• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тыль  Даніэль Кельман

    Тыль

    Даніэль Кельман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 332с.
    Мінск 2020
    85.04 МБ
    Мы зірнулі адно на аднаго. Тое, што ён сказаў, знева-жала, але мо і не, бо раптам гэта быў яго чарговы жарт, мо ён так груба пакепліваў. Ён жа знакаміты, яму можна.
    — Ну і? — спытаў ён. — Вам яны больш не патрэбныя? He хочаце больш? He падабаюцца больш? Вы, быдлоцце, падбярыце свае чаравікі!
    16
    Чаравікі
    Мальтэ Шопф паслухаўся першым. Увесь гэты час ён пачуваўся ніякавата і таму цяпер пабег у той бок, куды, як яму здавалася, быў паляцеўшы яго бот. Ён распіхваў лю-дзей, штурхаўся, праціскваўся, нагінаўся і шнырыў сярод ног. На другім баку пляца тое самае пачаў рабіць Карл Шонкнэхт, а потым Эльзбет, Шмідава ўдава, але стары Лембке стаў заступаць ёй і крычаць, каб яна правальвала, гэта чаравік яго дачкі. Эльзбет, якой яшчэ балеў лоб пасля сустрэчы з чыімсьці ботам, залямантавала, што хай сам ён правальвае, бо яна як-ніяк можа пазнаць свой чара-вік, у Лембкавай дачкі ніяк не магло быць такіх прыгожых вышываных чаравікаў, на што стары Лембке зароў, каб яна адкаснулася і не абражала яго дачку, пасля чаго быў названы смярдзючым чаравікакрадам. Тут улез Лембкаў сын: «Не нарывайся!», — і ў гэты самы час счапіліся Ліза Шох і млынарова жонка, бо ў іх былі не толькі адноль-кавыя чаравікі, але і адзін памер нагі; рэзкія слоўцы па-чалі праскокваць і паміж Карлам Ламам ды яго шваграм, і Марта раптам зразумела, што адбываецца, прысела і па-паўзла прэч.
    Над ёй віравалі таўкатня, штурхатня і калатня. Некаль-кі чалавек, хутка адшукаўшы свае чаравікі, пайшлі дамоў, але тыя, што засталіся, раз’ятрыліся так моцна, нібыта доўга назапашвалі гэтую злосць. Сталяр Морыц Блат і ка-валь Сымон Керн біліся на кулаках, але як хто падумаў бы, што гэта праз чаравікі, то нічога не зразумеў бы, бо каб зразумець, трэба было ведаць, што Морыцава жонка дзіцем была абяцаная Сымону. У абодвух з насоў і ратоў цурболіла кроў, абодва саплі як коні, і ніхто не наважваў-ся ўстаць паміж імі; гэтаксама жудасна счапіліся Лора Пільц і Эльза Кольшміт, але, зрэшты, яны ненавідзелі ад-на адну ўжо так доўга, што і забыліся, з якой прычыны. А вось чаму Зэмлеры і Грунангеравы людзі пайшлі сценка
    17
    Тыль
    на сценку, ведалі ўсе: гэта праз спрэчную раллю і ста-рую спадчынную валакіту, якая цягнулася ажно з часоў Петэравага старастоўства, а яшчэ праз дачку Зэмлера і яе дзіця, якое было не ад мужа, а ад Карла Шонкнэхта. Злосць ахапіла ўсіх як ліхаманка: куды ні зірні — крыча-лі і біліся, па зямлі качаліся целы, і вось цяпер Марта за-дзерла галаву і паглядзела ўгору.
    Ён стаяў там і рагатаў. Адхіліўшыся назад, шырока ра-зявіўшы рот, аж плечы дрыжалі. Толькі ногі стаялі спа-койна і сцёгны пагойдваліся з хістаннем каната. Марце падалося, што калі лепш угледзецца, то можна зразу-мець, чаму ён так радуецца — але тут на яе наляцеў, не заўважыўшы, нейкі мужчына і ўрэзаў ботам у грудзі, і яна ўдарылася галавой аб зямлю, а калі змагла ўдыхнуць, яе нібыта працяла іголкамі. Марта перакацілася на спіну. Канат і неба былі пустымі. Тыль Уленшпігель знік.
    Яна падцягнулася, устала і пакульгала міма целаў, якія хапаліся загрудкі, качаліся, кусалі адно аднаго, скавыталі, лупцаваліся, на якіх яна там і сям яшчэ пазнавала твары; Марта пакульгала ўздоўж па вуліцы, згорбіўшыся і апус-ціўшы галаву, але як толькі дайшла да дзвярэй сваёй ха-ты, пачула за сабой грукатанне фургона. Яна павярнула-ся. На козлах сядзела маладая жанчына, якую ён назваў Нэле, побач нерухома скурчылася старая. Чаму ж іх ні-хто не спыняў, чаму ніхто не даганяў? Фургон праехаў мі-ма Марты. Яна глядзела яму наўздагон. Зараз ён пад’едзе да вяза, потым да гарадской брамы, потым знікне.
    I вось, калі павозка амаль параўнялася з апошнімі ха-тамі, нехта кінуўся следам за ёй вялікімі лёгкімі крока-мі. Цялячая скура плашча тапырылася над патыліцай, як нешта жывое.
    — Я мог бы ўзяць цябе з сабой! — крыкнуў той не-хта, мінаючы Марту. Перад паваротам ён дагнаў павозку
    18
    Чаравікі
    і заскочыў у яе. Брамнікі разам з усімі намі былі на га-лоўным пляцы, павозку ніхто не затрымаў.
    Марта памалу зайшла ў хату, прычыніла за сабой дзве-ры і закрыла на засаўку. Каза, якая ляжала каля печкі, за-пытальна ўзняла вочы. Дзяўчынка чула, як равуць каровы, а з галоўнага пляца даносіўся наш лямант.
    Але нарэшце мы супакоіліся. Яшчэ да вечара падаі-лі кароў. Вярнулася Марціна маці, яна абышлася толькі парай шнараў, бацьку выбілі зуб і надарвалі вуха, сястры так моцна адтапталі нагу, што тая кульгала яшчэ некалькі тыдняў. Але надышла наступная раніца і наступны вечар, і жыццё рухалася далей. У кожнай хаце былі гузы, парэзы, шнары, выкручаныя рукі, страчаныя зубы, але ўжо на на-ступны дзень галоўны пляц ззяў чысцінёй і кожны насіў свае чаравікі.
    Мы ніколі не гаварылі пра гэтае здарэнне. I пра Улен-шпігеля таксама не гаварылі. Мы не дамаўляліся, проста маўчалі; нават Ганс Зэмлер, для якога ўсё скончылася горш чым для каго, бо ён адгэтуль мусіў ляжаць у лож-ку і не мог есці нічога, апроч працёртага супу, прыкід-ваўся, нібыта ніколі не было іначай. I нават удава Карла Шонкнэхта, якога мы на наступны дзень пахавалі на па-госце, трымалася так, нібыта гэта быў удар лёсу і нібыта яна не ведала дакладна, каму належаў нож у ягонай спіне. Толькі канат яшчэ колькі дзён вісеў над пляцам, дрыжэў ад ветру і даваў прыстанак вераб’ям і галубам, пакуль свя-тар, якому мы ўлупілі асабліва моцна, бо не любілі яго са-махвальства і фанабэрыі, змог зноў падняцца на званіцу, каб яго абрэзаць.
    Але мы і не забыліся. Гэтае здарэнне засталося ў нас. Яно было тут, калі мы збіралі ўраджай, было тут, ка-лі мы цанаваліся адно з адным за збожжа або збіраліся ў нядзелю на імшу, якую святар правіў з новым выразам
    19
    Т ы л ь
    твару, напалову здзіўленым, напалову спалоханым. I яшчэ больш яно было тут, калі мы ладзілі на пляцы свя-ты і, танцуючы, глядзелі адно аднаму ў вочы. Тады нам здавалася, што паветра зрабілася цяжэйшым, што ў вады іншы смак і што неба з таго часу, як у ім вісеў канат, не тое самае.
    А праз добры год вайна ўсё ж дайшла да нас. Неяк ноч-чу мы пачулі ржанне, потым па дварах разнёсся шматга-лосы рогат, і вось ужо затрашчалі выбітыя дзверы, і яшчэ да таго, як мы выбеглі на вуліцы, узброеныя нікчэмнымі віламі і нажамі, узняліся языкі полымя.
    Салдаты былі галаднейшымі і п’янейшымі, чым звы-чайна. Яны ўжо даўно не траплялі ў горад, дзе мелася б гэтулькі ўсяго на пажыву. Старая Луіза, якая крэпка спа-ла і гэтым разам не мела ніякага прадчування, памерла ў сваім ложку. Святар памёр на царкоўным парозе, баро-нячы ўваход. Ліза Шох памерла, спрабуючы схаваць за-латыя манеты, пекар, каваль, стары Лембке, Морыц Блат і большасць іншых мужчын памерлі, намагаючыся абара-ніць сваіх жанчын, а жанчыны памерлі так, як заўсёды па-міраюць жанчыны падчас вайны.
    Марта памерла таксама. Яна яшчэ бачыла, як столь над ёй ператвараецца ў чырвоны жар, яна адчула пах ды-му яшчэ да таго, як канчаткова трапіла пад яго ўладу і пе-растала што-колечы распазнаваць, і яна чула, як клікала на дапамогу сястра; у тыя імгненні знікала будучыня, якая вось толькі што яшчэ ў яе была: муж, якога яна не займее, і дзеці, якіх яна не выгадуе, і ўнукі, якім яна ніколі не рас-кажа пра вядомага штукара, што прыехаў аднойчы ўвес-ну, і дзеці гэтых унукаў — усе тыя людзі, якія ўжо ніко-лі не змогуць з’явіцца. Гэта так хутка, думала яна, нібыта спазнаўшы вялікую таямніцу. А калі пачалі расколвацца бэлькі, ёй прыйшло да галавы, што толькі Тыль Уленшпі-
    20
    4APABIK1
    гель, магчыма, зможа прыгадаць нашы твары і толькі ён будзе ведаць, што мы такія былі.
    Насамрэч выжылі толькі паралізаваны Ганс Зэмлер, да хаты якога не дабралася полымя і якога папросту не заўважылі, бо ён не мог рухацца, а яшчэ Эльза Цыглер і Паўль Грунангер, якія таемна былі сышоўшы ўдваіх у лес. Калі яны вярнуліся на досвітку, растрапаныя і ўскудла-чаныя, і знайшлі толькі руіны пад клубамі дыму, то на імг-ненне нават паспелі падумаць, што гэта Айцец Нябесны пакараў іх за грэх, запамарочыўшы розум. Яны пацягну-ліся разам на захад і нейкі час жылі шчасліва.
    А нас, усіх астатніх, можна пачуць там, дзе мы некалі жылі. Часам у дрэвах. Нас чутно ў траве і ў цвырканні ко-нікаў, нас чутно, калі прыкласці вуха да дупла ў старым вязе, а дзецям іншы раз здаецца, што яны бачаць нашы твары ў вадзе ручая. Царквы больш няма, але круглыя белыя камяні, адшліфаваныя вадой, яшчэ тыя самыя, ды і дрэвы таксама. Але нават калі ніхто пра нас не згадвае, мы самі сябе памятаем, бо яшчэ не прымірыліся з ня-бытам. Мы яшчэ не прызвычаіліся да смерці, і справы жывых нам не абыякавыя. Бо ўсё тое не так ужо і далёка.
    УЛАДАРПАВЕТРА
    і
    Ён нацягнуў канат на вышыні каленяў, ад ліпы да ста-рой елкі. Для гэтага спатрэбілася зрабіць насечкі, і з елкай справа пайшла лёгка, а на ліпе нож увесь час саслізгваў, але нарэшце атрымалася. Ён правярае вузлы, абачліва здымае драўляныя чаравікі, узлазіць на канат, падае.
    I адразу ж лезе на канат зноў, раскідвае рукі ўшыркі і робіць адзін крок. Раскідвае рукі, але не можа ўтрымац-ца і падае. Зноў узлазіць, спрабуе яшчэ раз, зноў падае.
    Спрабуе нанова і падае.
    Ніхто не можа хадзіць па канаце. Гэта відавочна. Чала-вечыя ногі не прызначаныя ддя гэтага. Навошта наогул спрабаваць?
    Але ён працягвае спробы. Заўсёды пачынае ад ліпы і штораз тут жа падае. Мінаюць гадзіны. Надвячоркам яму ўдаецца адзін крок, адзін-адзінюсенькі, і да цямна не выходзіць зрабіць больш ніводнага. Хоць на нейкае імг-ненне канат яго ўтрымаў, ён стаяў на ім, нібыта на цвёр-дай зямлі.
    22
    УЛАДАР ПАВЕТРА
    Назаўтра ліе як з цэбра. Ён сядзіць дома і дапамагае маці. «Туга нацягвай палатніну, не спі, напрамілы бог!» А дождж ляскоча па даху, як сотні маленькіх пальцаў.
    Назаўтра ўсё яшчэ ліе. На дварэ дрогка, і канат мокры, ні кроку не зробіш.
    А назаўтра ізноў залева. Ён узлазіць і падае, узлазіць і падае, кожнага разу. Некаторы час ляжыць на зямлі, рукі раскінутыя ўшыркі, валасы як цёмная вільготная пляма.
    Назаўтра нядзеля, таму можна практыкавацца толь-кі папаўдні, усю раніцу доўжыцца набажэнства. Увечары ў яго выходзяць тры крокі, а калі б канат быў не такім мокрым, магло б выйсці і чатыры.
    Мала-памалу ён пачынае разумець, як гэта робяць. Разумее сваімі каленьмі, па-іншаму паводзіць плячыма. Трэба аддацца хістанню, трэба быць мяккім у каленях і сцёгнах, трэба апераджаць падзенне на адзін крок. Зям-ля цягне цябе, але ты ўжо далей. Танец на канаце: уцячы ад падзення.