Тыль
Даніэль Кельман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 332с.
Мінск 2020
145
Т ы л ь
ты быў тут са мною, пакуль я не прачнуўся — памала-дзелы, шчаслівы, амаль бласлаўлёны».
Гэта апошняя фармулёўка адлюстроўвае не гэтак яго пачуцці ў маладым веку, як пазнейшыя верніцкія сумне-вы, пра якія ён падрабязна і ўсхвалявана гаварыў у іншым месцы. Затое ён, саромеючыся, стаіў адну падрабязнасць, якая і праз пяцьдзясят гадоў прымушала яго чырванець. Рэч у тым, што калі яны ў абед сабраліся ў двары, каб раз-вітацца з абатам і трыма схуднелымі манахамі, якія больш нагадвалі прывідаў, чым сапраўдных людзей, то ўцямілі, што забыліся ўзяць каня для Уленшпігеля.
Сапраўды, ніхто з іх не падумаў пра тое, на чым, уласна кажучы, будзе скакаць чалавек, якога яны му-сяць прывезці ў Вену. Бо, вядома ж, на месцы немагчыма было купіць ці пазычыць коней, не было нават асла. Усе жывёлы былі з’едзеныя або збеглі.
— Ну што ж, ён сядзе за мной, — сказаў Франц Керн-баўэр.
— Нізашто, — сказаў Уленшпігель. Пры дзённым свят-ле ў сваёй манаскай pace ён выглядаў яшчэ худзейшым. Ён стаяў, нахіліўшыся наперад, шчокі запалі, вочы глыбо-ка сядзелі ў вачніцах. — Імператар мой сябар. Я хачу сабе каня.
— Я выб’ю табе зубы, — спакойна сказаў Франц Керн-баўэр, — і зламаю нос. Я зраблю гэта. Зірні на мяне. Ты ж ведаеш, што зраблю.
Уленшпігель пару імгненняў задуменна глядзеў на яго, а потым залез у сядло за ягонай спінай.
Карл фон Додэр апусціў тоўстаму графу далонь на плячо і прашаптаў:
— Гэта не ён.
- Што?
— Гэта не ён!
146
ЦУСМАРСГАЎЗЭН
— Хто не ён?
— Думаю, што гэта не той, каго я бачыў.
- Што?
— Тады на кірмашы. Нічога не паробіш. Я думаю, што гэта не ён.
Тоўсты граф працягла паглядзеў на сакратара.
— Вы ўпэўнены?
— He цалкам. Столькі гадоў мінула, ды і ён быў уверсе, на канаце. Як можна быць упэўненым!
— He будзем больш пра гэта, — сказаў тоўсты граф.
Абат блаславіў іх дрыготкімі рукамі і параіў мінаць гарады. Рэзідэнцыю ў Мюнхене штурмавалі ў пошуках дапамогі, і таму горад зачыніў гарадскія брамы, ніко-му больш нельга ўвайсці, вуліцы набрынялі галоднымі, студні загаджаныя. Нешта падобнае і ў Нюрнбергу, дзе размясціліся пратэстанты. Сцвярджаюць, што Урангель з Цюрэнам падыходзяць з падраздзяленнямі з паўноч-нага захаду, таму самае лепшае — адысці шырокім кру-гам на паўночны ўсход, паміж Аўгсбургам і Інгальштатам. Ля Ротэнбурга можна проста на ўсход, а адтуль адкрыты шлях у Ніжнюю Аўстрыю. Абат памаўчаў і паскроб сябе на грудзях — здавалася б, звычайны рух, але цяпер, калі тоўсты граф ведаў пра валасніцу, ён не мог на гэта гля-дзець. Ходзяць чуткі, што абодва бакі маюць намер распа-чаць бітву, перад тым як у Вестфаліі абвесцяць мір. Кож-ны бок хоча паспець палепшыць сваё становішча.
— Вялікі дзякуй, — сказаў тоўсты граф, мала што зра-зумеўшы. Геаграфія ніколі не была яго моцным бокам. У бацькавай бібліятэцы стаяла шмат тамоў Topographia Germaniae Матэуса Мерыяна, пару разоў ён яе нават па-гартаў, жахаючыся. Навошта людзям усё гэта ведаць? На-вошта вывучаць усе гэтыя месцы, калі можна заставацца пасярэдзіне, у цэнтры свету, у Вене?
147
Т ы л ь
— Ідзі з Богам, — сказаў абат Уленшпігелю.
— Заставайся з Богам, — адказаў блазан з каня. Ён аб-хапіў рукамі Франца Кернбаўэра і выглядаў такім слабым і няшчасным, што нельга было ўявіць, як ён мог бы ска-каць сам.
— Быў дзень, калі ты стаяў перад нашымі дзвярыма, — сказаў абат. — Мы прынялі цябе, не спытаўшы, якога ты веравызнання. Ты быў тут больш за год, цяпер ты зноў сыходзіш.
— Прыгожая прамова, — сказаў Уленшпігель.
Абат перажагнаў іх. Блазан хацеў паўтарыць за ім, але зрабіў гэта абы-як — яго рукі счапляліся, пальцы не траплялі туды, куды трэба. Абат адвярнуўся, тоўсты граф ледзь стрымаў смех. Два манахі адчынілі браму.
Яны не паспелі ад’ехаць далёка. Ужо праз пару гадзін трапілі ў залеву, якой ні тоўсты граф, ні хто іншы не ба-чыў яшчэ ніколі. Яны таропка спешыліся і схаваліся пад коньмі. Дождж лупіў, струменіў, закіпаў вакол іх, нібыта неба разгарнулася.
— А калі гэта не Уленшпігель? — прашаптаў Карл фон Додэр.
— Дзве рэчы, якія нельга адрозніць, гэта адна і тая ж рэч, — сказаў тоўсты граф. — Або гэта ён — Уленшпі-гель, які шукаў паратунку ў кляштары Андэкс, або мы ма-ем справу з чалавекам, які шукаў паратунку ў кляштары і называе сябе Уленшпігелем. Аднаму Богу вядома, што праўда, але пакуль Ён не ўмешваецца, няма ніякае роз-ніцы.
Потым яны пачулі паблізу стрэлы. Паспешна асядлалі коней, прышпорылі іх і паскакалі праз поле. Тоўсты граф дыхаў цяжка і са свістам, спіна балела. Кроплі дажджу білі па твары. Яму здавалася, вечнасць мінула да таго ча-су, як драгуны ўтаймавалі коней.
148
ЦУСМАРСГАЎЗЭН
Няўпэўнена трымаючыся на нагах, ён злез і пагла-дзіў каня па шыі. Жывёліна выцягнула вусны і фыркну-ла. Злева ад іх была невялічкая рэчка, з другога боку схіл падымаўся да лесу, якога тоўсты граф не бачыў ажно ад Мелька.
— Гэта пэўна Штрайтгаймер Форст, — сказаў Карл фон Додэр.
— Тады мы ўзялі занадта на поўнач, — сказаў Франц Кернбаўэр.
— Ды ніякі гэта не Штрайтгаймер Форст, — сказаў Штэфан Пурнэр.
— Вядома ж, гэта ён, — сказаў Карл фон Додэр.
— Ды не, — сказаў Штэфан Пурнэр.
I тут яны пачулі музыку. Прыслухаліся, стаіўшы дыхан-не: трубы і барабаны, радасны марш, які адгукаўся ў на-гах. Тоўсты граф заўважыў, што паводзіць плячыма ў такт.
— Уцякайма, — сказаў Конрад Пурнэр.
— He верхам, — шыкнуў Карл фон Додэр. — У лес!
— Асцярожна, — сказаў тоўсты граф, каб хоць захаваць выгляд, што гэта ён тут загадвае. — Прыкрывайма Улен-шпігеля.
— Ёлупні недапечаныя, — ласкава сказаў сухарлявы. — Валы пустарогія. Гэта ж мне хутчэй вас прыкрываць трэба.
Вершаліны ўжо закрывалі іх. Тоўсты граф бачыў су-праціўленне свайго каня, але моцна трымаў лейцы і па-гладжваў жывёліну па вільготных ноздрах, і яна падпа-радкоўвалася. Неўзабаве падлесак стаў такім густым, што драгуны выцягнулі шаблі, каб прасекчы дарогу.
Яны зноў прыслухаліся. Чулася цьмянае гудзенне, але адкуль яно ішло, дзе гэта? Мала-памалу тоўсты граф зра-зумеў, што тое былі незлічоныя галасы, якія зліліся ў адзі-ны спеў, крыкі і размовы з безлічы глотак. Ён адчуў страх свайго каня, пагладзіў грыву, жывёліна засапла.
149
Т ы л ь
Пазней ён ужо не мог сказаць, колькі яны так ішлі, але сцвярджаў, што гэта цягнулася дзве гадзіны. «Галасы за намі сціхлі, — пісаў ён, — нас агарнула гучная цішыня ле-су, крычалі птушкі, ламалася сучча, і вецер шапацеў нам з крон».
— Нам трэба на ўсход, — сказаў Карл фон Додэр, — да Аўгсбурга.
— Абат сказаў, што гарады больш нікога не ўпускаюць, — запярэчыў тоўсты граф.
— Але ж мы паслы імператара, — адказаў Карл фон Додэр.
Тоўстаму графу падумалася, што ў яго няма з сабой ніякай паперы, якая б гэта даказвала, ніякага дакумента, ніякага ліста, ніякага пасведчання. Ён не папрасіў нічога такога, а ў канцылярыях Гофбурга, вядома ж, ніхто не ад-чуваў сябе дастаткова паўнамоцным падрыхтаваць штось падобнае.
— Дзе ўсход? — спытаў Франц Кернбаўэр.
Штэфан Пурнэр паказаў некуды.
— Гэта поўдзень, — сказаў яго брат.
— Ёлупні, — радасна заявіў Уленшпігель. — Карлы вы смярдзючыя, зусім нічога не можаце! Захад там, дзе мы, таму ўсход паўсюль.
Франц Кернбаўэр замахнуўся, але Уленшпігель ухіліў-ся з хуткасцю, якой ад яго ніхто не чакаў, і заскочыў за камель дрэва. Драгун пабег за ім, але Уленшпігель ценем слізгануў вакол гэтага дрэва і схаваўся за нейкім іншым, больш яго не было відаць.
— Вы мяне не зловіце, — пачулі яны яго хіхіканне, — я ведаю гэты лес. Я ў дзяцінстве быў лесуном.
— Лесуном? — занепакоена спытаў тоўсты граф.
— Белым лесуном, — Уленшпігель са смехам выйшаў з зарасніку. — Чорнага чорта.
150
ЦУСМАРСГАЎЗЭН
Яны зрабілі прывал. Запасы амаль скончыліся. Ko-Hi грызлі кару дрэваў. Па коле пусцілі пляшку з півам, кожнаму па глытку. Калі прыйшла чарга тоўстага графа, у пляшцы было пуста.
Стомлена яны пацягнуліся далей. Лес святлеў, адлег-ласці паміж дрэвамі павялічваліся, падлесак зрабіўся не такім густым, коні маглі прайсці самі, для іх не трэба было прасякаць дарогу. Тоўсты граф заўважыў, што больш не чуе птушак: ані шпака, ані вераб’я, ані вароны. Яны асяд-лалі коней і выехалі з лесу.
— Госпадзе, — сказаў Карл фон Додэр.
— Божа літасцівы, — сказаў Штэфан Пурнэр.
— Святая Панна, — сказаў Франц Кернбаўэр.
Спрабуючы пазней апісаць убачанае, тоўсты граф быў вымушаны прызнаць, што не ў змозе гэтага зрабіць. Яно пераўзыходзіла яго пісьменніцкія здольнасці. Яно пераў-зыходзіла магчымасці любога разумнага чалавека. Нават з дыстанцыі ў палову стагоддзя ён быў не ў стане склас-ці такія сказы, якія б нешта значылі. Безумоўна, ён усё ж апісаў тое відовішча. Гэта быў адзін з самых важных момантаў яго жыцця, і тая акалічнасць, што ён зрабіў-ся сведкам апошняй бітвы Трыццацігадовай вайны, вы-значала ад гэтага часу, хто ён такі і што пра яго думалі людзі; пан обергофмайстар перажыў бітву пры Цусмарс-гаўзэне — так яго цяпер прадстаўлялі іншым, на што ён са спрактыкаванай сціпласцю пярэчыў: Пакінем, пра гэта немагчыма як след расказаць.
Тое, што гучала як банальнасць, было праўдай. Пра гэта немагчыма было расказаць як след. Ва ўсялякім разе, ён не мог. Ужо тады, выехаўшы з лесу на пагорак і ўбачыўшы на тым беразе рэчкі, што цякла ў лагчыне, расцягнутую да самага гарызонту імператарскую армію, глыбокія гарматныя акопы, абкружаных землянымі брустверамі
151
Т ы л ь
мушкецёраў і спарадкаваныя сотні пікінёраў, чые пі-кі нагадалі яму другі лес, ён адчуў, што перажывае неш-та абсалютна нерэальнае. Тое, што столькі людзей мо-жа сабрацца разам і пашыхтавацца, здавалася настолькі важным, што выбівала з раўнавагі. Тоўсты граф ухапіўся за конскую грыву, каб не спаўзці ўніз.
Вось цяпер ён зразумеў, што бачыць не толькі імпера-тарскую армію. Справа быў стромы схіл, а ўнізе шырокая дарога, па якой, моўчкі і без музыкі, так што было чуваць, як капыты б’юць па камянях, цягнулася аб’яднаная кава-лерыя французскай і шведскай карон: шэраг за шэрагам, да адзінага тут невялікага мастка.
I раптам акурат гэты масток, такі трывалы з выгляду, развеяўся як воблака. Тоўсты граф нават злёгку пасміх-нуўся з такога фокуса. Падымаўся светлы дым, масток знік, і толькі цяпер, калі дым ужо развеяўся ў паветры, да іх даляцела водгулле выбуху. Як прыгожа, падумаў тоўсты граф і адразу ж адчуў сорам, але потым падумаў яшчэ раз, быццам назло: I ўсё ж гэта было прыгожа.