• Газеты, часопісы і г.д.
  • У гарах маё сэрца...  Уільям Сараян

    У гарах маё сэрца...

    Уільям Сараян

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1985
    54.42 МБ
    Нехта спытаўся:
    — Ты немец?
    Герман адказаў:
    — Але.
    Яшчэ нехта спытаўся:
    — А ці ненавідзіш ты кайзера?
    Герман адказаў:
    — He, я нікога не ненавіджу.
    Тады нехта стукнуў Германа ў твар. Нехта другі падставіў яму нагу, і ён упаў. Яшчэ нехта ўскочыў на яго, і ўсім гамузам пачалі драсаваць яго кулакамі і нагамі.
    Усё гэта працягвалася не больш як дзве мінуты. Таксама хутка скончылася, як і пачалося. Мы ж лічыліся маленькімі салдатамі. У нас бачылі абаронцаў парадку.
    Калі ў Германа пайшла з носа кроў, у яго спыталіся:
    — Ну, а цяпер ты ненавідзіш кайзера?
    А ён крыкнуў:
    — He! Я ненавіджу вас!
    Калі стала зразумела, што ён усё роўна не будзе ненавідзець кайзера, яму далі ўстаць. 3 яго пакеплівалі і перадражнівалі, як ён плача. Ішлі за ім услед, пхалі, білі ззаду і штурхалі нагамі, усю дарогу да дому здзекаваліся з яго. А ён ішоў крокам да самага парога, так і не сарваўся на бег. Калі ён пачаў падымацца па прыступках ганка, з дому выйшла маці і ўбачыла яго. Яна кінулася да сына і пасобіла яму ўвайсці. Ніводнага слова яна не сказала хлапчукам, так яе ашаламіла сынава аблічча. Тыя пастаялі крыху перад домам, павыскаляліся і пайшлі.
    У той вечар, калі мы ляглі спаць, я спытаўся ў майго брата Грыкора:
    — Грыкор, а ты ненавідзіш немцаў?
    — Што? — не зразумеў адразу Грыкор.
    Я паўтарыў:
    — Ты ненавідзіш немцаў?
    Нейкі час ён маўчаў, але я ведаў, што ён думае.
    — Ці ненавіджу я немцаў? He,— адказаў ён.— Я не ведаю, што і каго ненавіджу, але нешта ненавіджу напэўна. Усё тое, што мы сёння зрабілі. Вось гэта мне ненавісна. Вось гэта я ненавіджу.
    ШЭСЦЬДЗЕСЯТ МІЛЬ У ГАДЗІНУ
    Мы часта бачылі, як ён праносіўся па шашы з хуткасцю пяцьдзесят міль у гадзіну, і мой брат Майк станавіўся тады нейкім пакрыўджаным і зайздрослівым.
    — Вунь ён,— гаварыў Майк.— I куды ён, ліха на яго галаву, едзе, як ты думаеш?
    — Нікуды, мабыць,— звычайна адказваў я.
    — Для чалавека, які нікуды не едзе, ён здорава спяшаецца.
    — Па-мойму, ён проста ганяе, каб праверыць, якую хуткасць можна з яе выціснуць.
    — Хуткасць у яе добрая,— гаварыў Майк.— Але куды адсюль можна ехаць? У Фаўлер, от куды. I гэты паршывы гарадок.
    — Або ў Хэнфард,— пярэчыў я.— Або ў Бэйкерсфілд. He забывай пра Бэйкерсфілд, ён жа стаіць на шашы, I ён можа даехаць туды за тры гадзіны.
    — За дзве,— гаварыў Майк,— а можа, і за гадзіну сорак пяць.
    Майку было дванаццаць гадоў, мне дзесяць, і ў той час, у 1918 годзе, двухмесны аўтамабіль меў даволі пацешны выгляд — вылітая скрынка з-пад садавіны на колах. Калі не лічыць двухмеснага «форда», цяжка было знайсці машыну, якая давала б хуткасць пяцьдзесят міль у гадзіну, але мы меркавалі, што той чалавек, мабыць, удасканаліў рухавік і са сваёй жоўтай малалітражкі зрабіў гоначную машыну.
    Мы прывыклі, што кожны дзень аўтамабіль праязджае па шашы ў бок Фаўлера, а прыкладна праз гадзіну — назад. Па дарозе туды машына імчалася, быццам вырвалася з пекла, з грукатам трасучыся і падскокваючы, а чалавек за рулём курыў цыгарэту і ўсміхаўся сам сабе, як ненармальны. Па дарозе ж назад машына рабіла не больш дзесяці міль у гадзіну, а вадзіцель сядзеў ціхі, быццам вады ў рот набраў, і стомлены.
    Пра гэтага хлапчыну немагчыма было сказаць нічога пэўнага. Нельга было вызначыць ні яго ўзрост, ні нацыянальнасць — наогул нічога. Яму —■ і гэта ўжо дакладна — было не больш за сорак, хоць магло не быць і трыццаці, і — таксама дакладна — ён не быў ні італьянцам, ні грэкам, ні армянінам, ні рускім, ні Ki-
    тайцам, ні японцам, ні немцам і наогул не належаў ні да адной нацыянальнасці, якія мы ведалі.
    	 Я дык лічу, што ён амерыканец, гаварыў Майк.— Па-мойму, ён нечым гандлюе. Ён імчыцца ў які-небудзь гарадок, штосьці там прадае і спакойненька сабе вяртаецца дадому.
    — Магчыма,— сказаў я.
    Але я так не думаў. Я лічыў, што ён больш падобны на тых хлопцаў-зухаў, што ганяюць па дарогах, як шалёныя, каб адчуць асалоду ад хуткай язды.
    Гэта былі часы аўтамабільных гонак, часы Дарыо Рэстха, Джымі Мэрфі, Джымі Шэўрале і іншых хлопцаў, якія ўрэшце загінулі ў катастрофах на гонках. Гэта былі часы, калі кожны амерыканец прывыкаў да думкі аб хуткасці. Мой брат Майк часта разважаў, як бы гэта расстарацца дзе-небудзь грошай і купіць стары аўтамабіль, а потым адрамантаваць яго, каб ён меў добрую хуткасць. Міль шэсцьдзесят у гадзіну. Гэта было б цудоўна, думаў ён. Вось толькі грошай у яго не было.
    — От куплю сабе тачку,— гаварыў Майк,— будзеш ведаць тады, што такое хуткасць.
    — He купіш ты ніякай тачкі,— адказваў я.— За якія грошы ты збіраешся яе купіць?
    — Як-небудзь дастану,— даводзіў сваё Майк.
    Шаша ішла перад нашым домам і выходзіла на Чыгуначны праспект за паўмілі на поўдзень ад складаў сухафруктаў Розенбергаў. Чатыры браты Розенбергі скуплівалі інжыр, сушаныя персікі, абрыкосы, сушаны вінаград, упакоўвалі іх у прыгожыя каробкі і рассылалі па ўсёй краіне і нават у іншыя краіны, у Еўропу. Кожнае лета яны наймалі мноства людзей з нашай часткі горада. Жанчыны займаліся ўпакоўкай, а мужчыны выконвалі больш цяжкую работу: вазілі ручныя каляскі. Майк падаўся быў туды наймацца на работу, але адзін з братоў сказаў яму пачакаць яшчэ з год, пакуль падрасце і падужэе.
    5 Зак. 1281
    65
    Гэта было лепш чым нічога, але Майк не мог чакаць, пакуль падужэе. Ён захапіўся таннымі часопісамі з рэкламай хлопцаў накшталт Лайанела Строніфарта і Эрла Лідэрмана, гэтых гігантаў ад фізкультуры, асілкаў, якія адной рукой падымалі над галавой мех з мукою і вытваралі безліч іншых штук. Майка цікавіла, як яны гэтага дабіваюцца; ён пачаў хадзіць на спартыўную пляцоўку «Космас», падцягваўся на турніку, шмат бегаў, каб умацаваць мышцы ног. Майк здорава падужэў, але амаль зусім не падрос. А як настала спёка, Майк закінуў трэніроўкі. Занадта ж горача было.
    Мы паседжвалі на прыступках нашага ганка і назіралі за машынамі, што праносіліся міма. Перад шашой пралягалі чыгуначныя пуці, наўкол слалася раўніна, і нам усё было далёка відаць на поўнач і на поўдзень, было відаць, як з горада ішоў цягнік; мы сядзелі на прыступках, а ён усё набліжаўся і набліжаўся, станавілася чуваць, як ён грукоча коламі па рэйках, а потым мы праводзілі яго вачамі, пазіраючы, як ён знікае на поўдні. Усё лета мы толькі гэтым і займаліся ў час школьных канікул.
    — Вунь ідзе цягнік СП 797,— гаварыў Майк.
    — Правільна. А вось гэты ідзе ў Санта Фе, 485321,— гаварыў я.— Як ты думаеіп, Майк, што вунь у тым таварным вагоне?
    — Сушаны вінаград,— адказваў Майк,— Розенбергаў сушаны вінаград, або інжыр, або сушаныя персікі, або абрыкосы. Эх, хутчэй бы прыйшло наступнае лета! Я змагу пайсці працаваць да Розенбергаў і куплю сабе тачку.
    — Эх,— гаварыў і я.
    Майк заводзіўся ад адной думкі пра работу ў Розенбергаў. Ён падхопліваўся, усчынаў бойку са сваім ценем і пры гэтым соп, як сапраўдны прафесійны баксёр, папраўляў трусы і ледзь не стагнаў:
    — Эх!
    Эх, чаго толькі ён не наробіць у Розснбергаў.
    Для Майка і прыдумаць нельга было нічога горшага, чым не даць яічу папрацаваць у Розснбергау, нс даць яму зарабіць грошай, каб купіць старую машыну, давесці да ладу рухавік і ганяць машыну з хуткасцю шэсцьдзесят міль у гадзіну. Калі паказваўся жоўты «фордзік», Майк пачынаў ціха пакутаваць, бо машына была сапраўды хуткая. Ён увесь наліваўся зайздрасцю да гэтага хлопца ў машыне, што імчалася па шашы з хуткасцю пяцьдзесят міль у гадзіну.
    — Калі ў мяне будзе свая тачка,— гаварыў Майк,— я пакажу гэтаму хлопцу, што такое сапраўдная хуткасць!
    Мы даволі часта хадзілі ў горад. А калі гаварыць больш дакладна, дык мы бывалі там сама менш кожны дзень, але дні доўжыліся, як тыдні, і нам здавалася, што мы не былі ў горадзе цэлы тыдзень, хоць хадзілі туды толькі ўчора. Мы цягнуліся ў горад, абыходзілі яго ўвесь і вярталіся дадому. Ісці там не было куды і рабіць не было чаго, і толькі гаражы ды стаянкі старых аўтамабіляў на Брадвеі вабілі нас, асабліва Майка.
    Аднойчы мы ўбачылі жоўтьі двухмесны форд у гаражы Бена Малака на Брадвеі, і Майк схапіў мяне за РУку.
    — Вось яна, Джо,— прашаптаў ён,— тая самая гоначная. Давай зойдзем.
    Мы ўвайшлі ў гараж і спыніліся каля машыны. Нідзе нікога не было відаць, наўкол панавала цішыня.
    Пасля з-пад машыны паказалася галава гаспадара. У яго быў выгляд самага шчаслівага чалавека на свеце.
    — Добры дзень! — сказаў Майк.
    — Прывітанне, хлопцы,— ветліва адказаў гаспадар жоўтай машыны.
    — Што-небудзь здарылася з ёю? — спытаў Майк.
    — Нічога сур’ёзнага,— адказаў той,— проста даводжу старэнькую да ладу.
    — Вы нас не ведаеце,— загаварыў зноў Майк.— Мы жывём у тым белым доме на Чыгуначным праспекце, што каля «Уолната». Мы кожны дзень бачым, як вы ездзіце па шашы.
    — Ага, вось і мне здаецца, што я вас дзесьці бачыў.
    — Мой брат Майк,— сказаў я,— гаворыць, што вы гандляр.
    — Ён памыляецца.
    Я памаўчаў, спадзеючыся пачуць, чым жа ён займаецца, калі не гандлем, але чалавек больш нічога не дадаў.
    — Я і сам збіраюся на тоіі год набыць машыну,— сказаў Майк.— Думаю купіць быстраходны «шэўрале».
    Згадаўшы пра машыну, ён крутнуўся, як быццам па-баксёрску вёў бой з ценем, але тут жа апамятаўся, а мужчына гучна зарагатаў:
    — Цудоўная думка! Цудоўныя планы!
    Ён вылез з-пад машыны і закурыў цыгарэту.
    — Па-мойму, вы даяце пяцьдзесят міль у гадзіну,— сказаў Майк.
    — Пяцьдзесят дзве, калі гаварыць дакладна,— сказаў чалавек.— У бліжэйшыя дні спадзяюся выціснуць усе шэсцьдзесят.
    Я добра бачыў, што Майку ён вельмі падабаецца, ды і мне таксама ён спадабаўся. Ён быў маладзейшы, чым мы думалі. Яму было не больш за дваццаць пяць, але паводзіў ён сябе як пятнаццаці або шаснаццацігадовы хлапчук. На наш погляд, ён быў дзівосны.
    Майк спытаў:
    — Як вас завуць?
    Майк умеў задаваць такія пытанні і пры гэтым не выглядаць дурнем.
    — Біл,— адказаў хлопец,— Біл Уолес. Мяне ўсе называюць Шпаркі Уолес.
    — Мяне завуць Майк Флор,— адрэкамендаваўся Майк.— Вельмі прыемна пазнаёміцца. А гэта мой брат Джо.
    Майк і Біл паціснулі адзін аднаму рукі. Майк зноў распачаў свой бой з ценем.
    — Як вы, хлопцы, наконт пракаціцца? — спытаў Шпаркі Уолес.
    — Ух ты! — усклікнуў Майк.
    Мы ўскочылі ў машыну, і Шпаркі Уолес вывеў яе з гаража, потым праехаў па Брадвею цераз чыгуначныя пуці, міма складаў Розенбергаў, туды, дзе пачынаецца шаша. На шашы Біл паказаў нам, на што ён здольны ў сэнсе хуткасці. Мы як вокам згледзець праляцелі паўз наш дом і ўжо імчаліся па шашы з хуткасцю сорак міль у гадзіну, потым сорак пяць, пяцьдзесят, і вось спідометр паказвае пяцьдзесят адну, цяцьдзесят дзве, пяцьдзесят тры, і машына калоціцца як апантаная.