• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Зэп трымае яго на плячах і ўсутыч зазірае ў твар. Хлоп-чык можа бачыць чырвоную пляму ў барадзе парабка. Ад-туль, дзе быў зуб, ідзе кроў. Хлопчык мог бы з усёй моцы заехаць парабку кулаком у твар. Зэп пэўна ж выпусціў бы яго, і калі хутка падняцца на ногі, можна было б выйграць трошкі часу і дабегчы да лесу.
    Але дзеля чаго? Яны жывуць на адной млынарні. Калі Зэп не зловіць яго сёння, то зловіць заўтра, а калі не заў-тра, то паслязаўтра. Лепш перажыць гэта цяпер, калі ўсе бачаць. У людзей на вачах Зэп яго мо не заб’е.
    Яны ўсе выйшлі з хаты: Роза прыўзнялася на дыбач-кі, каб лепш бачыць, яна ўсё яшчэ смяецца, і два парабкі
    29
    Т ы л ь
    побач з ёй таксама смяюцца. Агнэта нешта крычыць; хлопчык бачыць, як яна разяўляе рот і махае рукамі, але чуць не можа нічога. Побач з ёй Клаус, глядзіць невіду-шчым позіркам, нібы думае пра нешта іншае.
    I тут парабак узняў хлопчыка высока над галавой. Той баіцца, што Зэп шпурне яго на цвёрдую зямлю; ён узды-мае далоні, захінаючы галаву. Але Зэп робіць крок, і яшчэ, і яшчэ адзін, і раптам сэрца хлопчыка пачынае калаціцца як шалёнае. Кроў пульсуе ў вушах, ён крычыць. He можа чуць свайго голасу, крычыць гучней, але ўсё яшчэ не чуе сябе. Ён зразумеў, што задумаў Зэп. Ці разумеюць гэта ін-шыя? Яны яшчэ маглі б яго выратаваць, але — цяпер ужо не. Зэп гэта зрабіў. Хлопчык ляціць уніз.
    Ён працягвае ляцець. Час нібы запаволіўся, хлопчык яшчэ можа азірнуцца, ён адчувае, як падае, плыве ў па-ветры, і яшчэ паспявае падумаць, што здараецца мена-віта тое, ад чаго яго засцерагалі ўсё жыццё: не лезь у ру-чай перад колам, ніколі не хадзі перад ім, не хадзі перад млынавым колам, ні ў якім разе ніколі не хадзі, ніколі, ніколі не залазь перад млынавым колам у ручай! I нават цяпер, калі гэта пранеслася ў галаве, падзенне ўсё яшчэ не скончылася, і ён усё яшчэ ляціць, і ляціць, і працягвае ляцець, але як толькі ў яго мільганула думка, што нічо-га не здарыцца і ён так і будзе бясконца падаць, чуецца ўдар, і ён ідзе на дно, і зноў мінае нейкі момант, пакуль у яго не ўгрызаецца халадэча. Грудзі сціскае, перад вачы-ма робіцца чорна.
    Ён адчувае, як яго шчакі кранаецца рыба. Адчувае, як цячэ вада, адчувае, як яна струменіць усё хутчэй і хутчэй, адчувае яе між сваіх пальцаў. Ведае, што трэба моцна трымацца, ды толькі за што — усё рухаецца, нідзе нічога трывалага, і тады ён адчувае рух над сабой і вымушаны думаць пра тое, што з жахам і цікаўнасцю ўяўляў сабе ўсё
    30
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    жыццё, задаючыся пытаннем, як дзейнічаць, калі ён са-праўды аднойчы ўпадзе ў ручай перад млынавым колам. Цяпер усё іначай, ён не можа зрабіць зусім анічога і ведае, што хутка будзе мёртвым, расціснутым, раструшчаным, размолатым, але ўсё ж прыгадвае, што вынырваць нельга: там, уверсе, няма паратунку, уверсе кола. Яму трэба ўніз.
    Але дзе гэта, ніз?
    Ён грабе з усіх сіл. Смерць — нішто, ён разумее. Гэта так хутка, невялікая справа, зрабі няправільны крок, ска-чок, рух — і ты больш не жылец. Сцяблінка ламаецца, жу-ка расціскаюць, полымя затухае, чалавек памірае, нічога, пустата! Яго рукі зарываюцца ў глей, ён дасягнуў дна.
    I тут ён раптам разумее, што сёння не памрэ. Сцёблы высокіх раслін гладзяць яго, глей забіваецца ў нос, хлоп-чык адчувае халодны дотык на патыліцы, чуе скрыгат, ад-чувае нешта на спіне, потым на пятках; ён праскочыў пад млынавым колам.
    Ён адштурхоўваецца ад зямлі. Падымаючыся, заўва-жае васковы твар з вялікімі пустымі вачыма і разяўленым ротам, твар слаба свеціцца ў цёмнай глыбіні, магчыма, гэта дух дзіцяці, якому калісьці пашанцавала менш, чым яму. Хлопчык грабе. Вось ужо і паветра. Ён прагна ўдыхае, выплёўвае глей, заходзіцца кашлем, чапляецца за траву і, сапучы, выпаўзае на бераг.
    Перад яго правым вокам рухаецца пляма на тонкіх ножках. Ён міргае. Пляма набліжаецца. Ля брыва козыт-на, ён падносіць руку да твару, пляма знікае. Угары плыве зіхоткая круглая аблачынка, нехта нахіляецца над ім. Гэта Клаус. Ён укленчвае побач, кладзе руку хлопчыку на гру-дзі, шэпча нешта малаўцямнае, бо ў паветры ўсё яшчэ ві-сіць высокі гук і перакрывае ўсё іншае; але вось цяпер, калі загаварыў бацька, гук цішэе. Клаус падымаецца, гук змаўкае.
    31
    Т ы л ь
    Вось ужо і Агнэта тут. А каля яе Роза. Кожнага разу, ка-лі нехта падыходзіць, хлопчыку патрэбны нейкі час, каб пазнаць твар, нешта ў яго галаве запаволілася і яшчэ не працуе як след. Бацька малюе рукамі кругі. Да хлопчыка вяртаюцца сілы. Ён хоча гаварыць, але горла можа толькі крахтаць.
    Агнэта гладзіць яго па шчацэ. «Двойчы, — кажа яна. — Цяпер ты двойчы хрышчоны».
    Ён не разумее, пра што гэта яна. Можа быць, вінаваты боль у ягонай галаве, настолькі моцны, што запаўняе не толькі яго, але і ўвесь свет — усе відочныя рэчы, зямлю, людзей, яго і аблачынку там угары, усё яшчэ бялюткую, як свежы снег.
    — Ідзі ўжо ў хату, — буркае Клаус, нібыта заспеўшы яго за нечым забароненым.
    Хлопчык сядае, нахіляецца ўперад і ванітуе. Агнэта стаіць побач на каленях і трымае яго галаву.
    А потым ён бачыць, як бацька размахваецца і дае Зэ-пу аплявуху. Зэп адхіляецца, трымаючыся за шчаку, і зноў выпростваецца, і тады яго сустракае наступны ўдар. А потым трэці, зноў наўзмаш, з такой сілай, што парабак ледзь не падае на зямлю. Клаус пацірае далоні, яны гу-дуць ад удару, Зэп хістаецца. Хлопчыку зразумела, што гэта ён толькі прыкідваецца: баліць не настолькі, ён ві-давочна дужэйшы за млынара. Але і Зэп ведае, што калі ты ледзь не забіваеш дзіця свайго працадаўцы, то мусіш быць пакараным, гэтаксама як і млынар і ўсе астатнія ве-даюць, што Зэпа нельга проста прагнаць, Клаусу патрэб-ныя тры парабкі, з меншай колькасцю справа не пойдзе, а калі аднаго не стане, могуць мінуць тыдні, пакуль адне-куль выплыве новы — сялянскія парабкі не хочуць праца-ваць на млыне, ён занадта далёка ад вёскі, ды і непачэс-ная гэта праца, на яе пагаджаюцца толькі з роспачы.
    32
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    —	Ідзі ў хату, — гаворыць і Агнэта.
    Ужо амаль сцямнела. Усе замітусіліся, бо нікому не хо-чацца заставацца на дварэ. Кожны ж ведае, што па начах валэндаецца ў лесе.
    —	Двойчы хрышчоны, — паўтарае Агнэта зноў.
    Хлопчык хоча спытаць, пра што гэта яна, але заўважае, што нікога ўжо няма. За яго спінай лапоча ручай, праз шчыльныя фіранкі на акне млынарні прабіваецца каліўца святла. Клаус, пэўна, запаліў ужо лоевыя свечкі. Як відаць, нікому не хочацца турбавацца, каб зацягнуць яго дадому.
    Калоцячыся, хлопчык устае. Выжыў. Ён выжыў. Пад млынавым колам выжыў. Ён выжыў пад млынавым ко-лам. Пад млынавым колам. Ён выжыў. Яму невыказна лёгка. Ён падскоквае, але, прызямляючыся, падварочвае нагу і з вохканнем падае на калені.
    У лесе ўсчынаецца пярэшапт. Хлопчык стойвае ды-ханне і прыслухоўваецца, спачатку гэта вуркатанне, по-тым шыпенне, потым на імгненне ўсё змаўкае, а тады па-чынаецца зноў. Яму здаецца, што, калі лепш прыслухацца, можна будзе зразумець словы. Але гэтага ён не хоча ніза-вошта. I таропка кульгае да млына.
    Мінаюць тыдні, пакуль нага дазваляе яму вярнуцца на канат. I ў першы ж дзень нечакана з’яўляецца адна з пе-каравых дачок і сядае ў траву. Ён ведае яе з выгляду, ей-ны бацька часта бывае на млынарні, бо з таго часу, як яго закляла Ганна Крэль, ён пакутуе ад ламавіцы. Болі ў спі-не не даюць яму спаць, таму ён прыходзіць да Клауса ад-лечвацца.
    Хлопчык раздумвае, ці не прагнаць яе адсюль. Але, па-першае, гэта было б няветліва, а па-другое, ён не за-быўся, што на апошнім вясковым фэсце яна кідала камяні лепш за ўсіх. Значыць, сілы ў яе многа, а яму пакуль яшчэ
    33
    Т ы л ь
    баліць усё цела. Таму даводзіцца трываць яе прысут-насць. I хоць бачыць ён яе толькі крадком, усё адно заў-важае рабацінне на плячах і твары і што яе вочы на сонцы здаюцца блакітнымі як вада.
    — Твой бацька, — гаворыць яна, — сказаў майму баць-ку, што пекла няма.
    — Ён такога не казаў, — хлопчык робіць цэлыя чатыры крокі, перш чым упасці з каната.
    — Казаў.
    — He было такога, — пярэчыць ён. — Клянуся.
    Ён амаль упэўнены, што так і было. Аднак бацька мог бы сказаць і супрацьлеглае: мы ў пекле і ніколі не выйдзем з яго. Або ён мог бы сказаць, што мы на нябёсах. Ён чуў ад свайго бацькі ўсё, што наогул толькі можна пачуць.
    — Ты ведаеш ужо? — пытае яна. — Петэр Штэгер зарэ-заў цяля пад той старадрэвінай. Шмід расказаў. Яны былі ўтрох. Петэр Штэгер, гэны Шмід і стары Гайнэрлінг. Яны ўначы пайшлі да вярбы і пакінулі там цяля, для Мярзлоты.
    — Я таксама неяк там быў, — кажа ён.
    Яна смяецца. Вядома ж, не верыць, і вядома ж, пра-вільна робіць, ён там не быў; ніхто не ходзіць да вярбы без пільнай патрэбы.
    — Клянуся! — кажа ён. — Вер мне, Нэле!
    Ён зноў узлазіць на канат і стаіць там, ні за што не тры-маючыся. Гэта ён ужо ўмее. Каб надаць клятве вагі, ён кладзе два пальцы правай рукі на сэрца. Але тут жа ху-ценька руку прыбірае, бо згадвае, што летась малая Кэці Лозер схлусіла ў клятве перад сваімі бацькамі і праз дзве ночы памерла. Каб выкруціцца, ён робіць выгляд, што страчвае раўнавагу, і праз пару імгненняў падае ў траву.
    — Працягвай, — кажа яна спакойна.
    — Што? — ён падымаецца з перакошаным ад болю тварам.
    34
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    — Канат. Умець нешта, што ніхто больш не ўмее. Гэта добра.
    Ён паціскае плячыма. He дакумекаеш, пацвельвае яна яго ці не.
    — Мне трэба ісці, — гаворыць яна, падскоквае і збягае.
    Ён глядзіць ёй наўздагон і пацірае плечы, што баляць пасля падзення. Потым узлазіць назад на канат.
    На наступным тыдні ім трэба даставіць вазок мукі да Ройтаравай гасподы. Марцін Ройтар прывёз збожжа тры дні таму, але муку забраць не можа, дышаль зламаўся. Гайнэр, парабак, прыйшоў учора паведаміць пра гэта.
    Вось табе і маеш. Нельга проста адправіць парабка з мукой, бо той можа знікнуць разам з ёй, і ні пылу ні сле-ду, парабку ніколі нельга верыць ні на панюх табакі. Але Клаус не можа кінуць млынарню, зашмат працы, таму з Гайнэрам трэба ісці Агнэце, а раз ім нельга заставац-ца сам-насам у лесе, бо ад парабкаў усяго можна чакаць, з імі пойдзе яшчэ і хлопчык.
    Яны выязджаюць, як толькі занялося на дзень. Ноч-чу ліло. Між камлямі вісіць туман, вершаліны знікаюць у цёмным небе, паплавы пацяжэлі ад вільгаці. Асёл клы-пае сабе, яму ўсё адно. Хлопчык знае яго, колькі сябе памятае. Шмат гадзін ён праседзеў побач у стайні, слу-хаў ціхае пырханне, гладзіў і радаваўся, калі жывёлі-на прыціскалася да яго шчакі сваёй вільготнай пыскай. Агнэта трымае лейцы, хлопчык сядзіць побач на козлах, прымружыўшы вочы і тулячыся да яе. За імі на мяхах з мукой ляжыць Гайнэр; часам ён рохкае, часам пасмей-ваецца сабе пад нос, і не здагадаешся, спіць ён ці не.