Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
Гэта былі мёртвыя дзеці. He старэйшыя за пяць гадоў, многім не было і года. Яны ляжалі тут — зваленыя ў кучу і выцвілыя, са светлымі, каштанавымі і рудымі валасамі, а калі прыгледзецца, можна было ўбачыць сорак ці больш цельцаў з расплюшчанымі вачыма, і паветра, цёмнае ад мух. Калі яны праехалі, кароль адчуў настойлівае жадан-не абярнуцца, бо акурат таму, што не хацеў гэтага бачыць, ён усё ж хацеў на гэта глядзець, але вытрымаў.
Цяпер яны былі ўжо ва ўнутраным лагеры, у салдат. Намёты стаялі побач з іншымі намётамі, мужчыны ся-дзелі вакол вогнішчаў, смажылі мяса, гулялі ў карты, спа-лі на зямлі, пілі. Усё было б цалкам нармальна, калі б не столькі хворых: хворых у брудзе, хворых на саламяных мяхах, хворых на вазах — не толькі параненых, але і муж-чын з гнайнікамі, мужчын з жаўлакамі на тварах, мужчын, у якіх слязіліся вочы і цякла з ратоў сліна, а многія ляжалі нерухома і скурчана, нельга было сказаць, яны ўжо мёрт-выя ці яшчэ толькі ляжаць пры смерці.
Смурод зрабіўся зусім невыносным. Кароль са спада-рожнікамі прыціскалі да насоў далоні; усе спрабава-лі перастаць дыхаць і, толькі калі ўжо было немагчыма
197
Т ы л ь
трываць, уцягвалі крыху паветра праз далоні. Каралю зноў стала млосна, ён сабраў усе сілы, але яго занудзіла яшчэ мацней, і ён мусіў званітаваць проста з каня. I адра-зу ж тое самае здарылася з графам Гудэніцам, потым з кухарам, а потым і з адным з галандскіх салдат.
— Усё? — спытаў кірасір.
— Трэба звяртацца «Ваша Вялікасць», — сказаў блазан.
— Ваша Вялікасць, — сказаў кірасір.
— Ён усё, — сказаў блазан.
Калі яны рушылі далей, кароль заплюшчыў вочы. Гэта трошкі дапамагло, бо напраўду: ты чуеш менш пахаў, ка-лі нічога не бачыш. Але пахаў усё адно хапала. Ён пачуў, як нехта некаму нешта сказаў, потым пачуў крыкі, потым смех з усіх бакоў, але яму было ўсё адно; хай сабе смя-юцца з яго. Ён хацеў толькі, каб скончыўся гэты невынос-ны смурод.
I вось так, з заплюшчанымі вачыма, яго і прывялі да каралеўскага намёта, размешчанага пасярод лагера, пад аховай тузіна шведаў у поўным абмундзіраванні, лейб-гвардыі караля; яны стаялі тут, каб адхіляць незадаво-леных салдат. Шведская карона ўсё менш і менш ім пла-ціла. Нават калі яны выйгравалі ўсе бітвы і збіралі ўсё, што было на заваяванай зямлі, вайна ўсё адно не акуплялася.
— Я прывёў караля, — сказаў кірасір, які іх супра-ваджаў.
Вартаўнікі засмяяліся.
Кароль чуў, што засмяяліся і яго салдаты.
— Граф Гудэніц, — сказаў ён рэзкім загадным гола-сам. — Суніміце гэтыя нахабныя паводзіны!
— Будзе зроблена, Ваша Вялікасць, — прамармытаў граф, і, як ні дзіўна, гэта падзейнічала — і тупыя свінні змоўклі.
Кароль злез з каня. Яму было млосна да абмарачэн-ня, ён сагнуўся і нейкі час перхаў. Адзін з вартаўнікоў
198
Каралі ўзімку
адхінуў брызент, і кароль са сваімі спадарожнікамі ўвай-шоў унутр.
Гэта было вечнасць таму. Дзве гадзіны, мо нават тры, яны тут чакалі, на невысокіх зэдліках без спінак, і кароль больш не ведаў, як можна не зважаць на тое, што іх пакі-нулі тут сядзець; але ён вымушаны быў не зважаць, бо, вя-дома ж, трэба было ўстаць і пайсці, але ніхто, апроч гэтага шведа, не мог вярнуць яго ў Прагу. Чаму так адбываецца? Мо таму, што той хацеў ажаніцца з Ліз? Пісаў ёй лісты ту-зінамі, безліч разоў кляўся ў каханні, зноў і зноў дасылаў ёй свае партрэты, але яна не захацела пайсці за яго. Пэў-на ж, усё праз гэта. I цяпер ён дробязна помсціць.
Хоць, можа, акурат так яго патрэба ў адплаце і зада-воліцца. Можа, гэта быў добры знак. Магчыма, чакан-не азначае, што Густаў Адольф яму дапаможа. Ён пацёр вочы. Як і заўсёды, калі ён хваляваўся, яго далоні ўзмок-лі, а ў жываце пачаўся жар, які не сунімаўся ніякімі за-паранымі зёлкамі. Тады, у час бітвы пад Прагай, пякло так моцна, што ён праз свае колікі мусіў нават збегчы з ратнага поля; дома, у атачэнні слуг і прыдворных, ён чакаў выніку, гэта была найгоршая гадзіна за ўсё яго па-пярэдняе жыццё — толькі ўсё тое, што прыйшло потым, кожная асобна ўзятая гадзіна, кожны момант, было яшчэ горшым.
Ён пачуў свой уласны ўздых. Ад ветру над імі траска-таў брызент, знадворку даносіліся мужчынскія галасы, недзе нехта крычаў: ці то паранены, ці то салдат, які памі-раў ад чумы, — ва ўсіх лагерах былі зачумленыя. Пра гэта не гаварылі, бо пра гэта не хацелі думаць, з гэтым немаг-чыма было змагацца.
— Тыль, — сказаў кароль.
— Кароль? — адказаў блазан.
— Зрабі што-небудзь.
199
Тыль
— Табе здаецца, што час цягнецца занадта доўга?
Кароль маўчаў.
— Бо ён так доўга прымушае цябе чакаць, бо ён ставіц-ца да цябе як да свайго скуралупа, да свайго цырульніка, да чысцільніка свайго начнога гаршка, і таму ты нудзішся, і я мушу табе нешта прапанаваць, так?
Кароль маўчаў.
— 3 задавальненнем гэта зраблю, — блазан схіліўся. — Зазірні мне ў вочы.
Кароль з сумневам зірнуў на блазна. Тонкія вусны, вуз-кае падбароддзе, запалыя шчокі, плашч з цялячай скуры; некалі спытаў яго, чаму ён носіць гэты ўбор — ці ён хоча выглядаць як звер, на што блазан адказаў яму:
— О не, як чалавек.
Пасля ён зрабіў загаданае і зазірнуў яму ў вочы. Мір-гнуў. Гэта было непрыемна, бо ён не быў прызвычаены вытрымліваць позірк іншага чалавека. Але што заўгодна лепш за размовы пра тое, чаму швед прымушае яго ча-каць, ды, зрэшты, ён сам папрасіў блазна яго развесяліць, а яшчэ яго нават зацікавіла, што ж той задумаў. Ён зду-шыў жаданне заплюшчыць вочы, ён глядзеў на блазна.
Яму прыгадалася белае палатно. Яно вісела ў іх трон-най зале і спачатку вельмі яго цешыла. «Скажы людзям, што дурні не бачаць карціны, што толькі высакарод-ныя паходжаннем бачаць яе, проста скажы гэта — і ты перажывеш цуд!» Урагатацца можна было, як наведні-кі прыкідваліся, з веданнем справы разглядалі карці-ну і ківалі. Безумоўна, яны не сцвярджалі, што бачаць карціну, ніхто не быў настолькі неасцярожным, і амаль усе добра разумелі, што тут вісіць усяго толькі белае па-латно. Але, па-першае, яны не былі цалкам упэўненымі ў адсутнасці якой-кольвек магіі, а па-другое, яны не ве-далі, ці не вераць ён і Ліз у нешта такое — а выклікаць
200
Каралі ўзімку
у караля падазрэнні ў тупасці або нізкім паходжанні было, зрэшты, гэтак жа дрэнна, як сапраўды быць тупым ці нізкародным.
Нават Ліз нічога не гаварыла. Нават яна, яго чароўная, прыгожая, але, зрэшты, не заўсёды разумная жонка, зір-нула на карціну і прамаўчала. Нават яна не была ўпэўне-ная, вядома ж, не, яна ж усяго толькі жанчына.
Ён хацеў абмеркаваць з ёй гэта. Ліз, хацеў ён сказаць, кінь дурное, не ламай перада мной камедыі! Але раптам не наважыўся. Бо калі яна ў гэта верыла, хоць трошачкі, калі нават яна думала, што палатно зачараванае, што яна потым падумала б пра яго?
А калі б яна расказала пра гэта ўсім астатнім? Калі б сказала: Яго Вялікасць, мой муж, кароль, не ўбачыў на палатне ніякай карціны, — як бы ён тады выглядаў? Яго статус быў хісткім, ён кароль без краіны, выгнаннік, ва ўсім цалкам залежыць ад таго, што пра яго думаюць, ну і як яму сябе паводзіць, калі б вакол пачалі гаварыць, што ў троннай зале вісіць магічная карціна, якую могуць ба-чыць толькі высакародныя, а кароль не бачыць? Вядо-ма ж, ніякая гэта была не карціна, гэта быў жарт блазна, але цяпер, калі палатно вісела тут, яно набыло нейкую сваю ўласную моц, і кароль з жудасцю заўважыў, што яно і неадчэпнае, і невытлумачальнае — ён не можа ні пацвердзіць, што бачыць карціну там, дзе не было ніякай карціны, бо гэта быў самы пэўны шлях выставіць сябе пу-стагаловым, і роўна гэтаксама ён не можа вымавіць, што палатно белае, бо калі ўсе астатнія верылі, што там ві-сіць зачараваная карціна, сіла якой выкрывае нізкарод-ных і дурных, гэтага цалкам хапіла б, каб дарэшты сябе зняславіць. Нават са сваёй беднай, дарагой, абмежаванай жонкай ён не мог пра гэта пагаварыць. Яму было прыкра. I ўсё праз блазна.
201
Т ы л ь
Як доўга блазан цяпер на яго глядзеў? I што задумаў? Вочы ў Тыля былі блакітныя-блакітныя. Вельмі светлыя, амаль як вада, здавалася, што яны свецяцца знутры, а ў цэнтры вочнага яблыка была дзірка. I за ўсім гэтым хавалася — так, што? За ўсім гэтым хаваўся сам Тыль. За ўсім гэтым была душа блазна, тое, чым ён ёсць.
Кароль зноў захацеў заплюшчыць вочы, але ўтрымаў позірк на месцы. Яму стала ясна, што тое, што адбывала-ся з ім, працавала і ў адваротны бок: гэтаксама як ён зазі-раў у душу блазну, той цяпер зазіраў у ягоную.
Зусім недарэчна ён прыгадаў тое імгненне, калі ўпер-шыню зазірнуў у вочы сваёй жонкі, вечарам пасля іх шлюбу. Яны былі такімі сарамлівымі, такімі спалоханы-мі. Яна захінала далонямі гарсэт, які ён хацеў расшнура-ваць, але потым узняла на яго вочы, і ён пабачыў яе твар у полымі свечак, упершыню настолькі блізка, і ўявіў, як гэта — напраўду быць з некім іншым адным цэлым; але калі ён працягнуў рукі, каб прыцягнуць яе да сябе, то тут жа сустрэўся з графінам з ружавай вадой на начным сто-ліку, і бразгатанне чарапкоў разбіла чары: тая лужына на паркеце з эбенавага дрэва — ён і цяпер бачыць яе перад сабой, і ружавыя пялёсткі, што плавалі па ёй як караблікі. Іх было пяць. Ён і цяпер гэта дакладна ведае.
Потым яна заплакала. Відаць, ніхто ёй не патлумачыў, што адбываецца ў шлюбную ноч, і тады ён адступіўся ад яе, бо хоць кароль і мусіць быць моцным, ён, наадварот, быў хутчэй рахманым, і яны заснулі побач адно з адным як брат і сястра.
Пазней, у іншай спальні, дома ў Гайдэльбергу, яны раі-ліся пра прыняцце вялікага рашэння. Ноч за ноччу, зноў і зноў, яна вагалася і адгаворвала, як гэта спрадвеку во-дзіцца за жанчынамі, і кожны раз ён ёй наноў тлумачыў, што такія прапановы не робяцца без Боскай волі і што
202
Каралі ў з і м к у
трэба ісці за сваім наканаваннем. Але ж, маўляў, імпе-ратар, зноў і зноў ускрыквала яна, што рабіць з яго гне-вам, ніхто не ідзе супраць імператара, і ён цярпліва ёй тлумачыў тое, што так пераканаўча данеслі яму юрысты: прыняцце чэшскай кароны не парушае міру ў дзяржаве, бо Багемія не ёсць часткай імперыі.
I нарэшце ён яе пераканаў, гэтаксама як і іншых. Ён па-тлумачыў ёй, што чэшскі трон пераходзіць да таго, каго захоча бачыць каралём чэшская шляхта, і таму яны пакі-нулі Гайдэльберг і паехалі ў Прагу, і ён ніколі не забудзе дзень каранацыі, велізарны сабор, агромністы хор; і ажно да сённяшняга дня рэхам адгукаецца ў яго душы: Цяпер ты кароль, Фрыц. Ты адзін з вялікіх.