэшце спытаў Кірхер.
— Я ведаю, што гэта гучыць дзіўна, — сказаў Флемінг, які чакаў такога пытання. — Але яно ж магчыма! Наша мо-ва толькі нядаўна нарадзілася. Вось тут сядзім мы, трое землякоў, і размаўляем на лаціне. Чаму? Пакуль яшчэ ня-мецкая мова даволі няскладная, гэта страва, якая яшчэ толькі гатуецца, істота ў працэсе стварэння, але аднойчы яна вырасце.
— I яшчэ пра цмока, — сказаў Алеарый, каб змяніць тэ-му. Такое часта здаралася: калі Флемінг сядаў на свайго канька, яшчэ доўга ніхто не мог уставіць ні слова. А за-канчвалася ўсё тым, што Флемінг, расчырванеўшыся, дэкламаваў вершы. Яны былі нядрэнныя, яго вершы, у іх была мелодыя і моц. Але каму хочацца без папярэджання слухаць вершы, ды яшчэ і па-нямецку?
248
ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА СВЯТЛА I ЦЕНЮ
— Наша мова — гэта пакуль што блытаніна з дыялек-таў, — сказаў Флемінг. — Калі не ведаеш, як працягнуць сказ, вышукваеш патрэбнае слова ў лацінскай, італьян-скай ці нават французскай, ды і сказы закручваюцца неяк падобна да лацінскай манеры. Але гэта зменіцца! Мову трэба песціць і даглядаць, трэба ёй дапамагчы, і яна рас-квітнее! А дапамагаць ёй — гэта складаць вершы, — Фле-мінг расчырванеўся, яго вусы трошкі натапырыліся, вочы глядзелі ўважліва. — Калі пачынаеш сказ па-нямецку, трэба прымушаць сябе па-нямецку яго і скончыць!
— Хіба гэта не пярэчыць Боскай волі — рабіць звярам балюча? — спытаў Алеарый.
— Чаму? — Кірхер нахмурыўся. — Няма аніякай роз-ніцы паміж боскімі звярамі і боскімі рэчамі. Звяры — гэта тонка арганізаваныя механізмы, якія складаюцца з яшчэ больш тонка арганізаваных механізмаў. 3 вадзянога слу-па я выцягваю тон альбо з ката, у чым розніца? Вы ж не будзеце сцвярджаць, што звяры маюць несмяротныя ду-шы, вось дык таўханіна была б тады ў раі. Нельга было б і павярнуцца, не наступіўшы на якога чарвяка!
— У Лейпцыгу я спяваў у хоры, — сказаў Флемінг. — Што-раніцы а пятай мы стаялі ў царкве Святога Фамы і мусілі спяваць. Кожнаму голасу трэба было весці свой меладыч-ны малюнак, а той, хто фальшывіў, атрымліваў дубца. Гэта было цяжка, але адной раніцай, добра памятаю, я ўпер-шыню зразумеў, што такое музыка. А потым, вывучаючы мастацтва кантрапункта, я зразумеў, што такое мова. I як на ёй пісаць вершы — трэба проста дазволіць ёй панаваць. Ідзі і глядзг, путы і пакуты. Родная рыфма: пытанне і ад-каз. Доля, воля і спатоля. Рыфма — гэта не выпадковае супадзенне гукаў. Яна там, дзе злучаюцца думкі.